Чацвер, 14 Лістапад 2019 10:27

2019 г. — 30 гадоў з пачатку вытворчасці на ААТ «Белсолад» (Іванава; 1989), вядучага прадпрыемства краіны па выпуску піваварнага ячменнага соладу

Для забеспячэння піваварных прадпрыемстваў якасным соладам на мяжы 1970–1980-х гг. было прынята рашэнне пабудаваць соладавы завод у г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1981 г. Першым яго дырэктарам стаў Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок. Будаўніцтва расцягнулася на восем гадоў.

 

Іванаўскі соладавы завод пачаў сваю вытворчую дзейнасць з другога квартала 1989 г. Увод завода ў эксплуатацыю і яго праца далі значны імпульс для сацыяльна-эканамічнага развіцця ўсяго Іванаўскага раёна. Першапачаткова вытворчая магутнасць завода складала 65 тыс. тон соладу за год.

У лютым 1996 г. Іванаўскі соладавы завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Белсолад». З 1997 г. уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам».

У 2009 г. пачалася рэалізацыя буйнога праекта па рэканструкцыі і мадэрнізацыі соладавай вытворчасці, якая завяршылася ў 2010 г. Гэта дало магчымасць у два разы павялічыць магутнасці прадпрыемства — да 130 тыс. тон соладу ў год. Адначасова ўдвая скараціўся расход усіх энергарэсурсаў. За паўтара года (2011–2012) пабудавалі новы элеватар, што дало магчымасць на месцы захоўваць і дапрацоўваць увесь набыты піваварны ячмень.

Надаецца вялікая ўвага сыравіне, штогод аднаўляецца элітны пасяўны матэрыял. «Белсолад» атрымлівае ячмень з 500 гаспадарак Беларусі, высакаякасныя гатункі вырошчваюць у СУП «Ляхавіцкае-Агра». Усе этапы вытворчасці (ад прыёмкі, ачысткі, сартавання, захоўвання ячменю, яго замочвання і прарошчвання — да сушкі соладу і выдалення парасткаў) кіруюцца аўтаматычна на аснове сучаснага праграмнага забеспячэння. У выніку мадэрнізацыі асноўных тэхналагічных працэсаў створана сапраўды сучасная вытворчасць высокага тэхнічнага ўзроўню для выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.

У 2015 г. уведзены ў дзеянне ўчастак па вытворчасці спецыяльных соладаў магутнасцю 3150 тон у год. Прадпрыемства, акрамя соладу піваварнага ячменнага светлага, атрымала магчымасць вырабляць карамельны і смалены солад, які мае станоўчыя водгукі ў спажыўцоў.

ААТ «Белсолад» з’яўляецца адным з эфектыўных, канкурэнтаздольных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Мае мноства высокіх узнагарод за значныя дасягненні ў галіне якасці — Гран-пры, залатыя медалі, дыпломы прэстыжных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў. Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца нязменным попытам як сярод айчынных, так і замежных спажыўцоў — у Расіі, Украіне, Малдове, Казахстане, Узбекістане, Грузіі і інш. У 2016 г. былі ажыццёўлены пастаўкі соладу піваварным кампаніям Лаоса, Камбоджы, В’етнама, Шры-Ланкі, ЗША.

У розны час акцыянернае таварыства ўзначальвалі Ігар Паўлавіч Шустаў (сёння першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам»), Мікалай Мікалаевіч Кенда, пры якім «Белсолад» перажыў другое нараджэнне ў сувязі з буйнамаштабнай комплекснай рэканструкцыяй, Анатоль Віктаравіч Бутрым (выконваючы абавязкі кіраўніка, галоўны інжынер), Сяргей Васільевіч Шкабара, Сяргей Сцяпанавіч Гарбацэвіч. З 5 верасня 2018 г. генеральным дырэктарам «Белсолада» з’яўляецца Андрэй Уладзіміравіч Мулярчык, які да гэтага быў старшынёй Пінскага гарвыканкама.

30 чэрвеня 2019 г. у Іванаўскім раённым Цэнтры культуры і народных традыцый адбыўся святочны вечар, прысвечаны 30-годдзю з пачатку вытворчасці на ААТ «Белсолад». Ушанаваны ветэраны працы, узнагароджаны лепшыя работнiкi прадпрыемства, з канцэртам выступiлi навучэнцы дзiцячай мастацкай школы, мастацкiя калектывы «Палешукi», «Асалода», «Палескiя зоры» (Пiнск).

 

                                                       Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Белсолод // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 86.
  2. Ивановский завод «Белсолод» // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 696–697.
  3. Каўко, А. Т. Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна ў 1980-я гады / А. Т. Каўко // Памяць : Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 466–469.
  4. Основные показатели социально-экономического развития // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц, А. А. Горбацкий, Т. М. Тохиян и др.]. Брест, 2017. С. 524–564.
  5. Иваново и окрестности = Ivanovo district : [фотоальбом]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2014. – 95 с.
  6. Михальчук, В. Тридцать ступеней истории «Белсолода» : [о праздновании юбилея завода] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 5 ліпеня. С. 9 : фот.
  7. Кривецкая, Н. ОАО «Белсолод»: 30 лет в пути / Наталья Кривецкая // Заря. 2019. 22 июня. С. 10–11.
  8. Крывецкая, Н. Без піджака : дэжавю Анатоля Зыбянка : [першы кіраўнік ААТ «Белсолад» в 1981–2005 гг.] / Наталля Крывецкая // Янаўскі край. Іванава. 2019. 29 сакавіка. С. 8 : фат.
  9. Соломка, И. С прицелом на перспективу : [о работе ОАО «Белсолод»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава. 2019. 26 сакавіка. С. 4–5 : фот.
  10. Кривецкая, Н. Производственная экскурсия в ОАО «Белсолод» для гимназистов города / Наталья Кривецкая // Заря. 2019. 23 марта. С. 9.
  11. Кривецкая, Н. Высокая награда / Наталья Кривецкая // Заря. 2019. 23 февраля. С. 5.
  12. Кресс, Д. Поучиться приехали в Иваново / Диана Кресс // Янаўскі край. Iванава, 2019. 19 лютага. С. 3.
  13. Міхальчук, В. Чарговы тытул «Белсолада» : [«Белсолад» стаў чэмпіёнам Іванаўскага раёна па валейболе] / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Iванава, 2018. 23 лістапада. С. 2.
  14. Андрейченко, Ю. Спасибо за работу : [председатель горисполкома Андрей Владимирович Мулярчик назначен директором ОАО «Белсолод» в г. Иванове] / Юлия Андрейченко ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2018. 7 верасня. С. 1, 3.
  15. Казакевич, Н. Креатив «Белсолода» : [ОАО «Белсолод» стало победителем в номинации «За пропаганду произведений национальной культуры»] / Наталья Казакевич // Заря. 2018. 28 июля. С. 7.
  16. Целюк, А. «Белсолод» работает во всю мощь / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Iванава, 2017. 22 жніўня. С. 1.
  17. Курец, А. У ивановского «Белсолода» четыре награды Сочи / Александр Курец // Сельская газета, 2017. 17 июля. С. 22.
  18. Федорук, М. «Золото» Сочи у Белсолода / Мария Федорук // Янаўскі край. Iванава, 2017. 13 чэрвеня. С. 2.
  19. Шевко, А. Генеральный директор ОАО «Белсолод» Сергей Горбацевич: «Конкуренции не боимся. Наоборот, она помогает нам развиваться в нужном русле» / Александр Шевко // Сельская газета. 2017. 30 мая. С. 12–13.
  20. Федорук, М. «Белсолод» работает на перспективу / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Iванава, 2016. 12 жніўня. С. 10.
  21. Федорук, М. «Белсолод» выходит на прибыльную работу / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 20 кастрычніка. С.3.
  22. Котковец, А. Цветной солод по-ивановски : в ОАО «Белсолод» открыт новый цех / Алла Котковец ; фото Яны Романюк // Заря. 2015. 10 октября. С. 7.
  23. Федорук, М. На «Белсолод» открыт новый цех по производству специальных солодов / Мария Федорук ; фото Янины Романюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 2 кастрычніка. С. 1.
  24. Федорук, М. Реалии и перспективы «Белсолода» / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Iванава, 2015. 11 верасня. С. 11.
  25. Кухарчук, В. «Белсолад»: 25 лет на рынке пищевой промышленности / Валерий Кухарчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2014. 21 сакавіка. С. 8.
  26. Михальчук, В. Успешный старт : [20 июля первая партия ячменя нового урожая поступила на элеватор ОАО «Белсолод»] / Валерий Михальчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 26 ліпеня. С. 1.
  27. Орлова, И. Город солода / Ирина Орлова // Народная газета. 2013. 9 красавіка. С. 4.
  28. Михальчук, В. Крупнейший в республике элеватор для хранения и обработки пивоваренного ячменя открылся в ОАО «Белсолод» / Валерий Михальчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 26 снежня. С. 4.
  29. Волков, С. Больше солода! : [ОАО «Белсолод» нарастило экспорт в 6 раз] / С. Волков // Заря. 2011. 3 февраля. С. 2.
  30. Щелкунова, Н. Пиво начинается с солода / Наталья Щелкунова, Николай Кенда, Елена Зимина // Директор. 2010. № 7. C. 34–35.
  31. Инвестиции в «Белсолод» // Заря. 2010. 10 апреля. С. 2.
  32. Федарук, М. Галоўная скрыпка райцэнтра : [аб рэканструкцыі ААТ «Белсолад»] / Марыя Федарук // Народная трыбуна. 2010. 20 сакавіка. С. 9.
  33. Каминский, О. Фабрика солода прирастает мощностями : [о реконструкции ОАО «Белсолод»] / О. Каминский // Белорусская нива. 2009. 13 октября. С. 5.
  34. Котковец, А. «Белсолод» смотрит в завтрашний день / Алла Котковец // Заря. 2009. 10 сентября. С. 7.
  35. Стоцкая, Г. Жаркие будни «Белсолода» : [генеральному директору Н. Кенде присвоено звание «Почетный академик»] / Галина Стоцкая // Беларускі час. 2009. № 34. С. 15.
  36. Орлова, И. ПодСолоДил юбилей : [к 20-летию ОАО «Белсолод»] / Ирина Орлова // Народная газета. 2009. 21 красавіка.
  37. Федорук, М. Государственный подход и личная ответственность : [о деятельности ОАО «Белсолод»] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 12 лютага. С. 1, 2.
  38. Кенда, Н. ОАО «Белсолод» расправляет крылья / Николай Кенда // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 8 лютага. С. 2.
  39. Кенда, Н. Больше солода из ячменного «золота» / Николай Кенда ; беседовал Александр Лугов // Директор. 2008. № 8. C. 50–51.
  40. Горупа, М. Новое дыхание «Белсолода» / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 11 верасня. С. 2.
  41. Лобас, Т. «Золотая акция» для «Белсолода» / Т. Лобас // Рэспубліка. 2005. 23 чэрвеня. С. 2.
  42. Горупа, М. Поддержка больных — дело благородное : [спонсорство ОАО «Белсолод»] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2004. 10 верасня. С. 2.
  43. Римашевская, И. Живое зернышко — отменный вкус до донышка : [о пивоваренном ячмене ОАО «Белсолод»] / И. Римашевская // Белорусская нива. 2003. 26 августа. С. 3.
  44. Горупа, М. В его судьбе стал город главным : [о генеральном директоре ОАО «Белсолод» А. Зыбенок] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2003. 22 жніўня. С. 2.
  45. Кавунов, П. Как утолить голод на отечественный солод? / П. Кавунов // Чырвоная звязда. Іванава, 2003. 29 красавіка. С. 2.
  46. Чалавек і яго справа : [дырэктар ААТ «Белсолад» А. У. Зыбянок] // Чырвоная звязда. Іванава, 2002. 18 студзеня.
  47. Крейдич, А. Завод, который греет и кормит : [ОАО «Белсолод»] / Анатоль Крейдич // Заря. 2002. 17 января.
  48. Борисов, Б. Будет жить «Белсолод» — будет жить и район / Б. Борисов // Чырвоная звязда. Іванава, 2002. 8 студзеня.
  49. Міхнавец, Л. Лідар, гэта той, хто ідзе першым : [аб калектыве «Белсолада»] / Л. Міхнавец // Чырвоная звязда. Іванава, 1998. 5 мая.
  50. Жушма, В. Ад Янава — на край света : [Іванаўскі соладавы завод] / Васiль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 1998. 19 верасня.
  51. Шустаў, І. Арыентуемся на сучасныя тэхналогіі : [ААТ «Белсолад»] / І. Шустаў // Чырвоная звязда. Іванава, 1998. 13 сакавіка.
  52. Жушма, В. Прадукцыя «крочыць» за мяжу / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 1997. 4 лістапада. С. 2.
  53. Зыбянок, А. Флагман індустрыі раёна : [ААТ «Белсолад»] / Анатоль Зыбянок // Чырвоная звязда. Іванава, 1997. 29 жніўня. С. 1.
  54. Кухарчук, В. Усё падуладна жаночым рукам : [аб жанчынах на заводзе «Белсолад»] / В. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1996. 8 сакавіка.
  55. Сацута, С. Кіраўнік вялікіх магчымасцей : [пра дырэктара соладавага завода Анатоля Уладзіміравіча Зыбянка] / С. Сацута // Чырвоная звязда. Іванава, 1995. 10 мая.
  56. Жушма, В. Растуць карпусы : [аб будаўніцтве соладавага завода] / В. Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 1983. 23 чэрвеня.
  57. Сітуха, У. Будуецца завод : [аб будаўніцтве соладавага завода] / У. Сітуха // Чырвоная звязда. Іванава, 1981. 23 чэрвеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 55 разоў