Аўторак, 03 Верасень 2019 09:14

26 студзеня 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Васіля Фядосавіча Юхімука (1954), арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна

Васіль Фядосавіч Юхімук нарадзіўся 26 студзеня 1954 г. у вёсцы Лукава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1971 г. паляводам калгаса «Чырвоны партызан», затым служыў у Савецкай арміі. У 1981 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў дыплом інжынера-механіка. У 1984–1989 гг. працаваў вызваленым сакратаром партарганізацыі калгаса «1 Мая» Маларыцкага раёна.

З 3 лютага 1989 г. В. Ф. Юхімук працуе на пасадзе старшыні калгаса «17 Верасня» Маларыцкага раёна. У 2003 г. гаспадарка пераўтворана ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дарапеевiчы». Пад кіраўніцтвам В. Ф. Юхімука гаспадарка пастаянна дабіваецца высокіх паказчыкаў, вядзе актыўнае будаўніцтва і мадэрнізацыю вытворчых аб’ектаў, будаўніцтва і рамонт жылля, добраўпарадкаванне тэрыторый.

Кааператыў «Дарапеевiчы» шмат разоў станавіўся пераможцам раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па ўборцы збожжа і зернебабовых, нарыхтоўцы кармоў, конкурсаў-аглядаў машынных двароў. Па выніках 2017 г. валавая вытворчасць малака дасягнула 10,8 тыс. т, надой на карову ў год склаў 8390 кг, за гэтыя дасягненні СВК «Дарапеевічы» быў занесены на абласную Дошку Пашаны. В. Ф. Юхімук не раз станавіўся лаўрэатам і пераможцам конкурсу «Лепшы кіраўнік сельгаспрадпрыемства Брэсцкай вобласці».

Васіль Фядосавіч вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. З’яўляўся дэпутатам Чарнянскага сельскага Савета дэпутатаў, Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў, Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членам камісіі па аграрных пытаннях.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені (2018), медалём «За трудовое отличие» (1975), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Граматамі Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама і інш. У лістападзе 2018 г. за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Маларытчыны прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Маларыцкага раёна».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  1. Юшкевич, П. Ответственность и расчет в большом и малом : [о работе СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Павел Юшкевич ; фото Сергея Мощика // Сельская газета. 2019. 4 июня. С. 11.
  2. Навумчык, М. Уладар хлебных палеткаў : [пра старшыню СВК «Дарапеевічы» Васіля Юхімука] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 25 красавіка. С. 5.
  3. Свістуновіч, П. Вынікі плённай працы : [СВК «Дарапеевічы» сярод лепшых прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі атрымаў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грашовы сертыфікат] / Павел Свістуновіч // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 лютага. С. 3.
  4. Муха, Ф. Земля и воля : [о работе СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Фёдор Муха ; фото автора и Валерия Короля // Заря. 2018. 25 января. С. 18.
  5. Курец, А. Секреты стабильности: если не заранее, то обязательно вовремя : [о работе СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Александр Курец // Сельская газета. 2017. 31 августа. С. 9.
  6. Яцура, Н. Когда сбываются мечты : [о Василии Юхимуке, председателе СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Надежда Яцура ; фото Валерия Короля // Заря. 2017. 6 мая. С. 11.
  7. Мощик, С. Доропеевичские миллионы : [о деятельности СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2017. 22 марта. С. 6.
  8. Касцевіч, І. Няпросты шлях станаўлення : [аб гісторыіі стварэння калгаса «Новы шлях», «17 верасня», зараз СВК «Дарапеевічы»] / Ірына Касцевіч, Надзея Яцура ; фота Алега Крэмянеўскага // Голас часу. Маларыта, 2016. 28 верасня. С. 4–6.
  9. Муха, Ф. Цена большого молока : модернизация в агропромышленном комплексе выводит хозяйства Малоритского района на современный уровень производства : [в т. ч. СПК «Доропеевичи»] / Фёдор Муха // Заря. 2014. 10 апреля. С. 17.
  10. Тоболич, А. О скромности, рекордах и наградах : [о завершении жатвы в СПК «Доропеевичи»] / Адам Тоболич ; фото Валерия Короля // Заря. 2013. 14 сентября. С. 4.
  11. Курец, А. Юхимук делает верную ставку. Вместе с командой : [о работе СПК «Доропеевичи», который возглавляет В. Ф. Юхимук] / Александр Курец // Белорусская нива. 2013. 10 октября. С. 4.
  12. Юхимук, В. Ф. «Доропеевичи»: диета для бесплодных почв / Василий Феодосьевич Юхимук ; беседовал Евгений Ерошенко // Белорусское сельское хозяйство. 2013. № 1. С. 23–26.
  13. Пилипчук, П. Дорога через спелые хлеба : [о директоре СПК «Доропеевичи» В. Ф. Юхимуке] / Пётр Пилипчук // Заря. 2011. 17 марта. С. 6.
  14. Орлова, И. Председатель СПК «Доропеевичи» Василий Юхимук: «Кто сделает, если не мы!» / Ирина Орлова // Народная газета. 2010. 25 верасня. С. 5.
  15. Яцура, Н. Инициатива сильна поддержкой : [о работе СПК «Доропеевичи» Малоритского района] / Надежда Яцура // Белорусское сельское хозяйство. 2009. № 2. С. 64–65.
  16. Максiмук, С. Працаваць па новых тэхналогіях : [пра абласны семінар-нараду на базе СВК «Дарапеевічы», «Чырвоны партызан», «Хаціслаўскі»] / Сяргей Максімук // Голас часу. Маларыта, 2005. 25 мая. С. 1.
  17. Юхимук, В. Василий Юхимук, председатель СПК «Доропеевичи»: «На земле надо быть хозяином...» / Василий Юхимук ; [записал] Пётр Пилипчук // Заря. 2004. 23 сентября. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 97 разоў