Панядзелак, 04 Люты 2019 12:44

2019 г. — 1000 гадоў з часу першага ўпамінання г. Брэста ў «Аповесці мінулых гадоў» (пад 1019)

Багатая гісторыя Беларусі цесна пераплялася з гісторыяй старажытнага горада Брэста (Бярэсце, Берасце). Размяшчэнне на скрыжаванні гістарычных шляхоў прадвызначыла яго лёс, горад часта быў у цэнтры ваенных падзей.


На працягу двух з паловай стагоддзяў Бярэсце ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і гэта быў асаблівы гістарычны перыяд. Горад, які пачынаўся як старажытнаславянскае і старажытнарускае паселішча, трансфармаваўся ў горад еўрапейскі, быў далучаны не толькі да развіцця новых эканамічных адносін, але і да працэсаў фарміравання беларускага этнасу і нацыянальнай культуры. У 1390 г. вялікі князь літоўскі Ягайла дараваў гораду прывілей на самакіраванне паводле Магдэбургскага права. Па выніках Люблінскай уніі (1569) Бярэсце апынулася ў федэрацыйнай дзяржаве — Рэчы Паспалітай.


У 1795 г. Брэст увайшоў у склад Расійскай імперыі, у 1801 г. стаў павятовым горадам Гродзенскай губерні. Лёс жыхароў горада цяпер быў непарыўна звязаны з рускім народам. У 1836 г. старажытны Брэст-Літоўск быў перанесены на ўсход у сувязі з будаўніцтвам крэпасці. У час Першай сусветнай вайны моцна разбураны. Перыяд польскай акупацыі 1921–1939 гг. вызначыўся барацьбой за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Восенню 1939 г. Брэст увайшоў у склад Беларускай ССР, стаў абласным цэнтрам, пачалося сацыялістычнае пераўтварэнне яго жыцця. Слаўнай старонкай упісана ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Цяжкім выпрабаваннем стала нямецка-фашысцкая акупацыя ў 1941–1944 гг., на працягу якой захопнікі загубілі 40 тыс. чалавек — большую частку насельніцтва горада.


Пасля вайны Брэст адбудаваўся, з цягам часу пры дапамозе працоўных усяго Савецкага Саюза з’явіліся магутныя прадпрыемствы розных галін прамысловасці, жыллёвыя раёны, адукацыйныя і культурныя ўстановы. У 1991 г. зацверджаны герб горада з сярэбраным лукам і стралой, накіраванай уверх. Горад звязаны пабрацімскімі сувязямі з 37 гарадамі ў 15 краінах. На пачатку ХХІ ст. культурнае жыццё горада вызначылася міжнародным тэатральным фестывалем «Белая Вежа», міжнародным фестывалем класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» і іншымі творчымі праектамі.


Сёння горад — цікавы турыстычны цэнтр для грамадзян Беларусі і замежных гасцей. Яго візітоўкамі сталі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971), археалагічны музей «Бярэсце» (1982), музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (1989), чыгуначны вакзал (1886), які ў той час лічыўся буйнейшым і прыгажэйшым у Расійскай імперыі, пешаходная вуліца Савецкая з ліхтаршчыкам, алея творчых аб’ектаў-ліхтароў на вуліцы Гогаля. У 1998 г. адкрыты музей гісторыі горада. Брэст з’яўляўся культурнай сталіцай Рэспублікі Беларусь 2015 г., а на 2019 г. абраны культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Дату першага летапіснага ўпамінання (1019) у 1960-я гг. вызначыў гісторык, археолаг, адкрывальнік Берасцейскага гарадзішча Пётр Фёдаравіч Лысенка. Упершыню дзень нараджэння горада (950 гадоў) брэстаўчане адзначылі 24 мая 1969 г. Была праведзена насычаная праграма: выпуск медаля і памятных значкоў (мастак П. Данелія), прамысловая выстава-рапарт калектываў прадпрыемстваў аб працоўных поспехах, выстава абласнога краязнаўчага музея, мітынг на пл. Леніна, урачыстае пасяджэнне ў абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ з удзелам грамадскасці горада, гасцей і дэлегацый з абласных цэнтраў Беларусі, раёнаў Брэсцкай вобласці, Луцка (УССР) і Любліна (ПНР), ушанаванне Ганаровых грамадзян горада, тэатралізаванае прадстаўленне і спартыўнае свята на стадыёне «Спартак».


Паступова з канца 1980-х Дзень горада зрабіўся традыцыйным і любімым святам. З сярэдзіны 1990-х свята прымеркавалі да Дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 28 ліпеня. Да 1000-гадовага юбілею гараджане пачалі рыхтавацца загадзя.


25 ліпеня 2009 г. адкрыты велічны помнік 1000-годдзя Брэста з ангелам-ахоўнікам на вяршыні. Ніжэй шэсць скульптур: князі Уладзімір Васількавіч, Вітаўт і Мікалай Радзівіл Чорны, алегарычныя выявы Маці, Летапісца і Салдата. На гарэльефе знайшлі адлюстраванне шэсць гістарычных сюжэтаў: легенда аб заснаванні горада, будаўніцтва горада, удзел берасцейцаў у Грунвальдскай бітве (1410), выданне Брэсцкай Бібліі (1563), абарона крэпасці (1941), засваенне космасу (скульптар А. Паўлючук, архітэктар А. Андраюк).


На працягу юбілейнага 2019 г. адбудзецца мноства мерапрыемстваў, асноўнае святкаванне пройдзе 13–15 верасня, у праграме якога культурна-гiстарычнае шоу «Міленіум», канцэрт «Вячэрняя сімфонія тысячагоддзя», маладзёжны фестываль «Горад святла», карнавал, міжнародны парад аркестраў і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.    Брэст // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 284–286.
2.    Брэст / Ю. Ю. Захарына [і інш.] // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 49–55.
3.    Брест / Ю. Ю. Захарина [и др.] // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 123–132.
4.    Брэст // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 7–18.
5.    Берасце / В. Грынявецкі // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 313–314.
6.    Брэст // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 85–87.
7.    Воробей, А. В. Город и замок Брест Литовский / А. В. Воробей, А. В. Жарков. – Брест : БрГТУ, 2018. – 163 с. : ил.
8.    Черёмин, А. А. Брест. История приграничного города (Х–ХХI века) / А. А. Черёмин. – Москва : Первый том, 2017. – 383 с., [8] л. цв. ил.
9.    Гладыщук, А. А. Замок Берестейский. [В 3 кн.]. Кн. 2. Литва / А. А. Гладыщук. – Гродно : ЮрСаПринт, 2018. – 287 с.
10.    Гладыщук, А. А. Замок Берестейский. [В 3 кн.]. Кн. 1. Русь / А. А. Гладыщук. – Гродно : ЮрСаПринт, 2017. – 311 с.
11.    Брест. Путешествие по городу : достопримечательности, старые улицы, культура, традиции, сервис и досуг / [авт. концепции и текста, гл. редактор А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. – 4-е изд., испр. и доп. – Брест : Полиграфика, 2015. – 67 с. : ил.
12.    Брест. Город впечатлений = Brest. The city of impressions : [фотоальбом / текст, гл. ред.: А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. – Брест : Полиграфика, 2014. – 222 с. : ил.
13.    Брест : первое тысячелетие / [авт. текста: Л. Волынчук и др. ; фото: Н. Чеберкус и др.]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», [2012]. – 19 с., [1] карта.
14.    Брэст = Брест = Brest : фотоальбом / [авт. текста: Ю. Рубашевский, Т. Тиборовская ; пер. А. Седнева ; фото: Н. Чеберкус и др.]. – 2-е изд., доп. – Брест : Брестская типография, 2010. – 95 с. : ил.
15.    Брест и окрест : справочник-путеводитель / авт. текста: Ю. Рубашевский, Т. Тиборовская. – Брест : Вечерний Брест, 2010. – 49 с.
16.    Брест = Brest : фотоальбом / фот. Н. Н. Чеберкус. – 2-е изд., перераб. и доп. – Брест : Альтернатива, 2010. – 131 с. : ил.
17.    Брест : первое тысячелетие / фото С. М. Плыткевича. – Минск : РИФТУР, 2010. – 96 с. : ил. – (Жемчужины Беларуси).
18.    Брест. На перекрестке дорог и эпох, 1019–2009 / [авт. концепции и текста А. М. Суворов ; фото А. М. Суворова и др.]. – Брест : Полиграфика, 2009. – 239 с. : ил.
19.    Брест : атлас. – Минск : Белкартография, 2009. – 44 с.
20.    Брест — город гостеприимства и доблести = Brest — the City of Hospitality and Valor : путеводитель / [под ред. В. В. Мороза ; фото Н. Н. Чеберкуса и др.]. – Брест : Альтернатива, 2008. – 108 с. : ил.
21.    Брестская крепость на ветрах истории / [авт. концепции и текста А. М. Суворов ; под ред. В. В. Губаренко, Л. А. Цуприка ; фото: А. А. Гладыщук и др.]. – Брест : Редакция журнала СЭЗ, 2004. – 151 с. : ил.
22.    От Берестья до Бреста из века в век / сост.: В. Ежелов, В. Мороз. – Брест : С. Лавров, 2003. – 230 с. : ил.
23.    Памяць. Брэст. У 2 кн. Кн. 2 : гіст.-дакум. хроніка / [уклад. А. П. Кондак]. – Мiнск : БЕЛТА, 2001. – 685 с. : іл.
24.    Памяць. Брэст. У 2 кн. Кн. 1 : гiст.-дакум. хронiка / [уклад. А. П. Кондак]. – Мінск : БЕЛТА, 1997. – 574 с. : іл.
25.    Смирнов, С. С. Брестская крепость / Сергей Сергеевич Смирнов. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 412 с. : ил.
26.    Брест : энцикл. справочник / Белорусская советская энциклопедия. – Минск, 1987. – 408 с., [12] л. ил.
27.    Лысенко, П. Ф. Берестье : монография / П. Ф. Лысенко ; АН БССР, Ин-т истории. – Минск : Наука и техника, 1985. – 395 с. : ил.
28.    Науменко, В. Я. Брест : ист.-эконом. очерк / В. Я. Науменко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : Наука и техника, 1977. – 177 с. : ил.
29.    Гладыщук, А. А. К вопросу о первой датировке Берестья / Гладыщук А. А., Никитчик А. Д. // Берасцейскія кнігазборы. Брэсцкая Біблія — унікальны помнік культуры ХVІ стагоддзя: да 450-годдзя выдання : матэрыялы і даклады міжнар. круглага стала, Брэст, 29–31 мая 2013 г. Брэст, 2014. С. 196–212.
30.    Гармель, Е. Эстафета культурной столицы : [о передаче Бресту сертификата культурной столицы Республики Беларусь 2015 г. (12 янв. 2015 г.)] / Елена Гармель // Заря. 2015. 15 января. С. 4.
31.    Кульбака, А. Родились мы в 17-м году? : [обоснование версии о том, что годом первого упоминания Бреста в летописях является 1017, а не 1019] / Александр Кульбака // Вечерний Брест. 2013. 12 июня. С. 1, 9.
32.    Брест памятник себе воздвиг... : [об открытии памятника 1000-летия Бреста] // Вечерний Брест. 2009. 31 июля. С. 3.
33.    Литвинович, Е. Без десяти тысяча : [о празднике к 990-летию Бреста] / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 28 июля. С. 1, 5.
34.    Гладыщук, А. Археологи переписывают историю Бреста : находки в Брестской крепости позволяют сделать вывод: наш город старше, чем принято было считать / А. Гладыщук, Ю. Рубашевский // Вечерний Брест. 2006. 25 августа. С. 1, 3.
35.    Гардзей, Б. Вялікае свята на берагах Буга : [Брэст святочна адзначыў 950-годдзе] / Б. Гардзей // Звязда. 1969. 27 мая.
36.    Митинг на площади имени В. И. Ленина. Трудящимся города Бреста, Брестскому городскому комитету Коммунистической партии Белоруссии, Брестскому городскому Совету депутатов трудящихся. Торжественное заседание, посвященное 950-летию Бреста. И вырастут каштаны... Волнующие встречи. Венки — героям. Увидеть глазами внуков / А. Сидорук ; фото Е. Макарчука // Заря. 1969. 27 мая.
37.    Грынько, У. Нескароны, працавіты : [аб гісторыі і сучаснасці Брэста да 950-годдзя горада] / Ул. Грынько // Звязда. 1969. 24 мая.
38.    Гринько, В. Город-воин, город-труженик / В. Гринько. Вечно будешь ты молод, Брест наш, цветущий город! : [подборка статей о Бресте] // Заря. 1969. 24 мая.
39.    Величко, В. На ветрах истории : (лирическое эссе) : [о Бресте] / В. Величко, А. Гарай // Заря. 1969. 17 мая.
40.    Древний и молодой : пресс-конференция в Брестском горисполкоме : [о подготовке празднования 950-летия Бреста] // Заря. 1969. 26 апреля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1843 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Люты 2021 15:57