Аўторак, 05 Чэрвень 2018 12:21

18 лютага 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўгена Пятровіча Пулхава (1908–1992), мастака, педагога

Яўген Пятровіч Пулхаў нарадзіўся 18 лютага 1908 г. у мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка, машыніста паравоза. У 1922 г. яго бацька пераехаў з сям’ёй у г. Пінск Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння прыватнага рускага рэальнага вучылішча Яўген Пулхаў з 1927 г. працаваў землямерам, шмат фатаграфаваў, але яго заўсёды цягнула да жывапісу.

 

Настаўнікам таленавітага маладога чалавека стаў Фёдар Піліпавіч Лаўроў (1896–1971), які далучыў пачынаючага мастака да афармлення Палескага кірмашу (1937). Мала захавалася карцін Я. П. Пулхава гэтага пачатковага перыяду: усяго некалькі невялікіх эцюдаў ужо незахаваўшыхся пінскіх царквушак і каплічак, выкананых алейнымі фарбамі.

Пасля вайны Яўген Пулхаў працаваў метадыстам у Пінскім абласным Доме народнай творчасці, аб’ездзіў усё Пiнскае Палессе ў пошуках самадзейных майстроў. Пачынаючы з 1953 г., кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Доме піянераў і школьнікаў. Выдатнік народнай адукацыі Яўген Пулхаў выхаваў цэлую плеяду прафесійных мастакоў. Яго вучнямі былі Барыс Хургель, Мікалай Байрачны, Яўген Шатохін, Навум Шэер, Андрэй Вярэніч, Наталля Галушка і інш.

Вядомы крымскі мастак Уладзімір Кіркевіч успамінаў: «...будучы школьнікам [1950-я гг.], я запісаўся ў малявальны гурток Пінскага Дома піянераў. Гуртком кіраваў мастак-акварэліст Яўген Пятровіч Пулхаў — вялікі майстар акварэлі, вельмі пісьменны, душэўны выхавальнік і педагог, выдатны чалавек. Я не памятаю выпадку, каб ён быў разгневаны, або крычаў на вучняў, ці выказваў, відавочна, нейкую незадаволенасць. Як ён радаваўся кожнаму добраму малюнку вучня, але і пры няўдачы падтрымліваў, падбадзёрваў цёплымі словамі і тактоўна ўказваў на недахопы. За дзесяцігоддзі педагагічнай дзейнасці Я. П. Пулхаў выхаваў сотні мастакоў і проста аматараў жывапісу... Да гэтага часу памятаю ўрокі Я. П. Пулхава, нашы сумесныя паходы на прыроду, на эцюды. І асабіста Я. П. Пулхаў прывіў мне любоў да акварэлі, раскрыў «сакрэты», прыёмы акварэльнага жывапісу».

Неаднаразова Я. П. Пулхаў удзельнічаў у выставах. Вялікі поспех мелі дзве размаляваныя керамічныя вазы на выставе беларускай народнай творчасці ў Маскве (1955). Валодаў рознымі тэхнікамі, аднак сапраўдным майстрам праявіў сябе ў акварэлі. Любімыя тэмы акварэляў — яблычныя нацюрморты і кветкі. Да 30-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй выканаў цыкл гравюр «Поверженный фашизм», «Никто не забыт...», «Качин Михаил». Шмат працаваў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: распісваў керамічныя гаршкі, драўляныя талеркі і інш. Выдатна атрымлівалася ў яго лясная скульптура з сучкоў і карэньчыкаў. У 1983 г. у Пінскай гарадской карціннай галерэі адбылася персанальная выстава карцін мастака, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння.

За сваю шматгадовую працу Я. П. Пулхаў узнагароджаны медалямі «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия Ленина» і «Ветеран труда», значкамі «Отличник народного образования» і «За активную работу с пионерами» (1964), Ганаровай граматай.

Яўген Пятровіч Пулхаў памёр 18 кастрычніка 1992 г. Пахаваны на могілках «Пасенічы». Творы мастака захоўваюцца ў Музеі Беларускага Палесся. У 2000 г. у Музеі Беларускага Палесся была арганізавана вялікая выстава твораў Яўгена Пулхава і яго шматлікіх вучняў. У 2008 г. у Музеі працавала выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака. 24 мая 2018 г. у Музеі адкрылася экспазіцыя мастацкіх работ Я. П. Пулхава, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Полный каталог выставки «Памяти учителя», 04.06.200814.07.2008, г. Пинск, Музей Белорусского Полесья [Изоматериал] : выставка посвящена 100-летию со дня рождения Евгения Петровича Пулхова / [ред. Е. В. Таламай]. – Пинск : Пинская Еврейская община, [2010]. – [20] с. : цв. ил., портр.

  2. Пулхов Евгний Петрович : творчество учителя и его учеников : посвящается 100-летию со дня рождения : [информационный каталог / ред., фото: Е. В. Таламай]. Пинск :Пинская Еврейская община,[2008?]. – [72] с. : ил., цв. ил.

  3. Евгений Петрович Пулхов, 19081992 [Изоматериал] : выставка, посвященная 100-летию со дня рождения (из фондов Музея Белорусского Полесья), с 20 февраля по 20 марта 2008 года, г. Пинск, Музей Белорусского Полесья : [буклет] / отдел культуры Пинского горисполкома. – [Б. м. :б. и.],печ. 2008. 1 л. (сложенный втрое) : цв. офсет.

  4. Пулхов Евгений Петрович : деятели культуры, науки и искусства Пинщины // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах / [авт.-сост. И. А. Кибак]. Минск, 2004. С. 139.

  5. Пулхов, Е. П. Развитие художественно-творческих способностей детей : [статья руководителя изостудии Пинского Дома пионеров] / Е. П. Пулхов // Учить видеть прекрасное : сб. статей / под ред. Г. К. Королевич, З. М. Клецкой. Минск, 1968. С. 44–47.

  6. Ильенков, В. С заботой о памяти : [в Музее Белорусского Полесья открылась выставка художественных работ художника и педагога Е. П. Пулхова] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2018. 29 мая. С. 6.

  7. Захаров, И. Щедрый дар музею : [о передаче Музею Белорусского Полесья работ Е. Пулхова и его учеников В. Трусова, В. Киркевича, В. Клюковича, Е. Шатохина] / Игнат Захаров // Пінскі веснік. 2008. 3 кастрычніка. С. 2.

  8. Ярошук, В. Он уйти в небытие не может... : [о выставке памяти Е. Пулхова] / Виктор Ярошук // Карлин. Пинск, 2008. 2 октября. С. 14.

  9. Михайлов, К. Пулховский посев / Константин Михайлов // Пiнскi веснiк. 2008. 13 чэрвеня. С. 12.

  10. Копрусов, С. К 100-летию Пулхова Е. П. / Сергей Копрусов. Особое призвание / Вячеслав Ильенков. Этюд быстрый живописный набросок : [воспоминания о художнике Е. П. Пулхове] / Г. Гурин. Он посоветовал мне рисовальный кружок : [воспоминания бывшего ученика о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / Николай Козловский. Выручка и взаимопомощь были нормой среди нас : [воспоминания бывшего ученика о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / Валентин Трусов. О Е. П. Пулхове / С. Жилевич. Ромашки, наполненные весной : [воспоминания о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / И. Шлосберг. Он был наделен даром педагога : [воспоминания о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / А. Шустерман // Карлин. Пинск, 2008. 20 марта. С. 6–9.

  11. Ильенков, В. Особое призвание / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2008. 14 сакавіка. С. 4.

  12. Андреева, М. Наставник пинских художников : [о выставке к 100-летию со дня рождения художника и педагога Е. Пулхова в Музее Белорусского Полесья] / Маргарита Андреева // Полесская правда. Пинск, 2008. 1 марта. С. 4.

  13. Ильенков, В. Незабвенный Евгений Петрович / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2008. 15 лютага. С. 1, 4.

  14. Ильенков, В. Очарование зимнего леса : [о художнике Е. Пулхове] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2007. 28 снежня. С. 3.

  15. Ильин, А. Евгений Пулхов (1908–1992) : [о пинском художнике; фото] / Александр Ильин // Гiстарычная брама. 2004. № 1. С. 57.

  16. Оленичева, С. В архиве фонд Евгения Пулхова : [о передаче в государственный архив личного архива художника и педагога Е. П. Пулхова] / С. Оленичева // Пiнскi веснiк. 2003. 22 красавіка.

  17. Дежурко, И. Евгений Пулхов / И. Дежурко // Пинская неделя. 2001. 30 марта.

  18. Демид, И. Прощание с выставкой, но не «пулховцами» / Инна Демид // Варяг-пресс. Пинск, 2000. 13 октября. С. 2.

  19. Фесенко, С. Посвятили наставнику : [о выставке работ учеников Е. П. Пулхова в Музее Белорусского Полесья / С. Фесенко // Заря. 2000. 25 мая.

  20. Шестакова, Н. Памяти учителя : [о выставке в память Е. П. Пулховав Музее Белорусского Полесья] / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 2000. 22 апреля.

  21. Демид, И. Вернисаж в память Евгения Пулхова : [о выставке в Музее Белорусского Полесья] / Инна Демид // Варяг-пресс. Пинск, 2000. 21 апреля. С. 2.

  22. Славин, Л. Пулховцы : [о выставке в память Е. П. Пулховав Музее Белорусского Полесья] / Л. Славин // Пiнскi веснiк. 2000. 21 красавіка. С. 6.

  23. Ильенков, В. В союзе с прекрасным / Вячеслав Ильенков // Пiнскi. веснiк. 2000. 14 красавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1460 разоў Апошняя змена Аўторак, 08 Снежань 2020 15:02