Панядзелак, 14 Кастрычнік 2019 10:58

25 верасня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчыка (1969), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (2017)

СяргейМіхайлавіч Кавальчык нарадзіўся 25 верасня 1969 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Яго бацька — тэатральны рэжысёр Міхаіл Станіслававіч Кавальчык; маці — Эмілія Міхайлаўна (у дзвявоцтве Марозава), актрыса. Але хлопчык не думаў пра тэатр, чытаў шмат навуковай фантастыкі, марыў аб космасе. Скончыў дзіцячую музычную школу, грае на акардэоне, фартэпіяна, гітары. Юнаком трапіў у тэатральную студыю, там паступова зразумеў, што хоча ведаць пра тэатр усё, ды займацца не акцёрскай справай, а рэжысурай.

 

У 1991 г. Сяргей Кавальчык закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інтстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. Ф. Андросіка). У 1992 г. быў прыняты на працу ў Рэспубліканскі тэатр юнага гледача ў Мінску. На прафесійнай сцэне як рэжысёр дэбютаваў у Гомельскім абласным драматычным тэатры. У 1996 г. закончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура драмы» (курс Л. А. Манакавай). З 1997 г. — рэжысёр-пастаноўшчык Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра (Мінск).

На конкурсе творчай моладзі ў г. Гродна (1999) Сяргей Кавальчык быў прызнаны лепшым маладым рэжысёрам Беларусі. З 2000 па 2008 г. займаўся пастаноўкай спектакляў, якія былі адзначаны рознымі ўзнагародамі. У Рэспубліканским тэатры беларускай драматургіі паявілася першая фолк-рок-опера на айчыннай сцэне — «Адвечная песня» (2002; музыка Т. Каліноўскага), якая стала візітоўкай тэатра. У 2006 г. паставіў спектакль «Путь в Царьград» па п’есе сербскага драматурга З. Костыча, за якi атрымаў бронзавы дыплом на IV Міжнародным тэатральным форуме «Золотой Витязь» (Масква; 2006), Гран-пры фестывалю «Голоса истории» (Волагда; 2007).

5 лютага 2008 г. С. М. Кавальчык назначаны на пасаду галоўнага рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, з 16 студзеня 2013 г. — мастацкі кіраўнік гэтага тэатра. Творчы почырк рэжысёра С. М. Кавальчыка — спалучэнне традыцыйных і наватарскіх форм, пошук новага жыцця традыцый рускага псіхалагічнага тэатра. Звяртанне да беларускай драматургіі надае яго спектаклям непаўторны нацыянальны каларыт. Пастаноўкі Сяргея Міхайлавіча маюць глядацкі поспех і высокую ацэнку прафесіяналаў. У 2009 г. закончыў Акадэмію ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка». Ставіў спектаклі ў розных гарадах: Тамбове, Стаўрапалі, Хабараўску (Расія) і інш.

Аўтар шэрага дакументальных фільмаў: «Территория вне свободы» (1997), «Наркомания» (1999), «Le Sonet» (2000), «Дающие свет и тепло» (2001) і інш.З 2014 г. Сяргей Міхайлавіч з’яўляецца мастацкім кіраўніком рэжысёрскага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член экпертнага савета па падтрымцы таленавітай моладзі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, член Праўлення Асацыяцыі рускіх тэатраў замежжа.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007), медалём Францыска Скарыны (2011), юбілейным медалём «70 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» (2015), памятным медалём «100 лет Великой Октябрьской социалистической революции» (2017) і інш. 24 жніўня 2017 г. С. М. Кавальчыку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Дрэкоўская Ірына Паўлаўна, гал. бібліятэкар залы галіновай літаратуры (краязнаўства); Тугава Вольга Іванаўна, бібліятэкар аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Аскера, В. Сяргей Кавальчык: «Рэжысёр не павінен быць дылетантам» : [мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага аналізуе тэатральны працэс, яго актуальнасць і сутнасць у наш час] / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2019. 4 кастрычніка (№ 39). С. 13.
  2. Леонович, Ю. Картинки из прошлого : [о режиссёре Сергее Ковальчике и его семье] / Юлиана Леонович ; фото из личного архива // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 25 сентября. С. 13.
  3. Ковальчик, С. Как стать богатым / Сергей Ковальчик ; записала Наталья Степуро // Рэспублiка. 2018. 22 мая. С. 14.
  4. Шидловская, С. Душа распетая и распятая : [о спектакле «Жизнь и смерть Янки Купалы» Белорусского академического музыкального театра; режиссёр С. Ковальчик] / Светлана Шидловская // Минский курьер. 2018. 11 июля. С. 11.
  5. Бунцэвіч, Н. Камедыя: грошы ці мастацтва? / Надзея Бунцэвіч // Культура. 2018. 9 чэрвеня (№ 23). С. 8.
  6. Кавальчык, С. Бачыць схаванае, альбо Прыярытэт чалавека сумленнага / Сяргей Кавальчык ; гутарыла Жана Лашкевіч // Мастацтва. 2018. № 1. С. 38–39.
  7. Цімошык, Л. І. Без падводных камянёў / Ларыса Цімошык // Літаратура і мастацтва. 2017. 7 ліпеня (№ 27). С. 13.
  8. Лашкевіч, Ж. Радовішча радасці / Жана Лашкевіч // Мастацтва. 2016. № 1. С. 2627.
  9. Шымук, Т. Вяртанне песні / Таццяна Шымук // Літаратура і мастацтва. 2015. 27 лютага (№ 8). С. 1, 16.
  10. Шидловская, С. С любимыми не расставайтесь : [о творческой семье Ковальчик] / Светлана Шидловская // Вечерний Минск. 2015. 21 января.
  11. Леоновец, Н. Однажды в Грузии : одна из самых кассовых постановок Русского театра открыла первый фестивальный день на «Белой веже» / Нина Леоновец // Заря. 2014. 16 сентября. С. 4.
  12. Кавальчык, С. Пазасезонны «сезон беларускага» / Сяргей Кавальчык ; гутарыла Надзея Бунцэвіч // Культура. 2013. 18 мая (№ 20). С. 8.
  13. Кавальчык, С. Лайнер на падмостках : рэйс у бясконцасць, дзе хвіліна за год / Сяргей Кавальчык ; гутарыла Надзея Бунцэвіч // Культура. 2012. 1 снежня (№ 48). С. 6.
  14. Смольская, К. Рэжысура — няспынны пошук / Крысціна Смольская // Літаратура і мастацтва. 2012. 27 ліпеня (№ 30). С. 19.
  15. Кавальчык, С. Мільён мучэнняў, або Небарака Чацкі і разумнік Малчалін : пра спектакль — з рэжысёрам / Сяргей Кавальчык ; гутарыла Людміла Грамыка // Мастацтва. 2012. № 2. С. 2225.
  16. Ковальчик, С. Алмазы Сергея Ковальчика / Сергей Ковальчик ; беседовал Алексей Иванюшко // Минский курьер. 2012. 11 января. С. 10.
  17. Сухадолаў, А. Дарасці да Радзівілаў / Алесь Сухадолаў // Літаратура і мастацтва. 2011. 23 верасня (№ 38). С. 20.
  18. Пятроў, С. У чаканні адметных спектакляў : [аб зменах у творчых планах тэатра імя Янкі Купалы і рускага тэатра расказваюць Мікалай Пінігін і Сяргей Кавальчык] / Сяргей Пятроў // Беларусь. Belarus. 2009. № 2. C. 4647.
  19. Ковальчик, С. «Дорога в Царьград», или Сербская пьеса на белорусской сцене / Сергей Ковальчик ; беседовал Константин Петрашкевич // Вечерний Минск. 2006. 28 апреля. С. 6.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 50 разоў