Панядзелак, 22 Красавік 2019 14:49

8 кастрычніка 2019 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Шыкалая (1964), старшыні вытворчага кааператыва «Моталь» (з 2006 г.), дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці

Мікалай Сцяпанавіч Шыкалай нарадзіўся 8 кастрычніка 1964 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-электрамеханік. З 1987 г. працаваў старшым энергетыкам Іванаўскага міжкалгаснага лясгаса. З 1988 па 1991 гг. — вадзіцель вытворчага кааператыва «Моталь», з 1993 па 2006 гг. — галоўны інжынер ВК «Моталь».

У 2006 г. М. С. Шыкалай назначаны старшынёй ВК «Моталь», змяніўшы на гэтай пасадзе заснавальніка прадпрыемства, свайго бацьку, Сцяпана Мікалаевіча Шыкалая. Ключавымі прынцыпамі дасягнення высокіх вынікаў для новага старшыні кааператыва сталі прадуманая гнуткая коштавая палітыка і індывідуальны падыход да кожнага кліента. Толькі за перыяд з 2008 па 2009 гг. значна павялічылася вытворчасць, а ўзровень рэнтабельнасці вырас на 3,6 %.

Асаблівая ўвага надаецца забеспячэнню высокай якасці гатовага прадукту. Вытворчы кааператыў знаходзіцца ў пастаянным развіцці, запланавана далейшае пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі, засваенне і выкарыстанне сучаснага абсталявання, якое адказвае ўсім патрабаванням, павелічэнне аб’ёму выпускаемых каўбасных вырабаў і вэнджаніны, захаванне і паляпшэнне іх якасці. Сёння кааператыў дае работу 73 вяскоўцам, выпускае каля 3 т мясных і каўбасных вырабаў у суткі.

Немалаважным напрамкам дзейнасці ВК «Моталь» з’яўляецца і аказанне спонсарскай падтрымкі, актыўная валанцёрская праца. Гэты кааператыў вядомы сваім удзелам у разнастайных дабрачынных акцыях і культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне. Дзякуючы намаганням Мікалая Сцяпанавіча і яго працоўнага калектыву, актыўна развіваецца інфраструктура аграгарадка.

Кіраўнік прадпрыемства на працягу больш за дзесяць гадоў прызнаваўся лепшым прадпрымальнікам Брэстчыны. У 2006 г. — пераможца рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік года». З 2006 па 2012 гг. Мікалай Шыкалай прызнаваўся пераможцам у абласным конкурсе «Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання». У 2007–2009 гг. стаў пераможцам конкурсу на прысваенне звання «Лепшы прадпрымальнік года» з занясеннем на раённую Дошку гонару. У 2007 г. абраны намеснікам старшыні Савета індывідуальных прадпрымальнікаў раёна.

Мікалай Сцяпанавіч трэці раз абраны дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, што сведчыць аб яго высокім аўтарытэце сярод аднавяскоўцаў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Шиколай Николай Степанович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 264.
  2. Основные показатели социально-экономического развития // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 524–564.
  3. Кресс, Д. Рассмотрены вопросы деятельности Совета и информирования населения : [в работе сессии районного Совета депутатов принял участие Н. С. Шиколай, депутат Брестского областного Совета депутатов] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2019. 5 красавіка. С. 4.
  4. Гетман, І. Не толькі для маталян : [10 лютага ў Моталі прайшла прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Кульбеды «Мотольский словник», дзе прысутнічаў дырэктар ВК «Моталь» Мікалай Шыкалай, спонсар выдання] / Ігар Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2019. 22 лютага. С. 5.
  5. Гетман, И. Уже «Прысмакі» близко-близко… : возможен ли праздник без шашлыка? : [круглый стол «Янаўскага краю», в разговоре принял участие председатель ПК «Мотоль», депутат Брестского областного Совета депутатов Н. С. Шиколай] / Игорь Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2019. 15 лютага. С. 4–5.
  6. Міхальчук, В. Дружная дынастыя прадпрымальнікаў : [Мікалай Сцяпанавіч Шыкалай — старшыня вытворчага кааператыва «Моталь» з 2006 г.] / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 30 кастрычніка. С. 5.
  7. Михальчук, В. Судьба, оставившая след : [памяти Дмитрия Кульбеды; спонсором издания его книги «Мотольский словник» стал Н. С. Шиколай, директор ПК «Мотоль»] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 20 ліпеня. С. 10.
  8. Кандидат в депутаты Брестского областного Совета депутатов двадцать восьмого созыва по Мотольскому избирательному округу № 32 Шиколай Николай Степанович // Янаўскі край. Іванава, 2018. 9 лютага. С. 7.
  9. Федарук, М. Вялікі дом — вялікай сям’і : [дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў М. Шыкалай паабяцаў у дадатак да падарунка выдзеліць ад ВК «Моталь» сродкі на добраўпарадкаванне і азеляненне прысядзібнага ўчастка] / Марыя Федарук // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 24 студзеня. С. 7.
  10. Поздравляем с победой : [по итогам 16-го конкурса «Лучший предприниматель Брестской области» победителем в 5-й раз стал производственный кооператив «Мотоль» — руководитель Николай Степанович Шиколай] // Чырвоная звязда. Иванава, 2014. 4 красавіка. С. 2.
  11. «Мотоль» на страницах международной энциклопедии : [производственный кооператив «Мотоль» включён в дебютный выпуск альманаха «Лучшие люди Беларуси»] // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 3 студзеня. С. 2.
  12. Котковец, А. Флагман пищевой промышленности : [производственный кооператив «Мотоль» признан лидером районного соревнования среди трудовых коллективов за достижение высоких показателей в социально-экономическом развитии] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 7 лютага. С. 9.
  13. Котковец А. Заряд энергии : [Н. С. Шиколай, председатель производственного коллектива «Мотоль», на ІV Всебелорусском собрании] / Алла Котковец // Заря. 2011. 6 января. С. 4.
  14. Орлова, И. «Сделано в Мотоле» — это звучит! : [победитель конкурса «Лучший предприниматель года» Н. С. Шиколай] / И. Орлова // Народная газета. 2010. 20 красавіка. С. 4.
  15. Предприимчивость поощряется : [областной конкурс «Лучший предприниматель 2009 года» — Н. С. Шиколай ] // Заря. 2010 3 апреля. С. 3.
  16. Федарук, М. Шыкалаеўская дынастыя / Марыя Федарук // Народная трыбуна. 2010. 27 лютага. С. 11.
  17. Котковец, А. Семейное дело : [Николай Степанович Шиколай] / Алла Котковец // Заря. 2010. 16 февраля. С. 3.
  18. Котковец, А. Третья пятилетка «Шиколаевского продукта» : [в 2006 г. руководителем кооператива «Мотоль» стал Н. С. Шиколай] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 12 лютага. С. 4.
  19. Победители конкурса «Лучший предприниматель Брестской области 2006 года» : [лучший предприниматель в сфере производства продуктов питания — Н. С. Шиколай, производственный кооператив «Мотоль»] // Заря. 2007. 27 марта. С. 2.
  20. Кухарчук, Н. Шиколаевские горизонты, или Как бороться за высокое качество выпускаемой продукции / Н. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 16 сакавіка. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 698 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Люты 2021 15:30