Пятніца, 02 Лістапад 2018 14:06

12 лістапада 2018 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Пранчака (1958), паэта, журналіста, драматурга

Леанід Іванавіч Пранчак нарадзіўся 12 лістапада 1958 г. у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Навасёлкаўскую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1981), Мінскі лінгвістычны інстытут (1999), вучыўся ў аспірантуры Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР (1988–1991).


Працаваў журналістам на Магілёўскім абласным радыё, тэлебачанні, у рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў, у тэатры-студыі «Верасы», дзяржаўным канцэртным аркестры Беларусі. У 1994–1995 гг. працаваў уласным карэспандэнтам беларускай газеты «Рэспубліка» ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе сабраў матэрыял для кнігі пра беларускіх эмігрантаў «Беларуская Амерыка» (1994).


Літаратурны дэбют Л. І. Пранчака адбыўся ў 1972 г., калі газета «Піянер Беларусі» надрукавала яго верш «Белыя аблокі». У час вучобы ў БДУ Леанід далучыўся да работы літаратурнага аб’яднання «Узлёт». З таго часу паэзіяй займаецца сур’ёзна, пра што сведчаць зборнікі «Першапутак»  (1988), «Ясак любові» (1988), «Вольны птах» (1998), «Біблія для каханай» (1998) і інш. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 г., цяпер — у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.


Шэраг паэтычных твораў, песень, казак Л. І. Пранчака складзены для маленькіх чытачоў. Кнігі «Дзяўчынка беларуска» (1991), «Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю» (1999), «Цік-так, ходзікі» (2001), «Мама, тата і Агатка» (2002) адрасаваны дашкольнікам і малодшым вучням.


За час працоўнай дзейнасці Леанід Пранчак стварыў больш за 200 паэтычных твораў, некаторыя з якіх былі пакладзены на музыку і ўвайшлі ў рэпертуар папулярных беларускіх ансамбляў «Сябры» і «Песняры». Аўтар шлягераў «Даставай, Язэп, гармонік!», «Паклонніца», «Талака» і інш. Паэтычны твор «Афрыканскае падарожжа» лёг у аснову дзіцячага мюзікла «Афрыка» (кампазітар У. Кандрусевіч), пастаўленага ў снежні 2003 г. на сцэне Беларускага нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Ён аўтар лібрэта рок-опер «Максім» (паводле М. Багдановіча) і «Беларусчына» (паводле Я. Купалы).


Дыскі з запісамі яго песень і вершаў у перакладзе на рускую і англійскую мовы гучалі ў Беларусі, Расіі, Польшчы, ЗША і інш. краінах. Леаніду Пранчаку належыць і значная колькасць вершаваных перакладаў на беларускую мову твораў польскіх, расійскіх і ўкраінскіх аўтараў.


Родным мясцінам прысвяціў вершы «Вербы», «Бацька», «Мама», «Прызнанне», «Санет вяртання» і інш. У цяперашні час Леанід Іванавіч пражывае папераменна ў Мінску і ў родных Пранчаках, працягваючы выступаць з чарговымі творамі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Новік Аляксандра Віктараўна, бібліятэкар-бібліёграф

 

Творы Л. І. Пранчака
1.    Мама, тата і Агата : вершы і песні : [для дашк. і мал. шк. узросту] / Леанід Пранчак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 127 с.
2.    Цік-так, ходзікі! : вершы, песні, казкі, жарты, небыліцы : [для мал. шк. узросту] / Леанід Пранчак. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 334 с. – (Школьная бібліятэка).
3.    Цар-царэвіч з Івацэвіч : жарты, песні, небыліцы : [для мал. і сярэд. шк. узросту] / Леанід Пранчак. – Мінск : [б. в.], 2001. – 47 с. – (Бібліятэка часопіса «Вожык» ; 1).
4.    Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю : вершы, песні і казка : [для дашк. узросту] / Леанід Пранчак. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 127 с.
5.    Вольны птах : вершы і песні / Леанід Пранчак ; [прадмова В. Гардзея]. – Мінск : Дом прэсы, 1998. – 63 с. – (Бібліятэка часопіса «Маладосць» ; 8).
6.    Біблія для каханай : кніга паэзіі / Леанід Пранчак. – Мінск : Полымя, 1998. – 302 c.
7.    Беларуская Амерыка / Леанід Пранчак. – Мінск : Полымя, 1994. – 415 с. : іл.
8.    Дзяўчынка беларуска : вершы : [для дашк. узросту] / Леанід Пранчак. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 31 с.
9.    Першапутак : вершы / Леанід Пранчак. – Мінск : Юнацтва, 1989. – 77 с.
10.    Ручнік ; Бабка ; Буслы ; Пальчаткі : [вершы] / Леанід Пранчак // Пакліч у госці сонца : [зб. тв. для пазакл. чытання]. Мінск, 2012. С. 178–180.
11.    Якутский лён ; А где болото?.. : [стихи] / Леонид Прончак // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Брест : Академия, 2005. С. 151.
12.    Сцюдзёная вясна… ; Старая Няміга ; Клініка ў адноўленым касцёле : [вершы] / Леанід Пранчак // Дзень паэзіі – 92. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993 С. 89–90.
13.    Сустрэча ; Заўжды са мною : [вершы] / Леанід Пранчак // Дзень паэзіі – 93/94. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. С. 81.
14.    Развітанне ; Клініка ў адноўленым касцёле ; Каханне наша, як пажар : [вершы] / Леанід Пранчак // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. / уклад. У. Гніламёдаў. Т. 3 : Вершы і паэмы. Мінск, Мастацкая літаратура, 1993. С. 620–621.
15.    Нябачная мяжа : [верш] / Леанід Пранчак // Дзень паэзіі – 91. Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. С. 133.
16.    Счарнелы і зляжалы снег : [верш] / Леанід Пранчак // Дзень паэзіі – 90. Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. С. 123.
17.    «У туман захутаўшыся золак…» ; «Хоць дождж па твары б’е балюча…» : [вершы] / Леанід Пранчак // Квадра : вершы літаб’яднання «Узлёт». Мінск : Універсітэцкае, 1990. С. 88.
18.    Ясак любві : цыкл / Леанід Пранчак // Лагодны прамень раніцы : зборнік вершаў. Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. С. 213–234.
19.    Няма балота : [верш] / Леанід Пранчак // Дзень паэзіі – 88. Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. С. 113.
20.    Вяртанне дадому : [верш] / Леанід Пранчак // Дзень паэзіі – 87. Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. С. 87.
21.    Бамаўцы : [верш] / Леанід Пранчак // Гары, агонь Кастрычніка : вершы. Мінск, 1987. С. 140.
22.    Якуцкі лён ; «Цяпер я разумею…» : [вершы] / Леанід Пранчак // Дзень паэзіі – 86. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. С. 129.

Аб жыцці і творчасці Л. І. Пранчака
1.    Пранчак Леанід Іванавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 13.
2.    Леанід Пранчак // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 377–379.
3.    Леанід Пранчак // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 439.
4.    Пранчак Леанід // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. Слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 6. С. 655.
5.    Арлоўская, Т. Ён вядомы нам здавён як вясёлы Дзед Лявон : літаратурная вандроўка па творах Леаніда Пранчака да 55-годдзя пісьменніка / Таццяна Арлоўская // Бібліятэка прапануе. 2014. № 2. С. 27–29.
6.    Арлоўская, Т. Амерыканец з вёскі Пранчакі : да 55-годдзя Леаніда Пранчака / Таццяна Арлоўская // Ляхавіцкі веснік. 2014. 13 лістапада. С. 4.
7.    Арлоўская, Т. Амерыканец з вёскі Пранчакі : [пра дзеда Л. І. Пранчака] / Таццяна Арлоўская // Ляхавіцкі веснік. 2013. 13 лістапада. С. 4.
8.    Пляшэвіч, В. Вольны птах : [да 50-годдзя Л. Пранчака] / В. Пляшэвіч // Ляхавiцкi веснiк. 2008. 12 лістапада. С. 2.
9.    Дэмянюк, А. Парады для ўсіх выязджаючых : [аб кнізе Л. Пранчака «Беларуская Амерыка» і парады для эмігрантаў, якія выязджаюць у Амерыку] / Анна Дэмянюк // Ніва. 2007. 7 студзеня (№ 1). С. 3–4.
10.    Трубач, Я. Пра калыханку і бялюткую хрызантэму : [пра сустрэчу Л. Пранчака з чытачамі ў клубе сямейнага адпачынку «Сябрына» ў Мінску] / Я. Трубач // Наша слова. 2006. 15 лістапада.
11.    Шавыркін, М. Сто гадоў! : прэм’ера песні «Сто гадоў» на словы Леаніда Пранчака адбылася ў Палацы Рэспублікі / Міхась Шавыркін // Звязда. 2004. 17 ліпеня.
12.    «Афрыка» перамясцілася ў Мінск : [аб прэм’еры мюзікла «Афрыка»; лібрэта Л. Пранчака] // Народная воля. 2003. 24 снежня.
13.    Гардзей, В. Вербы ля чыстай вады : літаратурна-біяграфічны нарыс : [пра Л. Пранчака] / Віктар Гардзей // Ляхавіцкі веснік. 1999. 10 сакавіка ; 13 сакавіка ; 17 сакавіка.
14.    Андруковіч, А. «...Пачуццяў шчырых слова...» : вершы і песні Леаніда Пранчака / А. Андруковіч // Роднае слова. 1998. № 9. С. 44–54.
15.    Барадзіна, В. Высокі палёт вольнага птаха / В. Барадзіна // Ляхавіцкі веснік. 1999. 20 студзеня. С. 3.
16.    Карлюкевіч, А.  «Любоўю Беларусь мы здолеем сагрэць...» : [пра кнігу Л. Пранчака «Вольны птах»] / Алесь Карлюкевіч // Ляхавіцкі веснік. 1998. 18 лістапада. С. 3.
17.    Карлюкевіч, А. «Беларуская Амерыка» Леаніда Пранчака / Алесь Карлюкевіч // Ляхавіцкі веснік. 1995. 10 лістапада. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2879 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Снежань 2020 11:43