Пятніца, 03 Жнівень 2018 10:13

16 жнiўня 2018 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Менахема Бегiна (1913–1992), палiтычнага дзеяча Iзраiля, лаўрэата Нобелеўскай прэмii мiру (1978)

Менахем Бегін нарадзіўся 16 жніўня 1913 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні. Бацька, Доў-Зееў Бегiн, быў сакратаром яўрэйскай абшчыны горада; мацi, Хася (Косаўская), вяла хатнюю гаспадарку. У сям’і былі дачка і два сыны, жылі бедна, але ў доме панавалі любоў і цеплыня. Менахем Бегін закончыў яўрэйскую рэлігійную школу (хедэр i «Тахкэмонэ»), затым у 1931 г. — дзяржаўную польскую гімназію iмя Р. Траўгута. 16-гадовым гімназістам уступіў у маладзёжную сіянісцкую арганізацыю «Бейтар» («Саюз яўрэйскай моладзі імя Іосіфа Трумпельдора»), стаў камандзірам мясцовай групы.

 
Паступiў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1935 г. Менахем Бегiн атрымаў ступень магiстра права, праз год стаў доктарам юрыспрудэнцыі, займаўся адвакацкай практыкай. У той жа год назначаны кіраўніком «Бейтара» ў Чэхаславакіі. Праз два гады вярнуўся ў Польшчу, узначаліў аддзяленне «Бейтара», якое тады налічвала 70 тыс. членаў. Тады ж у Польшчы ажаніўся на Алісе (Эле) Арнольд.


У маi 1939 г. М. Бегiн кіраваў масавымі маніфестацыямі каля англійскага пасольства ў Варшаве ў знак пратэсту супраць абмежавання яўрэйскай эміграцыі ў Палясціну. Быў арыштаваны і 6 тыдняў правёў у турме. У верасні 1939 г. у сувязi з пачаткам акупацыі Польшчы нямецкімі войскамі перабраўся з жонкай у Вільню, якая неўзабаве стала савецкай. Планаваў выехаць у Палясціну, але 20 верасня 1940 г. быў арыштаваны органамі НКУС па палітычных матывах і прыгавораны да 8 гадоў лагераў, адпраўлены на будаўнiцтва чыгункi Пячора – Варкута.


У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны многія яўрэі Брэста, у т. л. бацька М. Бегіна, былі забіты нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 15 кастрычнiка 1942 г. фашысты знішчылі разам з 30-тысячным яўрэйскім насельніцтвам Брэста маці М. Бегіна, брата, сястру і ўсіх родных.


У канцы 1941 г. М. Бегін як грамадзянін Польскай Рэспублікі ўступіў у «Армію генерала Андэрса», якая стваралася на тэрыторыі СССР. У складзе яе трапіў у Трансіарданію (Іарданію), потым у маі 1942 г. — у Палясціну. Служыў перакладчыкам у брытанскай арміі, у снежні 1943 г. атрымаў водпуск і актыўна заняўся палітычнай дзейнасцю. Быў абраны камандзірам паўваеннай арганізацыі «Іргун». Пад камандаваннем М. Бегіна былі здзейснены дыверсійныя акты супраць англійскіх устаноў і аб’ектаў.


Пасля ўтварэння незалежнай Дзяржавы Ізраіль у 1948 г. «Іргун» была самараспушчана. М. Бегін вёў актыўную палітычную дзейнасць: заснаваў і узначаліў палітычную партыю «Херут» (1948–1983), быў лідарам блока правых партый «Лікуд» (1973–1983). У 1948 г. абраны ў Кнесет (парламент) і наступныя 29 гадоў (за выключэннем 1967–1970, калі займаў пост міністра без партфеля) знаходзіўся ў апазіцыі аднапартыйнаму ўраду, які кантралявала партыя «Мапай» («Авода») на чале з Бен-Гурыёнам, а затым Голдай Меiр.


У 1977 г. партыя «Херут» прывяла блок «Лікуд» да перамогі на выбарах. М. Бегін стаў сёмым прэм’ер-міністрам Ізраіля. Правёў рэформы па лібералізацыі эканомікі і ўзяў курс на скарачэнне бездані паміж выхадцамі з Еўропы і краін Усходу і Паўночнай Афрыкі. Эканамічны пераварот быў спрэчным, прывёў да высокай інфляцыі, але нарэшце перамены пайшлі на карысць, з’явіліся новыя працоўныя месцы, расцвёў дробны і сярэдні бізнес.


У знешняй палітыцы М. Бегін займаў жорсткую лінію. У верасні 1978 г. падпісаў у ЗША Кэмп-Дэвідскія пагадненні аб урэгуляванні араба-ізраільскага канфлікту, а ў 1979 г. – мірны дагавор з Егіптам. Ізраіль вярнуў Егіпту большую частку Сінайскага паўвострава. Кіраўнікам Ізраіля і Егіпта Менахему Бегіну і Анвару Садату, якія ігралі ключавыя ролі ў справе прымірэння краін, была прысуджана Нобелеўская прэмія міру за 1978 г. У сваёй нобелеўскай прамове М. Бегін казаў аб пошуках міру ў ядзерную эпоху. У 1981 г. па яго загаду ізраільскія самалёты разбамбілі атамны рэактар ў Іраку.


Пасля смерці жонкі ў 1982 г. Менахем Бегін адышоў ад спраў, а 28 жніўня 1983 г. аб’явіў аб сваёй адстаўцы па асабiстых матывах. Меў адчуванне віны за вайну ў Ліване, пачатую 6 чэрвеня 1982 г. Дасюль вайна ў Ліване застаеца ў гісторыі Ізраіля самым спрэчным ваенным канфліктам.


Менахем Бегін з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў па палітычных і ідэалагічных тэмах, трох кніг мемуараў. Па ўспамінах сучаснікаў, ён быў сціплым еўрапейскім чалавекам, добра выхаваным, стрыманым. Валодаў дзевяццю мовамі (у т. л. польскай, рускай, нямецкай, французскай, англійскай), наогул, меў лінгвістычныя здольнасці, лічыўся цудоўным аратарам і палемістам. Вельмi працаздольны, меў фатаграфiчную памяць, выглядаў асабліва элегантным, нават у спякоту насіў касцюм і гальштук.


Менахем Бегін памёр 9 сакавіка 1992 г. Пахаваны на Маслiчнай гары ў Іерусаліме без урадавых урачыстасцей, як прасiў у завяшчанні, але на жалобную цырымонiю сабраліся тысячы людзей. Гэта быў чалавек перамог, памылак, мудрых рашэнняў і расчараванняў, ён цвёрда верыў у сваю мэту і быў здольны ўзяць на сябе адказнасць за зробленыя ўчынкі. Адзін з самых значных палітыкаў ХХ ст., бясспрэчна, застанецца ў гісторыі як дзеяч сусветнага маштабу.


23 верасня 2005 г. у Брэсце адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар М. Бегiна на доме, дзе была гімназія, у якой ён вучыўся (вул. Куйбышава, 49). 30 кастрычніка 2013 г. у Брэсце адбылася прэзентацыя і памятнае гашэнне паштовага блока «Нацыянальныя лідары Дзяржавы Ізраіль — выхадцы з Беларусі». 31 кастрычніка на вул. Куйбышава ўрачыста адкрыты бюст М. Бегіна. Над помнікам працавалі скульптары Алеся Гуршчанкова і Канстанцін Селіханаў, архітэктары Леанід Левін і Алег Ляшук.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.    Бегiн Менахем // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 370.
2.    Бегiн Менахем // 250 асоб з Беларусi ў дыялогах культур. Мiнск, 2008. С. 60–61.
3.    Бегин, М. В белые ночи : [мемуары] / Менахем Бегин ; пер. с иврита Л. Злотник. – Иерусалим ; Москва : Имидж, 1991. – 331 с. : ил.
4.    Гордис, Д. Менахем Бегин: битва за душу Израиля / Д. Гордис. – Москва : Мосты культуры ; Иерусалим : Гешарим, 2014. – 365 с., [9] л. ил.
5.    Зайчик, М. Жизнь Бегина / Марк Зайчик. – Москва : Олимп, 2003. – 352 с. : ил.
6.    Глазов, В. Менахем Бегин. Его брестские университеты / В. Глазов // Симфония еврейских судеб Брестчины / авт.-сост. В. Глазов. Брест, 2015. С. 13–16.
7.    Иоффе, Э. Г. Менахем Бегин / Э. Г. Иоффе // Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями / Э. Г. Иоффе, Ж. Э. Мазец. Минск, 2008. С. 66–85.
8.    Сарычев, В. Менахем Бегин // В поисках утраченного времени / Василий Сарычев. Брест, 2006. Кн. 1. С. 273–276.
9.    Нобелеўскі лаўрэат : [Менахем Бегін] // Памяць. Брэст : гiст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 657.
10.    Верстова, А. Возвращение Менахема Бегина : в Бресте прошла торжественная церемония открытия бюста его знаменитого уроженца / Алла Верстова // Авив. 2013. № 9/10. С. 12.
11.    Деркач, В. Шаг навстречу : [открытие памятника М. Бегину в Бресте] / Валерий Деркач ; фото Александра Шульгача. От Вейцмана до Переса : [о церемонии гашения почтового блока, выпущенного в честь деятелей Израиля] / Александр Митюков ; фото Валерия Короля // Брестский вестник . 2013. 7 ноября (№ 45). С. 7.
12.    Супрунюк, О. Бюст Менахема Бегина появился в центральной части Бреста / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2013. 6 ноября (№ 45). С. 4.
13.    Митюков, А. Бегин в бронзе и на марках : в Бресте установлен бюст знаменитого израильского премьера и погашена марка с его именем / Александр Митюков ; фото Валерия Короля // Заря. 2013. 2 ноября. С. 4.
14.    Гапеева, Т. На карте достопримечательностей Бреста появился бюст Менахема Бегина / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2013. 1 ноября (№ 44). С. 8.
15.    Рубашевский, Ю. Бегина увековечили в памятнике / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 1 ноября. С. 2.
16.    Таболіч, С. Радзіма помніць : [у Брэсце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы да 100-годдзя з дня нараджэння М. Бегіна] / Святлана Таболіч // Народная трыбуна. 2013. 1 лістапада (№ 44). С. 3–4.
17.    Шиферштейн, Д. Белорусские марки заговорили на иврите : [о презентации почтового блока марок, посвящённого национальным лидерам Израиля с белорусскими корнями, с участием Чрезвычайного и Полномочного Посла Государства Израиль в Республике Беларусь Иосифа Шагала] / Дмитрий Шиферштейн // Вечерний Брест. 2013. 1 ноября. С. 2.
18.    Деркач, В. Фотофакт : [открытие памятника М. Бегину] / Валерий Деркач ; фото Александра Шульгача // Брестский вестник. 2013. 31 октября (№ 44). С. 2.
19.    Майский, М. Век Бегина : к юбилею знаменитого уроженца Бреста / Макс Майский // Брестский курьер. 2013. 15 августа (№ 33). С. 4.
20.    Мартынюк, М. Осенью в Бресте появится памятник седьмому премьер-министру Израиля Менахему Бегину / Марта Мартынюк // Брестская газета. 2013. 5 июля (№ 27). С. 5.
21.    Рубашевский, Ю. Бегина увековечат не за счет бюджетных средств / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 5 июля. С. 6.
22.    Бюст Менахема Бегина установят в Бресте ближайшей осенью // Брестский курьер. 2013. 3 июля (№ 27). С. 2.
23.    Ковалёва, А. Вековой юбилей Менахема Бегина заранее отметили в Бресте с участием гостей из Израиля / Алла Ковалёва // Брестский курьер. 2013. 13 июня (№ 24). С. 5.
24.    Логвинович, А. Памятник Бегину — на стадии обсуждения / Александр Логвинович // Заря. 2013. 13 апреля. С. 4.
25.    Рубашевский, Ю. Бегин возвращается домой : [о сохранении памяти о М. Бегине в Бресте] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013.
1–2 мая. С. 11.
26.    Горелик, В. Хатиква в Печорлаге : [о книге М. Бегина «В белые ночи»] / Вадим Горелик // Берега. 2013. № 3. С. 13.
27.    Андреев, В. Памятник израильскому премьеру на Брестской земле : [о приёме председателем Брестского облиспокома К. А. Сумаром делегации Государства Израиль] / Владимир Андреев // Брестский вестник. 2013. 17 января (№ 3). С. 3.
28.    Супрунюк, О. Памятник к столетнему юбилею. Менахема Бегина увековечат в родном городе / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2013. 17 января (№ 3). С. 2.
29.    Литвинович, Е. В Бресте установят памятник Менахему Бегину : [итоги состоявшегося приёма председателем Брестского облисполкома Констатином Сумаром делегациии во главе со стратегическим советником президента Государства Израиль Йорамом Дори] / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 12 января. С. 1, 4.
30.    Сидорук, Ж. Менахема Бегина увековечат в скульптуре на одной из площадей Бреста / Жанна Сидорук // Брестская газета. 2013. 11 января (№ 2). С. 2.
31.    Ковалева, А. Бегин объединяет : [представители брестской еврейской общины побывали в Варшаве на презентации книги М. Бегина «Время белых ночей»] / Алла Ковалева // Вечерний Брест. 2010. 14 июля. С. 3.
32.    Патолятов, Д. Бороться, чтобы жить : брестские университеты Менахема Бегина / Дмитрий Патолятов // Берега. 2009. № 2. С. 7.
33.    Патолятов, Д. Брестские университеты Менахема Бегина / Дмитрий Патолятов // Берега. 2007. № 11. С. 6.
34.    Протоколы допросов Бегина попали на стол Сталину : любопытные факты из жизни премьер-министра Израиля брестчанина Менахема Бегина // Карлин. Пинск, 2007. 6 июля. С. 5.
35.    Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Менахем Бегин в авторском проекте / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 16 июня. С. 12.
36.    Николаева, И. Бегин возвращается : [об открытии мемориальной доски М. Бегину] / Ирина Николаева // Брестский вестник. 2005. 4 октября (№ 20). С. 4.
37.    Рубашевский, Ю. На поклон к Менахему Бегину : [об открытии мемориальной доски в честь М. Бегина] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2005. 23 сентября. С. 2.
38.    Орлова, И. Бегин «вернулся» в Брест : [об открытии мемориальной доски в честь М. Бегина] / И. Орлова // Народная газета. 2005. 26 верасня.
39.    Рубашевский, Ю. На поклон к Менахему Бегину / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2005. 23 сентября. С. 2.
40.    Иоффе, Э. Благословенные Нобелем : [о лауреатах Нобелевской премии мира М. Бегине и Ш. Пересе] / Э. Иоффе // Белорусская деловая газета. 2004. 14 сентября. С. 11.
41.    Патолятов, Д. Бороться, чтобы жить… : брестские университеты Менахема Бегина / Дмитрий Патолятов // Брестский курьер. 2003.
4–10 сентября. С. 8.
42.    Нобелевский лауреат родом из Бреста : бывшему премьер-министру Израиля Менахему Бегину исполнилось бы 90 лет // Брестская газета. 2003. 18–24 августа. С. 4.
43.    Дружынiн, П. Памяць пра Бегiна будзе ўвекавечана / П. Дружынiн // Народная газета. 2002. 28 лiстапада. С. 4.
44.    Крейдич, М. Бегин сделает нас побратимами? : [о необходимости увековечить в Бресте память М. Бегина] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2002. 1 ноября. С. 5.
45.    Некрасов, А. Парень из нашего города : [о предложении израильтян установить в Бресте памятный знак в честь М. Бегина] / А. Некрасов // Советская Белоруссия. 2002. 25 октября. С. 3.
46.    Дзюрич, Э. «…Тот, кто думает о будущем, воспитывает детей» : [о посещении Бреста директором института, изучающего наследие М. Бегина, Г. Маковым] / Эмма Дзюрич ; фото Юрия Кускова // Заря. 2002. 29 октября.
47.    Год памяти Менахема Бегина : в Бресте будет увековечено имя нашего земляка, бывшего премьер-министра Израиля, лауреата Нобелевской премии // Брестский курьер. 2002. 8–15 мая. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1306 разоў Апошняя змена Аўторак, 27 Красавік 2021 11:46