Аўторак, 06 Лістапад 2018 13:58

28 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Раманавіча Казлова (1938), гісторыка, картографа, пісьменніка

Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у вёсцы Ліцвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу Леў пайшоў у 1946 г., у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 г. скончыў СШ № 2 г. Кобрына.


Служыў у Савецкай арміі ваенным картографам (1957–1960). У 1965 г. скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, затым там жа навучаўся ў аспірантуры (1965–1968), працаваў выкладчыкам.


У 1970 г. Л. Р. Казлоў абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рост культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа Беларусі ў гады першай пяцігодкі (1928–1932 гг.)». У 1970–1981 гг. — старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі МДПІ імя А. М. Горкага. У 1981–1992 гг. — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і замежных краін, дэкан факультэта замежных студэнтаў Мінскага інстытута культуры.


У 1992–1994 гг. — старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, кіраўнік картаграфічнай групы Інстытута гісторыіі АН Беларусі. Л. Р. Казлоў арганізаваў работу па складанні новых гістарычных карт і школьных атласаў. Навуковыя інтарэсы: гістарычная геаграфія і картаграфія Беларусі (ад старажытнасці да нашых дзён). Удзельнік шэрага міжнародных і рэгіянальных навуковых канферэнцый, аўтар артыкулаў па краязнаўчай і картаграфічнай тэматыцы.


Узнаўляць карты — своеасаблівае мастацтва. Картограф Леў Раманавіч працуе ў старадаўняй манеры: аловак, цыркуль, пяро, туш, акварэль. Аднаўляе рарытэтныя карты, якія адшуквае ў розных архівах, бібліятэках, на аўкцыёнах і ў прыватных калекцыянераў. Так з’явіліся дзясяткі невядомых нам раней выяў беларускіх земляў са старажытнасці. Некаторыя карты, намаляваныя Л. Р. Казловым, упрыгожваюць раённыя краязнаўчыя музеі. Рабіў і глобусы для музейных экспазіцый. У Картаграфічным кабінеце Музея гісторыі Мінска, які знаходзіцца ў гарадской ратушы, большасць экспанатаў выканана рукамі Льва Раманавіча.


Чалавек энцыклапедычных ведаў у розных галінах. Як многiя з гісторыкаў — нумізмат, сабраў вялікую калекцыю манет. Захапляецца гістарычнай мастацкай літаратурай, мае выдатную бібліятэку. У 1983 г. выйшаў яго зборнік гістарычных анекдотаў «Музей остроумия», які быў двойчы перавыдадзены (1986, 1989), а ў 1999 г. з’явілася новае дапоўненае выданне — «Большой музей остроумия». Аўтар мастацкіх кнiг «Георг Кристоф Лихтенберг» (2002), «Радзивилл „Сиротка“» (2015), «З дазволу караля і вялікага князя» (2016) і інш. Пад псеўданімам «Плат. Гудовіч» выдаў зборнік вершаў «Размова нанова» (2017).


Леў Раманавіч не забывае родную Кобрыншчыну. У суаўтарстве з дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава Нінай Мяфодзіеўнай Пліско да 700-годдзя Кобрына выдаў гісторыка-эканамічны нарыс «Кобрин» (1987). У якасці рэдактара-ўкладальніка працаваў над гісторыка-дакументальнай хронікай «Памяць. Кобрынскі раён» (2002).


У 1994 г. Л. Р. Казлоў, не дачакаўшыся бюджэтнага фінансавання выдання карт, заснаваў і ўзначаліў прыватнае выдавецтва — УП «Арты-Фэкс», якое займаецца выданнем геаграфічных карт і атласаў. Работа яго выдавецтва «Арты-Фэкс» адзначана еўрапейскім залатым прызам «Europe Award» (Парыж, 2001). З 1995 г. — галоўны рэдактар «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», часопісаў «Падарожнік» (1997–2001), «Наш край». Навуковы кансультант выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі». Член Саюза прадпрымальнікаў Беларусі, Нацыянальнай Геаграфічнай Асацыяцыі (ЗША), міжнароднага «Клуба лідараў гандлю».


У зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў ліпені – жніўні 2018 г. працавала выстава «Вандроўкі па ваколіцах мінулага», прысвечаная 80-годдзю Л. Р. Казлова.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы і творы Л. Р. Казлова

1.    Гудовіч, П. Размова нанова : выбраныя вершы / Плат. Гудовіч. – Мінск : Галіяфы, 2017. – 48 с.
2.    З дазволу караля і вялікага князя / Л. Р. Казлоў. – Мінск : Галіяфы, 2016. – 159 с. : ил.
3.    «Афіцына Блавіяна»: з сярэднявечча — у новы час / Л. Р. Казлоў. – Мінск : [б. в.], 2014. – 16 с.
4.    Радзивилл «Сиротка». Историческая трилогия. Кн. 1. Наследник по мечу / Л. Р. Козлов. – Минск : Альтиора – Живые краски, 2015. – 183 с.
5.    Падарожжы Мікалая Радзівіла «Сіроткі» / Л. Р. Казлоў. – Нясвіж : [б. в.], 2009. – 32 с.
6.    Белорусское Полесье на старинных картах / Л. Р. Козлов. – Москва : [б. и.], 2008. – 22, [2] с.
7.    Карэліцкі край на старажытных картах (ХVІХІХ ст.) / Л. Р. Казлоў. – Мінск : Арты-Фэкс, 2008. – 9, [3] с.
8.    Картаграфічныя крыніцы па гісторыі Беларусі ХІХ ст. / Л. Р. Казлоў // Проблемы методологии исследований истории Беларуси : материалы Международной научной конференции (Минск, 26–27 октября 2006 года). Минск, 2008. С. 246–249.
9.    Паміж горадам і вёскай : (картаграфічныя крыніцы да гісторыі мястэчак Гарадзеншчыны ў ХІХ – пачатку ХХ ст.) / Л. Р. Казлоў // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры : зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2007. С. 56–60.
10.    Гісторыя старажытнай картаграфіі Беларусі ў выданнях УП «Арты-Фэкс» / Л. Р. Казлоў // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры : зб. навук. арт. : [у 2 ч.] / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры i мастацтваў. Мінск, 2006. Ч. 2. С. 123–125.
11.    Старажытная картаграфія Беларусі : атлас : [у 3 вып.] / Л. Р. Казлоў. – Мінск : Арты-Фэкс, 2005–2009. – (Старажытная картаграфія Беларусі).
12.    Беларусь у працах польскіх картографаў (ХVІ–ХХ стст.) / Л. Р. Казлоў. – Мінск : Арты-Фэкс, 2004. – 115 с. – (Беларусь на старажытных картах).
13.    Картаграфія Беларусі падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі / Л. Р. Казлоў. – Мінск : [б. в.], 2004. – 15, [2] с.
14.    Навагрудак на старажытных картах / [Л. Р. Казлоў]. – Мінск : Арты-Фэкс, 2002. – [2] с. – (Гарады і мястэчкі Беларусі ў старажытнай картаграфіі).
15.    Георг Кристоф Лихтенберг / авт.-сост. Л. Р. Козлов. – Минск : Арти-Фекс, 2002. – 94 с., [20] л. ил. – (Библиотека остроумия ; т. 47).
16.    Гістарычны атлас Беларусі / гал. рэд. і ўклад. Л. Р. Казлоў. – Мінск : Арты-Фэкс, 2001. 30, [1] с.
17.    Представьте себе : [сборник] / авт.-сост. Л. Р. Козлов. – Минск : Арти-Фекс, 2001. – 172 с. – (Библиотека остроумия ; вып. 1).
18.    Беларусь на сямi рубяжах (XI – пачатак XX ст.) / Л. Р. Казлоў. – Мiнск : Арты-Фэкс, 2000. – 57, [2] с. : карты.
19.    Большой музей остроумия : исторические анекдоты / Л. Р. Козлов. – Минск : Арти-Фекс, 1999. – 619 с.
20.    Беларусь на сямі рубяжах, XІ – пачатак XX ст. / Л. Р. Казлоў. – Мінск : Арты-Фэкс, 1998. – 35 с. : карты.
21.    З дазволу караля і вялікага князя / Л. Р. Казлоў ; [прадм. У. Някляева ; афарм. П. М. Драчова]. – Мiнск : Арты-Фэкс, 1998. – 112 с.
22.    Беларусь на сямі рубяжах / Л. Р. Казлоў, А. К. Цітоў ; [аўт. прадм. А. К. Трусаў]. – Мінск : Беларусь, 1993. – 72 с. : карты.
23.    З дазволу караля і вялікага князя / Л. Р. Казлоў ; [прадм. У. Някляева]. – Мiнск : Полымя, 1992. – 112 с.
24.    Музей остроумия / Л. Р. Козлов. – 3-е изд., доп. – Минск : Полымя, 1989. – 256 с.
25.    Плиско, Н. М. Кобрин : историко-экономический очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. – Минск : Полымя, 1987. – 94 с. : ил. – (Города Белоруссии).
26.    Вспомогательные исторические дисциплины : учебно-метод. пособие / Л. Р. Козлов. – Минск : Минский пединститут им. А. М. Горького, 1980. – 90 с.
27.    Рост культурно-технического уровня рабочего класса Белоруссии в годы первой пятилетки (1928–1932 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / Л. Р. Козлов. – Минск, 1969. – 22 с.

 

Аб жыццi i дзейнасці Л. Р. Казлова

1.    Козлов Лев Романович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 488.
2.    Казлоў Леў Раманавіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2-е выд. Мінск, 2007. Т. 2. С. 15.
3.    Козлов Лев Романович // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиогр. справочник / Г. В. Корзенко. Минск : Белорусская наука, 2007. С. 173–174.
4.    Козлов Лев Романович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 65.
5.    Казлоў Леў Раманавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 10–11.
6.    Казлоў Леў Раманавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка / рэд.-уклад. Л. Р. Казлоў. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 436.
7.    Бакун, А. Вывучаць мінулае, каб будаваць будучыню : [пра сустрэчу ў Кобрынскай раённай бібліятэцы з гісторыкам, картографам Л. Р. Казловым] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 31 кастрычнiка. С. 8.
8.    Бакун, А. Вандроўкі з земляком-картографам : [пра Л. Р. Казлова, картографа, гісторыка і літаратара] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 26 верасня. С. 5.
9.    Декола, Н. Белорусский Меркатор : минчанин Лев Козлов воссоздает раритетные карты / Надежда Декола // Советская Белоруссия. 2018. 7 июля. С. 11.
10.    Марчук, Н. Литвинки и Литвиново : взгляд сквозь годы : [история д. Литвинки Кобринского района, 1563–2015 гг.; фото] / Нина Марчук // Кобрин-информ. 2015. 19 ноября (№ 47). С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1969 разоў Апошняя змена Аўторак, 15 Снежань 2020 10:16