Чацвер, 04 Красавік 2019 08:33

2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сцяпанавіча Міховіча (1949), траўматолага-артапеда вышэйшай катэгорыі, кандыдата медыцынскіх навук, заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь (2010)

Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч нарадзіўся ў жніўні 1949 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Ад бацькі, Сцяпана Андрэевіча, які быў майстрам на ўсе рукі, Міхаілу ў спадчыну дасталіся кемлівасць і выдатная памяць. Дзякуючы гэтым задаткам вучоба ў школе давалася лёгка.

Пасля заканчэння Мотальскай сярэдняй школы (1966) Міхаіл Міховіч паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. На трэцім курсе сур’ёзна захапіўся анкалогіяй, займаўся ў гуртках, праходзіў практыку ў анкадыспансеры. На размеркаванні выпускніку прапанавалі застацца на кафедры. Навука хлопца вабіла, але жаданне працаваць практыкуючым урачом аказалася мацней.

Праходзіў інтэрнатуру ў Магілёўскай гарадской бальніцы, дзе падаючага надзеі маладога спецыяліста ўгаварыў застацца загадчык аддзялення дзіцячай траўматалогіі і артапедыі Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі. Затым настаўнік, таленавіты ўрач-практык, з’язджае ў Мінск, а Міхаіл Міховіч узначальвае аддзяленне.

Калі за плячыма было дзесяць гадоў практыкі, Міхаіл Сцяпанавіч узяўся за кандыдацкую дысертацыю. Днём аперыраваў, кансультаваў, а вечарамі і начамі пісаў навуковую працу, рыхтаваў картатэку чорна-белых і каляровых слайдаў, ездзіў у Ленінград і Маскву. Абарона дысертацыі «Чрескостный остеосинтез при переломах дистального эпиметафиза плечевой кости у детей» (1986) прайшла бліскуча.

Міхаіл Сцяпанавіч аб’ездзіў усе вядомыя траўматалагічныя цэнтры СССР, а затым і спецыялізаваныя клінікі Германіі, Турцыі, Польшчы, Аўстрыі, Японіі, Італіі, ЗША. Са з’яўленнем інтэрнэту шукаў інфармацыю аб канферэнцыях і навучальных семінарах. Мае шматлікія публікацыі ў навуковых часопісах, даклады на міжнародных кангрэсах, з’ездах, сертыфікаты па стажыроўцы ў Германіі, ЗША, Японіі, Бельгіі, Польшчы, Італіі, Турцыі, Славакіі. Яго імя стала вядома ў міжнароднай супольнасці траўматолагаў. Да М. С. Міховіча імкнуцца трапіць не толькі жыхары Магілёўшчыны і іншых беларускіх рэгіёнаў, але і з-за мяжы. Доктар у дзень праводзіць 2–3 аперацыі і да 15 кансультацый.

У апошнія гады М. С. Міховіч сур’ёзна заняўся дзіцячым цэрэбральным паралічам — распаўсюджанай паталогіяй, складанай, якая дасюль вывучана мала. Дайшоў да кітайскіх нетрадыцыйных спосабаў аднаўлення функцый апорна-рухальнага апарату. Робіць спробы з дапамогай аперацый карэкціраваць парушэнні хадзьбы, выпраўляць скрыўленыя суставы — наступствы паражэння галаўнога мозгу.

М. С. Міховіч — аўтар і суаўтар больш за дзесяць вынаходак, метадычнага дапаможніка. Лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года», спецыяльнай прэміі гарвыканкама «Дасягненне». Занесены ў Кнігу Славы Магілёўшчыны па выніках 2010 г., узнагароджаны медалём «За трудовые заслуги», Ганаровымі граматамі, яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2010).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы М. С. Міховіча

  1. Корригирующий латеральный артрориз подтаранного сустава для лечения нефиксированной формы плоскостопия у детей : инструкция по применению : [утверждена 22.07.11] / М. С. Михович [и др.]. – Гродно : ГрГМУ, 2001. – 13 с.
  2. Чрескостный остеосинтез при переломах дистального эпиметафиза плечевой кости у детей : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.22 / Михович Михаил Степанович ; Минский государственный медицинский институт. – Минск, 1986. – 26 с.

Аб жыцці і дзейнасці М. С. Міховіча

  1. Михович, М. Дети или смартфоны? : [интервью с заведующим отделением детской травматологии и ортопедии] / Михаил Михович ; беседовала Ирина Берестова // Могилёвская правда. 2017. 10 августа. С. 3.
  2. Жилин, А. На страже нашего здоровья : [беседа с начальником управления здравоохранения Могилёвского облисполкома; упоминается М. С. Михович] / Александр Жилин ; беседовал Владимир Зюзькевич // Зямля i людзi. 2017. 14 чэрвеня. С. 11.
  3. Сидельникова, В. Быть не такой, как все : [проект А. Цумаревой «Территория людей» ; упоминается М. С. Михович] / Виктория Сидельникова // Магілёўскія ведамасці. 2017. 18 красавіка. С. 8.
  4. Клещёнок, Е. Доктор Михович и его прекрасная леди : история любви / Елена Клещёнок // Медицинский вестник. 2016. 28 декабря.
  5. Клещёнок, Е. Доклад могилевских травматологов-ортопедов занял 1-е место на Восточноевропейском съезде ортопедов : [авторы работы — три врача под руководством заведующего детским травматолого-ортопедическим отделением Могилёвской областной детской больницы М. С. Миховича] / Елена Клещёнок // Медицинский вестник. 2016. 18 ноября.
  6. Клещёнок, Е. Бросок с «уникальными» переломами : [упоминается заведующий отделением Михаил Михович] / Елена Клещёнок // Медицинский вестник. 2016. 1 июля.
  7. Войтихович, Г. Есть достижения в каждом отделении : [успешно проведена заведующим ортопедо-травматологическим отделением, кандидатом медицинских наук М. С. Миховичем сложная операция по коррекции ортопедической деформации при детском церебральном параличе] / Геннадий Войтихович // Магілёўскія ведамасці. 2016. 22 сакавіка. С. 8.
  8. Лучший подарок на день рождения : [благодаря могилёвским медикам девочка с ДЦП впервые встала на ноги в 9 лет; М. Михович рассказывает, как это было] // Советская Белоруссия. 2015. 22 октября.
  9. Клещёнок, Е. Бросок с «уникальными» переломами : [комментирует заведующий отделением М. Михович] / Елена Клещёнок // Медицинский вестник. 2013. 20 июня.
  10. Клещёнок, Е. Плоскостопие крепко «завинтили» : [гродненские и могилёвские травматологи-ортопеды поделились опытом эффективной коррекции плоскостопия у детей на тематическом симпозиуме в рамках 16-го конгресса педиатров России] / Елена Клещёнок // Медицинский вестник. 2012. 15 марта.
  11. Клещёнок, Е. Михаил Михович: «Не люблю сидеть на маленькой кочке. Хочется увидеть мир с горы…» / Елена Клещёнок // Медицинский вестник. 2010. 23 сентября. С. 8–9.
  12. Клещёнок, Е. Президент наградил работников здравоохранения : [звание «Заслуженный врач Республики Беларусь» присвоено заведующему детским травматолого-ортопедическим отделением Могилёвской городской больницы СМП М. С. Миховичу] / Елена Клещёнок // Медицинский вестник. 2010. 5 августа.
  13. Александров, Г. Хирург божьей милостью : [о М. Миховиче, зав. детским ортопедическим отделением Могилёвской горбольницы СМП] / Геннадий Александров // Могилёвская правда. 2010. 18 июня. С. 1, 4.
  14. Минченко, П. Приезжайте, помогу : [беседа с заведующим ортопедо-травматологическим отделением Могилёвской областной детской больницы] / Павел Минченко // Советская Белоруссия. 2009. 27 августа. С. 7.
  15. Сидельникова, В. «Счастье — это когда ребенок улыбается» : [к юбилею М. С. Миховича] / Виктория Сидельникова // Магілёўскія ведамасці. 2009. 15 жніўня. С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 160 разоў