Серада, 27 Сакавік 2019 09:22

2 студзеня 2019 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Сямёнаўны Якімук (1944), педагога, пісьменніцы, паэткі

Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 2 студзеня 1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Дамачаўскую сярэднюю школу, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Больш за 30 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Брэсцкага раёна, большасць з тых гадоў — у Кавярдзяках, дзе жыве і цяпер.

Вершы Марыя Якімук складае са школьных гадоў. Піша на рускай і беларускай мовах. Тэматыка яе творчасці разнастайная: любоў да Радзімы, лірыка, развагі аб жыцці, сатыра і гумар. Таксама піша байкі, апавяданні, замалёўкі.

Упершыню вершы Марыі Якімук былі надрукаваны ў 1966 г. у раённай газеце «Заря над Бугом». Творы друкаваліся ў абласных газетах «Заря» і «Народная трыбуна», штотыднёвіку «Друг пенсионера», калектыўных зборніках «Своя стихия», «Фантазии серебряного облака», «Вдохновение», зборніку для дзяцей «Карусель», раённым краязнаўчым альманасе «Астрамечаўскі рукапіс», абласным літаратурным альманасе «Жырандоля», рэспубліканскім альманасе «Гоман», часопісе «Акно» і інш.

Выдала зборнікі паэзіі: «Водар роднай зямлі. Весны чудесные напевы» (2001), «Реальности и мечты» (2003), «Рассыпая любви слова...» (2007), «Аккорды светлого дня» (2011); прозы: «Так распорядилась судьба» (2012); песень: «Струны сердца» (2015). Выступіла складальнікам альманаха «Фантазии серебряного облака» (2010) літаратурнага клуба «Літара» Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры.

З 2012 г. М. С. Якімук з’ўляецца членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Напісала прадмовы да зборнікаў вершаў Ціны Хутаранкі (Валянціны Карпеш-Пячко) «Скрыжаванні буслінага краю» (2015), «Шляхі буслінага краю» (2015), «Несостоявшийся полёт на дельтаплане» (2016), «Белый конь» (2017).

Некаторыя вершы Марыя Сямёнаўна кладзе на музыку і сама выконвае свае песні. Выпусціла дыск, куды ўвайшлі 10 песень у яе выкананні. Творча супрацоўнічае з кампазітарамі Фёдарам Мазалём і Віктарам Фяцісавым, у выніку з’явіліся новыя песні.

М. С. Якімук удзельніца хору «Ветэран» Кавярдзяцкага сельскага Дома культуры, клуба ветэранаў «Гармонія» ў Вістычах. Прымае актыўны ўдзел у літаратурным жыцці раёна, выступае ў бібліятэках і школах перад чытачамі.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай.
Таццяна Іванаўна Васілюк, бібліёграф

Творы М. С. Якімук

  1. Струны сердца : сборник песен : [для голоса без сопровождения и в сопровождении инструментального ансамбля] / Мария Якимук (Гарах) [слова и музыка ; предисловие Ф. Мозоля]. – Брест : Альтернатива, 2015. – 66, [2] с.
  2. Так распорядилась судьба : рассказы / Мария Якимук (Гарах). – Брест : Альтернатива, 2012. – 127 с. – Содержание: Паразумеліся ; Гэта ж трэба! ; «Як» і рак ; Буслы ; Прозвішча ; Негрыцянка ; Журавіны ; Людзі, ратуйце! ; Паляванне ; Цешчын падарунак и др.
  3. Аккорды светлого дня : стихи и проза / Мария Якимук (Гарах). – Брест : Альтернатива, 2011. – 198 с.
  4. Рассыпая любви слова... : [сборник стихов] / Мария Якимук (Гарах) ; [предисловие В. Фурсовой]. – Брест : Альтернатива, 2007. – 83 с.
  5. Реальности и мечты ; Душы не хочацца старэць ; Песни / Мария Якимук (Гарах). – Брест : Лавров, 2003. – 104 с.
  6. Водар роднай зямлі ; Песни ; Весны чудесные напевы : стихи / Мария Якимук (Гарах). – Брест : Изд. дом С. Лаврова, 2001. – 106 с.
  7. Як мужык ехаў на базар : [апавяданне] / Марыя Якімук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2018. № 10. С. 104–105.
  8. Вдохновение : поэтический сборник : [в т. ч. стихи М. Якимук] / Литературный клуб «Літара» Брестского городского центра культуры ; [составитель Л. И. Косачук ; редактор М. С. Якимук]. – Брест : Альтернатива, 2018. – 199 с.
  9. Паветра Айчыны ; Пастух : [апавяданні] / Марыя Якімук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2017. № 9. С. 56–59.
  10. Хуторянка, Т. Белый конь : стихи разных лет / Тина Хуторянка ; [предисловие М. Якимук]. – Брест : Альтернатива, 2017. – 167 с.
  11. Хуторянка, Т. Несостоявшийся полет на дельтаплане : стихи разных лет / Тина Хуторянка ; [предисловие М. Якимук]. – Брест : Альтернатива, 2016. – 143 с.
  12. Хутаранка, Ц. Шляхі буслінага краю : вершы, балады і паэмы / Ціна Хутаранка ; [прадмова М. Якімук]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 163 с.
  13. Хутаранка, Ц. Скрыжаванні буслінага краю : зборнік вершаў, баек і балад / Ціна Хутаранка ; [рэдактар і аўтар прадмовы М. Якімук]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 133 с.
  14. ЛітАўра : зборнік паэзіі і прозы : [у т. л. творы М. Якімук] / Літаратурны клуб «Літара» ; [укладальнік Т. Дземідовіч]. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 303 с.
  15. Гаманлівае дрэва любові. Кн. 1 : выбраныя творы : [у т. л. творы М. Якімук] / [рэдкал.: М. Трафімук і інш.]. – Мінск : Смэлтак, 2014. – 285 с.
  16. Фетисов, В. В. Жаль, заснежена стёжка [Ноты] : сборник музыкальных произведений / [музыка, обработка, переложение] Виктор Фетисов. – Брест : Альтернатива, 2014. – 175 с. – Из содерж.: Дети войны : «Ведь давно отгремели бои...» / сл. М. Якимук.
  17. «Зіма не дамяла, не дагуляла...» ; Рабіны ; «На палетках аж звініць вада...» : [вершы] / Марыя Якімук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2013. № 5. С. 73–74.
  18. Чырвоная каліна [Ноты] : зборнік твораў самадзейных кампазітараў Брэстчыны / ДУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр». – Брэст : Альтернатива, 2012. – 46 с. – Из содерж.: Спасите землю : «Земля моя, земля моя, красавица...» / слова и музыка М. Якимук.
  19. Дазволь прычасціцца... : духоўная паэзія і проза берасцейцаў : [у т. л. творы М. Якімук / укладальнік Н. М. Парчук]. – Брэст : Альтернатива, 2011. – 160, [7] с.
  20. Фантазии серебряного облака : альманах / сост. М. С. Якимук. – Брест : Альтернатива, 2010. – 157 с.
  21. Рак і як : [апавяданне] / Марыя Якімук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2010. № 3. С. 257–258.
  22. Своя стихия : альманах : [в т. ч. стихи М. Якимук] / сост.: Т. А. Демидович. – Брест : Альтернатива, 2009. – 95 с.
  23. Дорога жизни : [стихи] / Мария Якимук // Заря над Бугом. Брест, 2018. 19 июля (№ 29). С. 7.
  24. Туман : [стихи] / Мария Якимук // Заря над Бугом. Брест, 2018. 2 февраля (№ 5). С. 8.
  25. Умый мяне, зямля, святой вадзіцай : [вершы] / Марыя Якімук // Заря над Бугом. Брест, 2018. 18 января (№ 3). С. 8.
  26. Улеглись морщинки по щекам : [стихи] / Мария Якимук // Заря над Бугом. Брест, 2017. 1 июня (№ 22). С. 8.
  27. Следы юности : [стихи] / Мария Якимук // Заря над Бугом. Брест, 2017. 30 марта (№ 13). С. 7.
  28. Рождественник : [стихи] / Мария Якимук // Заря над Бугом. Брест, 2017. 19 января (№ 3). С. 8.
  29. Мужу / Мария Якимук // Заря над Бугом. Брест, 2013. 22 августа. C. 8.
  30. Чудо ; На лузе ранкам спяць яшчэ рамонкі / Мария Якимук // Заря над Бугом. Брест, 2013. 8 августа. C. 8.
  31. Цешчын падарунак : [апавяданне] / Марыя Якімук // Заря над Бугом. Брест, 2013. 17 января. C. 8.
  32. Буслы : [апавяданне] / Марыя Якімук // Заря над Бугом. Брест, 2012. 1 ноября. C. 10.

Аб жыцці і творчасці М. С. Якімук

  1. Пашкевич, А. «Чтобы нашим людям жилось хорошо и комфортно» : [участие М. Якимук в чествовании ветеранов Прибужья] / А. Пашкевич // Заря над Бугом. Брест, 2017. 2 февраля.
  2. Ничипорук, А. С «Гармонией» жизнь — гармоничнее / А. Ничипорук // Заря над Бугом. Брест, 2016. 29 сентября. C. 4, 7.
    Мозоль, Ф. Песни о крае родном : [о песенном творчестве М. Якимук] / Фёдор Мозоль // Астрамечаўскі рукапіс : брэсцкі раённы краязнаўчы альманах. Брэст, 2015. № 3 (11). С. 72 : фат.
  3. К 70-летнему юбилею : творческая встреча «Аккорды светлого дня» с писательницей Марией Якимук // Астрамечаўскі рукапіс : брэсцкі раённы краязнаўчы альманах. Брэст, 2014. № 1 (5). С. 94 : фат.
  4. Водар роднай зямлі : Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) // Астрамечаўскі рукапіс : брэсцкі раённы краязнаўчы альманах. Брэст, 2013. № 4 (4). С. 54–60 : фат.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 157 разоў