Аўторак, 22 Студзень 2019 13:48

24 верасня 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Цагельніка (1954), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара

Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік нарадзіўся 24 верасня 1954 г. у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Варацэвіцкую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём у 1970 г. У тым жа годзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1977 г. Працаваў інжынерам-праграмістам Інстытута матэматыкі АН БССР.


З 1983 г. У. У. Цагельнік працуе ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1993 г. — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). У 1985 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Аналитическая характеристика решений нелинейных дифференциальных уравнений Р-типа». З 1999 г. узначальвае кафедру вышэйшай матэматыкі БДУІР, з 2008 г. — прафесар.


У 2002 г. у Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі У. У. Цагельнік абараніў дысертацыю «Уравнения Пенлеве-типа: аналитические свойства решений и их приложения» на саісканне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук. Дыплом доктара навук уручаны ў 2003 г. асабіста Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам.


Вобласць навуковых інтарэсаў: аналітычная тэорыя нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў Пянлеве-тыпу і дадаткі; Пянлеве-аналіз і аўтамадэльныя рашэнні нелінейных ураўненняў у асобных вытворных. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, манаграфіі «Некоторые аналитические свойства и приложения решений уравнений Пенлеве-типа» (2007).


У. У. Цагельнiк узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2003 г. за працу ў якасці старшыні рэзервовай камісіі на ўступных выпрабаваннях у БДЭУ старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь А. А. Тозікам аб’яўлена падзяка. У 2006 г. удастоены персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. У 2014 г. узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі», які быў уручаны міністрам адукацыі С. А. Маскевічам.


Кафедра вышэйшай матэматыкі БДУІР, якую ўзначальвае прафесар У. У. Цагельнік, лічыцца адной з лепшых сярод аналагічных кафедраў тэхнічных ВНУ рэспублікі. З 2005 па 2008 год калектыў кафедры тройчы быў прызёрам універсітэцкага агляду-конкурсу сярод агульнаадукацыйных кафедраў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы У. У. Цагельніка

1.    Аналитические свойства решений семейства консервативных динамических систем третьего порядка без хаотического поведения / В. В. Цегельник // Еругинские чтения – 2018 : XVIII Международная научная конференция по дифференциальным уравнениям, Гродно, 15–18 мая 2018 г. : тезисы докладов. Минск, 2018. Ч. 1. С. 19–20.
2.    Пенлеве-анализ решений одного класса трехмерных нелинейных динамических диссипативных систем / В. В. Цегельник // Вестник национального исследовательского ядерного университета «МИФИ». 2018. Т. 7, № 2. С. 133–137.
3.    Аналитическая геометрия и линейная алгебра. Введение в анализ и дифференциальное исчисление функции одной переменной : пособие / В. В. Цегельник [и др.]. – Минск : БГУИР, 2017. – 198 с. : ил.
4.    Analytical properties of solutions to a class of third-order nonlinear dynamical dissipative systems with no chaotic behaviour / V. V. Tsegel’nik // Journal of Physics: Conference Series. 2017. V. 937.
5.    Аналитические свойства решений одного класса нелинейных диссипативных динамических систем третьего порядка без хаотического поведения / В. В. Цегельник // Проблемы математической физики и математического моделирования : 6-я Международная конференция (Москва, 25–27 мая 2017 г.) : тезисы докладов. Москва, 2017. С. 94–96.
6.    Аналитические свойства решений одного класса нелинейных динамических систем третьего порядка с хаотическим поведением / В. В. Цегельник // Вестник Национального исследовательского ядерного университета «МИФИ». 2017. Т. 6, № 1. С. 65–68.
7.    Ряды. Теория функций комплексной переменной : пособие / В. В. Цегельник [и др.]. – Минск : БГУИР, 2016. – 94 с. : ил.
8.    Дифференциальные уравнения. Кратные интегралы. Теория поля : пособие для практических занятий / В. В. Цегельник [и др.]. – Минск : БГУИР, 2015. – 99 с.
9.    Аналитические свойства решений системы нелинейных дифференциальных уравнений, ассоциированной с моделью случайно-матричного типа / В. В. Цегельник // Международная математическая конференция «Шестые Богдановские чтения по обыкновенным дифференциальным уравнениям», 7–10 декабря 2015 г. Минск, 2015. С. 116–117.
10.    Карпук, А. А. Сборник задач по высшей математике. В 10 ч. Ч. 10. Функции комплексной переменной. Операционное исчисление : учеб. пособие / А. А. Карпук, В. В. Цегельник, Д. Н. Олешкевич. – Минск : БГУИР, 2010. – 145 с.
11.    Карпук, А. А. Сборник задач по высшей математике. В 10 ч. Ч. 9. Дифференциальные уравнения : учеб. пособие / А. А. Карпук, В. В. Цегельник, В. А. Ранцевич. – Минск : БГУИР, 2008. – 166 с. : ил.
12.    Карпук, А. А. Сборник задач по высшей математике. В 10 ч. Ч. 8. Ряды. Фурье-анализ / А. А. Карпук, В. В. Цегельник. – Минск : БГУИР, 2007. – 118 с.
13.    Карпук, А. А. Сборник задач по высшей математике. В 10 ч. Ч. 7. Интегральное исчисление функций многих переменных / А. А. Карпук, В. В. Цегельник, Е. А. Баркова. – Минск : БГУИР, 2007. – 119 с.
14.    Некоторые аналитические свойства и приложения решений уравнений Пенлеве-типа : монография / В. В. Цегельник. – Минск : Издательский центр Белорусского государственного университета, 2007. – 223, [1] с.
15.    Гамильтонианы, ассоциированные с шестым уравнением Пенлеве / В. В. Цегельник // Теоретическая и математическая физика. 2007. Т. 151, № 1. С. 54–65.
16.    Экзаменационные тесты по математике / В. В. Цегельник, Т. С. Степанова. – Минск : Бестпринт, 2005. – 192 с.
17.    Уравнения Пенлеве-типа: аналитические свойства решений и их приложения : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.01.02 / В. В. Цегельник. – Минск, 2002. – 32 с.
18.    Аналитическая характеристика решений нелинейных дифференциальных уравнений Р-типа : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.01.02 / В. В. Цегельник. –Минск, 1985. – 12 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. У. Цагельніка

1.    Цегельник Владимир Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 450.
2.    Цегельник Владимир Владимирович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004) / М. П. Батура [и др.]. Минск, 2004. С. 396–397.
3.    Гарупа, М. П. Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік // Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы / М. П. Гарупа, М. І. Міховіч. Іванава : Іванаўская раённая друкарня, 2003. С. 164.
4.    Жушма, В. Варацэвічы : [Варацэвіцкую дзясяцігодку скончыў Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік] / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 1994. 15 сакавіка. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 744 разоў Апошняя змена Панядзелак, 16 Сакавік 2020 12:27