Аўторак, 23 Кастрычнік 2018 15:32

9 лістапада 2018 года — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Грыгарава (1948), дзяржаўнага і спартыўнага дзеяча, заслужанага трэнера БССР, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі

Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў нарадзіўся 9 лістапада 1948 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў СШ № 57 г. Мінска. У 1971 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «выкладчык фізічнай культуры і спорту». Працаваў настаўнікам у Мсціжскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна.


Пасля службы ў Савецкай арміі Аляксандр Грыгараў з 1973 г. займаў розныя пасады (інструктар, загадчык аддзела, намеснік старшыні) у Цэнтральным савеце Добраахвотнага сельскага спартыўнага таварыства «Ураджай». У 1986 г. скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. У другой палове 1980-х быў намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення Рэспубліканскага савета добраахвотнага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў. Пачынаючы з 1987 г. дзевяць гадоў узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Спорт».


У 1996 г. А. У. Грыгараў быў прызначаны намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Міністрам тады быў Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў. Энергічны, напорысты Аляксандр Уладзіміравіч вылучаўся арганізатарскім талентам і ўменнем ісці на кампрамісы, менавіта гэтыя якасці дазволілі яму захоўваць высокую пасаду без малога сем гадоў пры трох міністрах. Паспяхова кіраваў аргкамітэтамі міжнародных спаборніцтваў, якія праходзілі ў Мінску: чэмпіянатаў Еўропы па барацьбе і боксу, Кубка свету па дзюдо, турніраў Гран-пры па вольнай барацьбе, фехтаванні, мастацкай гімнастыцы.


А. У. Грыгараў у 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Спецыяльная падрыхтоўка баксёраў высокай кваліфікацыі з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў». З 2003 г. з’яўляўся саветнікам Выканаўчага камітэта СНД.


6 ліпеня 2005 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 313 А. У. Грыгараў назначаны Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. На высокай пасадзе працаваў да 26 чэрвеня 2009 г., вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.


З 2005 па 2010 гг. А. У. Грыгараў узначальваў Беларускую федэрацыю аматараў бокса. Працаваў дырэктарам вышэйшай школы трэнераў Рэспублікі Беларусь, старшынёй федэрацыі веславання Рэспублікі Беларусь. Аўтар і суаўтар больш за 40 навуковых прац. Прымаў удзел у навуковых канферэнцыях. У 2010 г. яму прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя трэнера-выкладчыка па спорце. Падрыхтаваў 10 майстроў спорту, 7 майстроў спорту міжнароднага класа, аднаго заслужанага майстра спорту.


У 1984 г. А. У. Грыгараву было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны трэнер БССР», у 2000 г. — званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры Рэспублікі Беларусь». Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006), мае Удзячнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004, 2009).


А. У. Грыгараў — дацэнт (2005), з 2012 г. загадчык кафедры фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Старук Алена Валер’еўна, гал. бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

1.    Григоров Александр Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 303.
2.    Григоров Александр Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 210.
3.    Григоров Александр Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Беларусь, 2016 / под ред. И. В. Чекалова. Минск : Энциклопедикс, 2016. С. 31.
4.    Григоров, А. В. Специальная подготовка боксеров высокой квалификации с использованием технических средств : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Григоров Александр Владимирович. – Минск, 2003. – 179 c.
5.    Горигоров, А. В. Спортивный потенциал Беларуси накануне Олимпийских игр в Сиднее / А. В. Григоров // На пути к Сиднею : сб. науч. трудов. Минск, 2000. Вып. 2. С. 10–13.
6.    Горигоров, А. В. Основные тенденции развития мирового спорта на современном этапе / А. В. Григоров // На пути к Сиднею : сб. науч. трудов. Минск, 2000. Вып. 2. С. 14–16.
7.    Григоров, А. В. Проблемы и перспективы развития образовательной, физкультурно-массовой работы в учреждении образования (на примере БГАТУ) / А. В. Григоров // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. 2017. № 5. С. 37–41.
8.    Григоров, А. В. Педагогические условия профессиональной подготовки будущих учителей физической культуры / А. В. Григоров // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. 2016. № 4. С. 31–35.
9.    Григоров, А. В. Александр Григоров: Персональная опека! : [беседа с заведующим кафедрой физвоспитания и спорта БАТУ о подготовке белорусских спортсменов-олимпийцев] / А. В. Григоров ; беседовали В. Рябинин, Р. Васильев // Спортивная панорама. 2015. № 167. С. 3.
10.    Григоров, А. В. Александр Григоров: Через мои «лапы» : [беседа с заведующим кафедрой физвоспитания и спорта БАТУ] / А. В. Григоров ; записали В. Рябинин, Р. Васильев // Спортивная панорама. 2013. № 167. С. 2, 6.
11.    [Григоров Александр Владимирович (1948 г.)] : исторические даты недели // Наш край. Барановичи, 2011. 10 ноября. С. 2.
12.    Григоров, А. В. Удержаться на гребне волны : [беседа с председателем Белорусской федерации гребли] / А. В. Григоров ; беседовал К. Белоус // Рэспублiка. 2011. 26 сакавiка. С. 15.
13.    Григоров, А. В. «Занимаешься физкультурой и спортом? Это цивилизованно» : [беседа с министром спорта и туризма Беларуси] // А. В. Григоров ; записал К. Белоус // Рэспублiка. 2008. 25 красавiка.
14.    Григоров, А. Александр Григоров: Нет поводов для пессимизма : [о подготовке к Олимпийским играм 2008 г.] / А. Григоров ; записал Руслан Васильев // Спортивная панорама. 2007. 29 декабря. С. 2–3.
15.    Грыгараў, А. Пекін становіцца бліжэй : [гутарка з міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь] / Аляксандр Грыгараў ; гутарыў Анатоль Мяснікоў // Беларуская думка. 2007. № 6. С. 104–109.
16.    Григоров, А. Александр Григоров: Задача выполнена, но надо решать уже новые : [об итогах зимней Олимпиады-2006 в Турине] / А. Григоров ; записал Руслан Васильев // Спортивная панорама. 2006. 28 февраля. С. 3.
17.    Грыгараў, А. Гучны покліч Белай Алімпіяды / Аляксандр Грыгараў // Культура. 2006. 11 лютага. С. 6.
18.    Григоров, А. Александр Григоров: на Олимпиаде министров не бывает : [о подготовке белорусских спортсменов к 20-м зимним Олимпийским играм в Турине] / А. Григоров ; записали Виктор Рябинин, Руслан Васильев // Спортивная панорама. 2005. 2 ноября. С. 2–3.
19.    Тасман, Б. Шестой министр : [о назначении А. В. Григорова на пост Министра спорта и туризма Беларуси] / Борис Тасман // Прессбол. 2005. 7 июля. С. 1, 14.
20.    Григоров, А. Александр Григоров: все только начинается : [беседа с председателем Белорусской федерации любителей бокса А. Григоровым и гл. тренером нац. сборной Беларуси по боксу А. Гришуком]/ А. Григоров, А. Гришук ; записал И. Арыштаев // Спортивная панорама. 2004. 24 марта. С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 597 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 11:52