Аўторак, 09 Красавік 2019 15:14

15 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеевіча Здановіча (1959), дзяржаўнага дзеяча, магістра педагогікі, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь (1996)

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць — факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1979–1981 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.

З 1981 г. Уладзімір Здановіч настаўнічаў у Драгічынскім раёне — выхавальнік Бездзежскай сярэдняй школы, намеснік дырэктара Крамноўскай васьмігадовай школы (1981–1991), настаўнік фізікі Ліпніцкай васьмігадовай школы (1991–1992), Драгічынскай СШ № 1 (1992–2000), дырэктар гімназіі ў Драгічыне (2000).

Па выніках конкурсу 1995 г. У. М. Здановіч прызнаны лепшым педагогам школ Беларусі. У 1996 г. яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь». Магістр педагогікі, сотні яго вучняў закончылі ВНУ, аўтар падручнікаў па фізіцы, многіх навуковых артыкулаў.

Пасля навучання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь У. М. Здановіч з’яўляецца менеджарам сацыяльнай сферы. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам у раённыя і абласныя Саветы дэпутатаў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га (2000), 3-га (2004) і 4-га (2008) скліканняў. Быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. У 2004–2012 гг. працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе.

Сваю ролю У. М. Здановіч бачыць у тым, «каб спрыяць развіццю сістэмы адукацыі і адначасова не дапускаць паспешных крокаў, якія могуць нанесці шкоду школьнікам, студэнтам». Удзельнічаў у распрацоўцы і асабіста абараняў законы Рэспублікі Беларусь: «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», «Аб бяспецы і генна-інжынернай дзейнасці», «Аб вышэйшай адукацыі», «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», Кодэкс аб адукацыі і інш. 12 красавіка 2013 г. прызначаны дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У снежні 2017 г. — начальнікам Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пачынаючы з 2000 г. У. М. Здановіч пастаянна ўдзельнічае ў інтэграцыйных беларуска-расійскіх праектах, галоўным чынам, звязаных з адукацыяй.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2011), ордэнам «Садружнасць», медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі СНД і інш. За ўмацаванне веры Уладзімір Мацвеевіч узнагароджаны Граматай Патрыяршага Экзарха Мітрапаліта Філарэта.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай
Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы У. М. Здановіча

  1. Государственная аккредитация учреждений общего среднего образования в вопросах и ответах : практическое пособие / [сост. В. М. Зданович]. – Минск : Издательство Гревцова, 2014. – 158 с. : табл.
  2. Правовые основы организации профессионального образования в Республике Беларусь / В. М. Зданович ; Государственное учреждение образования «Республиканский институт высшей школы». – Минск : РИВШ, 2011. – 101 с. : табл.
  3. Физика : учебное пособие для 10-го кл. / [В. И. Дынич, В. М. Зданович и др.]. – 2-е изд. – Минск : Народная асвета, 2007. – 159 с. : ил., табл.
  4. Без физики вам не обойтись : сборник качественных задач и вопросов по физике : пособие для учителей / В. М. Зданович. – Минск : Жасскон, 2007. – 99 с. : ил.
  5. Физика. 10 класс : сборник самостоятельных и контрольных работ : пособие для учителей общеобразовательных учреждений с русским языком обучения с 12-летним сроком обучения / В. М. Зданович. – Минск : Жасскон, 2007. – 111 с. : ил., табл.
  6. Фізіка : вучэбны дапаможнік для 10-га класа : [пер. з рус. мовы] / [В. І. Дыніч, У. М. Здановіч і інш.]. – Мінск : Народная асвета, 2006. – 159 с. : iл.
  7. Физика : учебное пособие для 9-го класса / В. И. Дынич, В. М. Зданович и др. – Минск : Народная асвета, 2005. – 151 с. : ил.
  8. Сборник самостоятельных и контрольных работ. Физика : 9-й класс : пособие для учителей / В. М. Зданович. – Минск : Жасскон, 2006. – 112 с.
  9. Высшая школа: проблемы и перспективы – 2004 / В. С. Аванесов, В. М. Зданович и др.; Министерство образования Республики Беларусь, Государственное учреждение образования «Республиканский институт высшей школы». – Минск : РИВШ, 2005. – 125 с. : ил.
  10. Физика : учебное пособие для 8-го класса / В. И. Дынич, В. М. Зданович. – 2-е изд. – Минск : Народная асвета, 2005. – 175 с. : ил.
  11. Зборнік задач па фізіцы : дапаможнік для вучняў / У. М. Здановіч. – Мінск : Народная асвета, 2005. – 47 с. : іл.
  12. Физика : 11-й класс : разноуровневые задания : пособие для учителей / В. М. Зданович. – Минск : Лексис, 2004. – 109 с.
  13. Сборник самостоятельных и контрольных работ по физике : 8-й кл. : пособие для учителей / В. М. Зданович. – Минск : Новое знание, 2004. – 98 с.
  14. Разноуровневые задания. Физика : 10-й класс : пособие для учителей / В. М. Зданович. – Минск : Лексис, 2004. – 111 с.
  15. Физика : экспериментальное учебное пособие для 9-го класса / В. И. Дынич, Е. А. Толкачев, В. М. Зданович и др. – Минск : Народная асвета, 2003. – 109 с.
  16. Без физики вам не обойтись! : сборник задач-советов / В. М. Зданович ; Министерство образования Республики Беларусь, Институт повышения квалификации и переподготовки руководящих работников и специалистов образования. – Минск, 1997. – 42 с. : ил.
  17. Калі можна ўносіць змяненні ў штатны расклад? : [на пытанні адказвае начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь У. Здановіч] / У. Здановіч // Настаўніцкая газета. 2018. 25 верасня. С. 6–7.
  18. Сочетая теорию и практику / В. М. Зданович, С. И. Романюк // Стандартизация. 2014. № 1. С. 18–19.
  19. Безопасность учеников — задача общая / В. М. Зданович // Адукацыя і выхаванне. 2011. № 1. С. 54–58.
  20. Кодекс об образовании: изменения и дополнения : обеспечить стабильность системы образования и повысить статус белорусского учителя / В. М. Зданович // Народная асвета. 2011. № 8. С. 4–8.
  21. Кодекс Республики Беларусь об образовании как стратегия инновационной модернизации системы образования страны / В. М. Зданович // Вышэйшая школа. 2011. № 6. С. 10–13.
  22. Образование в Республике Беларусь: тенденции развития / В. М. Зданович // Адукацыя і выхаванне. 2011. № 8. С. 3.
  23. Кодекс Республики Беларусь об образовании глазами парламентариев / В. М. Зданович // Адукацыя і выхаванне. 2010. № 1. С. 3–14.
  24. Европейские ценности в воспитании белорусской молодежи / В. М. Зданович // Адукацыя і выхаванне. 2008. № 8. С. 13–16.

Аб жыцці і дзейнасці У. М. Здановіча

  1. Зданович Владимир Матвеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 87.
  2. Зданович Владимир Матвеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006. Минск : Энциклопедикс, 2006. С. 141.
  3. Здановіч Уладзімір Мацвеевіч // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 426.
  4. Сушкоў, А. Выбаршчыкі засталіся задаволены : [аб сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. М. Здановіча са сваімі выбаршчыкамі] / Аляксандр Сушкоў // Драгічынскі веснік. 2002. 23 лістапада. С. 1–2.
  5. Зданович Владимир Матвеевич : [краткая биография]. Предвыборная программа В. М. Здановича // Драгічынскі веснік. 2008. 10 верасня. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1514 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Люты 2021 11:41