Серада, 18 Снежань 2019 14:19

2019 г. — 70 гадоў з дня адкрыцця сельскай бібліятэкі аг. Тышкавічы (Іванаўскі р-н; 1949)

Сельская бібліятэка аг. Тышкавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1949 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. Першым загадчыкам хаты-чытальні быў Мікалай Васільевіч Кандэрэшка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950 г. быў створаны кніжны фонд, тады ўжо было 100 пастаянных чытачоў. У першыя гады хата-чытальня месцілася ў прыватным доме.

Хату-чытальню прыняў Сяргей Яфрэмавіч Цімошык, затым год працаваў Сямён Цярэнцявіч Барташ. Працавалі Рыгор Лук’янавіч Каткавец, Ганна Іванаўна Барташ, Міхаіл Фёдаравіч Барташ. У 1965 г. бібліятэкарам назначана Зінаіда Міронаўна Пешта (Крокун), яе змяніў у 1966 г. Павел Максімавіч Данілевіч, затым — Міхаіл Іванавіч Дзямковіч. У 1969–1977 гг. бібліятэкай загадваў Сяргей Максімавіч Міховіч. Месцазнаходжанне бібліятэкі некалькі разоў змянялася, часта мяняліся і бібліятэкары, але кожны супрацоўнік упісаў сваю старонку ў яе станаўленне.

У лютым 1977 г. на пасаду бібліятэкара прыйшла Таццяна Барысаўна Цярэшка (Кавярэц), выпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума. На працягу 35 гадоў яна ўзначальвала бібліятэку, прывівала аднавяскоўцам інтарэс і любоў да чытання, дапамагала ў працы школьнаму бібліятэкару.

26 снежня 2005 г. у Тышкавічах адчыніўся новы Дом культуры, куды пераехала і сельская бібліятэка. З 2010 г. кіруе бібліятэкай Іна Сямёнаўна Данілевіч. Другім бібліятэкарам па сумяшчальніцтве з 2018 г. працуе Алена Маркаўна Маліч.

Кніжны фонд налічвае больш за 11 000 экз. кніг і перыядычных выданняў. Бібліятэка абслугоўвае звыш 700 чытачоў рознага ўзросту, штогод бывае больш за 6 000 наведванняў. Сельская бібліятэка аг. Тышкавічы з’яўляецца сучасным бібліятэчна-інфармацыйным, культурным і сацыяльным цэнтрам, бібліятэкары аператыўна рэагуюць на сацыяльныя змены ў жыцці грамадства і імкнуцца задавальняць інфармацыйныя, культурныя, забаўляльныя патрэбы ўсіх катэгорый сельскага насельніцтва. Сапраўдны храм кнігі, які неаднаразова наведвалі госці з Польшчы, Украіны, Расіі, Швецыі і Германіі.

Пры бібліятэцы плённа дзейнічае маладзёжнае аматарскае аб’яднанне — клуб «Гармонія», мэта якога — прапаганда здаровага ладу жыцця. Праз добрую карысную кнігу, прафесійна падрыхтаваныя мерапрыемствы і сустрэчы з кваліфікаванымі спецыялістамі супрацоўнікі імкнуцца сфармаваць у падлеткаў і малодшых школьнікаў пастаянную патрэбу быць духоўна і фізічна здаровымі, абараніць іх ад антыграмадскіх паводзін, нездаровых звычак і прыхільнасці.

З мэтай захавання, адраджэння і развіцця нацыянальнай культуры, папулярызацыі краязнаўчай літаратуры, творчасці вядомых землякоў і народных майстроў у бібліятэцы аформлены краязнаўчы пакой з галерэяй баявой і працоўнай славы. Створана электронная база даных па тэмах: «Ішоў мой край дарогамі вайны», «Чалавек слаўны працай», «Народныя ўмельцы аг. Тышкавічы», «Банк даных таленавітай моладзі», папаўняюцца альбомы «Тышкавічы: даўняе, новае, вечнае...», «Летапіс бібліятэкі».

Бібліятэка працуе ў цеснай сувязі з прадстаўнікамі Мотальскага сельвыканкама, з усімі ўстановамі і арганізацыямі аграгарадка: сярэдняй школай, Домам культуры, дзіцячым садам, царкоўным прыходам, амбулаторыяй, работнікамі ААТ «Тышкавічы-Агра», саветам ветэранаў. Пастаянна бярэ ўдзел у раённых і рэспубліканскіх акцыях, конкурсах і праектах, неаднаразова з’яўлялася ў ліку пераможцаў не толькі раённых аглядаў-конкурсаў, але і сярод сельскіх бібліятэк рэспублікі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, б
iблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Клубы и библиотеки // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 464–469.
  2. Денисейко, А. Тышковичи — классика полесского фольклора : страницы истории родного края / Анатолий Денисейко, Иван Шпак. – Брест : Альтернатива, 2012. – 214 с. : ил.
  3. Шпак, И. На островке добра и мудрости : [о праздновании 70-летия сельской библиотеки аг. Тышковичи] / Иван Шпак // Янаўскі край. Іванава, 2019. 4 чэрвеня. С. 6.
  4. Рагін, Я. Напісана вайной — увекавечана літаратурай : [пра вечар памяці, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі і Іванаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы] / Яўген Рагін  // Культура. 2019. 30 сакавіка. С. 10.
  5. Саломка, І. Узлашчанае слова бруілася вяснова : [пра літаратурна-пазнавальную праграму «Староначкі з моўнай скарбоначкі» ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 1 сакавіка. С. 2.
  6. Саломка, І. Каб не ведаць адзіноцтва : [пра літаратурны рынг «Усё пра ўсё», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР, праведзены супрацоўнікамі школьнай і сельскай бібліятэк аг. Тышкавічы] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 8 лютага. С. 2.
  7. Соломка, И. Азбука безопасности зимой : [сельская библиотека аг. Тышковичи совместно с работниками детского сада провела с детьми познавательную беседу-предупреждение «Не рискуй, дружок, напрасно, тонкий лёд — это опасно!»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 11 снежня. С. 2.
  8. Соломка, И. Время подумать… : [Всемирному дню борьбы со СПИДом было посвящено очередное заседание молодёжного клуба «Гармония» в сельской библиотеке аг. Тышковичи] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 4 снежня. С. 2.
  9. Соломка, И. «Нет табачному дыму» : [состоялся актуальный диалог в сельской библиотеке аг. Тышковичи в рамках информационно-просветительского проекта «К здоровью — через книгу», приуроченного к Международному дню отказа от курения] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 23 лістапада. С. 2.
  10. Соломка, И. Путешествие в страну Легумию : [в рамках акции «Полезные каникулы» сельская библиотека аг. Тышковичи пригласила читателей младшего возраста на эколого-натуралистическую игру «Путешествие в страну Легумию»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 6 лістапада. С. 2.
  11. Саломка, І. Розум без кніжкі, як птушка без крылаў : [урок-гульня праведзены бібліятэкарамі школьнай і сельскай бібліятэк аг. Тышкавічы] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 2 кастрычніка. С. 2.
  12. Самчанка, Н. Дзецям пра сяброўства / Настасся Самчанка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 10 жніўня. С. 2.
  13. Соломка, И. Увлекательное путешествие : [библиотечный эко-тур совершили ребята, отдыхающие в летнем оздоровительном лагере «Ромашка» в аг. Тышковичи] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 15 чэрвеня. С. 3.
  14. Соломка, И.Необыкновенная «Ромашка» : [работники сельской библиотеки аг. Тышковичи для детей оздоровительного лагеря «Ромашка» провели конкурсно-игровую программу «Пусть всегда будет солнце!»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 8 чэрвеня. С. 2.
  15. Саломка, І. Ішоў мой край дарогамі вайны : [напярэдадні Дня Перамогі ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы праводзілася акцыя «Прачытай кнігу пра вайну»] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 18 мая. С. 2.
  16. Шпак, І. І пішуцца вершы аб роднай старонцы… : [свята паэзіі ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы] / Іван Шпак // Янаўскі край. Іванава, 2018. 20 красавіка. С. 10.
  17. Саломка, І. Акно ў свет : [у сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы прайшла пазнавальная гадзіна, прымеркаваная да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 13 красавіка. С. 2.
  18. Саломка, І. Падарожжа па краіне Мовазнавіі : [да Дня роднай мовы быў прымеркаваны моўны турнір «Роднае слова беларускае…», праведзены сельскай бібліятэкай аг. Тышкавічы] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 20 лютага. С. 2.
  19. Соломка, И. Охраняя природу, охраняем жизнь : [один из дней недели детской книги в Тышковичской сельской библиотеке был посвящён экологии] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 31 сакавіка. С. 15.
  20. Соломка, И. «Ключи к здоровью» : [занимательным уроком прошло открытие Недели детской книги в Тышковичской СБ] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 31 сакавіка. С. 15.
  21. Саломка, І. Нашых думак уток і аснова — родная мова... : [Дзень роднай мовы адзначылі ў бібліятэцы аг. Тышкавічы] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 21 лютага. С. 2.
  22. Саломка, І. Спадчына песняроў застаецца з намі : [пра літаратурную вечарыну «Песняры беларускай душы», арганізаваную бібліятэчнымі работнікамі з нагоды юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа] / Ірына Саломка // Чырвоная звязда. Iванава. 2010. 9 лістапада. С. 4.
  23. Соломка, И. «Гармония» — путь к гармонии : [о заседании клуба «Гармония» Тышковичской библиотеки] / Ирина Соломка // Чырвоная звязда. Iванава. 2010. 18 чэрвеня. С. 6.
  24. Литвинович, Е. В Тышковичах — люди читающие : [о сельской библиотеке в д. Тышковичи Ивановского района] / Евгений Литвинович // Заря. 2006. 23 сентября. С. 11.
  25. Кiчко, В. «Бiблiятэка як цэнтр правядзення вольнага часу насельнiцтва» / Валянцiна Кiчко // Чырвоная звязда. Iванава, 2006. 5 верасня.
  26. Крейдич, А. Вырос в деревне храм культуры : [об окончании строительства Дома культуры в д. Тышковичи] / Анатолий Крейдич // Заря. 2005. 27 декабря. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 129 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 15:42