Аўторак, 07 Студзень 2020 11:28

7 студзеня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Рыгора Аляксандравіча Шумака (1950), вучонага-крыміналіста, выдатніка адукацыі

Рыгор Аляксандравіч Шумак нарадзіўся 7 студзеня 1950 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў паступiў у Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. У 1968–1973 гг. — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў з чырвоным дыпломам.

 

У 1980 г. Рыгор Шумак абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прымяненне следчым бухгалтарскіх ведаў пры расследаванні крадзяжоў сацыялістычнай уласнасці». З 1983 г. — дацэнт БДУ. У 1988–1990 гг. і з 2001 г. — намеснік дэкана па навуковай рабоце юрыдычнага факультэта БДУ. З 1990 г. — загадчык кафедры крыміналістыкі. У 1996–1998 гг. праходзіў навуковую стажыроўку ва ўніверсітэце г. Бардо (Францыя) і праваахоўных органах Францыі. З сакавіка 2016 г. — прафесар кафедры крыміналістыкі.

Аўтар навуковых прац па праблемах тэорыі і практыкі крыміналістыкі, барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. Распрацаваў эканоміка-крыміналістычныя метады і сродкі выяўлення, расследавання і папярэджання злачыннасці ў сферы гаспадарчай дзейнасці, навуковыя і метадалагічныя праблемы судовай бухгалтэрыі.

У 2013 г Р. А. Шумаку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» (2009), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2010), падзякамі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (2010, 2015), юбілейным медалём «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь» (2015), ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015), ганаровай граматай Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2015).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Р. А. Шумака

  1. Криминалистика / Г. А. Шумак, А. Г. Хлус. – 2-е изд., испр. и доп. – Минск : Тетралит, 2017. – 239 с. – (Ответы на экзаменационные вопросы).
  2. Криминалистика / Г. А. Шумак, А. М. Хлус. – 5-е изд., перераб. и доп. – Минск : ТетраСистемс, 2012. – 172 с. – (Ответы на экзаменационные вопросы).
  3. Криминалистика : ответы на экзаменационные вопросы / Г. А. Шумак, А. М. Хлус. – 4-е изд., доп. – Минск : ТетраСистемс, 2011. – 160 с.
  4. Криминалистика : ответы на экзаменационные вопросы / Г. А. Шумак, А. М. Хлус. – 3-е изд., перераб. – Минск : ТетраСистемс, 2010. – 158 с.
  5. Криминалистика : ответы на экзаменационные вопросы / Г. А. Шумак, А. М. Хлус. – Минск : ТетраСистемс, 2007. – 144 с.
  6. Криминалистика : учеб. пособие для студентов юрид. специальностей вузов / Г. А. Шумак [и др.] ; под ред. А. В. Дулова. – Минск : Экоперспектива, 1998. – 412 с.
  7. Бухгалтерский анализ как метод расследования преступлений / Г. А. Шумак. – Минск : Университетское, 1985. – 91, [2] с.
  8. Применение следователем бухгалтерских познаний при расследовании хищений социалистической собственности : автореферат диссертации ... кандидата юридических наук : 12.00.09 / Шумак Григорий Александрович. – Минск, 1980. – 17 с.
  9. Модели расследования должностных хищений / Г. А. Шумак // Право и демократия : межвед. сб. науч. тр. Вып. 4. Минск : БГУ, 1991.
  10. Криминалистический анализ должностных хищений / Г. А. Шумак // Право и демократия : межведомств. сб. науч. тр. Минск, 1990. Вып. 3.
  11. Криминалистический анализ материальной структуры экономических преступлений / Г. А. Шумак // Юридическая наука и образование. Екатеринбург, 2011. Вып. 4. С. 206–214.
  12. Экспертное исследование по установлению соответствия (несоответствия) требованиям законодательства документального оформления и отражения в учете субъектами хозяйствования результатов инвентаризации активов / Г. А. Шумак [и др.] // Вопросы криминологии, криминалистики и судебной экспертизы : сборник научных трудов / ГУ «Центр судебных экспертиз и криминалистики Министерства юстиции Республики Беларусь». Минск, 2010. Вып. 1/27. С. 136–142.
  13. Структурно-криминалистический анализ экономических преступлений / Г. А. Шумак // Тенденции противоречия развития российского права и на современном этапе : сб. ст. IX Междунар. науч.-практ. конф. Пенза, 2010.
    С. 108–111.
  14. Podstawowe kierunki rozwoju kryminalistyki na bialorusi na wspolczesnym etapie / Grigorij Szumak // Aktualne tendencje w badaniach dokumentów : materiały XIII Wrocławskiego Sympozjum Badań Pisma, Wrocław 2008. Wrocław, 2010.
    S. 497–502.
  15. Защитные функции бухгалтерского учета в контексте интеграции экономико-криминалистических исследований / Г. А. Шумак // Право и демократия : сб. науч. тр. Минск, 2008. Вып. 19. С. 305–314.
  16. Pojecie i zadania zbierania i badania dokumentow pod wzgledem kriminalistycznym / Grigorij Szumak // Wplyw badan eksperymentalnych na wartosc dowodowa ekspertyzy dokumentow : Materialy XII Wroclawskiego Sympozjum Badan Pisma, Wroclaw 7–9 czerwca 2006 r., Z. Kegel (red.). Wroclaw, 2008. S. 393–397.
  17. Wykorzystanie dokumentow jako zrodel dowodowych przy dochodzeniu przestepstw gospodarczych / Grigorij Szumak // Logiczne podstawy opiniowania ekspertyz dokumentow a praktyka : Materialy XI Wroclawskiego Sympozjum Badan Pisma, Wrocjaw 16–18 czerwca 2004 r. Wrocjaw, 2006.
  18. Особенности криминалистической структуры экономических преступлений / Г. А. Шумак // Проблемы криминалистики : сб. науч. тр. / Академия МВД Республики Беларусь ; отв. ред. Г. Н. Мухин. Минск, 2006. Вып. 4.
  19. Проблемы классификации и структурного анализа экономических преступлений / Г. А. Шумак // Проблемы развития юридической науки и совершенствования правоприменительной практики : сб. науч. тр. Минск, 2005. С. 282–287.
  20. Формы и методы аналитической работы следователя с документами хозяйственного учета при расследовании экономических преступлений / Г. А. Шумак // Право и демократия : сб. науч. тр. Минск, 2005. Вып. 16. С. 293–302.
  21. Значение экономико-криминалистического анализа правовых норм, регулирующих хозяйственную деятельность / Г. А. Шумак // Право Беларуси: истоки, традиции, современность : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Новополоцк, 21–22 мая 2004 г. / Полоцкий государственный университет. Новополоцк, 2004. Ч. 2.
  22. Badanie tresci dokumentow metodami Kriminalistyki gospodarczej / Grigorij Szumak // Kriminalistyszna ekspertyza hismoznaweza a grafologia : Materialy X Wroclawsriego Sempozjum Badan Pisma, Wroclaw 19–21 czerwca 2002 r. Wroslaw, 2003.
  23. Тактические средства в экономической криминалистике / Г. А. Шумак // Право и демократия : сб. науч. тр. Минск, 2003. Вып. 14. С. 307–316.
  24. Система экономико-криминалистических методов расследования преступлений / Г. А. Шумак // Право и демократия : сб. науч. тр. Минск, 2002. Вып. 13. С. 259–266.
  25. Методологические проблемы судебной бухгалтерии / Г. А. Шумак // Правоведение. 1981. № 5. С. 105–109.

 

Аб жыцці і дзейнасці Р. А. Шумака

  1. Шумак Рыгор Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 469.
  2. Достоин славы родного Достоева : [Шумак Георгий Александрович] // Достоево. Истоки : от Ф. М. Достоевского до наших дней / Анатолий Денисейко ; ред. В. А. Кухарчук ; авт. стих.: М. Панасюк, А. Зарыцкі, В. Ткачук. Брест, 2010.
  3. Шумак Рыгор Аляксандравіч // Юрыдычны факультэт : гісторыя, сучаснасць, імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мінск, 2015. С. 251–252.
  4. Даты. Падзеі. Людзі : [кароткая біяграфія юрыста Р. А. Шумака] // Звязда. 2015. 9 студзеня. С. 16.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 87 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 15:47