Чацвер, 25 Кастрычнік 2018 10:35

2018 г. — 70 гадоў з часу заснавання Кобрынскага кансервавага завода (1948)

Біяграфія Кобрынскага кансервавага завода, аднаго з найстарэйшых харчовых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пачалася ў 1948 г., калі ў карпусах былога млына было створана невялікае прадпрыемства па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Першым дырэктарам быў П. П. Шмялёў, якому ўдалося правесці рамонтна-будаўнічыя работы, устанавіць абсталяванне, арганізаваць калектыў і запусціць завод 10 жніўня 1948 г. На заводзе ў той час працавалі 52 чалавекі і выпускалася шэсць відаў прадукцыі.

 

Маладое прадпрыемства ўдасканальвала сваю вытворчасць, рэгулярна праходзіла рэканструкцыя цэхаў. У 1959 г. быўпабудаваны цэх па выпуску кансерваў «Зялёны гарошак», пачала працаваць кацельня. У 1975 г. пабудавана сховішча для агародніны на 1 150 т, агародніннае аддзяленне кансервавага цэха атрымала навейшае абсталяванне.

У 1978 г. завод узначаліла Г. М. Шутро, і ён стаў паступова нарошчваць тэмпы вытворчасці і заваёўваць славу сярод пакупнікоў.Ужо праз год кансервавы завод быў занесены на гарадскую Дошку гонару, калектыў атрымаў пераходзячы Чырвоны сцяг гаркама КПБ.

У 1980-я гг. вытворчасць пашырылася, пачаў працаваць цэх мясараслінных кансерваў. У 1982 г. узведзены цэх па вырабе кансерваў з агародніны, склады па захоўванні шклатары і гатовай прадукцыі, аўтагараж, механічная майстэрня. Дзякуючы рэканструкцыі цэхаў і мадэрнізацыі вытворчасці ўзровень механізацыі дасягнуў 70 %. На прадпрыемстве былі заняты да 500 работнікаў.

У 1984 г. заводу было прысвоена ганаровае званне «Прадпрыемства высокай культуры». У 1985 г. выпуск кансерваў склаў 20 млн 831 тыс. умоўных слоікаў. Да пачатку 1990-х гг. завод выйшаў у лік лепшых прадпрыемстваў рэспублікі ў сваёй галіне, выпускаў больш за 60 відаў прадукцыі, якая карысталася вялікім попытам і разыходзілася не толькі па гарадах Беларусі, але і далёка за яе межамі.

У розны час у завадскіх цэхах выраблялася звыш 150 найменняў прадукцыі: агароднінныя, таматавыя і фруктовыя кансервы, марынады, натуральныя абедзенныя прыправы, соусы, салаты, закускі, пладова-ягадныя сокі і нектары. Асаблівую папулярнасць атрымаў зялёны гарошак, перапрацоўкай якога тут займаліся амаль 60 гадоў, а таксама кабачковая ікра. Уся прадукцыя завода выпрацоўвалася толькі з натуральных прадуктаў, якія праходзілі шматузроўневы кантроль у мікрабіялагічных і фізіка-хімічных лабараторыях, што вызначала бяспеку прадукцыі для здароўя спажыўцоў. Для выпуску канкурэнтаздольнага асартыменту на прадпрыемстве былі ўстаноўлены механізаваныя лініі для разліву і фасоўкі сокаў у бутэлькі еўраўзору.

Прадукцыя завода адзначалася шматлікімі дыпломамі, узнагародамі і граматамі, была прадстаўлена на ВДНГ СССР. У скарбонцы прадпрыемства — 36 грамат і дыпломаў, атрыманых у разнастайных спаборніцтвах. У працоўным калектыве склаліся добрыя традыцыі; для работнікаў будаваліся кватэры, выдзяляліся бясплатныя пуцёўкі ў санаторыі і Дамы адпачынку; хор з членаў калектыву выступаў на розных мерапрыемствах.

Пасля распаду СССР, дзе былі асноўныя рынкі збыту, і ў выніку глыбокага эканамічнага крызісу пачатку 1990-х аб’ёмы вытворчасці сталі паступова падаць. 15 красавіка 1998 г. дзяржаўнае прадпрыемства «Кобрынскі кансервавы завод» пераўтворана ў акцыянернае таварыства адкрытага тыпу (ААТ). У 2007 г. кансервавы завод апынуўся на мяжы банкруцтва, працэдура якога пачалася ў ліпені. У працэсе санацыі, якая ўвесь час падаўжалася, пагасіць крэдыторскую запазычанасць не атрымалася, таму летам 2012 г. прадпрыемства ўпершыню было выстаўлена на аўкцыённыя таргі.

У 2013 г. кансервавы завод спыніў сваю дзейнасць. Знікненне завода са спіса дзеючых прадпрыемстваў горада — тэма, балючая для ўсіх яго былых работнікаў. Члены ветэранскай арганізацыі завода, старшынёй якога з’яўляецца былы дырэктар Г. М. Шутро, часта сустракаюцца, каб згадаць гады сумеснай работы на любімым прадпрыемстве.

Ганна Мікалаеўна Шутро прысвяціла заводу 22 гады. Яе адданасць працы былі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх сярэбраны медаль ВДНГ СССР і ордэн Дружбы народаў (1986), ёй было прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці» (1999).

Сапраўднай каштоўнасцю прадпрыемства з’яўляюцца працоўныя дынастыі.Кобрынскі кансервавы стаў родным для многіх сямей. Агульны працоўны стаж сямейнай дынастыі Сурма складае 100 гадоў. З прадпрыемствам звязаны лёсы ўсіх членаў сям’і Любові Тарасюк, начальніка ўчастка, мікрабіёлага. 42 гады працавала на заводзе Алена Васільеўна Грышко, 38 гадоў адпрацавала на прадпрыемстве эканамістам Надзея Васілюк. Гэтыя і многія іншыя людзі з’яўляюцца жывой гісторыяй аднаго з найбуйнейшых перапрацоўчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. У свой час Кобрынскі кансервавы завод аб’яднаў іх, стаў справай і сэнсам усяго жыцця. Сёння гэтыя людзі імкнуцца захаваць яго гісторыю, каб насуперак часу завод працягваў жыць.

Усе рэліквіі Кобрынскага кансервавага завода (80 прадметаў, сярод якіх Ганаровыя граматы,пераходзячыя Чырвоныя сцягі за перамогі ў сацыялістычных спаборніцтвах, памятныя кубкі, медалі, шматлікія ўзнагароды за ўдзел у разнастайных конкурсах, фотаальбомы і дакументы) цяпер захоўваюцца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава. 21 верасня 2018 г. у музеі арганізавана часовая экспазіцыя, прымеркаваная да 70-годдзя з часу заснавання кансервавага завода.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

1.    Кобрынскі кансервавы завод // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 370.
2.    Кобринский консервный завод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 472.
3.    Кобринский консервный завод // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 285.
4.    Адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынскі кансервавы завод» // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 412.
5.    ААТ Кансервавы завод // Кобрын = Kobrin. Мінск, 1997. С. 14.
6.    О развитии консервной отрасли Республики Беларусь в 2003–2005 гг. : постановление Совета Республики Беларусь, 10 февр. 2003 г., № 163 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. 2003. № 23. Из содерж.: ОАО «Кобринский консервный завод». С. 16, 19.
7.    Государственные промышленные предприятия. Открытое акционерное общество «Консервный завод» // Кобрин : информационно-хозяйственный справочник. Кобрин, 1999. С. 45–46.
8.    Плиско, Н. М. Кобрин : ист.-экон. очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. – Минск : Полымя, 1987. – 96 с. : ил. – Из содерж.: Консервный завод. С. 76.
9.    Заслужаныя работнікі Беларусі. Шутро Ганна Мікалаеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 429.
10.    Кобринский консервный завод. – Минск : Ураджай, 1988. – 23 с. : ил.
11.    Дубіна, Л. Завод прадаўжае жыць... : [аб сустрэчы ветэранаў Кобрынскага кансервавага завода, прымеркаванай да 70-годдзя прадпрыемства] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2018. 29 верасня. С. 9.
12.    Савчук, М. История завода в фондах музея : [о временной экспозиции в музее им. А. В. Суворова, посвящённой 70-летию со дня основания Кобринского консервного завода] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 4 октября (№ 40). С. 2.
13.    Савчук, М. Неформальный юбилей с надеждой на возрождение / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 27 сентября (№ 39). С. 2.
14.    Бакун, А. Ім ёсць што ўспомніць : [адбылася чарговая сустрэча ветэранаў Кобрынскага кансервавага завода] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 6 снежня. С. 6.
15.    Дубіна, Л. Любоў Тарасюк: «Тут прайшло маё жыццё» : [працоўны шлях ветэрана Кобрынскага кансервавага завода Л. Тарасюк] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 20 лютага. С. 4.
16.    Дубіна, Л. Жыла жыццём завода : [пра Ганну Мікалаеўну Шутро, былога дырэктара ААТ «Кобрынскі кансервавы завод»] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 15 жніўня. С. 4.
17.    Савчук, М. Ветераны консервного завода как одна семья : [положение дел консервного завода, выставленного на аукцион, волнует многих, в числе которых и ветераны завода] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 26 марта (№ 13). С. 3.
18.    Дубина, Л. «Мы гордились своим заводом» : [о ветеранской организации Кобринского консервного завода] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2015. 4 сакавіка. С. 5.
19.    Жук, Е. Неконсервативный подход : [Кобринский консервный завод ищет инвестора, который купит предприятие и спасёт производство] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 12 февраля. С. 10.
20.    Жук, Е. Консервативное лечение не помогло. Попробуем банкротство? : [в отношении ОАО «Кобринский консервный завод» осуществляется процедура банкротства] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2013. 13 декабря. С. 4.
21.    Шапран, Ю. Как передовик стал банкротом? : попробуем разобраться в ситуации / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2013. 12 декабря (№ 50). С. 8.
22.    Елизарова, Ж. Мои года — мое богатство : [о бывшем директоре Кобринского консервного завода Анне Николаевне Шутро] / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2012. 12 января (№ 2). C. 5.
23.    Жук, Е. Консервная санация / Елена Жук // Вечерний Брест. 2012. 29 февраля. C. 6.
24.    Захарова, О. Не всё горох, что катится : [вердикт «Народной экспертизы» — по вкусовой характеристике потребители отдали своё предпочтение зелёному горошку Кобринского завода] / Оксана Захарова // Народная газета. 2012. 31 кастрычніка. C. 14.
25.    Рекуц, С. Затянувшееся выздоровление : [хозяйственный суд Брестской области продлил срок санации Кобринскому консервному заводу] / Сергей Рекуц // Заря. 2012. 19 апреля. C. 4.
26.    Сергеев, И. Здоровье в консервах : [Кобринский консервный завод расширил ассортимент продукции] / Иван Сергеев // Заря. 2012. 15 ноября. C. 17.
27.    Веремеенко, С. Что ждёт консервный завод? / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2011. 1 сентября (№ 35). C. 3.
28.    Людзвіг, Т. Кобрынскі кансервавы завод : у няпростай сітуацыі, але з надзеяй на лепшае / Таццяна Людзвіг // Кобрынскі веснік. 2011. 26 лістапада. С. 2.
29.    Мельнік, Р. Вернасць роднаму калектыву : [аб ветэране працы Кобрынскага кансервавага завода Ганне Мікалаеўне Шутро] / Раман Мельнiк // Кобрынскі веснік. 2011. 1 кастрычніка. С. 4.
30.    Муха, Ф. Горошинка рубль сбережет : [ОАО «Кобринский консервный завод» продуктивно работает в режиме санации] / Федор Муха // Рэспублiка. 2011. 19 мая. C. 2.
31.    Поплавская, И. Консервам дали шанс : [перед проблемным Кобринским консервным заводом стоял гамлетовский вопрос] / Инна Поплавская // Заря. 2011. 26 февраля. C. 3.
32.    Елизарова, Ж. Консервный завод: пути выхода из кризиса / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2010. 4 ноября (№ 44). C. 3.
33.    Шутро, А. Н. Будет ли Кобрин с зеленым горошком? / [А. Н. Шутро ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2009. 6 августа (№ 32). C. 3.
34.    Пянко, А. Настрой на успех : [ОАО «Кобринский консервный завод» отметил 60-летие] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2008. 1 кастрычніка. C. 2.
35.    Савчук, М. Консервному заводу — 60 / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2008. 25 сентября. C. 3.
36.    Кавунов, П. Директор ОАО «Кобринский консервный завод» Сергей Синкавец: «Наша цель — в этом году уйти от убытков» / П. Кавунов // Белорусская нива. 2005. 20 июля. С. 3.
37.    Панасюк, М. Па грыбы — у цяпліцы : [Кобрынскі кансервавы завод пачаў марынававанне і фасоўку ў еўраслоік] / М. Панасюк // Белорусская нива. 2005. 21 июля. С. 1.
38.    Корнишоны по-кобрински : [более 20 т корнишонов переработано на Кобринском консервном заводе] // Заря. 2004. 25 сентября.
39.    Марчук, Н. Зелёному горошку — зелёную улицу : [при ОАО «Кобринский консервный завод» планируется создать специализированный отряд по возделыванию и уборке горошка] / Н. Марчук // Белорусская нива. 2003. 1 апреля. С. 1.
40.    Панасюк, А. Кушайте на здоровье! : [о переработке зелёного горошка на ОАО «Кобринский консервный завод»] / А. Панасюк // Белорусская нива. 2003. 15 ноября. С. 13.
41.    Пянко, А. Насуперак цяжкасцям : [кансервавы завод атрымаў міжнародны прыз «Залаты Меркурый»] / А. Пянко // Кобрынскі веснік. 1998. 21 студзеня. С. 2.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 465 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 15:05