Панядзелак, 16 Снежань 2019 09:11

7 снежня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Пятровіча Супрунчука (1949), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1997)

Віктар Пятровіч Супрунчук нарадзіўся 7 снежня 1949 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1967 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу. Працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім вучылішчы электратэхнікі (1967–1968). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў электрыкам, мантажнікам, зваршчыкам (1970–1971).

 

У час вучобы на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1976 г., Віктар Супрунчук працаваў літсупрацоўнікам шматтыражнай газеты «Савецкі настаўнік», дзяжурным электрыкам у Мінскім медінстытуце, у шматтыражнай газеце «Электрон» вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі. У 1977–1981 гг. — спецыяльным карэспандэнтам «Сельскай газеты», рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання (1981–1983), загадчыкам аддзела нарыса (1983–1986) і старшым рэдактарам аддзела прозы (1986–1990) часопіса «Полымя». З 1990 г. — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працаваў галоўным рэдактарам аўтамабільнага часопіса «Карвет», галоўным рэдактарам газеты «Наш банк сегодня» і часопіса «Вестник Беларусбанка».

Вялікую ролю ў станаўленні Віктара Супрунчука як пісьменніка адыграў родны Сялец. Вёска мае багатую гісторыю, стала культурным цэнтрам наваколля. Сваё першае апавяданне і байку Віктар напісаў, калі яшчэ вучыўся ў школе, яны былі надрукаваны ў бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Пасля пачаў пісаць вершы, у якіх выказваў сваю любоў да малой радзімы, прыроды, жыцця, але неўзабаве ўсё ж звярнуўся да прозы.

Прафесійнай літаратурнай дзейнасцю В. П. Супрунчук займаецца з 1972 г. Першыя абразкі і аповесці «Дождж», «Помнік»» і «Хлеб» надрукаваў у 1977 г. у «Сельскай газеце». Аповесці «Трэці сын» (1983) і «Сяргей Сяргеевіч» (1985) былі адзначаны першымі рэдакцыйнымі прэміямі года. У 1985 г. прыняты ў Саюз пісьменікаў СССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1997). Аўтар празаічных зборнікаў «Страсці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1987), «Набат» (1987), «Жывем толькі раз» (1988), «З плоці і крыві» (1992), «Баю-бай, мой генерал» (1996), «Ратуйце вашы душы» (2007), «Матчын век, або Дарога да храма» (2011). З’яўляўся ўкладальнікам зборнікаў нарысаў і публіцыстыкі «Сучаснік-85», «Сучаснік-86», «Сучаснік-87», «Сучаснік-88», «Сучаснік-89».

Звыш сарака гадоў пісьменнік піша кнігу жыцця простага чалавека. Гэта — абразкі, навелы, апавяданні, аповесці, раманы, эсэ. Творы Віктара Супрунчука вызначаюцца дынамізмам у разгортванні падзей, насычанасцю побытавымі рэаліямі, абмалёўкай характараў герояў праз іх учынкі, псіхалагічнай заглыбленасцю зместу.

Многія яго творы напісаны на мясцовым матэрыяле Брэстчыны. Літаратурныя партрэты сельчукоў, якіх пісьменнік памятае яшчэ з дзяцінства, можна знайсці ў творах: «Мікалай Барада і конь Галубок», «Дзед Сашко»», «Сяргей Сяргеевіч», «У Парагвай, у цёплы край», «Чатыры булачкі», «Валя» і інш. У в. Старыя Пескі разгортваюцца падзеі ў аповесці «Банальны дэтэктыў», у в. Сялец — у аповесці «Трэці сын», у Гута-Міхаліне, Сяльцы, Баранавічах, Брэсце — у рамане «З плоці і крыві». У апошнім згаданым творы аўтар абапіраўся таксама на дакументальныя факты, рэальныя падзеі і рэальных прататыпаў.

У 2013 г. убачыла свет новая кніга прозы нашага земляка «Цвіў белы-белы бэз». Пра каханне, нянавісць, мітусню, у якой чалавек, спрабуючы знайсці штосьці значнае, губляе сябе, без сэнсу страчваючы каштоўныя часіны жыцця. А ісціна і сэнс — у самім чалавеку. Гэтую кнігу аўтар прысвяціў свайму аднавяскоўцу, паспяховаму беларускаму бізнесмену Мікалаю Сцяпанавічу Гаворку, мецэнату на ніве айчыннай культуры.

Сын Віктара Пятровіча, Мікіта Віктаравіч Супрунчук, — філолаг, дацэнт БДУ, выкладае сербскую мову, абараніў кандыдацкую дысертацыю «Субстантивное словоизменение сербского языка: синтез словоформ» (2005), перакладае творы бацькі на рускую мову.

У філіяле Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея «Галерэя мастацтваў» 2 лютага 2019 г. адкрыта пастаянная экспазіцыя «Вытокі літаратурнага майстэрства», прысвечаная творчасці пісьменнікаў-землякоў. Тут сабраны звесткі і пра Віктара Супрунчука.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Маісеева Аляксандра Генадзьеўна, гал. бібліёграф

 

 

Творы В. П. Супрунчука

  1. Цвіў белы-белы бэз : аповесць, апавяданні / Віктар Супрунчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 269, [2] с.
  2. Матчын век, або Дарога да Храма : маленькія апавяданні / Віктар Супрунчук.  Мінск : Кнігазбор, 2011. 103 с.
  3. Ратуйце вашы душы : апавяданні, эсэ / Віктар Супрунчук. – Мінск : Кнігазбор, 2007. – 171 с.
  4. Баю-бай, мой генерал : апавяданнi / Віктар Супрунчук. Мінск : Тэмiкс, 1997. – 163 с.
  5. З плоцi i крывi : аповесць, раман, апавяданнi / Віктар Супрунчук. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1991. – 336 с.
  6. Аўраменка, Р. Мар’янін дол / Раман Аўраменка. Банальны дэтэктыў : [аповесці] / Віктар Супрунчук. – Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1989. – 128 с. – (Б-ка часопіса «Маладосць»).
  7. Набат : повесть / Виктор Супрунчук ; [пер. В. Гайшуна]. – Москва : Молодая гвардия, 1989. – 92, [2] с. : ил. – (Библиотека журнала ЦК ВЛКСМ «Молодая гвардия»).
  8. Жывеш толькi раз : раман / Віктар Супрунчук. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1988. – 254 с. : іл.
  9. Недзе балiць ля сэрца : аповесцi i апавяданнi / Віктар Супрунчук. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1986. – 247 с.
  10. Страсці : аповесць і апавяданні / Віктар Супрунчук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 174 с. – (Першая кніга празаіка).
  11. Цвела белая-белая сирень... ; Петух на цепочке : рассказы / Виктор Супрунчук ; пер. с белорус. Натальи Казаполянской, Олега Алексеева // Нёман. 2014. № 7. С. 5765.
  12. Дачнікі : аповесць / Віктар Супрунчук // Дзеяслоў. 2014. № 5. С. 33–60.
  13. Для тебя я готов на все... : рассказ / Виктор Супрунчук ; пер. с белорус. Н. Супрунчука // Наш современник. 2013. № 7. С. 147153.
  14. Калі пяюць птушкі : апавяданні / Віктар Супрунчук // Дзеяслоў. 2013. № 6. С. 152–164.
  15. Мітусня : аповесць / Віктар Супрунчук // Полымя. 2013. № 5. С. 60119.
  16. Деревенская любовь : рассказы / Виктор Супрунчук ; пер. с белорус. Никиты Супрунчука // Нёман. 2013. № 1. С. 3–13.
  17. Для цябе я гатовы на ўсё... : апавяданне / Віктар Супрунчук // Літаратура і мастацтва. 2012. № 51. С. 17.
  18. Галубка ты мая : апавяданне / Віктар Супрунчук ; [прадмова Алеся Бадака] // Звязда. 2012. № 214. С. 5.
  19. Прызнанне без узаемнасці : апавяданне / Віктар Супрунчук // Літаратура і мастацтва. 2011. 16 снежня. C. 17.
  20. Николай Борода и конь Голубок : рассказ / Виктор Супрунчук ; пер. с белорус. Никиты Супрунчука // Нёман. 2011. № 10. С. 77–85.
  21. Сярэбраны звон і піск камара : апавяданне / Віктар Супрунчук // Звязда. 2011. 23 жніўня.
  22. Халоднае поле : апавяданне / Віктар Супрунчук // Звязда. 2011. 30 ліпеня.
  23. Цвіў белы-белы бэз... : апавяданне / Віктар Супрунчук // Звязда. 2011. 28 чэрвеня.
  24. Гарадское каханне : апавяданне / Віктар Супрунчук // Звязда. 2011. 23 красавіка. С. 4.
  25. Старшына : пра майго сябра, пісьменніка Міколу Калінковіча / Віктар Супрунчук // Літаратура і мастацтва. 2011. 21 студзеня. С. 15.
  26. Апавяданні : [Валя ; Мікалай Барада і конь Галубок ; Абуджэнне пачуцця, альбо Гарадское каханне] / Віктар Супрунчук // Полымя. 2010. № 11. C. 93–111.
  27. Валя : апавяданне / Віктар Супрунчук // Звязда. 2009. 8 снежня. C. 7.
  28. Вясковае каханне : апавяданне / Віктар Супрунчук // Літаратура і мастацтва. 2009. 19 лістапада (№ 42). С. 9.
  29. Кароткія навелы : [Сена ; Кот Мілорд і сабака Шарык ; Качан капусты ; Кошык Яраслава Пархуты] / Віктар Супрунчук // Літаратура і мастацтва. 2009. 12 чэрвеня (№ 22). С. 9.
  30. Кот Мілорд і сабака Шарык ; Качан капусты : апавяданні / Віктар Супрунчук // Маяк. Берёза, 2009. 4 апреля. C. 12.
  31. Сена ; Кошык Яраслава Пархуты : навелы / Віктар Супрунчук // Маяк. Берёза, 2009. 28 марта. C. 12.
  32. Пад танец ваўкоў : [апавяданне] / Віктар Супрунчук // Звязда. 2008. 24 чэрвеня.
  33. Цяжкія імёны : апавяданне / Віктар Супрунчук // Маяк. Берёза, 2004. 7 августа. С. 8.

 

Аб жыцці і творчасці В. П. Супрунчука

  1. Супрунчук Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 276.
  2. Супрунчук Виктор Петрович// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 391.
  3. Супрунчук Виктор Петрович // Память : историко-документальная хроника Березовского района. 2-е изд., перераб. и доп. Минск, 2014. С. 504.
  4. Віктар Супрунчук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. C. 75–76.
  5. Супрунчук Віктар Пятровіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 5. С. 445.
  6. Супрунчук Віктар Пятровіч // Беларускія пісьменнікі, 1917–1990 : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 519–520.
  7. «З пашанай да людзей, з павагай да каранёў» : бібліяграфічны паказальнік да 55-годдзя з дня нараджэння В. Супрунчука / склад. С. Гунік. – Бяроза : Бярозаўская цэнтральная раённая бібліятэка, 2004. – 20 с.
  8. Драган, А. «З ракі маёй памяці» : літаратурна-краязнаўчая гасцёўня па творчасці В. Супрунчука / Ала Драган // Бібліятэка прапануе. 2014. С. 26–30.
  9. Гаравая, М. Віктар Супрунчук: «Жадаю шчасця землякам» / Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2012. 29 декабря. С. 8.
  10. Cупрунчук Віктар Пятровіч // Літаратура і мастацтва. 2011. 16 снежня. C. 2.
  11. Цімошык, Л. Літаратура, якую ствараем мы : вынікі конкурсу апавяданняў «Звязды», пераможца конкурсу Віктар Пятровіч Супрунчук / Ларыса Цімошык // Звязда. 2010. 2 лютага. С. 4.
  12. Гаравая, М. Вандроўка па рацэ памяці : [аб сустрэчы з пісьменнікам В. Супрунчуком у Сялецкай сельскай бібліятэцы] / Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2011. 26 ноября. C. 5.
  13. Супрунчук, В. Праз прызму чалавечых узаемаадносін / Віктар Супрунчук ; гутарыла Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2011. 17 сентября. C. 4.
  14. Гаравая, М. Трэба ратаваць душы : [аб кнізе В. Супрунчука «Ратуйце вашы душы»] / Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2009. 10 июня. C. 2.
  15. Драган, А. Імгненні, пакладзеныя на словы... : літаратурна-паэтычны трыпціх па творах А. Разанава, М. Арахоўскага, В. Супрунчука / Ала Драган // Бібліятэчны свет. 2009. № 10. C. 9–12.
  16. Гаравая, М. Прыцяжэнне радзімы : [В. Супрунчук аб сваіх земляках] / Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2008. 23 августа. С. 3.
  17. Гаравы, I. З любоўю да людзей, з пашанай да каранёў : [аб творчасці пісьменніка В. Супрунчука] / Ігар Гаравы // Маяк. Берёза, 2002. 22 июня. C. 2.
  18. Гімнаў не будзе. Шэптам грымне элегія : [прэміяй Івана Мележа адзначана кніга прозы «Баю-бай, мой генерал» В. Супрунчука] // Вечерний Брест. 1997. 17 июня. С. 1.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1574 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 11:52