Серада, 06 Люты 2019 09:10

20 верасня 2019 г. — 80 гадоў з дня фарміравання 89-га Брэст-Літоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі (1939)

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі дзяржаўная граніца СССР была вызначана на новым месцы. Беларуская пагранічная акруга ахоўвала граніцу ў межах Прыбалтыйскай, Заходняй і Кіеўскай асобых ваенных акруг, яе працягласць складала 1 082 км. У адпаведнасці з загадам НКУС СССР ад 20 верасня 1939 г. быў сфарміраваны 89-ы Брэст-Літоўскі пагранічны атрад, які з 5 кастрычніка прыступіў да аховы граніцы з Польшчай, акупіраванай Германіяй.


Фарміраваўся 89-ы атрад на базе 17-га Чырвонасцяжнага Цімкавіцкага пагранатрада. Начальнікам атрада назначаны маёр Аляксандр Пятровіч Кузняцоў, які ў 1937–1939 гг. служыў начальнікам штаба 18-га Жыткавіцкага пагранатрада, з сакавіка 1939 г. — начальнікам 17-га Цімкавіцкага пагранатрада.


Атрад меў штаб, 5 камендатур, 20 лінейных застаў, манеўраную групу, роту сувязі, транспартную роту, сапёрны ўзвод і іншыя падраздзяленні. Працягласць участка дзяржаўнай граніцы для атрада склала 182 км (сучасныя Брэсцкі і Камянецкі раёны). Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў атрадзе было 2 165 чалавек. Штаб атрада, рота сувязі і каменданцкі ўзвод дыслацыраваліся ў Брэсце (вул. Карла Маркса, 77). Транспартная рота і сапёрны ўзвод — на Заходнім (Пагранічным) востраве, 3-я камендатура і 9-я пагранзастава — у цытадэлі Брэсцкай крэпасці. 24 жніўня 1940 г. 89-ы атрад перайменаваны ў 17-ы Брэсцкі пагранічны атрад, 17 верасня яму ўручаны баявы сцяг і ордэн Чырвонага Сцяга.


За 1940 год 17-м пагранатрадам былі затрыманы 5 392 парушальнікі граніцы. З красавіка 1941 г. абстаноўка на ўчастку атрада рэзка абвастрылася. Прымаліся меры па будаўніцтве абарончых збудаванняў палявога тыпу. Натуральнай перашкодай для праціўніка была рака Заходні Буг. З 20 чэрвеня атрад перайшоў да нясення службы па ўзмоцненым варыянце.


На досвітку 22 чэрвеня ўсе заставы былі абстрэляны артылерыяй і мінамётамі, пагранічныя нарады першымі сустрэлі ворага. Агнём з вінтовак і кулямётаў, гранатамі яны білі гітлераўцаў. Бессмяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэпасці, сярод іх байцы і камандзіры 17-га Чырвонасцяжнага пагранатрада, курсанты школы шафёраў Беларускай пагранічнай акругі.


Першыя баі на граніцы паказалі дастаткова высокую вывучку пагранічнікаў. Выконваючы ролю баявой аховы войск прыкрыцця, пагранічныя войскі рабілі ўсё ад іх залежнае, каб выйграць час, даць магчымасць часткам і злучэнням Чырвонай арміі арганізаваць абарону. У выніку баёў падраздзяленні 17-га пагранатрада нанеслі ворагу заўважныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, а затым у складзе 4-й арміі выконвалі ўскладзеныя на іх баявыя задачы.


У другой палове ліпеня 1941 г. 17-ы пагранатрад, пасля выхаду з акружэння ў Гомель, быў перафарміраваны. Да 17 верасня атрад ахоўваў тылы правага фланга 21-й арміі — у раёне пасёлка Уваравічы Гомельскай вобласці, ахоўвалі пераправу цераз Дняпро ля в. Берагавая Слабада,  трымалі абарону ў раёне мястэчка Мяркулавічы. У раёне г. Піраціна атрад трапіў у акружэнне, да 28 верасня прарваў акружэнне, выйшаў да станцыі Сенча, у раёне г. Ахтыркі злучыўся з часткамі Чырвонай арміі. 30 верасня атрад у колькасці 256 пагранічнікаў прыбыў у Харкаў. 25 верасня 1941 г. атрад перафарміраваны ў 17-ы Чырвонасцяжны пагранічны полк войскаў НКУС СССР. Лёс баявога сцяга 17-га атрада застаўся невядомым.


Начальнік атрада А. П. Кузняцоў (1905–1973) прайшоў усю вайну, узнагароджаны ордэнамі і медалямі, звольнены з арміі ў званні палкоўніка ў 1950 г., жыў і працаваў у Маскве, спадзяваўся, што будзе знойдзены сцяг 17-га пагранатрада, адшукваў пагранічнікаў — удзельнікаў першых баёў на Заходняй граніцы, яго перапіска з імі захоўваецца ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці. Яго 11-месячная дачка заставалася ў акупіраваным Брэсце, бацька знайшоў Ларысу ў 1944 г.


Навечна застануцца ў памяці народа подзвігі савецкіх пагранічнікаў. Тром воінам 17-га пагранатрада прысвоены званні Героя Савецкага Саюза: Андрэю Мітрафанавічу Кіжаватаву (пасмяротна), Міхаілу Іванавічу Мяснікову і Паўлу Іванавічу Галоўкіну. Прозвішчам начальніка 9-й заставы А. М. Кіжаватава (1907–1941) у 1958 г. названа 11-я застава пагранатрада імя Ф. Э. Дзяржынскага, вуліцы ў Брэсце, Мінску, Пензе. Ёсць пагранзаставы імя Івана Пятровіча Бяляева і Аляксея Аляксандравіча Новікава. У 1972 г. у Брэсце адкрыты мемарыял «Стражам граніц». 22 чэрвеня 2011 г. у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» на месцы дыслакацыі 9-й пагранзаставы 17-га Чырвонасцяжнага атрада адкрыта скульптурная кампазіцыя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

1.    Тылец, В. А. Граница 41. Белорусский пограничный округ : малоизвестные страницы истории / Владимир Анатольевич Тылец. – Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. – 320 с., [8] л. ил. – Из содерж.: Срыв триумфального марша. С. 222–299 ; Легенда о шофёрском «спецназе». С. 300–309 ; История одного поиска: продолжение легенды о шофёрском «спецназе». С. 310–313.
2.    Петров, И. И. Пограничники в 1941 году. Они не сдавались в плен / Игорь Петров. – Москва : Яуза-пресс, 2017. – 413, [2] с. – (Пограничники. Герои в зеленых фуражках).
3.    Спаткай, Л. В. Герои-пограничники : книга памяти / Л. В. Спаткай. – Минск : ФУАинформ, 2012. – 572 с.
4.    Кузнецов, А. П. Всегда в бою / Александр Петрович Кузнецов // Буг в огне : [сборник воспоминаний]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 19–30.
5.    Круглов, А. Л. Письмо из сорок первого года : [10-я застава] / Александр Леонтьевич Круглов // Буг в огне : [сборник воспоминаний]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 31–32.
6.    Горбунов, В. Н. Как это было : [2-я застава] / Василий Николаевич Горбунов // Буг в огне : [сборник воспоминаний]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 33–38.
7.    Сергеев, А. П. Нет, не врал старик / Аркадий Петрович Сергеев // Буг в огне : [сборник воспоминаний]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 39–44.
8.    Манекин, Е. Ф. Не дрогнули : [20-я застава] / Егор Филиппович Манекин // Буг в огне : [сборник воспоминаний]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 45–48.
9.    Федосик, В. Не умирают герои... : [9-я застава] / Валентина Федосик // Герои Бреста : новые документы, свидетельства очевидцев. Минск : Беларусь, 1991. С. 111–116.
10.    Пограничники : з успамінаў М. І. Мяснікова ў кнізе «Буг в огне» // Памяць. Брэст : гіст-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 484–486.
11.    Першымі ўступілі ў бой пагранічнікі / падрыхтавала В. І. Фядосік // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 169–173.
12.    Яфімовіч, У. Першыя баі : [1–4-я заставы] / У. Яфімовіч // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 183–187.
13.    Памятник Кижеватову Андрею Митрофановичу / Т. М. Ходцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 76–77.
14.    Памятник пограничникам : [Брест] / Т. А. Слесарук. Памятник пограничникам : [к западу от Волынки, на территории бывшей 10-й погранзаставы] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 78.
15.    Памятник пограничникам : [ст. Дубица] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 135.
16.    Мемориальная доска пограничникам : [д. Гершоны] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 132.
17.    Памятник пограничникам : [д. Приборово] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 141.
18.    Место гибели пограничников : [д. Непли]. Памятник пограничникам : [д. Орхово] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 140.
19.    Место гибели пограничников : [д. Страдечь] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 143.
20.    Памятник пограничникам : [д. Теребунь]. Братская могила советских пограничников : [д. Томашовка] / Т. М. Ходцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 144.
21.    Памятник пограничникам : [д. Крынки] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 229.
22.    Памятник советским пограничникам : [д. Ставы] / М. Н. Козловская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 239.
23.    Федюнин, В. В. 17-й Брестский Краснознамённый пограничный отряд 22 июня 1941 года / В. В. Федюнин // 1941 год: трагедия, героизм, память : материалы Международной научной конференции, посвященной 65-й годовщине начала Великой Отечественной войны, 22–23 июня 2006 года. Брест : БрГУ, 2007. C. 153–156.
24.    Харичкова, Л. В. Подвиг пограничников 17-го Брестского Краснознамённого погранотряда / Л. В. Харичкова // 1941 год: трагедия, героизм, память : материалы Международной научной конференции, посвященной 65-й годовщине начала Великой Отечественной войны, 22–23 июня 2006 года. Брест : БрГУ, 2007. C. 157–160.
25.    Ефименко, А. Так ворвалась война... : [о боях 5-й пограничной заставы 17-го Краснознамённого Брестского пограничного отряда 22 июня 1941 г.] / Андрей Ефименко // Советская Белоруссия. 2018. 22 июня. С. 11.
26.    Яскевіч, С. Байцам апошняга «Баявога разліку» : [аб лёсе 5-й заставы 17-га Чырвоназнамённага памежнага атрада ў чэрвені 1941 г.] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2018. 21 чэрвеня. С. 13.
27.    Стрелец, М. «Командир, поднеси меня к пулемету...» : [о 17-м Краснознамённом пограничном отряде и 20-й пограничной заставе в годы Великой Отечественной войны] / Михаил Стрелец, Анатолий Билевич // Заря над Бугом. Брест, 2018. 21 июня (№ 25). С. 8.
28.    Ефименко, А. От Кяхты до Бреста : [о судьбе начальника 1-го отделения штаба 17-го Краснознамённого пограничного отряда Семёна Максимовича Гриненко и гибели пограничников 5-й заставы в июне 1941 г.] / Андрей Ефименко // Заря. 2016. 7 июля. С. 6–7.
29.    Юнина, Л. История Белорусского пограничного округа в документах Государственного архива Гродненской области / Лариса Юнина // Архівы і справаводства = Архивы и делопроизводство. 2014. № 3. С. 67–73.
30.    Тиборовская, Т. Часовым священных рубежей : [о скульптурной композиции в честь пограничников 1941 г., установленной в Брестской крепости] / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 22 июня. С. 7.
31.    Стражам границ : [о подвигах пограничников на заставах 17-го Краснознамённого погранотряда на территории современного Брестского района] / совместный проект редакции газеты «Заря над Бугом» и Брестской пограничной группы // Заря над Бугом. Брест, 2008. 24 мая (№ 40) ; 28 мая (№ 41) ; 31 мая (№ 42) ; 4 июня (№ 43) ; 7 июня (№ 44) ; 11 июня (№ 45) ; 14 июня (№ 46) ; 18 июня (№ 47) ; 21 июня (№ 48).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1440 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Люты 2021 16:06