Аўторак, 30 Кастрычнік 2012 10:24

10 кастрычнiка 2012 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Л. В. Дранько-Майсюка (1957, Давыд-Гарадок), пісьменніка.

Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк нарадзiўся 10 кастрычнiка 1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi ў рабочай сям’i.

{gcontent}Першыя вершы друкавалiся ў раённай газеце “Навiны Палесся” з 1972 г.

Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы № 2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных iнструментаў. Першай з прафесiйных паэтаў яго талент заўважыла русская пiсьменнiца Лiдзiя Абухава (Масква), якая пабывала ў Давыд-Гарадку. Па яе рэкамендацыi ў 1975 г. паступiў на завочнае аддзяленне паэзii Лiтаратурнага iнстытута iмя М. Горкага ў Маскве. У 1976–1978 гг. служыў у Савецкай Армii. Пасля дэмабiлiзацыi перавёўся на дзённае аддзяленне Лiтiнстытута, якi скончыў у 1982 г. З 1982 г. жыве i працуе ў Мiнску. У 1982–2002 гг. быў рэдактарам аддзела паэзii выдавецтва “Мастацкая лiтаратура”.

Член Саюза пiсьменнiкаў СССР з 1984 г., член Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. Першая кнiга вершаў «Вандроўнiк» выйшла ў 1983 г., затым – «Над пляцам» (1986), «Тут» (1990), а нядаўна пабачыла свет 14-я – «Кнiгадля спадарынi Эл».

Паэт Леанiд Дранько-Майсюк – пясняр хараства, прыхiльнiк лiрыкi тонкай пачуццёвасцi, уражлiвай эмоцыi i вобразнасцi. Яго проза ў значнай ступенi рытмiзаваная, падобная на вершы. Эсэ Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страстным i натхнёным лiрызмам.

Лiрыка кахання ёсць у кожным зборнiку паэта. Нiзка вершаў “Маёй цудоўнай А.” прынесла славу як тонкаму прачуламу лiрыку – песняру хараства, жаночай прыгажосцi i кахання, а яго верш “У Вашым голасе квiтнеюць астры, якiх не бачыў я раней…” стаў амаль класiчным. Л. Дранько-Майсюк – паэт адметнага стылю, удала спалучае традыцыйна беларускую сiмволiку з класiчнай формай.

Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў i ў сваiх творах выключна ўважлiва ставiцца не толькi да зместу, але i да iх гучання, адсюль i запатрабаванасць яго твораў беларускiмi кампазiтарамi. Л. Дранько-Майсюк – аўтар песень пра каханне “Прынц i ружа” (музыка М. Сацуры), “Ты – каралева” (музыка Л. Захлеўнага), “Дон Кiхот” i “Любы князь” (музыка Э. Зарыцкага), “З табою навечна”, “Ружа белая” i “Восень у Версалi” (музыка А. Цiхановiча) i пра радзiму “Сон лiлей” (музыка I. Начына), “Вязе мой, вязу” (музыка Я. Навуменкi), “Аксамiткi” i “Бульба” (музыка Л. Захлеўнага), “Еўфрасiння” (музыка Я. Паплаўскай). З’явай у беларускай песеннасцi стаў альбом З. Вайцюшкевiча “Цацачная крама” на вершы Л. Дранько-Майсюка.

Леанiд Дранько-Майсюк прынёс у нацыянальную лiтаратуру Заходнюю Еўропу, горад, новыя смелыя тэмы. Яго ўплыў бачны не толькi ў арыгiнальных сiмвалах (кветкi, вада), Але таксама ў iмкненнi пашырыць стандарты i нормы. Ён творца, мастак, прынцыпы «Эстэтыкi для эстэтыкi» i высокай чыстай паэзii стаяць у яго на першым месцы, але навiзна з яго твораў амаль крычыць. Новыя тэмы, новыя сiмвалы, новы тып паэта…

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

 Творы Л. Дранько-Майсюка

  1. Кнiга для спадарынi Эл : проза, вершы, п'еса / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Кнiгазбор, 2012. 198 с. (Бiблiятэка СПБ «Кнiгарня пiсьменнiка»; вып. 27).
  2. Анёлак i я : апавяданне / Л. Дранько-Майсюк ; рэд. Э. Акулiн ; уступ. слова У. Някляева. Мiнск : Галiяфы, 2009. 96 с.
  3. Цацачная крама : кнiжка для вялiкiх i малых / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Медисонт, 2008. 127 с. – (Бiблiятэчка часопiсу “Дзеяслоў”).
  4. Штабс-фельдфебель Брукман : апавяданне /Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2012. № 1 (56). С. 19–42.
  5. Лодка : эссе / Л. Дранько-Мойсюк // За мостом моего детства. Минск : Лiтаратура i мастацтва, 2011. С. 7–12.
  6. Свята «Конiкi» ў Давыд-Гарадку / Л. Дранько-Майсюк // Алеся. 2010. № 1. С. 18–19.
  7. Далькажык : апавяданне / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2010. № 3. С. 102–113.
  8. У Вiльнi i больш нiдзе : [аповесць] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2009. № 4; 2010. № 4. С. 110–124; 2011. № 3. С. 5–33; № 4. С. 67–96.
  9. Горад Боны i Давыда : альбомная проза [пра Давыд-Гарадок] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2009. № 1 (38). С. 54–88.
  10. Як добра славiць каралеву Бону : [вершы] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2009. № 6 (43). С. 90–95.
  11. Вершы для Алёны Сiдаравай / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2008. № 1 (32). С. 31–33.
  12. Няхай жыцьцём кiруе сьмех… : [вершы] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2008. № 4. С. 105–109.
  13. У аўтобусе, слухаючы… : два апавяданнi [«Iнжэнер, сяржант i немцы» ; «У аўтобусе, слухаючы…»] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2007. № 2 (27). С. 16–22.
  14. Краўчыха Антонiха : верш / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2007. № 3 (28). С. 99–100.
  15. Трасца : паэма / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2007. № 5 (30). С. 45–48.
  16. Анёлак i я : апавяданне / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2006. № 5 (24). С. 63–79.
  17. Жыцень : паэма / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2006. № 6 (25). С. 29–32.
  18. Вялiзны чырвоны яблык : два апавяданнi [«Дзень хрышчэння Гасподняга» ; «Тамачка i Драпу»] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2006. № 2 (21). С. 35–46.
  19. Вера: Давыд-Гарадоцкiя святынi / Л. Дранько-Майсюк // Звязда. 2009. 29 студз.; 31 студз.
  20. Вершы / Л. Дранько-Майсюк // Полымя. 2006. № 2. С. 146–150.
  21. Хлопчык i яго бацькi : [апавяданне] /Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2005. № 6 (19). С. 5–13.
  22. Нэрвовы раман : [апавяданне] / Л. Дранько-Майсюк // Дзеяслоў. 2005. № 2 (15). С. 70–83.
  23. Вершы. Каханне. Проза : выбранае / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Харвест, 2003. 302 с.
  24. Паэтаграфiчны раман : вершы, проза / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Кнiга, 2002. 141 с.
  25. Места i свет : вершы / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Кнiга, 2000. 243 с.
  26. Гаспода : выбранае / Л. Дранько-Майсюк. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1998. 383 с. (“Залатая серыя”. Паэзiя ХХ стагоддзя).

 

Аб жыцці і творчасці пісьменніка

  1. Дранько-Мойсюк Леонид Васильевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 338.
  2. Дранько-Мойсюк Леонид Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 433.
  3. Леанід Дранько-Майсюк // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 511–517.
  4. Леанiд Дранько-Майсюк : [вершы; пра яго: У. Гнiламёдаў, Т. Баркоўская (Барысюк), Д. Серабракоў, С. Явар, Г. Булыка, А. Хадановiч, А. Бельскi] // Крынiца. 2001. № 7. С. 3–55.
  5. Дранько-Майсюк, Л. Рыцар / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыла А. Малочка // Народная воля. 2012. 27 студз. С. 3.
  6. Дранько-Майсюк, Л. “На сцэне трэба чытаць змястоўныя вершы, а не рваць газеты!” / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыла А. Паплаўская // Верасень. 2009. № 1. С. 148–156.
  7. Абрамовiч, П. Хлопчык i Давыд-Гарадок : [пра апавяданнi Л. Дранько-Майсюка “Нэрвовы раман” i “Хлопчык i яго бацькi”] / Павал Абрамовiч // ARCHE. 2006. № 78. С. 237–239.
  8. Бароўская, I. “…Прынц i ружа прысняцца табе” : песенная лiрыка Л. Дранько-Майсюка / І. Бароўская // Роднае слова. 2005. № 4. С. 22–24.
  9. Гараднiцкi, Я. Прастора i час, мастацтва i жыццё ў зборнiку «Гаспода» Леанiда Дранько-Майсюка / Я. Гарадніцкі // Роднае слова. 2005. № 4. С. 38–40.
  10. Дзянiсава, Н. Адзiнае выйсце – майстэрства : творчы партрэт Леанiда Дранько-Майсюка / Н. Дзянісава // Маладосць. 2003. № 3. С. 114–122.
  11. Джундова, I. Жыццё – вандроўнiцтва : Тыпалагiчная канфрантацыя творчасцi Алеся Разанава i Леанiда Дранько-Майсюка / Iвана Джундова // Дзеяслоў. 2006. № 6 (25). С. 295–299.
  12. Чарнякевiч,Ю. Паводле законаў паэзii… : [аб творчасцi Л. Дранько-Майсюка] / Ю. Чарнякевiч // Полымя. 2006. № 2. С. 151–159.
  13. Халопiк, А. Паэту патрэбна свабода : [пра мужа-паэта Л. Дранько-Майсюка расказвае яго жонка Вольга Шчадрына] / Аляксандра Халопiк // ЛiМ. 2008. 7 лiстап. С. 12.
  14. Дранько-Майсюк, Л. «Беларуская паэзiя – свецкая рэлiгiя прыгожых людзей» / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыў М. Скобла // Новы час. 2007. 29 кастр. – 7 лiстап. С. 20.
  15. Дранько-Мойсюк, Л. Когда строку диктует чувство / Л. Дранько-Мойсюк ; беседовала Е. Молочко // Советская Белоруссия. 2007. 9 нояб. С. 8–9.
  16. Баравiкова, Р. Палёт над Парыжам з давыд-гарадоцкай шольсiяй на сэрцы / Раiса Баравiкова // ЛiМ. 2007. 12 кастр. С. 13.
  17. Бадак, А. Паэт з планеты хараства : штрыхi да творчага партрэта Леанiда Дранько-Майсюка // Полымя. 2007. № 10. С. 155–159.
  18. Лободенко, Г. Поэт Леонид Дранько-Мойсюк подплывал к окну любимой на лодке : [путешествие с поэтом в г. Давид-Городок Столинского р-на] / Г. Лободенко // Комсомольская правда в Белоруссии. 2005. 21–27 июля. С. 16.
  19. Дранько-Майсюк, Л. «Фiзiк называў мяне авечкай, а настаўнiца беларускай мовы – сонейкам» / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыў А. Ксяневiч // Бярозка. 2006. № 3. С. 16–18.
  20. Дранько-Майсюк, Л. «Не люблю трафарэтных прыгажунь» / Л. Дранько-Майсюк ; гутарыў Н. Сергуц // Белорусская нива. 2009. 24 окт. С. 5.
  21. Брадзiхiна, А. Цi лёгка быць Дон Жуанам? : Страх i яго мадыфiкацыi ў любоўнай лiрыцы Леанiда Дранько-Майсюка / Ала Брадзiхiна // Дзеяслоў. 2006. № 1 (20). С. 304–309.
  22. Барысюк, Т. П. Беларусiя, грэчаскiя i французскiя матывы ў паэзii Л. Дранько-Майсюка / Т. П. Барысюк // Фiлалагiчныя навукi : маладыя вучоныя ў пошуку : матэрыялы навуковай канферэнцыi, 25 красавiка 2003 г. / БДУ. Мiнск, 2004. С. 204–206.
  23. Новiк, М. I. Палескi каларыт у мастацкiх творах Леанiда Дранько-Майсюка / М. I. Новiк // Славянские языки: системно-описательный и социо-культурный аспекты исследования : материалы республиканской научно-методической конференции, 12–13 ноября 2003 г. Брест : БрДУ, 2004. С. 263–266.
  24. Брадзiхiна, А. В. Музычнасць вершаванага радка Л. Дранько-Майсюка: прыёмы i родкi мастацкага ўвасаблення / А. В. Брадзiнiна // Руска-беларускае лiтаратурнае ўзаемадзеянне: гiсторыя, сучасны стан, перспектывы матэрыялы мiжнароднай навуковай канферэнцыi, 18–19 снежня 2003 : у 2 ч. Брэст : БрДУ, 2004. Ч. 1. С. 33–38.
  25. Новiк, М. Кветкi Палесся ў еўрапейскiм кантэксце : паводле твораў Л. Дранько-Майсюка / М. Новік // Роднае слова. 2000. № 3. С. 13–18.
  26. Iгнацюк, А. Вершаванынацюрморт : [пра паэзію Л. Дранько-Майсюка] / Алена Ігнацюк // Мастацва. 1997. № 6. С. 73–76.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 5226 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 12:23