Панядзелак, 17 Чэрвень 2019 14:59

25 ліпеня 2019 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця помніка 1000-годдзю г. Брэста (2009)

Ідэя стварэння помніка, прысвечанага 1000-годдзю першага летапіснага ўзгадвання Брэста, зарадзілася ў 2007 г. Праз год быў аб’яўлены творчы конкурс на лепшы праект, у якім удзельнічалі мінскія і брэсцкія скульптары. Помнік павінен быў увасабляць своеасаблівую мадэль горада, выяўленую ў гістарычных і абагульненых вобразах.

Прапанаваныя праекты былі вынесены на грамадскае абмеркаванне. Выбар быў зроблены на карысць манумента са шматфігурнай кампазіцыяй з гістарычных асоб і кругавым гарэльефам. 20 снежня 2008 г. на пасяджэнні каардынацыйнага савета па захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны пры Брэсцкім аблвыканкаме (старшыня савета Леанід Міхайлавіч Несцярчук) абмеркаваны і зацверджаны праект помніка.

Ажыццявіць выпрацаваную ідэю даверылі брэсцкаму аўтарскаму калектыву: скульптару Аляксею Алексеявічу Паўлючуку і архітэктару Аляксею Анатольевічу Андраюку. Тэрміны для вырабу помніка былі адведзены вельмі жорсткія, бо планавалі ўсталяваць да Дня горада, які адзначаецца напрыканцы ліпеня, за десяць гадоў да 1000-годдзя. Усе работы па вырабе і ўзвядзенні помніка вяліся на ахвяраванні гараджан і прадпрыемстваў. Значную арганізацыйную работу па ажыццяўленні праекта выканаў старшыня гарвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Палышанкоў.

У кампазіцыі помніка шэсць гістарычных асоб і алегарычных фігур: Уладзімір Васількавіч (?–1289), уладзіміра-валынскі князь; Вітаўт (1250–1430), вялікі князь літоўскі; Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565), палітычны, рэлігійны і культурны дзеяч ВКЛ, брэсцкі ваявода; манах-летапісец, зборны вобраз, сімвалізуе людзей, дзякуючы якім, скрозь стагоддзі да нас дайшлі звесткі аб узнікненні і развіцці горада; жанчына-маці, зборны вобраз, апранута ў маларыцкі строй; салдат, зборны вобраз салдата Вялікай Айчыннай вайны, сімвалізуе абаронцаў Радзімы.

У верхняй частцы кампазіцыі — анёл, які глядзіць у бок старога Берасця і абараняе горад ад ворагаў. На нагрудніку даспехаў намаляваны гарадскі герб — нацягнуты лук са стралой, накіраванай уверх. У правай руцэ — крыж, сімвал хрысціянства. У левай руцэ — лілея, сімвал боскасці, чысціні намераў.

У ніжняй частцы пастамента знаходзяцца размешчаныя па крузе дванаццаць бронзавых пліт, на якіх запісаны найбольш важныя даты і лёсавызначальныя падзеі, якія адносяцца да гісторыі горада.

Бронзавыя фігуры былі адліты ў ТАА «Ліцейны двор» (в. Узляны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці), у гэтым адказным працэсе прымалі удзел Р. В. Сталярнік, Я. В. Парахневіч, А. М. Асіпчык, В. В. Варановіч і інш. Вага фігур больш за 1 т кожная, вага анёла 2,8 т. Для пастамента з Жытомірскай вобласці (Украіна) быў прывезены граніт межырычны.

Размясцілі помнік у цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Савецкай і Гогаля. Бетонныя работы выканала БУ-158 ААТ «Будаўнічы трэст № 8», устаноўку помніка ажыццяўляла БУ-33. Агульная вышыня помніка 15,1 м, вышыня анёла — 3,8 м, вышыня крыжа — 1,5 м, вышыня фігур — па 3 м, вышыня другога яруса — 9,8 м, шырыня падставы — 8,6 м.

Помнік 1000-годдзя Брэста быў урачыста адкрыты 25 ліпеня 2009 г. Гэта стала значнай культурнай падзеяй не толькі для жыхароў горада, але і для ўсёй Беларусі. Манумент 1000-годдзя з’яўляецца мастацкай алегорыяй, у якой гісторыя старажытнага Брэста была перададзена праз скульптуры персанажаў розных эпох.

У красавіку 2011 г. быў усталяваны гарэльеф агульнай плошчай 11 кв. м. На ім адлюстраваны шэсць фрагментаў гісторыі: легенда аб заснаванні Брэста; гісторыя будаўніцтва горада; удзел жыхароў горада ў Грунвальдскай бітве; выданне Берасцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі; абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 г.; засваенне космасу беларусамі. Летам 2011 г. тэрыторыя помніка абнесена ажурнай каванай агароджай у стылі мадэрн, што стала завяршэннем архітэктурнага ансамбля.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна.
Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

  1. Памятник 1000-летию Бреста // 100 достопримечательностей Брестчины = 100 places to discover in the Brest region / [ред. В. Шпарло ; сост.: Н. Васюк и др. ; пер. на англ.: Ю. Огиевич, А. Седнев ; фото Н. Чеберкуса, А. Рыбачука]. 2-е изд. Брест, 2019. С. 8.
  2. Паўлючук Аляксей Аляксеевіч : [помнік у гонар 1000-годдзя Брэста] // Мастакі Брэстчыны : каталог / склад. П. А. Рабаў. Брэст, 2019. С. 56–57.
  3. Брест. Путешествие по городу / автор концепции и текста А. М. Суворов. – Брест : Полиграфика, 2011. – 68 с. : ил. – Из содерж.: Монумент Тысячелетия. С. 30–31.
  4. Павлючук, А. Он памятник воздвиг. Для нас! : автор памятника Тысячелетию — о бессонных ночах, спорах вокруг исторических личностей и застежках на сапогах строителей Берестья / Алексей Палючук ; беседовала Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2019. 4–5 января (№ 1). С. 5 : фот.
  5. Набойченко, И. Бронзовый акцент к 1000-летию Бреста : [об установке барельефа на памятник 1000-летия Бреста; скульптор А. Павлючук] / И. Набойченко // Брестский курьер. 2011. 21 апреля. С. 1.
  6. Рубашевский, Ю. С «Погоней» на стяге, с гербом на щите : памятник 1000-летию Бреста вскоре обретет законченный вид / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2011. 6 апреля. С. 1–2.
  7. Макарчук, Ю. Лаўровым вянком увянчалі помнік 1000-годдзю Брэста / Юрый Макарчук // Народная трыбуна. 2011. 7 мая.
  8. Толочин, А. «Из камня его гимнастёрка…» : мы завершаем цикл публикаций об исторических фигурах и собирательных образах, воплощенных в композиции, посвященной 1000-летию Бреста : [Солдат] / Антон Толочин // Брестский вестник. 2009. 29 октября.
  9. Толочин, А. «Божие же милостию победи Берестьяне Ляхи…» : [Летописец] / Антон Толочин // Брестский вестник. 2009. 24 сентября.
  10. Брест памятник себе воздвиг… : [об открытии памятника в честь 1000-летия основания г. Бреста] // Вечерний Брест. 2009. 31 июля.
  11. Малявская, Е. Почему Ангел смотрит на запад? : [об открытии памятника 1000-летия Бреста] / Елена Малявская // Брестская газета. 2009. 31 июля (№ 31). С. 2.
  12. Сидорук, Ж. Не хватило времени, бронзы или культуры? : [об ошибках в текстах на памятнике 1000-летия Бреста] / Жанна Сидорук // Брестская газета. 2009. 31 июля (№ 31). С. 7.
  13. Александров, Н. А поутру они проснулись : [об ошибках в текстах на памятнике 1000-летия Бреста] / Николай Александров // Брестский курьер. 2009. 30 июля (№ 31). С. 5.
  14. Глущенко, Т. Новое аукнется, старое откликнется... : [об открытии памятника 1000-летия Бреста] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2009. 29 июля. С. 9.
  15. Новаковская, А. Стимул для творения Алексея Павлючука / А. Новаковская // Брестский вестник. 2009. 30 апреля. С. 1.
  16. Шапран, Ю. Судьба монумента : метаморфозы памяти в документах и решениях / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2009. 9 апреля (№ 15). С. 5.
  17. Волкович, А. Пантеон истории кого угодно введёт в искушение : [о проекте памятника 1000-летия Бреста] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2009. 12 февраля (№ 7). С. 9.
  18. Малявская, Е. Памятник: хождение по мукам / Елена Малявская // Брестская газета. 2009. 30 января (№ 5). С. 2.
  19. Не утихают споры в тени будущего памятника : [о «круглом столе» на тему «Горожане и их место в городе», где обсуждался проект памятника к 1000-летию Бреста] // Брестский курьер. 2009. 29 января (№ 5). С. 10.
  20. Ерофеев, В. К юбилею — скульпурная композиция : [о проекте памятника 1000-летия г. Бреста] / Виктор Ерофеев // Заря. 2009. 20 января. С. 2.
  21. Капачова, А. Анёл на помнiку : [пра абмеркаванне праекта помніка 1000-годдзя Брэста] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2009. 3 студзеня (№ 1). С. 2.
  22. Рубашевский, Ю. Король сошёл с постамента : [о проекте памятника к 1000-летию Бреста и рассмотрении его на координационном совете облисполкома] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 26 декабря. С. 6.
  23. Гринчик, Т. История и современность в одной композиции : [о проекте памятника к 1000-летию Бреста и рассмотрении его на координационном совете облисполкома] / Тамара Гринчик // Брестский вестник. 2008. 24 декабря. С. 3.
  24. Петровский, В. Мы шагаем впереди : [о сборе средств на строительство памятника к 1000-летию Бреста] / Владимир Петровский // Брестский вестник. 2008. 18 декабря. С. 14.
  25. Павлова, Л. Велик звон, да не красен : [о проекте памятника к 1000-летию г. Бреста] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 4 декабря (№ 49). С. 10.
  26. Православие против памятника 1000-летию Бреста : епископ Брестский православной епархии и ряд священников направили в горисполком письмо-обращение // Брестский курьер. 2008. 20 ноября (№ 47). С. 2.
  27. Глущенко, Т. Монументльное главенство под вопросом : [о проекте памятника 1000-летия г. Бреста] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2008. 19 ноября. С. 5.
  28. Шапран, Ю. Монументу быть в честь 1000-летия Бреста / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2008. 30 октября (№ 44). С. 1.
  29. Ярмашэвiч, М. Абыдземся без «iканастаса» : [аб праекце помнiка да 1000-годдзя Брэста] / Мiкола Ярмашэвiч // Вечерний Брест. 2008. 6 августа. С. 17.
  30. Охремук, Л. Памятник тысячелетнему Бресту / Лариса Охремук // Заря. 2008. 28 июня. С. 11.
  31. Рубашевский, Ю. Главный памятник Бреста. Каким ему быть? : мэрия обращается к горожанам / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 27 июня.
  32. Рубашевский, Ю. 1000-летие в бронзе и граните / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 16 апреля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1219 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Люты 2021 11:04