Чацвер, 28 Люты 2019 09:27

15 лютага 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стральца (1959), гісторыка, палітолага, доктара гістарычных навук, прафесара

Міхаіл Васільевіч Стралец нарадзіўся 15 лютага 1959 г. у г. Любані Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У школьныя гады захапляўся гісторыяй, заняў першае месца на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі. У час вучобы на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна асабліва захапіўся навейшай гісторыяй Германіі. На ІV курсе напісаў сваю першую навуковую працу, за якую ўдастоены першай прэміі на Усебеларускім конкурсе навуковых работ студэнтаў. Акрамя вучобы толькі на «выдатна», паспяваў займацца спортам — цяжкай атлетыкай, штангай.

Пасля заканчэння БДУ (1981) Міхаіл Стралец настаўнічаў у сярэдніх школах Любаньскага раёна. Знаходзіў час на наведванне навуковых бібліятэк. У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «СДПГ и проблемы ограничения и сокращения вооружений в Европе (1969–1982 гг.)».

З 1987 г. М. В. Стралец працуе ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (з 2000 г. — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара. Асістэнт кафедры гісторыі КПСС (1987–1991), старшы выкладчык кафедры гуманітарных дысцыплін (1991–1993), дацэнт кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (1993–2002). З 2002 г. — прафесар кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных навук (з 2016 г. — кафедра гуманітарных навук).

У 1993 г. стажыраваўся ў Інстытуце Грынберга ў Іерусаліме (Ізраіль). З 1999 г. — акадэмік Беларускай акадэміі сацыяльных навук. У 2002 г. быў на стажыроўцы ў Мюнхенскім інстытуце сучаснай гісторыі і Акадэміі сучасных палітычных працэсаў у Мюнхене (Германія), у 2009 г. — у Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна.

23 мая 2002 г. М. В. Стралец абараніў доктарскую дысертацыю «ФРГ и проблемы ограничения и сокращения вооружений в Европе (1949–1900 гг.)». У красавіку 2003 г. яму прысвоена навуковая ступень доктара гістарычных навук. Узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага гарвыканкама, таварыства «Веды» і інш. Сфера навуковых інтарэсаў: Германія ў другой палове ХХ ст., беларуска-нямецкія сувязі, праблемы сусветнай гісторыі.

Аўтар больш за 500 навуковых публікацый, у т. л. 10 манаграфій, 7 вучэбных дапаможнікаў. Зрабіў шэраг біяграфічных работ аб сучасных беларускіх гісторыках, палітыках, ваеначальніках. Быў галоўным рэдактарам серыі «Гуманитарные науки» «Вестника Брестского государственного технического университета», з’яўляецца членам рэдакцыйных саветаў і рэдкалегій шэрага замежных навуковых выданняў.

Міхаіл Васільевіч прымае ўдзел у рабоце «Гістарычнай майстэрні ў Мінску», якая была адкрыта ў 2003 г. паводле беларуска-нямецкага праекта развіцця і рэалізацыі праграм гістарычнай адукацыі. Выступае тут з лекцыямі аб гісторыі Германіі, Халакоста, на канферэнцыях і круглых сталах. 12 мая 2015 г. у «Гістарычнай майстэрні» адбылася прэзентацыя манаграфіі М. В. Стральца «Евреи Германии: история и современность», прынялі ўдзел вучоныя Беларусі і Германіі, студэнты мінскіх ВНУ.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

Працы М. В. Стральца

  1. Евреи Германии: история и современность : монография / М. В. Стрелец. – Брест : Альтернатива, 2015. – 338 с.
  2. Краткий курс лекций по политической истории Беларуси для иностранных студентов / [М. В. Стрелец, А. В. Мощук]. – Брест : БрГТУ, 2013. – 74 с.
  3. Билевич, О. И. Изучение национальных меньшинств Беларуси в вузовском курсе социально-гуманитарных дисциплин : [учебно-методическое пособие / О. И. Билевич, С. В. Грибова, М. В. Стрелец]. – Брест : БрГТУ, 2013. – 63 с.
  4. Тесты-задания по экономической составляющей вузовского цикла социально-гуманитарных дисциплин : методические рекомендации для студентов всех специальностей / [сост.: М. В. Стрелец, И. Н. Малашук]. – Брест : БрГТУ, 2012. – 12 с.
  5. Изучение международной деятельности Республики Беларусь в вузовском цикле социально-гуманитарных дисциплин : методические рекомендации для студентов всех специальностей / сост.: М. В. Стрелец, О. И. Билевич, А. Н. Таршилов. – Брест : БрГТУ, 2011. – 31 с.
  6. Постсоветский Брест в международных отношениях: достижения, проблемы, перспективы : монография / М. В. Стрелец, О. И. Билевич. – Брест : БрГТУ, 2010. – 165 с.
  7. Изучение основных идеологий современности в вузовском цикле социально-гуманитарных дисциплин : методические рекомендации / сост.: М. В. Стрелец, П. В. Малашук. – Брест : БрГТУ, 2010. – 27 с.
  8. Э. Г. Иоффе : портрет ученого и педагога : монография / М. В. Стрелец, С. А. Птичкина. – Брест : Альтернатива, 2009. – 159 с.
  9. Потолков, Ю. В. Энергия одухотворенного разума / Ю. В. Потолков, М. В. Стрелец. – Брест : Альтернатива, 2007. – 168 с.
  10. Д. Б. Мельцер : портрет ученого и педагога / М. В. Стрелец ; науч. ред. А. Н. Баюра. – Брест : БрГТУ, 2006. – 122 с.
  11. Христианско-социальный союз в Баварии (ФРГ): идеология и политика : монография / М. В. Стрелец ; науч. ред. А. Н. Баюра. – Брест : БрГТУ, 2004. – 410 с.
  12. ФРГ и проблемы ограничения и сокращения вооружений в Европе (1949–1990 гг.) : диссертация ... доктора исторических наук : 07.00.03 / Стрелец Михаил Васильевич. – Брест, 2002. – 239 с.
  13. Бонн и постсоциалистическое пространство в Европе: концепции и реалии 1990-х годов / М. В. Стрелец, В. И. Стариков. – Брест : Изд-во С. Лаврова, 1999. – 194 с.
  14. Федеративная Республика Германия под властью христианско-либеральной коалиции : основные итоги / М. В. Стрелец. – Брест : [б. и.], 1998. – 56 с.
  15. ФРГ и проблемы ограничения и сокращения вооружений в Европе (1949–1990 гг.) : монография / М. В. Стрелец ; отв. ред. П. И. Корнев. – Брест : Изд-во С. Лаврова, 1997. – 327 с.
  16. Берлинский кризис 1958–1961 гг. и его уроки / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 15 с.
  17. Некоторые проблемы источниковедения истории политики безопасности ФРГ (1949–1990 гг.) / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 15 с.
  18. Объединение Германии и европейская безопасность / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 31 с.
  19. От Лондона до Брюсселя. Роль ФРГ в разработке двойного решения НАТО / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 33 с.
  20. Партийно-политический механизм ФРГ / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 22 с.
  21. Политика безопасности ФРГ в 1949–1954 гг.: основные тенденции и проблемы / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 33 с.
  22. Политика безопасности ФРГ (1961–1969 г.г.): основные тенденции и проблемы / М. В. Стрелец. – Брест : Альтернатива, 1997. – 20 с.
  23. Политика безопасности ФРГ в 1982–1989 гг.: основные тенденции и проблемы / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 25 с.
  24. Приоритеты внешней политики безопасности ФРГ в эру В. Брандта / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 14 с.
  25. Приоритеты внешней политики и политики безопасности ФРГ в эру Г. Шмидта / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 27 с.
  26. Роль ФРГ в формировании концепции МБФР / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 22 с.
  27. Советское военное присутствие в Восточной Германии и европейская безопасность / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 17 с.
  28. ФРГ и договор ОВСЕ / М. В. Стрелец. – Брест : Лавров, 1997. – 39 с.
  29. Германский вопрос и кризис в международных отношениях: новый подход / М. В. Стрелец. – Москва : [б. и.], 1992. – 36 с.
  30. Германскі, нямецкі : [аб ўжыванні тэрмінаў] / Міхаіл Стралец // Роднае слова. 2018. № 3. С. 49.
  31. Ценный опыт формирования культуры исторической памяти / М. В. Стрелец // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2016. № 10. С. 55–59.
  32. СЭВ : взлет и падение интеграционного объединения / М. Стрелец // Беларуская думка. 2016. № 7. С. 70–77.
  33. Гісторык, педагог, вучоны : (да 70-гадовага юбілею Канстанціна Іванавіча Баландзіна) / Міхаіл Стралец // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 4. С. 38–41.
  34. Валерий Николаевич Черепица : портрет учёного и педагога / М. В. Стрелец // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2015. № 1. С. 67.
  35. Госпожа бундесканцлерин : штрихи к политическому портрету Ангелы Меркель / М. Стрелец // Беларуская думка. 2014. № 8. С. 73–79.
  36. Георгий Владимирович Корзенко : портрет учёного и педагога / М. В. Стрелец // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2013. № 12. С. 71–72.
  37. Анатолий Михайлович Бабков : портрет учёного и педагога / М. В. Стрелец, О. А. Обуховская // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2013. № 2. С. 69.
  38. Архитектор единой Германии : [Гельмут Коль] / М. Стрелец // Беларуская думка. 2010. № 9. С. 76–83.
  39. Гілер Маркавіч Ліўшыц : выдатны вучоны і педагог / Міхаіл Стралец // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. № 7. С. 42–46.
  40. Дзве краіны — дзве сістэмы : сацыяльна-эканамічнае развіццё ФРГ і ГДР (1949–1990 гады): параўнальны аналіз / Міхаіл Стралец // Беларуская думка. 2009. № 5. С. 60–65.
  41. Социальные христиане в ФРГ : особенности европейской и восточной политики / М. Стрелец // Современная Европа. 2008. № 2. С. 105–113.

Аб жыцці і дзейнасці М. В. Стральца

  1. Стралец Міхаіл Васільевіч / М. В. Коршак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 460.
  2. Стрелец Михаил Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 131.
  3. Стралец Міхаіл Васільевіч / Міхаіл Коршак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 429.
  4. Корзенко, Г. В. Стрелец Михаил Васильевич // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиогр. справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 380–381.
  5. Билевич, О. Смотреть вперёд и верить в себя : [к 60-летию М. В. Стрельца] / Ольга Билевич // Брестский вестник. 2019. 21 февраля (№ 8). С. 17.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 728 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 16:24