Аўторак, 22 Студзень 2019 14:31

6 студзеня 2019 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Карлюкевіча (1964), дзяржаўнага дзеяча, публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2006)

Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч нарадзіўся 6 студзеня 1964 г. у вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў у калгасе, маці была настаўніцай малодшых класаў. Пачатковую школу скончыў у вёсцы, а сярэднюю — у Пухавічах. Любіў урокі беларускай літаратуры і гісторыі, зацікавіўся краязнаўчай дзейнасцю, пачаў пісаць у газеты.


У 1981–1995 гг. А. М. Карлюкевіч служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь, звольніўся ў званні падпалкоўніка. У 1985 г. скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, служыў у ваенных шматтыражках ва Узбекістане, Туркменістане, на Кубе, у мінскай газеце «Во славу Родины».


Пасля звальнення ў адстаўку А. М. Карлюкевіч працаваў у газетах «Культура» (1995), «Звязда» (1995–1998), «Чырвоная змена» (1998–2002), «Советская Белоруссия» (2002–2006). У 2002 г. скончыў Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2006–2011 гг. — дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Адначасова ў 2009–2011 гг. з’яўляўся галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза журналістаў Беларусі.


8 лістапада 2011 г. А. М. Карлюкевіч назначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». Са снежня 2012 г. — дырэктар і галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда». З 15 снежня 2016 г. заняў пасаду намесніка міністра інфармацыі. 28 верасня 2017 г. назначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Алесь Карлюкевіч напісаў шмат краязнаўчых артыкулаў пра Пухавіцкі раён. Паступова прастора краязнаўчай дзейнаці пашыралася. У 1994 г. выйшла першая кніга «Вяртанне... да Беларусі», якая атрымала высокую ацэнку крытыкаў. Выйшлі чарговыя кнігі «Літаратурная карта Пухаўшчыны» (1999), «Ігуменскі блакнот» (2005), «Зацітава Слабада» (2007), «Блонь» (2007), «Радзімазнаўства» (2010) і інш. Яго краязнаўчыя працы, заснаваныя на навукова-дакументальных і інфармацыйных крыніцах добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Падтрымлівае аўтараў у выданні гістарычных кніг. Пры яго непасрэдным ўдзеле выдадзена манаграфія брэсцкага гісторыка В. В. Мароза «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры» (2018).


Разам з У. Ліхадзеевым і П. Якубовічам быў аўтарам праекта «У пошуках страчанага» на старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня». Усе яны сталі лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006). У 2014 г. Алесь Карлюкевіч разам з Алесем Бадаком атрымалі прэмію «Звёзды Содружества» за серыю кніг «Созвучие сердец».


Аўтар літаратуразнаўчых і літаратурна-крытычных прац. Даследуе сучасную беларускую літаратуру і яе сувязі з туркменскай, узбекскай, рускай літаратурамі, прысутнасць беларускай літаратуры ў свеце. Выйшлі кнігі «Літаратурнае пабрацімства: Беларусь ― Туркменістан» (2016), «Урокі сяброўства. Беларуская літаратура ў свеце» (2017) і інш.


У творчасці Алеся Карлюкевіча яшчэ адна адметная грань — напісанне казак. Аўтар кніг для дзяцей «Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету» (2014), «Як васількі на сваю крыўду забыліся» (2015), «Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў» (2016), «Шубуршун и его друзья» (2017) і інш.


Аляксандр Мікалаевіч з 2007 г. мае сяброўскія стасункі з Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага. Разам з Бібліятэкай ініцыяваў праграму па выданні твораў празаікаў і паэтаў Брэстчыны «Берасцейскае вогнішча», у выніку выйшлі кнігі М. Купрэева, Н. Мацяш, А. Паплаўскага, А. Валковіча, І. Дашынай, зборнік «Трохперсце» і інш. Перадаў у фонды Бібліятэкі сваю асабістую калекцыю кніг, якая непадзельна захоўваецца ў агульнай чытальнай зале і пастаянна папаўняецца рэдкімі мастацкімі, галіновымі і краязнаўчымі выданнямі. Супрацоўнікі Бібліятэкі падрыхтавалі і выдалі біябібліяграфічны паказальнік «Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч» (2015).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы і творы А. М. Карлюкевіча

1.    Ананьева, С. В. Беларусь в творчестве и судьбе : литературный диалог в пространстве и времени / Светлана Ананьева, Алесь Карлюкевич. – Минск : Звязда, 2018. – 110 с.
2.    Литературное побратимство : Беларусь – Туркменистан / Алесь Карлюкевич ; пер. с белорус. [О. Пушкина]. – Минск : Звязда, 2018. – 159 с., [8] л. ил.
3.    Урокі сяброўства. Беларуская літаратура ў свеце / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2017. – 231 с.
4.    Шубуршун и его друзья : повесть-сказка / Алесь Карлюкевич ; пер. с белорус. [на русский О. Ждана ; пер. на китайский Фаньци ; худож. М. Лось]. – Минск : Звязда, 2017. – 103 с. : ил.
5.    Літаратурнае пабрацімства : Беларусь – Туркменістан / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Звязда, 2016. – 190 с.
6.    Францыск Скарына на мовах народаў свету / [укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы]. – Выд. 2-е, дап. – Мінск : Звязда, 2016. – 142 с.
7.    Як Шубуршун мурашоў-чужынцаў выратаваў : казачная аповесць / Алесь Карлюкевіч ; [мастак М. Каратаева]. – Мінск : Звязда, 2016. – 167 с.
8.    Родныя сляды : далёкая і блізкая памяць / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Звязда, 2015. – 172 с.
9.    Як васількі на сваю крыўду забыліся : казкі / Алесь Карлюкевіч ; [ілюстрацыі] А. Аракчэевай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 79 с.
10.    Путешествие Шубуршуна = The adventures of Shuburshun : сказка / Алесь Карлюкевич ; [худож. К. Задворный]. – Минск : Звязда, 2015. – 142 с.
11.    Падарожжа паштовай маркі : казка / Алесь Карлюкевіч ; [ілюстрацыі В. Дударэнкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 46, [2] с. : іл.
12.    Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры / Алесь Карлюкевіч ; [прадмова А. Мальдзіса]. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. – 295 с.
13.    Братэрства / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Звязда, 2014. – 255 с.
14.    Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала : казка / Алесь Карлюкевіч ; [ілюстрацыі В. Дударэнкі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 53, [1] c.
15.    Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету : [аповесць-казка] / Алесь Карлюкевіч ; [мастак А. Б. Аракчэева]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. – 126 с.
16.    Новыя прыгоды Шубуршуна : [казка] / Алесь Карлюкевіч ; [мастак М. Каратаева]. – Мінск : Звязда, 2014. – 35, [3] с.
17.    Краязнаўчая перыёдыка як крыніца вывучэння гісторыі рэгіёна : (на прыкладзе альманаха «Астрамечаўскі рукапіс») / А. М. Карлюкевіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2014. № 1. С. 152–157.
18.    Краязнаўчая праблематыка ў сучасных сродках масавай інфармацыі : (на прыкладзе газет «Звязда» і «Літаратура і мастацтва») / Алесь Карлюкевіч // Полымя. 2014. № 6. С. 160–169.
19.    Старонкі радзімазнаўства : мясціны, асобы / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Звязда, 2013. – 380 с. : іл.
20.    Як зайка Бяляк мядзведзя Таптыгіна выратаваў : казкі / Алесь Карлюкевіч ; [мастак А. Б. Аракчэева]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2012. – 79 с. : іл.
21.    Белка пишет сочинение : сказки / Алесь Карлюкевич ; [пер. с белорус. яз. Ю. М. Сапожкова]. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 85, [2] с.
22.    Далёкія і блізкія суродзічы : з дзённіка краязнаўцы / Алесь Карлюкевіч ; [прадмова А. Марціновіча]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 191 с.
23.    Радзімазнаўства : мясціны, асобы : краязнаўчыя нарысы / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 350 с.
24.    У пошуках страчанага : гісторыя Беларусі ў старых паштоўках : з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава / аўт. тэксту А. М. Карлюкевіч ; пашт. У. А. Ліхадзедава. – Мінск : Литература и искусство, 2007. – 239 с. : іл.
25.    Ігуменскі блакнот : краязнаўчыя замалёўкі / Алесь Карлюкевіч. – Выд. 2-е, выпр. і дап. – Мінск : В. Хурсік, 2003. – 127 с.
26.    І векавечны толькі край... / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Полымя, 2000. – 382 с.

 

Аб жыцці і творчасці А. М. Карлюкевіча

1.    Карлюкевич Алесь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2017. Т. 5, кн. 2. С. 70–71.
2.    Карлюкевіч Алесь / Т. У. Люковіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 377.
3.    Карлюкевич Алесь / Т. В. Люкович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 887.
4.    Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч / Алесь Марціновіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 397.
5.    Алесь Мiкалаевiч Карлюкевiч : біябібліяграфічны паказальнiк / УК «Абласная бiблiятэка iмя М. Горкага» г. Брэст ; [склад.: Т. В. Глазкова i iнш. ; рэдкал.: А. М. Мяснянкiна і інш.]. – Мінск : Белпринт, 2015. – 394, [1] с., [8] л. фат.
6.    Буторына, І. А. Сцяжынкамі радзімазнаўства : мерапрыемствы краязнаўчага накірунку паводле твораў Уладзіміра Ліпскага і Алеся Карлюкевіча / Ірына Буторына. – Мінск : Белпринт, 2013. – 280 с.
7.    Бурдыка, В. Гісторыя сяброўства : [аб творчай вечарыне пісьменніка, краязнаўца А. Карлюкевіча ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 16 верасня (№ 38). С. 12.
8.    Стэльмах, А. Прасцягі «Братэрства» Алеся Карлюкевіча / Алена Стэльмах // Бібліятэчны свет. 2016. № 5. С. 31–32.
9.    Локун, В. Дарогі варта выбудоўваць у розных кірунках : [пра кнігу А. Карлюкевіча «Братэрства»] / Валянціна Локун // Полымя. 2016. № 1. С. 181–185.
10.    Ждан, О. Дом, который построил автор : [о книге А. Карлюкевича «Братэрства»] / Олег Ждан // Нёман. 2015. № 7. С. 213–219.
11.    Локун, В. Алесь Карлюкевіч — казачнік / Валянціна Локун // Роднае слова. 2014. № 12. С. 18–20.
12.    Шырко, В. У родным краі, як у раі : [аб творчасці А. Карлюкевіча] / Васіль Шырко // Полымя. 2014. № 7. С. 169–173.
13.    Локун, В. Я тут жыву і ганаруся роднай старонкай... : [пра кнігу Ірыны Буторынай «Сцяжынкамі радзімазнаўства: мерапрыемствы краязнаўчага накірунку паводле твораў Уладзіміра Ліпскага і Алеся Карлюкевіча»] / Валянціна Локун // Роднае слова. 2014. № 5. С. 65–68.
14.    6 студзеня — 50 гадоў з дня нараджэння (1964) А. Карлюкевіча, публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2013. № 10. С. 23–25.
15.    Локун, В. Мікрасвет, у якім увасоблены макрасвет : штрыхі да творчага партрэта Алеся Карлюкевіча / Валянціна Локун // Роднае слова. 2013. № 6. С. 85–90.
16.    Карлюкевіч, А. Алесь Карлюкевіч: «Больш шырокія межы дазваляюць інакш развівацца» / Алесь Карлюкевіч ; гутарыў Кастусь Хадыка // Журналист. 2012. № 3/4. С. 48–51.
17.    Чыгрын, С. Па Беларусі з «Радзімазнаўствам» : [пра кнігу А. Карлюкевіча] / Сяргей Чыгрын // Маладосць. 2011. № 11. С. 72–73.
18.    Макарчык, Г. Адчуванне Радзімы : [пра кнігу А. Карлюкевіча «Радзімазнаўства»] / Глеб Макарчык // Полымя. 2011. № 3. С. 122–125.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 655 разоў Апошняя змена Аўторак, 17 Сакавік 2020 09:26