Пятніца, 13 Верасень 2019 09:43

28 жніўня 2019 г. — 20 гадоў з дня гераічнага ўчынку Дзмітрыя Барысавіча Гвішыані (1978–1999), кавалера ордэна «За асабістую мужнасць»

Дзмітрый Барысавіч Гвішыані нарадзіўся 5 лістапада 1978 г. у г. Брэсце ў сям’і служачых. У яго крыві аб’ядналіся чатыры нацыянальнасці: грузіны, азербайджанцы, рускія і беларусы. Продкі па лініі бацькі родам са Сванеціі — высакагорнай гістарычнай вобласці Грузіі. Дзед Дзмітрыя, Рыгор Парнавозавіч Гвішыані (1905–1972), — удзельнік абароны возера Хасан (1938), Вялікай Айчыннай вайны і разгрому Квантунскай арміі Японіі, палкоўнік, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. Бацька, Барыс Рыгоравіч Гвішыані, працаваў мантажнікам радыёапаратуры, адзінага сына выхоўваў мужным, адказным і справядлівым.

Дзмітрый з 1990 г. вучыўся ў сярэдняй школе № 30 г. Брэста, якую скончыў у 1995 г. Вучыўся добра, жыў справамі школы, удзельнічаў у драматычных пастаноўках і клубе вясёлых і знаходлівых, у школьнай гульні-арганізацыі «Республика мальчишек и девчонок». Захапляўся спортам — рукапашным боем. Быў дысцыплінаваным, меў шмат сяброў, заўсёды станавіўся душой кампаніі, а для дзяўчынак быў джэнтльменам.

Пасля школы Дзмітрый Гвішыані працаваў аўтаслесарам у ААТ «Брэстінтэртранс», марыў стаць афіцэрам. У 1996 г. прызваны ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, служыў у 50-й гвардзейскай Чырванасцяжнай брыгадзе, яму было прысвоена званне сержанта. Праявіў сябе выдатным салдатам і таму яшчэ да заканчэння тэрміновай службы яму далі магчымасць паступаць у ВНУ. Са жніўня 1997 г. вучыўся на агульнавайсковым факультэце Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, скончыў два курсы.

28 жніўня 1999 г. Дзмітрый Гвішыані разам з аднакурснікамі пасля канікул ехаў на вучобу ў цягніку № 660 «Брэст – Мінск». Непадалёк ад станцыі Драгічын раптам у 22:50 цеплавоз загарэўся, полымя магло перакінуцца на пасажырскія вагоны. Сярод пасажыраў успыхнула паніка. Курсанты Вадзім Грыцук і Віктар Чуманскі сталі спешна эвакуіраваць жанчын і дзяцей. Тым часам Дзмітрый Гвішыані і Раман Кунда кінуліся тушыць пажар на цеплавозе. Калі яны былі паблізу цеплавоза, узарвалася акумулятарная батарэя і агнём палыхнула на Дзмітрыя.

З моцнымі апёкамі курсанта даставілі ў Драгічынскую раённую бальніцу, а потым перавезлі верталётам у ваенны клінічны шпіталь у Мінску. Урачы зрабілі ўсё магчымае, але траўмы аказаліся не сумяшчальнымі з жыццём, у ноч на 1 верасня Дзмітрый Гвішыані памёр. Пахаваны на брэсцкіх гарадскіх могілках «Плоска новая» (сектар 7, рад 22, месца 29).

За выключную адвагу і асабістую храбрасць, праяўленыя пры выратаваннi людзей у час пажару, курсант Дзмітрый Гвішыані пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» (Указ № 653 ад 9 лістапада 1999 г.). Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка 21 снежня ўручыў ордэн № 0011 яго бацькам — Марал Байкханаўне і Барысу Рыгоравічу. За ўзорнае выкананне воінскага доўгу медалямi «За адзнаку ў воінскай службе» ўзнагароджаны курсанты: Вадзім Рыгоравіч Грыцук, Раман Міхайлавіч Кунда, Віктар Васільевіч Чуманскі.

На Алеі воінскай славы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь 31 жніўня 2004 г. адкрыты помнік-бюст Д. Б. Гвішыані. 6 мая 2006 г. беларуская пошта выпусціла маркіраваны канверт у гонар подзвігу Дзмітрыя Гвішыані. У 2007 г. ён навечна залічаны ў спісы асабістага саставу 1-га ўзвода 2-га курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі. Вуліцу Свабоды ў г. Мінску 26 чэрвеня 2007 г. перайменавалі ў вуліцу Курсанта Гвішыані, у чэрвені 2013 г. яе перайменавалі ў завулак Рагачоўскі, а новую вуліцу ў мікрараёне Усходні назвалі вуліцай Курсанта Гвішыані, тут 30 чэрвеня 2017 г. урачыста адкрылі мемарыяльную дошку. 27 студзеня 2006 г. дызельны цеплавоз ТЭП60–0774 лакаматыўнага дэпо Мінск названы «Курсант Дмитрий Гвишиани», а ў 2012 г. перададзены ў Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі.

Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама Д. Б. Гвішыані прызнаны «Чалавекам года 1999». У 2000 г. Дзмітрый Гвішыані навечна залічаны ў спіскі асабістага саставу 2-га асобнага мотастралковага батальёна 50-й асобнай механізаванай брыгады. У 2002 г. СШ № 30 г. Брэста названа яго імем, тут створана музейная экспазіцыя. 27 лiпеня 2004 г. адкрыты памятны знак і алея імя Дзмітрыя Гвішыані. 5 лістапада 2014 г. на школе адкрыта новая мемарыяльная дошка (скульптар Аляксей Паўлючук). 20 лютага 2008 г. мемарыяльная дошка адкрыта на доме № 37 па вул. 28 Ліпеня. 11–12 лістапада 2017 г. у Брэсце прайшоў І Міжнародны турнір па рукапашным баі памяці Д. Б. Гвішыані, а раней 13 разоў турнір праводзіўся у статусе міждзяржаўнага.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  1. Гвішыані Дзмітрый Барысавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 661.
  2. Шелудков, И. Памяти Дмитрия Гвишиани : [о митинге в Военной академии Респубники Беларусь] / Игорь Шелудков // Белорусская военная газета. 2019. 3 сентября. С. 8.
  3. Пахомович, Н. «Спасибо за сына!» : [к 20-летию со дня подвига Д. Б. Гвишиани] / Наталья Пахомович ; фото из архива агенства // Белорусская военная газета. 2019. 31 августа. С. 16.
  4. Бурак, И. Подвиг бессмертен... : [о Д. Гвишиани] / Ирина Бурак // Белорусская военная газета. 2018. 1 сентября. С. 6 : фот.
  5. Малушенко, А. Быть достойными памяти героя... : [о Международном турнире по ушу памяти Д. Гвишиани, прошедшем в Молодечно] / Анна Малушенко // Белорусская военная газета. 2016. 26 января. С. 8.
  6. Стасюк, Т. И даже память в память о сыне : [об увековечивании памяти Д. Гвишиани] / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 5 ноября (№ 45). С. 20.
  7. Вертинская, С. Обречен на бессмертие : памятная доска Гвишиани — на здании брестской школы / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2014. 13 ноября (№ 46). С. 32.
  8. Леоновец, Н. Герои живы в памяти : [об открытии мемориальной доски Д. Гвишиани на здании СШ № 30 г. Бреста] / Нина Леоновец // Заря. 2014. 11 ноября. С. 2.
  9. Бурдыка, В. Крок у бессмяротнасць : [аб адкрыцці мемарыяльнай дошкі Д. Гвішыані на будынку СШ № 30 г. Брэста] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2014. 7 лістапада (№ 45). С. 9.
  10. Савельева, В. Турнир имени Гвишиани : [в Бресте прошёл Х Межгосударственный турнир по рукопашному бою памяти Д. Гвишиани] / Влада Савельева // Брестский вестник. 2013. 7 ноября (№ 45). С. 7.
  11. Ганчук, А. Добрыя справы жывуць вечна : [пра подзвіг Д. Гвішыані] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. 2013. 1 лістапада (№ 44). С. 1.
  12. Макаров, А. Он бы стал хорошим офицером! : [о подвиге Д. Гвишиани по материалам беседы с его отцом] / Александр Макаров // Армия. 2009. № 4. С. 28–30.
  13. Макаров, А. «В жизни всегда есть место подвигу!» : [о вечере памяти, приуроченном к 10-летию подвига Д. Гвишиани в Военной академии Республики Беларусь] / Александр Макаров // Белорусская военная газета. 2009. 2 сентября. С. 1.
  14. Легкий, П. Двадцатилетним нельзя умирать : [хронология событий и подвига Д. Гвишиани со слов очевидцев] / Павел Легкий // Заря. 2009. 29 августа. С. 6.
  15. Рубашевский, Ю. Дмитрию Гвишиани посвящается : [об открытии мемориальной доски Д. Гвишиани на доме № 37 по ул. 28 Июля (20 февр.)] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2008. 22 февраля. С. 3.
  16. Александров, А. «Звезда тех героев, как только зажжется, так будет для нас маяком целый век...» : [об открытии мемориальной доски Д. Гвишиани на ул. 28 Июля] / А. Александров // Брестский вестник. 2008. 21 февраля. С. 2.
  17. Урядова, Н. Есть такой курсант : Дмитрий Гвишиани зачислен в списки Военной академии навечно / Н. Урядова // Знамя юности. 2007. 30 марта. С. 5.
  18. Супрунюк, О. Зачислен навечно : кавалер ордена «За личное мужество» Д. Гвишиани останется в списках личного состава Военной академии / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2007. 22 марта. С. 2.
  19. Максименко, И. Подвиг не забыт : сессия Минского городского Совета депутатов приняла решение о переименовании ул. Свободы в ул. имени Курсанта Дмитрия Гвишиани / И. Максименко // Вечерний Брест. 2007. 11 июля. С. 3.
  20. Зачислен навечно : [в списки личного состава 1-го учебного взвода 2-го курса общевойскового факультета Военной академии Республики Беларусь навечно зачислен Д. Гвишиани] // Белорусская военная газета. 2007. 21 марта. С. 1.
  21. Литвинович, Е. Локомотив имени Дмитрия Гвишиани сделал первую остановку в Бресте / Евгений Литвинович ; фото Валерия Короля // Заря. 2006. 11 апреля. С. 3.
  22. Черемуха, О. Идя на подвиги, не алчут орденов : [об открытии памятного знака на аллее им. Д. Гвишиани в Бресте] / Ольга Черемуха // Заря. 2004. 31 июля.
  23. Урядова, Н. Чтобы помнили : в Военной академии состоялось открытие бюста курсанту Дмитрию Гвишиани / Н. Урядова ; фото М. Прупаса // Знамя юности. 2004. 3 сентября. С. 3.
  24. Лицкевич, О. Мужество курсанта Дмитрия Гвишиани / Олег Лицкевич // Вечерний Минск. 2004. 1 сентября.
  25. Капачова, А. Будзем раўняцца на Дзiму : [аб адкрыцці памятнага знака і алеі Д. Гвішыані ў Брэсце] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2004. 31 лiпеня.
  26. Арон, В. Героя помнят, героя чтят... : [Д. Гвишиани] / Василий Арон ; фото Николая Лебедика // Армия. 2004. № 2. С. 31.
  27. Помним! Не забудем никогда... : [о героическом поступке Д. Гвишиани] // Армия. 2003. № 3. С. 29 : портр.
  28. Черемуха, О. Героями не рождаются, ими становятся : [об открытии мемориальной доски Д. Гвишиани на здании СШ № 30 г. Бреста] / Ольга Черемуха // Заря. 2002. 6 июля.
  29. Крейдич, М. Ушедший в бессмертие : [об открытии мемориальной доски Д. Гвишиани] / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2002. 5 июля. С. 4.
  30. Курэц, А. За асабістую мужнасць : [Д. Гвішыані] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2001. 3 лістапада.
  31. Маслюкова, Л. Мы долгое эхо друг друга : [о героическом поступке Д. Гвишиани] / Людмила Маслюкова // Советская Белоруссия. 2001. 12 мая. С. 6.
  32. Бородина, О. И дай нам Бог к себе примерить эту боль... : [о героическом поступке Д. Гвишиани] / Ольга Бородина // Заря. 2000. 2 сентября. С. 2.
  33. Бородина, О. Ты нас, Дима, прости : [о героическом поступке Д. Гвишиани] / Ольга Бородина // Заря. 1999. 4 сентября. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1069 разоў Апошняя змена Субота, 16 Студзень 2021 11:39