Пятніца, 12 Кастрычнік 2018 11:17

11 снежня 2018 г. — 50 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце гарадской дзіцячай бальніцы (УАЗ «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца»; 1968)

Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца была створана загадам Брэсцкага гарздраўаддзела № 24 ад 20 лютага 1968 г., як дзіцячая гарадская бальніца. Першым галоўным урачом была назначана Вера Рыгораўна Бакурына, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны ўрач БССР (1966), якая з 1954 г. загадвала дзіцячай паліклінікай абласной бальніцы.


У гэты час пачынае працаваць дзіцячая паліклініка, а будаўніцтва корпуса стацыянара па вул. Халтурына працягваецца. Праз некалькі месяцаў, у сувязі са сканчэннем будаўніцтва і здачай у эксплуатацыю, загадам аблздраўаддзела № 84 ад 11 снежня 1968 г. адкрыты дзіцячы стацыянар. Пачалі функцыянаваць 1, 2, 3-е дзіцячыя аддзяленні, адкрыццё 4-га аддзялення адбылося ў 1970 г.


1 студзеня 1975 г. Брэсцкая гарадская дзіцячая бальніца была рэарганізавана ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу. У 1983 г. пасля рэканструкцыі бальніца пашырана да 200 ложкаў, адбылося адкрыццё 5-га аддзялення па выходжванні неданошаных дзяцей. 15 жніўня 1987 г. было адкрыта аддзяленне рэанімацыі.


2 студзеня 1989 г. адбылася рэарганізацыя медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву. Дзіцячыя паліклінікі перайшлі ў падпарадкаванне гарздраўаддзела, а стацыянар стаў самастойнай лячэбнай установай. 1 жніўня 1989 г. было завершана будаўніцтва новага шасціпавярховага корпуса бальніцы. Адкрыўся аперацыйны блок, хірургічнае і траўматалагічнае аддзяленні. Праз год адкрыта ЛАР-аддзяленне, а яшчэ праз два гады — неўралагічнае аддзяленне. 22 чэрвеня 1994 г. адбылося вылучэнне палаты гнойнай хірургіі.


26 верасня 2000 г. Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца перайменавана ў Лячэбна-прафілактычную ўстанову «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца». У 2003 г. кансультатыўная паліклініка была выведзена з боксаў прыёмнага аддзялення ў асобны корпус. 25 мая 2006 г. ЛПУ «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца» была перайменавана ва УАЗ «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца». У гэтым жа годзе была праведзена рэканструкцыя і мадэрнізацыя аддзялення рэанімацыі і аперацыйнага блока. З 2011 г. па 2013 г. прайшла рэканструкцыя і мадэрнізацыя старога трохпавярховага корпуса бальніцы. Са снежня 2016 г. уведзена ў эксплуатацыю інфекцыйнае аддзяленне.


У бальніцы функцыянуюць некалькі спецыялізаваных профільных аддзяленняў, у т. л. хірургічнага і педыятрычнага профілю, дапаможных лячэбна-дыягнастычных аддзяленняў. Кансультатыўная паліклініка ажыццяўляе аказанне высокакваліфікаванай кансультатыўнай дапамогі дзецям вобласці па 16 спецыяльнасцях.


Асноўнымі напрамкамі спецыялізаванай медыцынскай дапамогі УАЗ «Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца» з’яўляюцца: алергалогія і імуналогія, гематалогія, кардыялогія, нефралогія, артапедыя, отарыналарынгалогія, афтальмалогія, пульманалогія, рэўматалогія, траўматалогія, эндакрыналогія і інш. Спецыялісты бальніцы выкарыстоўваюць сучасныя эфектыўныя методыкі выходжвання дзяцей.


Кіраўнікамі ўстановы ў розны час былі: з 16 кастрычніка 1976 г. —Уладзімір Яўгенавіч Урэнюк, заслужаны работнiк аховы здароўя БССР (1990), з 22 чэрвеня 1992 г. — Людміла Андрэеўна Пастаялка, з 13 лістапада 2001 г. — Ігар Генадзьевіч Ласіцкі, з 17 сакавіка 2008 г. — Алег Іванавіч Васільчук, з 2 снежня 2013 г. — Васіль Васільевіч Апанасовіч, з 29 сакавіка 2016 г. — Людміла Уладзіміраўна Ігнатчык.


Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца аказвае спецыялізаваную лячэбна-дыягнастычную стацыянарную і кансультатыўна-паліклінічную медыцынскую дапамогу дзіцячаму насельніцтву г. Брэста і Брэсцкай вобласці, з’яўляецца цэнтрам арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва ўстановамі аховы здароўя вобласці, базай спецыялізацыі, павышэння кваліфікацыі лекараў і сярэдняга медыцынскага персаналу.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага адзела

 

1.    Брестская детская областная больница / О. И. Васильчук // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 142.
2.    Больница детская областная // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 94–95.
3.    Галімава, Н. П. Ахова здароўя, [1944–2000 гг.] / Н. П. Галімава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 548–558.
4.    Корольченко, И. Есть такая профессия — родину врачевать : [о враче Брестской детской областной больницы Юрии Хромых] / Ирина Корольченко // Брестский курьер. 2017. 29 июня (№ 27). С. 17.
5.    Богданова, К. Елена Клименко, реаниматолог-анестезиолог областной детской больницы: «Мы как лётчики: часы ожидания — секунды ужаса» : [о работе отделения реанимации Брестской детской областной больницы] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2017. 17 февраля. С. 9.
6.    Черенкевич, В. Н. Глубинные вещи не выразить цифрами : [интервью с заведующим отделением анестезиологии и реанимации Брестской детской областной больницы] / Валерий Николаевич Черенкевич ; интервью вела Катерина Богданова // Брестский вестник. 2017. 16 февраля (№ 7). С. 17.
7.    Абрамович, Р. В. Хирургия как служение: взгляд через полвека : [хирург Брестской детской областной больницы о своей работе] / Ричард Викентьевич Абрамович ; [беседовала] Юлия Логашёва ; фото Владислава Абрамовича // Заря. 2016. 21 мая. С. 5.
8.    Богданова, К. Болевые точки «детства» : [о работе Брестской детской областной больницы] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2015. 27 ноября. С. 5.
9.    Бакурина, В. Г. От санитара до главного врача : [беседа с первым главврачом Брестской детской областной больницы, заслуженным врачом Беларуси, ветераном Великой Отечественной войны] / Вера Григорьевна Бакурина ; беседовала Ирина Корольченко // Брестский вестник. 2015. 5 марта (№ 10). С. 17.
10.    Гапеева, Т. Художники расписали стены в детской областной больнице : [в рамках проекта «Здоровье начинается с улыбки» художники Мария Редько и Евгений Ковек украсили рисунком игровую комнату в ЛОР-отделении] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 19 декабря (№ 51). С. 2.
11.    Лебедева, О. Не всегда виноват крокодил... : [о работе травматологического отделения Брестской детской областной больницы, заведующий Андрей Бразовский] / Ольга Лебедева // Брестский вестник. 2014. 17 апреля (№ 16). С. 8.
12.    Будчанина, К. Всё лучшее — детям : [открытие после реконструкции нового корпуса Брестской детской областной больницы] / Кристина Будчанина ; фото Александра Шульгача // Брестский вестник. 2013. 5 июля (№ 27). С. 3.
13.    Селех, Л. Все новое, до последнего винтика : [об открытии после реконструкции нового лечебного корпуса Брестской детской областной больницы] / Людмила Селех ; фото Дмитрия Босака // Брестская газета. 2013. 5 июля (№ 27). С. 2.
14.    Алейникова, Н. После реконструкции открылся лечебный корпус областной детской больницы / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2013. 3 июля (№ 27). С. 3.
15.    Охремук, Л. Чтобы дети были довольны... : в Бресте после реконструкции открылся лечебный корпус «В» в детской областной больнице / Лариса Охремук ; фото Валерия Короля // Заря. 2013. 29 июня. С. 4.
16.    Богданова, К. «Окрыление» реконструкцией : [об открытии после реконструкции старого корпуса детской областной больницы в Бресте] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2013. 28 июня. С. 4.
17.    Таболiч, С. Тут жыве надзея : сёлета спаўняецца 40 гадоў абласной дзіцяцай бальніцы / Святлана Таболiч ; фота Святланы Сасоннай // Народная трыбуна. 2007. 16 чэрвеня (№ 24). С. 4.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1568 разоў Апошняя змена Серада, 18 Лістапад 2020 15:11