Серада, 06 Люты 2019 09:29

27 студзеня 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Фёдаравіча Касатонава (1939), ваенна-марскога дзеяча, пісьменніка

Валерый Фёдаравіч Касатонаў нарадзіўся 27 студзеня 1939 г. у г. Пецяргофе Ленінградскай вобласці ў сям’і служачых. У раду Касатонавых было шмат воінаў і маракоў. Уладзімір Афанасьевіч Касатонаў (1910–1989) — адмірал флоту, Герой Савецкага Саюза (1966). Бацька, Фёдар Афанасьевіч Касатонаў, загінуў у 1944 г. у баях за вызваленне Ленінградскай вобласці. Маці, Надзея Аляксееўна Касатонава (Ігольнікава), перажыла блакаду, працавала ў марской частцы ў Адміралцействе, здзейсніла подзвіг, захаваўшы жыццё сваім двум малым дзецям, Віцю і Валеру.


Валерый вучыўся ў сярэдняй школе № 222 г. Ленінграда. Пасля чацвёртага класа ў 1950 г. паступіў у Ленінградскае Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча, дзе атрымаў выдатнае выхаванне. У час вучобы ўдзельнічаў у ваенных парадах на Чырвонай плошчы ў Маскве.


У 1956 г. Валерый Касатонаў стаў курсантам Вышэйшага ваенна-марскога вучылішча падводнага плавання, вучыўся вельмі добра. У 1960 г. скончыў вучылішча з чырвоным дыпломам. Служыў штурманам на падводнай лодцы на Паўночным флоце, які выбраў сам. Рамантычныя месцы Мурманскай вобласці: Сайда Губа, бухта Ягельная, Аленья Губа, а таксама дальнія паходы ў паўночную Атлантыку, тарпедныя стрэльбы, аварыі, штормы, паўночнае ззянне.


Праз тры гады яго лодка С-338 была пераведзена на Чарнаморскі флот. Падводнікі базіраваліся ў Феадосіі, неслі баявую службу ў праліве Басфор. В. Ф. Касатонаў — флагманскі штурман злучэння падводных лодак, старшы памочнік, камандзір падводнай лодкі. У 1966–1969 гг. вучыўся ў Ваенна-марской акадэміі ў Ленінградзе. Затым працаваў інжынерам-выпрабавальнікам на палігоне Феадосіі, адладжваў радыёэлектронныя сродкi для ВМФ. Завочна вучыўся ў аспірантуры ў Харкаве (Інстытут радыёфізікі і электронікі Акадэміі навук УССР).


У чэрвені 1989 г. капітан 1-га рангу В. Ф. Касатонаў выйшаў у адстаўку, у 1993 г. пераехаў у Брэст, на малую радзіму жонкі. У Брэсце праявіў сябе грамадскім актывістам. Адзін з заснавальнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення Агульнарасійскага грамадскага руху падтрымкі флоту, займае пасаду намесніка старшыні аддзялення. Актыўна дапамагае ў выхаваўчым працэсе Брэсцкага клуба юных маракоў, удзельнічае ў правядзенні ваенна-спартыўных гульняў, у рабоце «Кают-кампаніі», куды ўваходзяць ветэраны флоту і педагогі клуба. У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праводзіць для школьнікаў цыкл гутарак «Марская душа». Ахвотна адгукаецца на прапановы супрацоўнікаў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. С. Пушкіна аб правядзенні сустрэч з маладымі чытачамі, студэнтамі, воінамі-пагранічнікамі, у «Літаратурнай гасцёўні» адбыліся прэзентацыі многіх яго кніг.


Валерый Фёдаравіч паспяхова займаецца літаратурнай творчасцю, напісаў больш за 80 навел, апавяданняў, аповесцей. Навелы насычаны рамантыкай марской службы на падводных лодках, прыгажосцю і мужнасцю юнакоў, якія прысвяцілі сваё жыццё мору. У прозе пісьменніка адлюстравана складаная і небяспечная работа маракоў-падводнікаў. Шмат увагі аўтар надае тэме кахання маладых афіцэраў, праблеме мужчынскай і жаночай вернасці. Успаміны, унікальныя жыццёвыя ўражанні, эмоцыі, вопыт — усё гэта ў яго захапляльных навелах. На яго верш «Андреевский флаг» брэсцкі кампазітар Віктар Васільевіч Фяцісаў напісаў песню.


Аўтар кніг прозы «Морские новеллы» (2005), «Витязи морских глубин» (2006), «Жизнь — морю, честь — никому!» (2007), «Любовь под северным сиянием» (2007), «Срочное погружение» (2008), «Среди волн» (2010) і інш. Сумесна са старэйшым братам Віктарам Фёдаравічам, які працаваў галоўным інжынерам завода караблебудавання «Большевик», выдаў кнігу ўспамінаў «Мы ленинградцы-блокадники. Страницы жизни» (2014).


У сяле Беляніхіна Прохараўскага раёна Белгарадскай вобласці (Расія) устаноўлены помнік Афанасію Сцяпанавічу Касатонаву (1880–1968), удзельніку Першай сусветнай вайны, поўнаму Георгіеўскаму кавалеру. 26 мая 2017 г. тут адкрыты музей ваеннай дынастыі Касатонавых, чырвоную стужку перарэзаў адмірал Ігар Уладзіміравіч Касатонаў, былы камандуючы Чарнаморскім флотам. У экспазіцыі музея ёсць інфармацыя і пра капітана 1-га рангу В. Ф. Касатонава.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы, працы і артыкулы В. Ф. Касатонава

1.    Три капитана : повести, эссе моряков-подводников / В. Н. Ворошкин, В. Ф. Касатонов, В. И. Рудой ; [сост. И. Н. Осинский]. – Минск : Торгово-финансовый союз «БТФС», 2017. – 414 с., [4] л. ил. : ил.
2.    Синяпкин, Ф. Ф. Моя профессия — моряк : воспоминания и размышления / Фёдор Фёдорович Синяпкин ; [составление, лит. обработка В. Ф. Касатонова]. – Брест : Альтернатива, 2015. – 78 с. : ил.
3.    Мы из подводного космоса : (проза) / В. Ф. Касатонов. – Брест : Альтернатива, 2014. – 341 с. : ил., портр.
4.    Ленинградская блокада в памяти сердца : воспоминания / В. Ф. Касатонов. – Брест : Альтернатива, 2012. – 87 с. : ил.
5.    Среди волн : сборник морских новелл / В. Ф. Касатонов. – Брест : Альтернатива, 2010. – 131 с.
6.    Моряк-испытатель Андрей Ильин : повесть / В. Ф. Касатонов. – Брест : Альтернатива, 2010. – 115 с. : ил.
7.    Мои друзья — подводники / В. Ф. Касатонов. – Брест : Альтернатива, 2009. – 266 с.
8.    Ленинградская блокада в памяти сердца : воспоминания / В. Ф. Касатонов. – Брест : Альтернатива, 2008. – 87 с. : ил.
9.    Срочное погружение : новеллы о подводниках / В. Ф. Касатонов ; [вступ. ст. В. В. Бешанова ; под общ. ред. А. А. Овечкина]. – Брест : Альтернатива, 2008. – 135 с.
10.    Любовь под северным сиянием : романтические новеллы / В. Ф. Касатонов ; [под общ. ред. А. А. Овечкина]. – Брест, 2007. – 209 с. : ил.
11.    Жизнь — морю, честь — никому! : повесть / В. Ф. Касатонов ; [гл. ред. А. А. Овечкин]. – Брест : Альтернатива, 2007. – 158 с.
12.    Витязи морских глубин : новеллы / В. Ф. Касатонов ; [под общ. ред. А. А. Овечкина]. – Брест : Академия, 2006. – 223 с.
13.    Морские новеллы : [проза] / В. Ф. Касатонов ; [вступ. ст. В. В. Бешанова]. – Брест : Академия, 2005. – 127 с.
14.    На улице Рокоссовского... : фотоистория о борьбе за чистоту мемориального знака [К. К. Рокоссовскому] / Валерий Касатонов // Брестский курьер. 2017. 29 июня (№ 27). С. 6.
15.    Баллада о Марии : медсестрою она прошла войну от первого до последнего дня : [о Марии Николаевне Абрамовой, уроженке г. Бреста] / Валерий Касатонов // Брестский курьер. 2014. 8 мая (№ 19). С. 20–21.
16.    По волнам моей памяти : 70 лет назад Ленинград был полностью освобожден от фашистской блокады / Валерий Касатонов // Брестский курьер. 2014. 16 января (№ 3). С. 20–21.
17.    Невеста корабля : [рассказ] / Валерий Касатонов // Вымпел. 2008. № 5. С. 29–34.
18.    «Прахожы, не грэбуй нашым прахам...» : якія таямніцы хаваюць Трышынскія могілкі? / Валерый Касатонаў // Народная трыбуна. 2008. 19 студзеня. С. 12.
19.    Трохгадовы блакаднік : [успаміны аб блакадным Ленінградзе] / Валерый Касатонаў // Народная трыбуна. 2008. 5 студзеня. С. 11.
20.    Калядная гісторыя : [апавяданне] / Валерый Касатонаў // Народная трыбуна. 2007. 6 студзеня. С. 5.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. Ф. Касатонава

1.    Касатонов, В. Ф. Мы ленинградцы-блокадники. Страницы жизни : воспоминания / Виктор Фёдорович Касатонов, Валерий Фёдорович Касатонов. – Брест : Альтернатива, 2017. – 110 с. : ил., портр.
2.    Ганчук, А. Непокоренный Ленинград : [о вечере к 75-й годовщине снятия блокады Ленинграда в Брестском областном лицее им. П. Машерова; принял участие В. Ф. Касатонов] / Алексей Ганчук // Брестский вестник. 2019. 31 января (№ 5). С. 13.
3.    Иванов, А. Семь футов под килем! / Александр Иванов // Маяк. Береза, 2015. 24 января. С. 5.
4.    Корсаков, А. О подводниках — с любовью повествует книга Валерия Касатонова : [о книге «Мы из подводного космоса»] / Андрей Корсаков // Брестский курьер. 2014. 24 июля (№ 30). С. 10.
5.    Волкова, А. День великого ликования : [о встрече ленинградских блокадников, проживающих в Бресте] / Анна Волкова // Брестский вестник. 2014. 30 января (№ 5). С. 13.
6.    Шиферштейн, Д. «Дети блокады» помнят всё : [о награждении памятными знаками блокадников, проживающих в Бресте] / Дмитрий Шиферштейн // Вечерний Брест. 2014. 29 января (№ 9). С. 7.
7.    Синюк, Е. Моряк и его книги : [о встрече с В. Ф. Касатоновым в Брестской городской библиотеке № 9] / Елизавета Синюк // Брестский вестник. 2012. 17 мая. С. 6.
8.    Любимова, Н. Книги о море — Бресту : [Брестская центральная городская библиотка им. А. С. Пушкина получила в дар книги от В. Ф. Касатонова] / Н. Любимова // Вечерний Брест. 2009. 10 июня. С. 9.
9.    Бурдыка, В. Віцязь марскіх глыбінь : брэстаўчанін Валерый Касатонаў 10 разоў сустракаў Новы год... пад вадой / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2006. 30 снежня. С. 4.
10.    Адамянц-Падзьякаў, В. Героі марскіх глыбінь / В. Адамянц-Падзьякаў // Народная трыбуна. 2006. 13 мая. С. 4.
11.    Глущенко, Т. Моряк всегда на волне : [о В. Ф. Касатонове] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2006. 7 апреля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 166 разоў