Серада, 06 Сакавік 2019 11:45

20 лютага 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксандравіча Цабрука (1924–2005), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1973)

Аляксей Аляксандравіч Цабрук нарадзіўся 20 лютага 1924 г. у вёсцы Бухалі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1940–1941 гг. вучыўся на сталяра ў школе фабрычна-завадскога навучання ў Гайнаўцы, дзе яго застала Вялікая Айчынная вайна. Дабраўся дахаты, дапамагаў бацьку, Аляксандру Антонавічу, па гаспадарцы.

Калі ў раёне з’явіліся партызаны, Аляксей Цабрук стаў сувязным атрада імя Кірава. Затым перайшоў на баявую дзейнасць у атрадзе: мініраваў чыгунку, разведваў варожыя гарнізоны. У ліпені 1944 г. прызваны ў Чырвоную армію, трапіў у кавалерыйскі дывізіён, з якім прайшоў з баямі да Карпат, дзе сустрэў Дзень Перамогі. Дэмабілізаваны ў 1947 г., вярнуўся ў родную вёску.

Спачатку А. А. Цабрук працаваў цесляром у калгасе «17 Верасня». Будавалі стайні, хлебныя свіраны і іншыя гаспадарчыя пабудовы для патрэб калгаса. Пачаў цікавіцца механікай, стаў памочнікам камбайнёра. З 1954 г. працаваў трактарыстам Малецкай машынна-трактарнай станцыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1959 г. скончыў курсы механізатараў, сам стаў камбайнёрам. З 1961 г. — трактарыст-машыніст саўгаса «Малеч» (з 1978 г. — саўгас імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі; у 1988–1990 гг. — саўгас-аграфірма імя 60-годдзя КПБ; у 1990–2003 гг. — аграфірма-калгас «Малеч»). З’яўляўся механізатарам шырокага профілю, ведаў усе сельгасмашыны, як рацыяналізатар уносіў у наладку механізмаў канструктыўныя прапановы, якія нязменна давалі станоўчы эфект.

На землях саўгаса «Малеч» у 1960-я гг. была праведзена меліярацыя. Гэтыя гектары давалі добры вынік у нарыхтоўцы кармоў, на апрацоўцы меліяраваных палёў працаваў А. А. Цабрук. Быў звеннявым па нарыхтоўцы кармоў, у стойлавы перыяд кіраваў работай кармацэха.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы А. А. Цабруку прысвоена 12 снежня 1973 г. за поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў.

Аляксей Аляксандравіч праводзіў актыўную грамадскую работу. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980–1985), дэлегатам ХХVІ з’езда КПСС (1981), прымаў удзел у абласных і рэспубліканскіх форумах. Узнагароджаны орденамі Леніна (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Дружбы народаў», медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй» і інш.

У родных Бухалях, невялікай вёсцы, пабудаваў дом, пасадзіў сад, вёў сваю прысядзібную гаспадарку, хоць мог бы перабрацца ў Малеч, цэнтральную сядзібу саўгаса, але не пакінуў малую радзіму. З жонкай Верай Іванаўнай выгадавалі трох сыноў і дзвюх дачок, усе яны атрымалі вышэйшую адукацыю.

21 студзеня 1999 г. саўгаснаму полю паміж вёскамі Чарнічнае і Давыдавічы прысвоена ганаровая назва «Поле імя Героя Сацыялістычнай Працы Цабрука Аляксея Аляксандравіча», устаноўлены спецыяльны памятны знак.

А. А. Цабрук памёр 10 лютага 2005 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  1. Цебрук Алексей Александрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 230.
  2. Цебрук Алексей Александрович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 664.
  3. Цабрук Аляксей Аляксандравіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 634.
  4. Цабрук Аляксей Аляксандравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 90.
  5. Земное притяжение : [об А. А. Цебруке] // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. 2-е изд., перераб и доп. Минск, 2014. С. 464–467.
  6. Татун, В. Воспитанный партией : [об А. А. Цебруке] // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области] / сост. П. П. Сутько. Минск : Беларусь, 1978. С. 337–343.
  7. Цебрук, А. А. Мелиоративный гектар — в заботливые руки / А. А. Цебрук // Мелиораторы работают на урожай : [сб. очерков]. Минск : Ураджай, 1985. С. 79–84.
  8. Кенда, А. В. Малечская хроника (1427–1941) : [о д. Малеч Берёзовского района] / Александр Кенда ; [предисловие Е. С. Розенблата]. – Брест : Альтернатива, 2012. – 199 с., 36 с. ил.
  9. Мацукевич, И. К. Агрофирма Малеч. Годы и люди / Иван Кириллович Мацукевич. – Брест : Альтернатива, 2012. – 99 с. : ил.
  10. Неделько, Н. М. Малеч / Н. М. Неделько ; под общ. ред. Б. П. Тобилевича. – Москва : Стройиздат, 1984. – 61 с. – (Лучшие сёла нашей Родины. БССР).
  11. Совхоз имени 60-летия Компартии Белоруссии Березовского района Брестской области / Министерство сельского хозяйства БССР, Белорусское республиканское правление НТО сельского хозяйства. Минск : Ураджай, 1979. – 7, [1] с. : табл. – (Выставка достижений народного хозяйства СССР).
  12. Совхоз имени 60-летия Компартии Белоруссии — победитель Всесоюзного социалистического соревнования : правофланговые соц. соревнования 10-й пятилетки / Трест «Оргтехводстрой» Главполесьеводстроя ; сост. П. И. Свиридов. – Москва : ЦБНТИ Минводхоза СССР, 1979. – 14 с.
  13. Селеня, Е. Мы помним эти имена : [об А. А. Антонове, С. К. Мадалинском, А. А. Цебруке] / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 2016. 6 апреля. С. 5 : фот.
  14. Селеня, Е. Напоминая о былом : [об известных людях Берёзовского района] / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 2015. 26 сентября. С. 6.
  15. Карпеш, Р. Цебруково поле : [об А. А. Цебруке, именем которого названо поле агрофирмы «Малеч»] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2015. 14 января. С. 6.
  16. Цебрук Алексей Александрович : [некролог] // Маяк. Берёза, 2005. 16 февраля. С. 6.
  17. Карпеш, Р. Яркий след честно прожитых лет : [об А. А. Цебруке] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2004. 21 февраля. C. 1.
  18. Леганьков, В. Поле Алексея Цебрука / В. Леганьков // Белорусская нива. 2004. 20 февраля.
  19. Цебрук, А. В награду за смекалку : [воспоминания о службе в армии] / А. Цебрук // Маяк. Берёза, 2003. 31 декабря.
  20. Шчапёткіна, І. Чалавек з вялікай літары / І. Шчапёткіна // Газета для вас. Івацэвічы, 2003. 24–30 кастрычніка. С. 4, 13.
  21. Карпеш, Р. Наказ ветерана : [об А. А. Цебруке] / Розалия Карпеш // Маяк. Берёза, 2003. 14 января. C. 2.
  22. Селеня, Е. Шумят хлеба на поле Цебруковом... / Е. Селеня // Маяк. Берёза, 2001. 1 января.
  23. Мохор, В. Цебруково поле / В. Мохор // Белорусская нива. 2000. 23 августа.
  24. Оскирко, Н. Юбилей героя : [к 75-летию А. А. Цебрука] / Н. Оскирко // Белорусская нива. 1999. 27 февраля. С. 3.
  25. Цэбрук, А. Лёсу свайго кавалі / А. Цэбрук // Звязда на меліярацыі Палесся. 1985. 12 кастрычніка.
  26. Медаль — за бой, медаль — за труд : [об А. А. Цебруке] // Маяк коммунизма. Берёза, 1985. 9 мая.
  27. Цабрук, А. Не чаканне — дзейнасць : [аб сваёй рабоце ў органах народнага кантролю расказвае брыгадзір саўгаса імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі] / А. Цабрук // Звязда на меліярацыі Палесся. 1985. 30 сакавіка.
  28. Цэбрук, А. Шлях у рабочае жыццё / А. Цэбрук // Звязда на меліярацыі Палесся. 1984. 6 кастрычніка.
  29. Цэбрук, А. Што ў людзі вывела мяне... : [успаміны пра вучылішча ў Пінску] / А. Цэбрук // Звязда. 1984. 11 верасня.
  30. Селеня, Е. Честь хлебороба / Е. Селеня // Сельская газета. 1981. 20 мая.
  31. Васильев, А. Встреча с делегатом [А. А. Цебруком] / А. Васильев // Маяк коммунизма. Берёза, 1981. 16 мая.
  32. Цебрук, А. А. Урок партийной деловитости : делегат вернулся со съезда / А. А. Цебрук // Советская Белоруссия. 1981. 15 марта.
  33. Селеня, Е. По труду и честь / Е. Селеня // Заря. 1981. 7 февраля.
  34. Татун, В. В полный рост / В. Татун // Сельская газета. 1980. 30 декабря.
  35. Татун, В. Трудные рейсы : [о механизаторе А. Цебруке из совхоза им. 60-летия КПБ] / В. Татун // Сельская газета. 1977. 6 марта.
  36. Оскирко, Н. Тракторист Алексей Цебрук / Н. Оскирко // Заря. 1975. 28 февраля.
  37. Оскирко, И. В. В труде, как в бою : [об А. Цебруке] / И. В. Оскирко // Сельское хозяйство Белоруссии. 1975. № 1. С. 8.
  38. Дашчынскі, І. Песня спелай нівы : [пра А. Цабрука] / І. Дашчынскі // Звязда на меліярацыі Палесся. 1973. 22 снежня.
  39. Радюк, Н. Школа Цебрука / Н. Ралюк // Заря. 1973. 15 декабря.
  40. Оскирко, Н. Сын земли : [Герой Социалистического Труда А. А. Цебрук] / Н. Оскирко // Маяк коммунизма. Берёза, 1973. 15 декабря.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 621 разоў