Серада, 11 Красавік 2018 16:40

5 красавіка 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Елянеўскага (1948–2013), пісьменніка, журналіста

Мікалай Васільевіч Елянеўскі нарадзіўся 5 красавіка 1948 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці — у калгасе. Пасля заканчэння Лунінскай сярэдняй школы (1966) паступіў у Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 на спецыяльнасць «фатаграфія». Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях», адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам.

 

Падчас тэрміновай службы ў Савецкай арміі (1969–1970) Мікалай Елянеўскі пісаў заметкі ў армейскую газету. Здольнага салдацкага карэспандэнта заўважылі і прапанавалі паступіць на факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, які ён паспяхова скончыў.

Каля 25 гадоў Мікалай Елянеўскі працаваў на розных пасадах у армейскіх газетах у Расіі, Усходняй Германіі, Узбекістане. Узнагароджаны медалямі «За безупречную службу» трох ступеняў. Вялікая частка вандровак па гарнізонах прыйшлася на Сярэднюю Азію ў самы неспакойны час развалу СССР. Менавіта гэтаму перыяду і прысвечаны яго раман «Мытари и фарисеи», які быў надрукаваны ў часопісе «Нёман» (2012. № 7, № 8). У многім твор аўтабіяграфічны, невыпадкова і прозвішча галоўнага героя Лунянін, а па-нашаму — жыхар Луніна, роднай вёскі аўтара.

Пасля распаду СССР Мікалай Васільевіч быў дэмабілізаваны і вярнуўся ў Беларусь. Жыў з сям’ёй у ваенным гарадку пад Баранавічамі, працаваў у розных месцах. У 1999 годзе пераехаў у Пінск і пачаў працаваць у раённай газеце «Полесская правда». Спачатку загадчыкам аддзела сацыяльна-бытавых праблем, затым намеснікам рэдактара, выконваючым абавязкі рэдактара. З мая 2004 года па красавік 2010 года быў на пасадзе рэдактара газеты, з’яўляючыся членам Пінскага раённага выканаўчага камітэта. Як журналіст і пісьменнік ён праводзіў вялікую працу па напісанні нарысаў і дакументальных аповесцей, прысвечаных ветэранам вайны і працы, развіццю рэлігійных адносін, вывучэнні гісторыка-краязнаўчай спадчыны пінскага Палесся.

Мікалай Васільевіч ніколі не губляў сувязі са сваёй малой радзімай. Большасць адпачынкаў праводзіў у Луніне ў роднай хаце. Тут ён сябраваў з вядомым на Лунінеччыне кавалём і краязнаўцам Васілём Карпцом. Той зацікавіў журналіста Платонам Ціхановічам, былым святаром Лунінскай царквы канца ХІХ ст., аўтарам першай беларускай граматыкі. Пачаліся пошукі самой граматыкі, а таксама раскрыццё біяграфіі П. М. Ціхановіча. Гэта і складае змест рамана-хронікі «Время пастыря», апублікаванага ў часопісе «Нёман» (2007, № 4). У 2011 годзе раман-хроніка выйшаў асобным выданнем, быў адзначаны дыпломам першай прэміі Рэспубліканскага конкурсу на лепшае адлюстраванне гісторыі і сучаснасці беларускага праваслаўя ў сродках масавай інфармацыі.

Мікалай Васільевіч — прыхільнік мастацка-дакументальных формаў. Ён аўтар аповесцей «Старший сын»,«Чужие горы», «Пушки в небе!», «Хроника пикирующего разведчика»; нарысаў пра простых людзей «Прощёное воскресенье», «Господин», «Косовица». Таксама друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Братины» (Масква), «Литературная Россия», «Белая Вежа» і інш. Нарысы ўвайшлі ў зборнікі «Диалектика журналистской души» і «Брэстчына вачамі журналістаў». У 2007 годзе ён становіцца лаурэатам абласнога творчага конкурсу на лепшы нарыс пра сучасніка, а неўзабаве атрымоўвае адну з самых ушанаваных адзнак — «Золотое перо» Беларускага саюза журналістаў. У 2009 годзе атрымаў знак «Выдатнік друку Беларусі».

Дзецішчам Мікалая Васільевіча таксама называюць літаратурна-творчы праект «Лунінская восень», які здзяйсняецца ў Луніне з 2005 года. Спачатку літаратурны фестываль меў раённы статус, але з цягам часу стаў збіраць паэтаў і пісьменнікаў, журналістаў і бібліятэкараў, таленавітую моладзь усёй Брэстчыны.

Самымі значнымі творамі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, якія сталі сапраўднай з’явай беларускай літаратуры, з’яўляюцца: «Небесный штурмовик», «Время пастыря», «Мытари и фарисеи», «Наперсный крест», «Сердцебиение»… Спіс выдатных твораў можна было б працягваць, але да свайго 65-годдзя Мікалай Васільевіч не дажыў крыху менш за тры месяцы. Яго сэрца перастала біцца 15 студзеня 2013 года.

Выданне дзвюх апошніх кніг «Мытари и фарисеи» і «Сердцебиение» стала справай жыцця жонкі аўтара Надзеі Мікалаеўны і іх дзяцей Андрэя і Марыі. Раман і зборнік прозы выйшлі ў 2015 годзе ў мінскім выдавецтве «Четыре четверти».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Паўлюкавец Наталля Уладзіміраўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы М. В. Елянеўскага

  1. Мытари и фарисеи : романы / Николай Еленевский. – Минск : Четыре четверти, 2015. – 444, [1] с.

  2. Сердцебиение : повести, очерки, рассказы / Николай Еленевский ; [предисловие А. Крейдича]. – Минск : Четыре четверти, 2015. – 241 с.

  3. Время пастыря : роман-хроника / Николай Еленевский ; [вступ. статья В. Ю. Ткачева]. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 213, [2] с. –(Библиотека союза писателей Беларуси).

  4. Небесный штурмовик : очерки, документальные повести : [посвящённые ветеранам войны и труда Пинского района] / Николай Еленевский. – Пинск : Пинская региональная типография, 2004. – 145 с.

  5. «От Советского информбюро...» : [об автографе Ю. Б. Левитана] / Николай Еленевский // Заря.2014.20 сентября.С. 8.

  6. Прикрывать до конца : рассказ / Николай Еленевский // Край мой заповедный : сборник произведений писателей Беларуси и Молдовы / [сост. А. Бадак ; предисловие А. Карлюкевича]. Минск, 2013. С. 191–199.

  7. Мытари и фарисеи : роман / Николай Еленевский // Нёман. 2012. № 7. С. 3–45 ; № 8. С. 3–48.

  8. Наперсный крест : роман-хроника : [по запискам Протоиерея Сергия Лаврского] / Николай Еленевский // Белая вежа. 2011. № 1. С. 34107.

  9. Шляпы от Северина / Николай Еленевский // Брэстчына вачамі журналістаў / [уклад. Г. С. Тамашэвіч]. Брэст, 2005. С. 162–166.

  10. Вюнсдорфские бархатцы : рассказ / Николай Еленевский // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах / [авт.-сост. И. А. Кибак]. Минск, 2004. С. 95–100.

  11. Притяжение Припяти : [о международном семинаре ЮНЕСКО, посвящённом Полесью] / Николай Еленевский // Беларуская думка. 2003. № 12. С. 176180.

 

Аб жыцці і творчасці М. В. Елянеўскага

  1. МіколаЕлянеўскі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [рэд. і уклад. А. Крэйдзіч]. Брэст, 2008. С. 339–341.

  2. Локун, В. И. Современная проза писателей г. Пинска / В. И. Локун // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : материалы междунар. науч.-практ. конф., посв. Дням науки Пинщины. Пинск, 2006. С. 206–208.

  3. Ребковец, Л. В честь Николая Еленевского : [в д. Лунине Лунинецкого района состоялся турнир по мини-футболу] / Людмила Ребковец ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2017. 6 января. С. 5.

  4. Урбановіч, І. «Лунінская восень» збірае ўраджай : [вынікі літаратурнага фестывалю ў Луніне Лунінецкага раёна] / І. Урбановіч // Полесская правда. Пинск, 2017. 16 декабря. С. 10.

  5. Милевская, Н. «Строки, написанные сердцем...» : [в Пинской районной центральной библиотеке им. Е. Янищиц состоялась презентация книг Н. Еленевского] / Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2016. 23 апреля. С. 2.

  6. Бурдыка, В. Лунінская восень Мікалая Елянеўскага / аўтарскі праект Вячаслава Бурдыкі «Берасцейскія дыяменты» // Народная трыбуна. 2015. 1 мая (№ 18). С. 10.

  7. Урбанович, И. «Строки, написанные сердцем» : [в Лунинецкой центральной библиотеке состоялся вечер памяти, посвящённый журналисту и писателю Николаю Еленевскому] / Инна Урбанович ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2015.4 ноября.

  8. Ускова, Т. Через тернии к тиражам : [в Лунинецкой районной библиотеке состоялась презентация книг НЕленевского «Мытари и фарисеи» и «Наперсный Крест»] / Татьяна Ускова // Сельская газета.2015.31 октября. С. 6.

  9. Ребковец, Л. О людях и для людей : [вышли книги Н. Еленевского «Мытари и фарисеи» и «Сердцебиение»] / Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2015. 22 августа. С. 11.

  10. Александрова, Н. «Мытари и фарисеи» : [о книге прозы НЕленевского] / Нина Александрова // Полесская правда. Пинск, 2015. 15 августа. С. 4.

  11. Шчарбакова, Т. Гімн вялікай падзякі / Тамара Шчарбакова // Пінскі веснік. 2015. 18 снежня. С.10.

  12. Ляшук, М. Восень талентаў, або Чаму журы аднагалосна прызнала пераможцай пінчанку Ганначку Елянеўскую / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 11 снежня (№ 50). С. 3.

  13. Мілеўская, Н. ...З любоўю да роднага слова / Наталля Мілеўская ; фота аўтара // Полесская правда. Пинск, 2015. 9 декабря. С.1.

  14. Вайцяхоўская, Т. «Цяплей у сэрцы і святлей наўкола ад твораў Елянеўскага Міколы...» : [прэзентацыя кніг М. Елянеўскага «Сердцебиение» і «Мытари и фарисеи» ў Лунінецкай раённай бібліятэцы] / Т. Вайцяхоўская // Лунінецкія навіны. 2015. 6 лістапада. С. 4.

  15. Крэйдзіч, А. Падабенства у адрозненні / Анатоль Крэйдзіч // ЛіМ. 2015. 18 верасня (№ 37). С. 7.

  16. Крэйдзіч, А. Брэстчына літаратурная: пра ўсё новае і крыху пра традыцыі / Анатоль Крэйдзіч // Пінскі веснік. 2015. 4 верасня. С. 9.

  17. Вайцяхоўская, Т. Радкі, напісаныя сэрцам : [аб новых кнігах МЕлянеўскага «Сердцебиение» і «Мытари и фарисеи»] / Т. Вайцяхоўская // Лунінецкія навіны. 2015. 4 верасня. С. 5.

  18. Крэйдзіч, А. Два раманы дзве палярнасці / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2015. 25 июня.

  19. Квитинская, Л. Певучая память от Николая Еленевского : [в книгу «Край мой заповедный» серии «Созвучье сердец» вошёл рассказ НЕленевского «Прикрывать до конца»] / Людмила Квитинская // Полесская правда. Пинск, 2015. 8 апреля.

  20. Томашевич, Г. Слово, обращенное в вечность / Георгий Томашевич // Заря. 2014. 3 мая. С. 5.

  21. Памяці сябра і калегі : 15 студзеня не стала Мікалая Елянеўскага // Полесская правда. Пинск, 2013. 23 января. С. 4.

  22. Милевская, Н. «Мгновенья, превращённые в вечность» : литературный вечер в районной библиотеке им. Е. Янишчиц, посвящённый памяти Николая Еленевского / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2013. 10 апреля. С. 1.

  23. Ткачоў, В. Яму сніліся бярозы… : успаміны пра М. Елянеўскага / Васіль Ткачоў // ЛіМ. 2013. 22 лютага. С. 15.

  24. Еленевский Николай Васильевич (05.04.194815.01.2013) // Полесская правда. Пинск, 2013. 19 января. С. 8.

  25. Макаревич,С. О «Времени пастыря». И не только... / Светлана Макаревич // Полесская правда. Пинск, 2012. 31 марта. С. 2.

  26. Ткачев,В. Возвращение / Василь Ткачев // Нёман. 2011. № 11. С. 212–215.

  27. «Белой вежи» духовный оплот : в журнале «Белая Вежа» публикуется новый роман Николая Еленевского «Наперсный крест» // Полесская правда. Пинск, 2011. 14 сентября.

  28. Ткачев, В. Возвращение : Н. Еленевский и его роман-хроника «Время пастыря» / Василий Ткачев // Заря. 2011. 3 сентября.

  29. Локун, В. И. Пинщина литературная : [в тч. Н. Еленевский] / Валентина Локун // Нёман. 2007. № 8. С. 139–154.

  30. Дзікавіцкая, Л. Такі вялікі час : [М. Елянеўскі і яго раман-хроніка «Время пастыря»] / Любоў Дзікавіцкая // Полесская правда. Пинск, 2007. 9 июня.

  31. Брестчина чествовала лучших журналистов : в одной из номинаций победил Николай Еленевский // Полесская правда. Пинск, 2007. 6 июня.

  32. «Диалектика журналистской души» : издана под таким названием антология лучших публикаций областной прессы, среди авторов  Николай Еленевский // Заря. 2007. 13 октября.

  33. Локун, В. Ещё раз о лейтенантах : краткие заметки о военной прозеН. Еленевского / Валентина Локун // Нёман. 2005. № 9. С. 175–177.

  34. Гришковец, В. Книга славы земли Полесской : о книге Николая Еленевского «Небесный штурмовик» / Валерий Гришковец // Полесская правда. Пинск, 2004. 14 августа.

  35. Гришковец, В. Писательского полку прибыло : Н. Еленевскийчлен Союза писателей России / Валерий Гришковец // Полесская правда. Пинск, 2004. 17 апреля.

  36. Муха, Ф. Пинчан читают и почитают в Москве / Федор Муха // Рэспубліка. 2004. 11 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 595 разоў Апошняя змена Серада, 11 Красавік 2018 16:43