Аўторак, 15 Студзень 2019 08:55

7 чэрвеня 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Канстанцінавіча Лукашыка (1934), кандыдата медыцынскіх навук, прафесара біяхіміі, педагога

Мікалай Канстанцінавіч Лукашык нарадзіўся 7 чэрвеня 1934 г. у вёсцы Кучавы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства ён ведаў, што яго прызначэнне на зямлі — быць лекарам.


Пасля заканчэння 7 класаў Дастоеўскай школы Мікалай Лукашык паступіў на фельчарскае аддзяленне Пінскай фельчарска-акушэрскай школы і скончыў яе з адзнакай у 1953 г. Спецыяльнасць работніка сярэдняга медыцынскага персаналу, магчымасць працаўладкавацца ў вялікім горадзе і цалкам забяспечыць сваё існаванне падштурхнулі на далейшую вучобу ў медынстытуце.


У аўдыторыях Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута яго чакалі не толькі высокакваліфікаваныя навукоўцы, выкладчыкі, дружны студэнцкі калектыў, але і вучоба, чытальныя залы, лабараторыі. Тут на лячэбным факультэце да Мікалая Лукашыка прыйшла захопленасць хірургіяй, з’явілася пачуццё густу ад першых заняткаў навуковай працай. Каб зарабіць грошай, дзяжурыў ноччу ў хірургічнай клініцы, працаваў лабарантам на кафедры біяхіміі, нёс медыцынскую службу ў летніх піянерскіх лагерах, удзельнічаў у традыцыйнай восеньскай уборцы ўраджаю з калгасных палёў. Пры ўсёй загружанасці знаходзіў час і магчымасць займацца лёгкай атлетыкай, валейболам, удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці.


У 1959 г. з чырвоным дыпломам урача М. К. Лукашык накіраваны на пасаду асістэнта кафедры біялагічнай хіміі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1965 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1968–1987 гг. працаваў на пасадзе прарэктара па вучэбнай рабоце. З 1987 па 2005 гг. — загадчык кафедры біялагічнай хіміі, у 1998–2005 гг. з’яўляўся начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела інстытута (з 2000 г. — універсітэт). Званне прафесара яму было прысвоена ў 1991 г.


Навуковыя даследаванні Мікалай Канстанцінавіч пачаў праводзіць яшчэ студэнтам трэцяга курса пры кафедры агульнай, а затым шпітальнай хірургіі. Па выніках даследаванняў закрытай траўмы галаўнога мозгу ён у першы год працы асістэнтам кафедры біялагічнай і фізкалоідной хіміі зрабіў цікавыя паведамленні на адным з пленарных пасяджэнняў І Усерасійскага з’езда хірургаў у Ленінградзе. У далейшым галоўным кірункам навуковай дзейнасці стала праблема «вітаміналогіі». Яго навуковыя інтарэсы тычыліся пытанняў, звязаных з вывучэннем метабалізму (абмену рэчываў) пры рознай вітамінавай забяспечанасці арганізма ў спалучэнні са спадарожнай паталогіяй.


М. К. Лукашыкам апублікавана больш за 200 навуковых прац, ён з’яўляецца суаўтарам дзвюх манаграфій і даведніка ўрача агульнай практыкі, рэдактарам зборнікаў навуковых прац. Мае 17 рацыяналізатарскіх прапаноў і ўкараненняў навуковых даследаванняў у практычную дзейнасць. Пад яго кіраўніцтвам і пры ўсебаковай падтрымцы паспяхова абаронены 14 кандыдацкіх дысертацый. З’яўляўся імянным стыпендыятам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


М. К. Лукашык узнагароджаны юбілейным медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», знакам «Выдатнік аховы здароўя», знакам «За выдатныя поспехі ў працы» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы М. К. Лукашыка

1.    Воробьев, В. В. Академик Ю. М. Островский ― ученый, педагог и организатор биологической науки на Гродненщине / В. В. Воробьев, Н. К. Лукашик // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. Гродно, 2008. № 3. С. 52–53.
2.    Сборник тестовых заданий по биохимии : учебно-методическое пособие для студентов фак. мед. сестер с высшим образованием / Н. К. Лукашик ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2005. – 19, [1] с.
3.    Руководство для выполнения лабораторных работ по биологической химии для студентов лечебного и педиатрического факультетов / УО «Гродненский государственный медицинский университет», Кафедра биологической химии ; сост.: Н. К. Лукашик, В. В. Климович ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2004. – 104 с. : табл.
4.    Руководство для выполнения лабораторных работ по биологической химии для студентов медико-психологического факультета / Гродненский государственный медицинский университет, Кафедра биохимии ; сост.: В. В. Лелевич, Н. К. Лукашик, В. В. Климович и др. ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2004. – 96 с.
5.    Элективные курсы и циклы повышения практической подготовки : сб. аннотаций / Н. К. Лукашик. – Гродно : ГГМУ, 2004. – 51 с.
6.    Руководство для выполнения лабораторных работ по биологической химии / ГГМУ, Кафедра биохимии ; сост: Н. К. Лукашик, В. В. Климович ; под общ. ред. В. В. Лелевича. – Гродно : ГрГМУ, 2003. – 39 с. : табл.
7.    Формы методической работы и их роль в оптимизации обучения / Н. К. Лукашик // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. Гродно, 2003. № 1. С. 83–85.
8.    Лелевич, В. В. Биохимические особенности детского организма : учеб. пособие для студентов специальности «Педиатрия» мед. вузов / В. В. Лелевич, А. А. Масловская, Н. К. Лукашик. – Гродно : ГрМУ, 2001. – 119 с.
9.    Пути повышения эффективности учебных занятий / Н. К. Лукашик // Медицинское образование ХХI века. Витебск, 2000. С. 253–254.
10.    Жук, И. Г. Методическая работа в совершенствовании обучения / И. Г. Жук, Н. К. Лукашик // Медицинское образование ХХI века. Витебск, 2000. С. 254–256.
11.    Руководство к лабораторным занятиям по биологической химии / Н. К. Лукашик, В. В. Климович ; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Гродненский государственный медицинский университет. – Гродно : [б. и.], 2000. – 82 с.
12.    Отношение тиамина к начальным реакциям углеводного обмена : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Н. К. Лукашик ; Государственный комитет высшего и среднего специального образования Совета Министров Литовской ССР, Каунасский государственный медицинский институт. – Гродно, 1964. – 19 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. К. Лукашыка

1.    Лукашик Николай Константинович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, 1958–2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко. Гродно, 2013. С. 134–135.
2.    75 лет со дня рождения Николая Константиновича Лукашика (07.06.1934, д. Кучевы Брестской обл.) // Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты, 2009 год / Республиканская научная медицинская библиотека, Музей истории медицины Беларуси ; сост.: Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. Минск, 2009. С. 81.
3.    Лукашик Николай Константинович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958–2003) : биогр. справочник / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. Гродно, 2003. С.101–102.
4.    Горупа, М. Поиски и находки Николая Лукашика : [профессор, кандидат медицинских наук, руководил кафедрой биологической химии Гродненского медицинского института] / М. П. Горупа // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 11 верасня. С. 3.
5.    Николай Константинович Лукашик (к 70-летию со дня рождения) // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. Гродно, 2004. № 2. С. 112–113.
6.    Лайт, І. У перадзе — ясная мэта : [пра маладога вучонага М. К. Лукашыка] / І. Лайт // Гродзенская праўда. 1961. 31 снежня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 582 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Сакавік 2020 12:11