Чацвер, 19 Красавік 2018 14:23

10 красавіка 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Іванавіча Бурскага (1938), дзяржаўнага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)

Віктар Іванавіч Бурскі нарадзіўся 10 красавіка 1938 года на станцыі Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’я была эвакуіравана ў Тамбоўскую вобласць. Бацька, Іван Браніслававіч, працаваў начальнікам калоны па будаўніцтве чыгункі, добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную армію, загінуў на фронце ў 1942 годзе. Маці, Марыя Адамаўна, з дзяцьмі вярнулася на радзіму ў 1944 годзе, адна падняла трох дзяцей, усе скончылі 10 класаў.

 

Віктар Бурскі адвучыўся ў кааператыўным тэхнікуме, працаваў старшынёй сельпо. У 1955–1960 гадах вучыўся на агранамічным аддзяленні Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі размеркаваны ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці. Працаваў галоўным аграномам райсельгасінспекцыі, апорна-паказальнай гаспадаркі імя Кірава Ганцавіцкага раёна, Ляхавіцкага тэрытарыяльнага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. З 1965 года — намеснік начальніка Ляхавіцкага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, затым — начальнік Ганцавіцкага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама.

У 1973–1975 гадах — старшыня Кобрынскага райвыканкама, у 1975–1979 гадах — першы сакратар Ляхавіцкага райкама КПБ. В. І. Бурскі скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1977). З лістапада 1979 года працаваў у Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце: намеснік, першы намеснік старшыні. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985–1989), Вярхоўнага Савета СССР (1989–1991), абласнога Савета народных дэпутатаў. 28 лютага 1987 года абраны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.

У канцы 1980-х гадоў краіна апынулася ў глыбокім крызісе. В. І. Бурскі не быў радыкалам-рыначнікам, яго заўсёды адрозніваў здаровы сэнс, верыў не догмам, не загадам зверху, а ўласным вачам і вопыту.

4 красавіка 1991 года В. І. Бурскі абраны старшынёй Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў, адначасова заставаўся старшынёй выканаўчага камітэта. У яго не было рэзка акрэсленых ідэалагічных сімпатый ці антыпатый, ён заставаўся «чыстым гаспадарнікам». Часта бываючы ў Польшчы, ён змог пераканацца ў тым, якія хуткія вынікі здольна даць малая прыватызацыя. Таму Брэст стаў піянерам малой прыватызацыі ў Беларусі. Менавіта В. І. Бурскі пачаў прабіваць у Мінску згоду на адкрыццё свабоднай эканамічнай зоны «Брэст», якая магла прыцягнуць капіталы.

Пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (1994) вызвалены ад пасады старшыні аблвыканкама. Да пачатку 1996 года з’яўляўся старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. 15 лютага 1996 года назначаны Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Для Віктара Іванавіча гэта краіна заўсёды была блізкай і зразумелай. Адстаўлены 10 сакавіка 2000 года.

За сваю працоўную дзейнасць В. І. Бурскі ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998). У лістападзе 2014 года ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці». 10 красавіка 2018 года ў аблвыканкаме адбылася ўрачыстасць да 80-годдзя Віктара Іванавіча Бурскага.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Бурский Виктор Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 218.

  2. Цапков, В. Честь ветерану : [о чествовании В. И. Бурского в связи с 80-летием в облисполкоме] / Валерий Цапков ; фото Алексея Ганчука // Брестский вестник. 2018. 12 апреля (№ 15). С. 13.

  3. Сацута, А. Юбилейная встреча : [о чествовании В. И. Бурского в связи с 80-летием в облисполкоме] / Алена Сацута ; фото Валерия Короля // Заря. 2018. 12 апреля. С. 2.

  4. Шатило, И. Юбилей отметили в «Виктории» : [праздничный концерт, посвящённый 75-летию образования Брестской области, в т. ч. о вручении звания «Почётный гражданин области» В. Бурскому, А. Зеленовскому, архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану, С. Макаренко, М. Осиповой] / Ирина Шатило ; фото Татьяны Гапеевой // Брестская газета. 2014. 12 декабря (№ 50). С. 6.

  5. Литвинович, Е. И награды, и песни : [праздничный концерт, посвящённый 75-летию образования Брестской области, в т. ч. о вручении звания «Почётный гражданин области» В. Бурскому, А. Зеленовскому, архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану, С. Макаренко, М. Осиповой] / Евгений Литвинович ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 9 декабря. С. 4.

  6. Литвинович, Е. Почет — по заслугам : [итоги внеочередной 4-й сессии Брестского областного Совета депутатов 27-го созыва, о присвоении звания «Почётный гражданин области» В. Бурскому, А. Зеленовскому, архиепископу Пинскому и Лунинецкому Стефану, С. Макаренко, М. Осиповой] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 27 ноября. С. 3.

  7. Волынчук, Л. Всё остаётся людям : [к 90-летию В. И. Бурского] / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2008. 11 апреля. С. 5.

  8. Волкович, А. Когда поют сердца, а не чины и звания : [о музыкальных симпатиях руководителей Бреста и области (К. А. Сумар, В. А. Заломай, В. И. Бурский, А. А. Овечкин, В. Б. Долголев и др.)] / Александр Волкович, Андрей Корсаков, Мария Юрко // Брестский курьер. 2005. № 8. С. 9.

  9. Что случилось : [бывший председатель Брестского облисполкома и облсовета В. Бурский назначен Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Польше] // Брестский курьер. 1996. 7 марта. С. 2.

  10. Граматы — дастойным! : [у т. л. В. І. Бурскаму] // Народная трыбуна. 1995. 30 снежня.

  11. Местное управление — дело Советов : председатель облсовета депутатов В. Бурский провел совещание с председателями городских и районных Советов депутатов // Заря. 1995. 29 апреля.

  12. Бурский, В. Экономическая ситуация критическая. Как из нее выйти : [беседа с председателем Брестского облисполкома] / В. Бурский ; беседовал О. Шипов // Рэспублiка. 1994. 8 верасня. С. 1–2.

  13. Бурский, В. На вопросы «БК» отвечает Виктор Бурский, председатель Брестского облисполкома / В. Бурский ; беседовал О. Шипов // Брестский курьер. 1994. 1–7 сентября. С. 2.

  14. Бурский, В. И. Доклад на торжественном заседании в Бресте : [50 лет освобождения Брестчины от фашистских захватчиков] / В. И. Бурский // Заря. 1994. 30 июля.

  15. І боль, і радасць вызвалення : [з выступлення В. Бурскага на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 50-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 975-годдзю Брэста] // Народная трыбуна. 1994. 30 ліпеня.

  16. Доклад председателя областного Совета депутатов В. И. Бурского на торжественном заседании в Бресте // Полвека тишины : о праздновании 50-летия освобождения Брестской области от фашистских захватчиков и 975-летия города Бреста (июль 1994). Брест, 1994. С. 13–19.

  17. Бурскі, В. І. Аб рабоце савецкіх і гаспадарчых органаў вобласці па рэалізацыі закона «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» : на 16 сесіі аблсавета / В. І. Бурскі // Заря. 1994. 19 апреля.

  18. Бурский, В. Дело теперь за нами : из Москвы вернулся председатель областного Совета народных депутатов В. И. Бурский, который находился в составе правительственной делегации, подписавшей договор об объединении денежных систем Беларуси и России / В. Бурский ; [записал] Ю. Шапран // Вечерний Брест. 1994. 15 апреля.

  19. Бурский, В. И. Курс на созидательную работу : председатель Брестского облсовета вернулся из Китая / В. И. Бурский ; интервью вел В. Коновалюк // Заря. 1994. 15 марта.

  20. Бурский, В. И. Выступление на ХIV сессии областного Совета народных депутатов / В. И. Бурский // Заря. 1993. 14 октября.

  21. Бурский, В. И. Чем известна страна Израиль : [делегация Беларуси изучала в Израиле опыт организации сельскохозяйственного производства и перерабатывающей промышленности, в её составе находился председатель Брестского облсовета В. И. Бурский] / В. И. Бурский // Заря. 1993. 21 января.

  22. Бурский, В. И. Колодками на ногах стали многочисленные социально-экономические проблемы : заметки с пресс-конференции для журналистов / В. И. Бурский ; [записал] В. Коновалюк // Заря. 1992. 10 декабря.

  23. Бурский, В. Виктор Бурский: «Объем производства снижается, но слет передовиков будет!» : [пресс-конференция] / В. Бурский // Вечерний Брест. 1992. 4–10 декабря.

  24. Бурский, В. И. Главная роль Советов — реализовать законы государства на местах : [доклад на совещании руководителей местных органов власти] / В. И. Бурский // Заря. 1992. 11 июля.

  25. Бурский, В. И. Отчет о работе облисполкома и принимаемых мерах по социальной защите населения области в условиях становления рыночной экономики : доклад на 9-й сессии облсовета народных депутатов / В. И. Бурский // Заря. 1992. 21 мая.

  26. Бурский, В. И. Законность, дисциплина, правопорядок — звенья, составляющие основу нашей жизни : доклад на 7-й сессии облсовета / В. И. Бурский // Заря. 1991. 12 ноября.

  27. Бурский, В. И. Власть должна быть сильной, справедливой, доступной людям / В. И. Бурский ; интервью вёл П. Сутько // Заря. 1991. 31 июля.

  28. Бурский, В. Отчет о работе облисполкома : [доклад председателя областного Совета депутатов и его исполкома] / В. Бурский // Заря. 1991. 21 мая.

  29. Внеочередная сессия областного Совета : [председателем избран В. И. Бурский; биография] // Заря. 1991. 5 апреля.

  30. Бурский, В. И. Что может местная власть : интервью с председателем облисполкома / В. И. Бурский ; интервью вёл П. Елец // Заря. 1990. 15 сентября.

  31. Бурский, В. И. Последствия чернобыльской катастрофы — под контроль советов : доклад председателя облисполкома на сессии областного Совета / В. И. Бурский // Заря. 1990. 7 августа.

  32. Бурскі, В. І. Працягваючы рэвалюцыйныя традыцыі : [даклад старшыні аблвыканкама на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 50-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР] / В. І. Бурскі // Заря. 1989. 11 ноября.

  33. Выступленне В. І. Бурскага [старшыні Брэсцкага аблвыканкама на ХІІІ пленуме ЦК КПБ] // Звязда. 1989. 24 чэрвеня.

  34. Прамова дэпутата Бурскага В. І. // Шостая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання : стэнагр. справаздача. Мінск, 1988. С. 67–71.

  35. Бурский, В. И. Потенциал села — продовольственному достатку : [доклад на 7-й сессии областного Совета народных депутатов 20-го созыва] / В. И. Бурский // Заря. 1988. 25 октября.

  36. Бурский, В. И. Перестройка — новый импульс : [доклад председателя облисполкома на 3-й сессии областного Совета народных депутатов] / В. И. Бурский // Заря. 1987. 2 декабря.

  37. Сессия областного Совета народных депутатов : [председателем облисполкома избран В. И. Бурский] // Заря. 1987. 1 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 712 разоў