Серада, 11 Снежань 2019 08:58

2019 г. — 70 гадоў з часу ўтварэння адкрытага акцыянернага таварыства «Опаль-Агра» (Іванаўскі р-н; 1949), аднаго з перадавых сельгаспрадпрыемстваў

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Іванаўскім раёне Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці была актыўна праведзена ў 1949–1950 гг. У 1949 г. у вёсцы Опаль з’явіўся калгас «Радзіма». 26 жніўня 1950 г. да яго былі далучаны калгасы «Серп і молат» (Туляцічы) і «1 Мая» (Лядавічы). Старшынёй узбуйненага калгаса «1 Мая» стаў Аляксандр Яфімавіч Галавешкін, які да гэтага працаваў загадчыкам зямельнага аддзела Іванаўскага райвыканкама. Выгады ўзбуйнення былі відавочнымі. У гаспадарцы ў некалькі разоў узрасла ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур і павялічыўся іх валавы збор. Павялічылася пагалоўе кароў, свіней, коней і павысілася іх прадуктыўнасць. Быў пабудаваны завод па вырабе цэглы і вапны, новыя калгасна-брыгадныя двары ў Опалі і Лядавічах, быў адкрыты радыёвузел.

 

Затым на працягу дваццаці гадоў старшынямі калгаса «1 Мая» працавалі Трафім Фядосавіч Карпека, Аркадзь Сямёнавіч Казлоў, Васіль Сцяпанавіч Марзан. Кожны з іх ўклаў сваю важкую лепту ў развіццё калектыўнай гаспадаркі. Пры Т. Ф. Карпеку ў калгасе вырошчвалі самую высокаўраджайную ў раёне кукурузу, за што многія калгаснікі былі ўзнагароджаны медалямі. З 1960 г. кіраваць калгасам «1 Мая» стаў А. С. Казлоў. Пры яго праўленні павялічыліся пасяўныя плошчы лёну, збожжавых, цімафееўкі. У студзені 1963 г. калгас «1 Мая» быў перайменаваны ў калгас «Перамога».

З 1964 г. старшынёй калгаса быў В. С. Марзан, які зрабіў шэраг пераўтварэнняў: скараціў лік брыгад з шасці да трох, унутры брыгад стварыў механізаваныя звенні па вырошчванні асноўных сельскагаспадарчых культур. Пашырыў пасевы бульбы, цукровых буракоў. Завёз з Літвы і Калінінградскай вобласці племянных цёлак і абнавіў увесь статак кароў. Васіль Сцяпанавіч праяўляў вялікі клопат пра тое, каб умацаваць усе галіны сельскагаспадарчай вытворчасці высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваныя свінагадоўчы комплекс на 6000 галоў, гандлёвы цэнтр, адміністрацыйны будынак і інш.

28 лютага 1975 г. старшынёй калгаса стаў Расціслаў Васільевіч Варашылаў. За дваццаць гадоў яго кіравання калгас «Перамога» знаходзіўся ў перадавіках не толькі ў раёне, але і ў вобласці і рэспубліцы. У гаспадарцы з’явіліся лаўрэаты Дзяржаўных прэмій і прэмій Ленінскага камсамола, заслужаныя работнікі культуры, кавалеры вышэйшых ордэнаў СССР: Н. І. Клышко, М. В. Гарошка, В. В. Псыщаніца, П. С. Шэндэр, В. М. Піліповіч, П. С. Саўка, Н. Р. Бонька, К. Я. Довгач, П. І. Гарбачык, Д. П. Юхнік, Р. В. Варашылаў, В. Р. Магуйла, М. М. Юхнік, Н. І. Касцюковіч. За 1980-я гг. у гаспадарцы «Перамога» пабудаваны выдатны сацыяльна-культурны цэнтр, заасфальтаваныя галоўныя вуліцы ўсіх населеных пунктаў, пракладзены водаправод ва ўсіх вёсках, зроблена шмат іншых карысных спраў.

Пераемнікам Р. В. Варашылава стаў Іван Лукіч Гарбачык, які за невялікі час умацаваў працоўную дысцыпліну ў гаспадарцы, стварыў нядрэнную кармавую базу. У гады яго праўлення штогод з поспехам праводзіліся меліярацыйныя работы, у выніку якіх было асушана 50 га зямлі.

У 1999 г. калгас узначаліў Уладзімір Аляксеевіч Сталбуноў. 14 сакавіка 2003 г. калгас «Перамога» быў рэарганізаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Опаль-Агра». Пры Уладзіміры Аляксеевічу ўкараняліся ў вытворчасць сучасныя прагрэсіўныя тэхналогіі, што спрыяла паскарэнню вытворчых працэсаў, паляпшэнню ўмоў працы. Будаваліся новыя памяшканні, актыўна праводзілася рэканструкцыя існуючых будынкаў, жывёлагадоўчых ферм, майстэрняў, пад’ездаў. За дасягнутыя высокія вытворчыя паказчыкі, добрасумленную працу ў сістэме АПК У. А. Сталбуноў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, граматай Брэсцкага аблвыканкама і інш. За правядзенне дабрачыннай дзейнасці ўзнагароджаны медалямі Пінскай і Лунінецкай, Брэсцкай і Кобрынскай епархій.

6 сакавіка 2017 г. дырэктарам ААТ «Опаль-Агра» прызначаны Віталь Пятровіч Бучык. ААТ «Опаль-Агра» мае ў карыстанні 5216 га зямлі, з якіх плошча сельгасугоддзяў складае 4092 га, раллі — 1642 га. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца жывёлагадоўля і раслінаводства.

На тэрыторыі ААТ «Опаль-Агра» размешчаны дзве малочнатаварныя фермы, малочнатаварны комплекс, дзве фермы па адкорме буйной рагатай жывёлы, некалькі збожжасховішчаў, зернесушыльны комплекс і тры сховішчы для агародніны. Парк тэхнікі налічвае 33 трактары, 11 грузавых аўтамабіляў, 6 збожжаўборачных і 2 кормаўборачных камбайнаў, 2 агароднінаўборачных камбайны. Прадпрыемства выпускае наступную прадукцыю: цыбуля, бульба, яравыя і азімыя збожжавыя, рапс, пялюшка-аўсяныя сумесі, а таксама малако і мяса буйной рагатай жывёлы. Акрамя гэтага займаецца рыбаводствам, прапануе паслугі рыбалоўства (самавылавам).

ААТ «Опаль-Агра» валодае ўласнай зонай адпачынку «Папоўская сядзіба», дзе госці могуць заняць сябе рыбалкай, катаннем на катамаранах. На тэрыторыі ёсць альтанкі з мангаламі для смажання шашлыку, спартыўныя пляцоўкі для футбола і валейбола.

За доўгія гады існавання ААТ «Опаль-Агра» перажывала складаныя перыяды, пераўтварэнні, не раз мяняла сваю назву, але сёння эканоміка сельгаспрадпрыемства набыла характар устойлівага развіцця.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, б
iблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. «Ополь-Агро» // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2010. Т. 1, кн. 2. С. 165.
  2. Туркевіч, В. Калгаснае будаўніцтва / Васіль Туркевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 425–433.
  3. Экономическое развитие (сельское хозяйство и промышленность) // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 391–411.
  4. О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа ; рец.: К. М. Ваврук, Н. В. Жук. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  5. Целюк, А. Новый дом для коров : [в августе 2018 г. началось строительство нового молочнотоварного комплекса] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2019. 16 ліпеня. С. 9.
  6. Соломка, И. Делает в поле погоду… погода : [ОАО «Ополь-Агро»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 24 мая. С. 5.
  7. Целюк, А. Слаженная работа дает хороший результат : [грамотные специалисты, профессионалы своего дела работают в ОАО «Ополь-Агро»] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лістапада. С. 4.
  8. Самчанка, Н. У «Опаль-Агра» адзін з лепшых мехдвароў / Настасся Самчанка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 14 жніўня. С. 2.
  9. Соломка, И. Зерна в ладонях : [о деятельности ОАО «Ополь-Агро»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 31 ліпеня. С. 5.
  10. Кривецкая, Н. Луковое богатство / Наталья Кривецкая // Заря. 2018. 3 февраля. С. 8.
  11. Целюк, А. Золотой фонд ОАО «Ополь-Агро» / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 17 лістапада. С. 13.
  12. Целюк, А. Сплав молодости и опыта — залог успеха : [ОАО «Ополь-Агро»] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 24 сакавіка. С. 5.
  13. Целюк, А. Знакомьтесь: новый директор ОАО «Ополь-Агро» Бучик Виталий Петрович / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 24 сакавіка. С. 5.
  14. Кухарчук, В. Запах спелого колоса — самый лучший аромат : [Столбунов Владимир Алексеевич, председатель СПК «Ополь-Агро», отметил юбилей — 60 лет] / В. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 2 ліпеня. С. 7.
  15. Глинник, А. Для женщин нет ничего недостижимого : [Мария Петровна Евтухович, механизатор СПК «Ополь-Агро»] / А. Глинник // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 7 сакавіка. С. 5.
  16. Кухарчук, В. Всем коллективом — к единой цели : [СПК «Ополь-Агро»] / В. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 15 лістапада. С. 10.
  17. Котковец, А. Луковая пора в «Ополь-Агро» / Алла Котковец // Заря. 2012. 20 сентября. С. 18.
  18. Кудласевич, Н. Возрождение села — дело молодых : [Николай Дашкевич — экономист в СПК «Ополь-Агро», сельская молодёжь избрала его своим лидером] / Н. Кудласевич // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 22 чэрвеня. С. 4.
  19. Федорук, М. Праздник в крестьянской спецовке : [СПК «Ополь-Агро»] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. 2011. 18 лістапада. С. 11.
  20. Федарук, М. Папоўская сядзіба : [СВК «Опаль-Агра» падтрымлівае ідэю развіцця аграэкатурызму практычнай работай] / Марыя Федарук // Народная трыбуна. 2011. 29 кастрычніка. С. 11.
  21. Жушма, В. Вторая жизнь Поповской рощи : [руководство СПК «Ополь-Агро» принялось за возрождение данного объекта] / Василий Жушма // Чырвоная звязда. 2011. 14 чэрвеня. С. 3.
  22. Жушма, В. Сладкий привкус горького овоща : [луковые плантации СПК «Ополь-Агро»] / Василий Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 15 кастрычніка. С. 3.
  23. «С землёй нужно работать лучше, чем мы делаем это сегодня», — считает председатель СПК «Ополь-Агро» Владимир Столбунов // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 12 сакавіка. С. 4.
  24.       Яцура, Н. Зямныя клопаты старшыні : [эканамічнае становішча СВК «Опаль-Агра»] // Народная трыбуна. 2009. 15 жніўня. С. 4.
  25. Жушма, В. Остановиться, значит отстать : [СПК «Ополь-Агро»] / Василий Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 4 кастрычніка. С. 1.
  26. Деревня ощутила перемены к лучшему : [СПК «Ополь-Агро»] // Чырвоная звязда. Іванава, 2006. 28 лютага.
  27. Узаемаразуменне — аснова поспеху : [пра калектыў опальскай фермы] // Чырвоная звязда. Іванава, 2003. 7 сакавіка. С. 2.
  28. Жушма, В. Аснова поспеху — высокая арганізаванасць : [калгас «Перамога»] / Василий Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 2002. 15 лістапада.
  29. Юхнік, Д. Пра Опаль і апалян : [да 50-годдзя калгаса «Перамога»] / Д. Юхнік // Чырвоная звязда. Іванава, 1999. 10 жніўня. С. 4.
  30. Над Ополем зори ясные : [о лучших людях колхоза «Победа» Ивановского района] // Заря. 1991. 20 августа.
  31. Гарох, Л. Вяртанне да вытокаў : [школа народнай творчасці ў калгасе «Перамога»] / Л. Гарох // Чырвоная звязда. Іванава, 1990. 23 кастрычніка.
  32. Псыщаница, В. Ростки нового : [о социально-экономическом развитии колхоза «Победа» Ивановского района] / В. Псыщаница // Сельская газета. 1988. 19 января.
  33. Клещук, А.Трудовые инициативы фермы : [о колхозе «Победа»] / А. Клещук // Сельское хозяйство Белоруссии. 1987. № 2. С. 5.
  34. Казлова, Г. Чым жыве калектыў : [Опальская ферма] / Г. Казлова // Чырвоная звязда. Іванава, 1987. 24 студзеня.
  35. З любоўю да справы : [пра «круглы стол» на Опальскай ферме калгаса «Перамога»] // Чырвоная звязда. Іванава, 1986. 16 студзеня.
  36. Калесніковіч, А. Эфект брыгаднага падраду : [калгас «Перамога»] / А. Калесніковіч // Чырвоная звязда. Іванава, 1984. 31 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 441 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 12:43