Панядзелак, 16 Снежань 2019 09:01

10 лістапада 2019 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Кудзінава (1929), Героя Сацыялістычнай Працы (1988), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР (1986)

Яўген Іванавіч Кудзінаў нарадзіўся 10 лістапада 1929 г. у вёсцы Косар Чэрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Рана далучыўся да цяжкай сялянскай працы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў сямігодку і паступіў у Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Па заканчэнні вучылішча ў 1948 г. накіраваны на працу настаўнікам у Хвалаўскую пачатковую школу Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

У 1950–1953 гг. Яўген Кудзінаў служыў у Савецкай арміі, дзе атрымаў званне лейтэнанта. Пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам Чабахскай базавай школы Пружанскага раёна, завочна скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. У 1960 г. назначаны дырэктарам Дабучынскай пачатковай школы. Праз год пераведзены на партыйную работу, узначаліў партарганізацыю калгаса «Рассвет» у в. Калядзічы, працаваў намеснікам старшыні, засвойваў складаную навуку земляробства. У 1962–1964 гг. вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Працаваў інструктарам Брэсцкага абкама КПБ.

У 1965 г. Я. І. Кудзінаў абраны старшынёй калгаса «Рассвет», які тады лічыўся адстаючым. Старшыня правёў вялікую работу па арганізацыі працы і ўмацаванні дысцыпліны, рацыянальным выкарыстанні зямлі, матэрыяльным стымуляванні работнікаў. У канцы 1960-х быў адным з першых ініцыятараў выплаты калгаснікам зарплаты, якая хутка вырасла з 12 да 100 рублёў. У 1970-я гг. калгас выйшаў на лідыруючыя пазіцыі ў Брэсцкай вобласці. «Расветаўцы» лічыліся самымі зажытачнымі на Пружаншчыне. Паляпшаўся быт вяскоўцаў, былі ўзведзены школа, Дом культуры, прафілакторый і іншыя аб’екты. Актыўна вялося будыўніцтва жылых дамоў для калгаснікаў. Летам 1978 г. гаспадарку наведаў П. М. Машэраў, сакратар ЦК КПБ.

1980-я гг. сталі перыядам росквіту гаспадаркі. Ад кожнай каровы надойвалі да 5 тыс. л малака, сярэдняя ўраджайнасць зернавых культур склала 45–50 ц/га. Каля 100 механізатараў, даярак і паляводаў калгаса атрымалі ордэны і медалі за высокія працоўныя дасягненні. 17 жніўня 1988 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за дасягнутыя высокія вынікі працы Я. І. Кудзінаву прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». Эканоміка гаспадаркі «Рассвет» разам з сацыяльнай структурай выстаяла ў складаныя 1990-я. Старшыні нават давялося напрамую шукаць рынак для збыту прадукцыі ў Санкт-Пецярбургу.

У в. Чабахі Яўген Іванавіч сустрэў сваю жонку, Алену Антонаўну, настаўніцу, з якой выхавалі дзвюх дачок. У 2001 г. Я. І. Кудзінаў выйшаў на пенсію, пераехаў на жыхарства ў Брэст. Дэлегат IV (2010) і V (2016) Усебеларускіх народных сходаў. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1986). Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна (2008). Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1988), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1982), беларускім ордэнам Айчыны ІІІ ступені (1999), медалём «За трудовое отличие» (1966) і інш.

14 лістапада 2019 г. у аблвыканкаме адбылося ўшанаванне Я. І. Кудзінава ў сувязі з яго 90-годдзем.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладз
iмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Кудинов Евгений Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост. И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 134.
  2. Кудзінаў Яўген Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна. Мінск, 1992. С. 419–420.
  3. Ширко, В. Кудиновские рассветы : документальная повесть о Герое Социалистического Труда Евгении Ивановиче Кудинове / Василь Ширко. – Минск : Торгово-финансовый союз «БТФС», 2017. – 183 с.
  4. Просмыцкий, Н. Таких на свете больше нет : [стихи, посвящённые Е. И. Кудинову] // Маринский родник : стихи / Н. Просмыцкий. Брест, 1996. С. 65.
  5. Лешкевич, М. Предвидеть, опережая время... : [о чествовании Е. И. Кудинова в облисполкоме] / Марина Лешкевич ; фото автора // Заря. 2019. 16 ноября. С. 3.
  6. Курец, А. Открытая «Книга Почета»... : [в районную «Книгу Почёта» внесён Е. И. Кудинов] / Александр Курец ; фото автора // Сельская газета. 2019. 16 ноября. С. 8 : фот.
  7. Архуцік, М. Жыццёвыя ўрокі Яўгенія Кудзінава / Мікола Архуцік // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 9 лістапада. С. 4 : фат.
  8. Курец, А. Школа Кудинова / Александр Курец ; фото автора // Сельская газета. 2019. 9 ноября. С. 11.
  9. З юбілеем, Яўгеній Іванавіч! : [да 85-годдзя] // Раённыя будні. Пружаны, 2014. 2 лістапада. С. 2.
  10. Макарчук, Ю. Самый желанный гость : [о Е. И. Кудинове] / Юрий Макарчук // Рэспублiка. 2012. 15 мая. С. 2.
  11. Яцура, Н. Педагагічная паэма старшыні Кудзінава / Н. Яцура // Народная трыбуна. 2011. 10 верасня (№ 37). С. 4.
  12. Сутько, П.Звезда Евгения Кудинова / Петр Сутько // Заря. 2009. 10 ноября. C. 45.
  13. Муха, Ф. Герой нашего времени : [о Е. И. Кудинове] / Федор Муха // Рэспублiка. 2009. 10 лiстапада. С. 1–2.
  14. Кудзінаў, Я. Яўген Кудзінаў, Герой Сацыялістычнай Працы: Светлае ранне над краем : [адказы на пытаннi анкеты «НТ»] / Яўген Кудзінаў // Народная трыбуна. 2003. 4 кастрычніка.
  15. Кудзінаў, Я. «У справах і думках з Прэзідэнтам» / Яўген Кудзінаў ; інтэрв’ю вёў М. Юркевіч // Народная трыбуна. 2001. 1 верасня.
  16. З пачэсным званнем героя // Раённыя будні. Пружаны, 2000. 15 студзеня. С. 2.
  17. Лукашэнка, А. Віншаванне Прэзідэнта Герою Сацыялістычнай Працы, старшыні калгаса «Рассвет» Кудзінаву Я. І. / Аляксандр Лукашэнка // Народная трыбуна. 1999. 13 лістапада.
  18. Кудинов, Е. И. «Земля и люди — вечный корень жизни» / Е. И. Кудинов ; [беседовал] Ю. Петров // Заря. 1999. 11 ноября.
  19. Феномен Кудзінава // Беларуская думка. 1998. № 8. С. 45–46 : фат.
  20. Ліновіч, А. Выбар шляху : 25 гадоў узначальвае калгас «Рассвет» Герой Сацыялістычнай Працы Я. І. Кудзінаў / А. Ліновіч // Зара камунізму. Пружаны, 1990. 22 сакавіка.

 

Чытаць 1035 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 11:07