Чацвер, 25 Ліпень 2019 15:36

4 сакавіка 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Антона Рыгоравіча Такарэўскага (1904–1984), беларускага майстра мастацкай керамікі

Антон Рыгоравіч Такарэўскі нарадзіўся 4 сакавіка 1904 г. у г. Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і патомных ганчароў. Пружаны здаўна славіліся ганчарамі, вакол шмат высокаякасных глін. Візітоўкай пружанскіх ганчароў з’яўляўся чорнаглянцавы задымлены посуд — такі не прапускае вільгаць.

Антон Такарэўскі вучыўся грамаце ў гарадскім вучылішчы. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах на Тамбоўшчыне. Майстэрству і сакрэтам ганчарнай справы вучыўся ў свайго бацькі. Чорнай керамікай пачаў займацца з 1922 г., а светлай — з 1924 г. Займаўся рамяством разам з малодшымі братамі.

Антон Такарэўскі прадаўжаў і развіваў лепшыя традыцыі пружанскай керамікі. Ствараў чорназадымлены посуд: гнаркі з накрыўкамі, глякі, збаны, вазоны, міскі, спарышы, цёрлы і інш. Яго вырабы вызначаюцца буйнымі выразнымі формамі, падкрэсленымі геаметрычным і раслінным глянцавым дэкорам (касая сетка, хваёвыя лепкі, завіткі). Вырабляў таксама белагліняны посуд з зеленаватай і карычневай палівай.

Пасля Вялікай Ачыннай вайны ў Пружанах засталося мала ганчароў, з іх была арганізавана арцель, але дзяржава не падтрымлівала рамеснікаў, майстры кідалі гэту справу. Антон Такарэўскі быў вельмі працавітым — меў добрую гаспадарку, трымаў каня, на якім дастаўляў гліну за 12 км, апрацоўваў шмат зямлі, для заробку клаў печы, выліваў з алюмінію чыгункі, а свае ганчарныя вырабы вазіў на продаж у Ружаны, Кобрын.

Нейкі час Антон Рыгоравіч працаваў надомнікам для Бабруйскай і Слонімскай фабрык мастацкіх вырабаў, але прадпрыемствы адмовіліся ад промыслу, палічыўшы эканамічна нявыгадным. Толькі ва ўзросце пад 65 гадоў атрымаў прызнанне як творца, яго прызналі народным майстрам. Стаў працаваць для Мастацкага фонду БССР. Прадукцыя пружанскага майстра не залежвалася, у мінскім салоне-магазіне нават была з поспехам праведзена персанальная выстава-продаж.

У мастацкіх выставах А. Р. Такарэўскі ўдзельнічаў з 1955 г. Дыпламант рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаў народнай творчасці. Работы дэманстраваліся на выставах у Мінску, Маскве, Брэсце, Польшчы, Канадзе, ЗША і інш. Лаўрэат I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных (1975–1977). Калекцыі ганчарнага посуду А. Р. Такарэўскага захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і інш.

А. Р. Такарэўскі памёр 3 кастрычніка 1984 г. У 2004 г. у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры была наладжана выстава «Кола жыцця», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння пружанскага ганчара. У Пружанах на доме, дзе майстар жыў і працаваў (вул. Леніна, 92), адкрыта мемарыяльная дошка. 22 кастрычніка 2014 г. у выставачнай зале Брэсцкага ГКЦ адкрылася выстава «Ад зямлі да сонца», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння майстра саломапляцення В. І. Гаўрылюк і майстра чорнаглянцавай керамікі А. Р. Такарэўскага. 15 чэрвеня 2018 г. у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшло свята ганчарства «Захаваныя полымем», ля музея адкрыты арт-аб’ект «Лаўка Антона Такарэўскага» (аўтар ідэі і дызайну ганчар Наталія Грыцко).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Токаревский Антон Григорьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 408.
  2. Такарэўскі Антон Рыгоравіч / Я. М. Сахута // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 227.
  3. Раманюк, М. Антон Такарэўскі — народны майстар / М. Раманюк // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 432–436.
  4. Якавенка, В. Ганчар Антон Такарэўскі і лёс прыкладнога мастацтва // Вясковыя дыспуты : падарожнае эсэ / В. Якавенка. Мінск, 1987. С. 251–256.
  5. Савицкая, В. И. Мастер черной керамики Антон Токаревский / В. И. Савицкая // Народные мастера : традиции, школы. Москва, 1985. Вып. 12. С. 185–193.
  6. Курманович, И. С. Мастерство. Фантазия. Щедрость / И. С. Курманович. – Минск : Полымя, 1984. – 142 с. – Из содерж.: Гончар А. Г. Токаревский. С. 40–46.
  7. Сахута, Я. М. Пружанская кераміка : [узгадваецца А. Такарэўскі] / Я. М. Сахута // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 389–390.
  8. Ад Зямлі да Сонца / [ДУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» ; склад. К. Ігнацюк]. – [Б. м. : АртЛайнСити, 2015?]. – 1 л. (складзены ў 5 разоў).
  9. Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. – 283 с. : іл. – Са зместу: Рэха чорнаглянцавых збаноў Антона Такарэўскага. С. 232–233.
  10. Паньшина, И. Н. Музей белорусского народного искусства / И. Н. Паньшина. – Минск : Беларусь, 1982. – 191 с. : ил. – Из содерж.: А. Г. Токаревский. С. 11, 175; ил. 77–79.
  11. Сцяпанава, Т. Ф. Таямніцы ганчарнага круга, ці Чым пахне гліна : [гутарка пра жыццёвы шлях ганчара А. Р. Такарэўскага] / Т. Ф. Сцяпанава ; [гутарыла] Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 18 ліпеня. С. 6.
  12. Зялевіч, А. Памяць, захаваная полымем : [пра выставу «Захаваная полымем», прысвечаную ганчару А. Р. Такарэўскаму, у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»] / Алена Зялевіч ; фота Сяргея Талашкевіча // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 20 чэрвеня. С. 4.
  13. Ігнацюк, К. Ад Зямлі да Сонца :да 110-годдзя Антона Такарэўскага і Веры Гаўрылюк / Кацярына Ігнацюк // Культурнае жыццё Брэстчыны : аматарства і традыцыі. 2014. № 4. С. 37–38.
  14. Хоміч, І. Культурны маршрут : выстава, прысвечаная патрыярхам : [пра выставу да 110-годдзя з дня нараджэння майстра саломапляцення В. Гаўрылюк i майстра чорнаглянцавай керамікі А. Такарэўскага ў выставачнай зале Брэсцкага ГКЦ] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2014. 30 октября (№ 44). С. 21.
  15. Мошчык, С. «Ад зямлі да сонца» : унікальная выстава 110-гадовых юбіляраў адкрылася ў Брэсце : [пра выставу да 110-годдзя з дня нараджэння майстра саломапляцення В. Гаўрылюк i майстра чорнаглянцавай керамікі А. Такарэўскага ў выставачнай зале Брэсцкага ГКЦ] / Сяргей Мошчык // Вечерний Брест. 2014. 24 октября. С. 6.
  16. Быцко, Л. «Мне глiна пахне» : [пра ганчара А. Такарэўскага] / Ларыса Быцко // Мастацтва. 2005. № 3. С. 53–54.
  17. Каляда, Г. У памяць ганчара, якi праславiў Пружаны : [пра адкрыццё мемарыяльнай дошкi майстру керамiкi А. Р. Такарэўскаму (1904–1984) на доме, дзе ён жыў i працаваў (вул. Ленiна, 92)] / Галiна Каляда ; фота Аляксандра Мелеша // Раённыя буднi. Пружаны, 2004. 18 снежня. С. 1.
  18. Быцко, Л. Рэха гліняных збаноў : да 100-годдзя з дня нараджэння Антона Такарэўскага / Ларыса Быцко // ЛіМ. 2004. 3 снежня. С. 12.
  19. Быцко, Л. «Мне глiна пахне» : [пра А. Такарэўскага] / Ларыса Быцко // Культура. 2004. 23–29 кастрычніка (№ 43). С. 15.
  20. Строк, А. Душа жыве ў ганчарных вырабах : [пра А. Такарэўскага] / Анжэла Строк // Раённыя буднi. Пружаны, 2004. 19 кастрычніка.
  21. Быцко, Л. «Мне глiна пахне...» : [пра А. Такарэўскага] / Ларыса Быцко // Раённыя будні. Пружаны, 2004. 19 кастрычніка.
  22. Быцко, Л. «Мне глiна пахне» : [пра А. Такарэўскага] / Ларыса Быцко // Вечерний Брест. 2004. 8 октября. С. 7.
  23. Лiсiчык, Т. I нават Адам быў злеплены з глiны : [пра выставу памяцi ганчара А. Р. Такарэўскага ў абласным грамадска-культурным цэнтры] / Тамара Лiсiчык ; фота Юрыя Макарчука // Брестский курьер. 2004. 6 октября (№ 41). С. 9.
  24. Раманюк, М. Апошні з магікан старадаўніх традыцый : [пра А. Такарэўскага] // М. Раманюк // Мастацтва. 1996. № 1. С. 51–56.
  25. Шульман, М. Памяць аб ганчары : [пра А. Такарэўскага] / М. Шульман // Раённыя будні. Пружаны, 1994. 29 лістапада.
  26. Савицкая, В. «Збаны» и «гляки» Антона Токаревского / В. Савицкая // Декоративное искусство СССР. 1988. № 11. С. 17–18.
  27. Кузняцоў, А. Прысвячэнне народнаму майстру Антону Такарэўскаму : [фота карціны] / А. Кузняцоў // ЛіМ. 1987. 27 сакавіка. С. 13.
  28. Перепелица, А. Таланты яркие и самобытные : [о выставке керамики пружанского мастера А. Г. Токаревского в Бресте] / А. Перепелица // Заря. 1984. 20 июля.
  29. Козлович, Н. Песни гончарного круга : [о А. Токаревском] / Н. Козлович // Огонёк. 1984. № 20. С. 15.
  30. Красічкава, А. Рамяство старажытнае — рамяство сучаснае : [пра А. Такарэўскага] / А. Красічкава // ЛіМ. 1984. 27 красавіка. С. 13.
  31. Козлович, Н. Последний из «могикан» : [А. Токаревский] / Н. Козлович // Сельская газета. 1984. 24 апреля.
  32. Горскі, М. Стаж... пяць стагоддзяў : [да 80-годдзя патомнага ганчара А. Такарэўскага] / М. Горскі // ЛіМ. 1984. 6 красавіка. С. 12.
  33. Козлович, Н. Не боги горшки обжигают : [о гончаре А. Токаревском] / Н. Козлович // Заря. 1984. 13 февраля.
  34. Курмановіч, І. Майстар : [А. Такарэўскі] / І. Курмановіч // ЛіМ. 1981. 6 лістапада. С. 14.
  35. Дранчук, В. Пакінуць адбітак жыцця : [пра ганчара А. Такарэўскага] / В. Дранчук // Звязда. 1980. 23 лістапада.
  36. Ягоўдзік, У. Спеў ганчарнага кола : [пра А. Такарэўскага] / У. Ягоўдзік // Звязда. 1978. 18 лістапада.
  37. Яговдик, В. Песня круга гончарного : [о А. Токаревском] / В. Яговдик // Заря. 1978. 17 октября.
  38. Малашэўскі, У. Патомны ганчар : [А. Такарэўскі] / У. Малашэўскі // ЛіМ. 1977. 14 студзеня. С. 13.
  39. Курмановіч, У. Зроблена з гліны : [пра ганчара А. Такарэўскага] / У. Курмановіч // Беларусь. 1976. № 1. С. 24.
  40. Малашевский, В. Союз мечты и рук : [о пружанском гончаре А. Токаревском] / В. Малашевский // Заря. 1973. 14 июля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 35 разоў Апошняя змена Серада, 07 Жнівень 2019 14:40