Аўторак, 13 Лістапад 2018 13:49

2018 г. — 170 гадоў з дня заканчэння першай рэканструкцыі Дняпроўска-Бугскага (Каралеўскага) канала (1848), помніка гідратэхнічнага будаўніцтва

Дняпроўска-Бугскі канал — водны шлях паміж гарадамі Пінскам і Брэстам, злучае рэкі Прыпяць, Піну і Мухавец, прыток Заходняга Буга, праходзіць па тэрыторыі Брэсцкага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў. Агульная даўжыня шляху 244 км, пры гэтым працягласць канала ад Брэста да Пінска складае 196 км, а штучная частка — 110 км (ад Кобрына да в. Дубай Пінскага раёна).


Упершыню ідэя будаўніцтва суднаходнага канала была агучана на сейме Рэчы Паспалітай у 1655 г. Аднак першы праект канала з’явіўся толькі ў 1766 г., а будаўніцтва пачалося ў 1775 г. і доўжылася каля васьмі гадоў. Паласа забалочанай поймы паміж Мухаўцам і Пінай дзякуючы злучальнаму каналу перастала быць цяжкапераадольнай перашкодай. Увесну 1784 г. па ініцыятыве Матэвуша Бутрымовіча судны, гружаныя вэнджанай рыбай, мёдам, воскам і іншымі мясцовымі таварамі, упершыню адправіліся па канале з Пінска ў Варшаву і далей у Гданьск.


У верасні 1784 г. будаўніцтва канала наведаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які афіцыйна адкрыў суднаходства на канале, праплыў па ім са світай. Кароль чатыры дні правёў у мястэчку Гарадзец пад Кобрынам — з тых часоў канал стаў звацца Каралеўскім. Пасля заканчэння будаўніцтва канал уяўляў сабой неглыбокі роў шырынёй 20 локцяў і даўжынёй 56 вёрст, па якім маглі праходзіць невялікія судны.


У першай палове ХІХ ст. была звернута ўвага на немагчымасць выкарыстоўваць Дняпроўска-Бугскі канал на працягу значнай часткі навігацыйнага перыяду з-за мелкаводдзя. У сувязі з гэтым у 1839 г. пачалося ўзвядзенне шэрага гідратэхнічных збудаванняў як у сістэме канала, так і яго водаправодаў — Белаазёрскага, Арэхаўскага, Турскага. Работы па першай рэканструцыі канала былі закончаны ў 1848 г.


З цягам часу ў сувязі з хуткім ростам чыгуначнай сеткі на канал звярталася ўсё менш увагі. Грузавое суднаходства амаль не павялічвалася, затое ў значнай ступені вырас лесасплаў. У 1897 г. па канале прайшлі 407 невялікіх суднаў і 13 692 плыты.


У перыяд польскай акупацыі (1920–1939) канал тэарэтычна лічыўся даступным для суднаў даўжынёй 50 м пры шырыні 14 м і асадцы 1 м. На самай справе судны нават меншых памераў з’яўляліся на паўзакінутым канале толькі ў паводку. Канал да таго заплываў зямлёй, што нават сплаў плытоў станавіўся амаль немагчымым.


Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР паводле рашэння савецкага ўрада ў кароткі тэрмін быў распрацаваны праект рэканструкцыі канала з такім разлікам, каб асноўныя работы былі закончаны да пачатку навігацыі 1940 г. Пры дапамозе машын было расшырана і паглыблена існуючае рэчышча, а на адлегласці 22 км ад Кобрына да Выгады пракладзены новы адрэзак канала, які працягнуўся да ўсходніх ускраін Кобрына.


Летам 1941 г. канал быў захоплены часткамі вермахта, пачалося яго актыўнае выкарыстанне акупацыйнай уладай. Толькі за 1942 г. па канале было перавезена 200 тыс. т грузаў (збожжа, лес, будаўнiчыя матэрыялы, тэхнічнае абсталяванне і інш.). Усе гідразбудаванні канала ахоўваліся паліцэйскімі камандамі па 10–15 чалавек, вакол зроблены акопы, на подступах устаноўлены агароджы з калючага дроту.


У снежні 1942 г. Беларускі штаб партызанскага руху распрацаваў план зрыву перавозак праціўніка па Дняпроўска-Бугскім канале. Дыверсійныя групы атрадаў імя Лазо, імя Кутузава, імя Суворава ў лютым – сакавіку 1943 г. вывелі са строю Оўзіцкі, Ляхавіцкі, Рагадашчанскі гідравузлы, у маі — шлюзы Пераруб і Радастаўскі на Белаазёрскім канале (апошні служыў рэгулятарам вады, якая ішла з Белага возера ў Дняпроўска-Бугскі канал).


У жніўні 1943 г. на поўдзень ад канала ўтварылася партызанская зона даўжынёй 70–80 км і ўглыб 50–60 км. Уплыў партызан распаўсюджваўся далёка за межамі гэтай «партызанскай рэспублікі». Непадалёку ад в. Сварынь Драгічынскага раёна быў створаны партызанскі аэрадром, які адыграў вялікую ролю ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Пінскага і Брэсцкага партызанскіх злучэнняў. Летам і восенню 1943 г. акупанты некалькі разоў спрабавалі захапіць вёскі ўздоўж канала. Асабліва цяжкія баі ішлі ля вёсак Адрыжын, Перакрысце, Кончыцы, Махро, Кублік, Белін, Зарэчка, Ляхавічы. У лютым – сакавіку 1944 г. партызаны гераічна вытрымалі 40-дзённую абарону на працягласці 50 км уздоўж канала.


У 1945–1946 гг. Дняпроўска-Бугскі канал быў адноўлены, адначасова праведзена яго рэканструкцыя, якая дазволіла паменшыць колькасць шлюзаў з 22 да 10.


У 1970 г. канал зноў рэканструявалі, давялі яго габарыты да ўзроўню, прымальнага для судоў змешанага плавання «рака-мора». У савецкія гады грузазварот па гэтай артэрыі дасягаў 1,8 млн т, у т. л. экспартна-імпартны — 900 тыс. т. Навігацыя ажыццяўлялася з красавіка па кастрычнік.


У 1997 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята праграма развіцця рачных і марскіх перавозак да 2010 г., якая ўключала план рэканструкцыі гідратэхнічных збудаванняў Дняпроўска-Бугскага канала. У ходзе выканання праграмы ажыццёўлена рэканструкцыя шлюзаў, замена састарэлых гідратэхнічных збудаванняў і іншыя віды работ. Рэканструкцыя і ўдасканаленне канала працягваецца і ў наш час.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1.    Дняпроўска-Бугскі канал / Г. С. Жукоўская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 6. С. 171.
2.    Днепровско-Бугский канал / А. А. Макаревич // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. Минск, 2010. Т. 2 : Климат и вода. С. 152–153.
3.    Днепровско-Бугский канал // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 329.
4.    Дняпроўска-Бугскі канал // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. С. 164–165.
5.    Дняпроўска-Бугскі канал / Ніна Буракоўская // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 262.
6.    Днепровско-Бугский канал / М. И. Алексеюк // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 245.
7.    Іванаўскі раён // Гарады і вёскі : энцыклапедыя. Минск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 359–360.
8.    Голубые сокровища края // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест : Брестская типография, 2017. С. 689–708.
9.    Иваново и окрестности = Ivanovo district : [фотоальбом; упоминается Днепровско-Бугский канал]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2014. – 95 с.
10.    Ивановский район // От Беловежской пущи до полесских болот : путеводитель по Брестской области / Т. Хвагина, А. Варавва. Минск : Рифтур, 2013. С. 86–89.
11.    Мешечко, Е. Н. Днепровско-Бугский канал // Путешествие по Беларуси. В краю Нёмана, Западного Буга и Припяти : путеводитель / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С. 15–18.
12.    Данилов, И. Записки западного белоруса, 1937–1945 : политика и война глазами очевидца и участника / И. Данилов. – Минск : Хурсик, 2007. – 357 с.
13.    Барышчук, А. Вёска над Днепра-Бугам : [у т. л. пра Дняпроўска-Бугскі канал] / Алена Барышчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 19 кастрычніка. С. 13.
14.    Мешечко, Е. Н. Днепровско-Бугская водная система как потенциальный туристско-рекреационный объект Европы / Е. Н. Мешечко, Д. В. Никитюк, С. А. Михайловский // География в школе. 2017. № 7. С. 27–30.
15.    Говоровский, Б. Реки и время текут... : [наркомречфлот создает западное пароходство с центром в Пинске, 1939 г., судоперевозки, речной флот во время Великой Отечественной войны, Брестская область] / Бронислав Говоровский // Транспортный вестник. 2016. 14 января (№ 2). С. 12.
16.    Павлюкович, А. Забытый дзот : [о партизанском движении и боевых действиях в южной части Брестской и Пинской областей в феврале – марте 1944 г. — «40-дневная оборона Днепровско-Бугского канала»] / А. Павлюкович // Драгічынскі вестнік. 2016. 23 студзеня (№ 5). С. 14.
17.    Говоровский, Б. Реки и время текут... : [Днепровско-Бугский канал, историческая справка] / Бронислав Говоровский // Транспортный вестник. 2015. 17 декабря (№ 51). С. 10.
18.    Орлова, И. В тихом течении деньги водятся : [до 2020 г. на Днепровско-Бугском водном пути будет построено 10 мини-ГЭС] / Ирина Орлова // Заря. 2014. 24 мая. С. 9.
19.    Королевский канал: история в фотографиях // Архивы и делопроизводство. 2013. № 4. С. 113–122.
20.    Котковец, А. Герои одного боя : [воспоминания Нины Кузнецовой, ветерана Великой Отечественной войны, об обороне Днепровско-Бугского канала] / Алла Котковец // Заря. 2013. 7 мая. С. 4.
21.    Литвинчук, В. Известный и неизвестный канал : некоторые штрихи из истории Днепровско-Бугского канала / Василий Литвинчук ; фото Валерия Короля // Заря. 2011. 12 мая (№ 52). С. 6–7.
22.    Литвинчук, В. Когда с Запада веяло прохладой : некоторые штрихи предвоенной реконструкции Днепровско-Бугского канала : [1939–1940] / В. Литвинчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 22 красавіка. С. 5.
23.    Богдасаров, А. Давайте вернем каналу его прежнее имя : [ранее Днепровско-Бугский канал называли Королевским] / А. Богдасаров // Аргументы и факты в Белоруссии. 2009. 7 октября (№ 41). С. 25.
24.    Гришковец, В. Из Черного моря — в Балтийское. Через Пинск : [225 лет назад начал действовать Днепровско-Бугский водный канал] / В. Гришковец // Заря. 2009. 30 мая. С. 3.
25.    Кирилюк, Л. Биография канала-великана : проект ХХI века — возрождение Днепровско-Бугского канала / Л. Кирилюк // Кобрынскi веснiк. 2009. 1 красавiка. С. 4.
26.    Митюков, А. Смертельная схватка : [слава и трагедия обороны Днепровско-Бугского канала] / А. Митюков // Заря. 2009. 26 марта (№ 34). С. 6.
27.    Днепро-Бугский канал : [воспоминания начальника штаба Брестского партизанского соединения Павла Пронягина и командира партизанского отряда им. М. И. Калинина Петра Ковальского] // 7 дней. 2009. 5 марта (№ 10). С. 18.
28.    Акулаў, Ю. Адраджэнне воднага шляху : [на сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН разглядалася пытанне, звязанае з аднаўленнем воднага шляху Днепр-Вісла-Одэр] / А. Акулаў // Беларусь. Belarus. 2008. № 4. C. 16–17.
29.    Бествицкий, Ю. Реки станут близнецами : [о плане мероприятий по восстановлению Днепровско-Бугского водного пути] / Ю. Бествицкий // Рэспубліка. 2008. 31 кастрычніка. С. 2.
30.    Муха, Ф. Водные дороги: почему в Беларуси по ним не ходят : [проблема использования водных путей, Днепровско-Бугский канал] / Ф. Муха // Рэспублiка. 2008. 24 кастрычніка. С. 1, 2.
31.    Анцелевич, А. «Из варяг в греки» / Александра Анцелевич // Народная газета. 2008. 14 сакавiка. С. 1, 11.
32.    Козлович, Н. Против течения : [Днепровско-Бугский канал] / Н. Козлович // Советская Белоруссия. 2007. 28 августа. С. 10–11.
33.    Марчук, Н. Каралеўскi канал: праз вякi i лёс / Н. Марчук // Белорусская нива. 2006. 11 марта. С. 14.
34.    Супрун, С. Днепровско-Бугский канал : [история] / С. Супрун // Драгiчынскi веснiк. 2005. 17 верасня. С. 2, 5.
35.    Марчук, Р. Водныя маршруты з беларускай іскрынкай / Р. Марчук // ЛіМ. 2005. 3 чэрвеня. С. 3.
36.    Лукашевич, А. «Голубые кольца» Беларуси : [историческое и современное состояние каналов Огинского и Днепровско-Бугского] / А. Лукашевич // Беларуская думка. 2005. № 4. С. 185–189.
37.    Тарасаў, С. Рэканструкцыя і мадэліраванне старажытных рачных і марскіх шляхоў : [бурштынавы шлях] IХ–ХVI стст. / С. Тарасаў // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. № 3. С. 3–14.
38.    Скороход, Ю. Полесье — рай для туристов : [Днепровско-Бугский водный путь — зона водного туризма Республики Беларусь] / Ю. Скороход // Полесская правда. Пинск, 2005. 6 января. С. 4.
39.    Павловский, Б. В круиз по Днепровско-Бугскому каналу? / Борис Павловский // Беларуская думка. 2004. № 7. С. 180–183.
40.    Муха, Ф. Днепровско-Бугский канал сквозь века и судьбы : [из истории канала] / Ф. Муха // Советская Белоруссия. 1999. 31 июля. С. 8.
41.    Супрун, С. Днепровско-Бугский канал сквозь века и судьбы / С. Супрун // Чырвоная звязда. Іванава, 1996. 30 ліпеня. С. 2.
42.    Супрунчук, Л. Днепровско-Бугский канал сквозь века и судьбы : [з гісторыі свайго краю] / Л. Супрунчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1993. 18 чэрвеня. С. 3

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1444 разоў Апошняя змена Чацвер, 17 Снежань 2020 16:01