Серада, 04 Сакавік 2020 08:46

11 лютага 2020 г. — 80 гадоў з часу заснавання Кобрынскага рамонтнага завода (ААТ «САЛЕА-Кобрын»; 1940)

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалося стварэнне саўгасаў і калгасаў, дзе выкарыстоўвалася аўтамабільная і трактарная тэхніка. Для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была адпаведная рамонтная база. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў.

 

У г. Кобрыне Брэсцкай вобласці 11 лютага 1940 г. для новага прадпрыемства рашэннем райвыканкама перадалі два цагляныя дамы, драўляны хлеў па вул. Савецкай, а таксама прыватныя майстэрні па вул. Чырвонаармейскай і пл. Камсамольцаў, акумулятарную майстэрню па вул. Кастрычніцкай. На гэтай базе пачала дзейнічаць машынна-трактарная майстэрня (МТМ) для рамонту калгаснай тэхнікі.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было завершана будаўніцтва першай чаргі будучага завода, здадзеныя ў эксплуатацыю машынна-сілавое, маторнае і разборна-зборнае аддзяленні, механічны цэх, выпрабавальная станцыя, склады, будынак адміністрацыі. Майстэрня, у штаце якой было 75 работнікаў, пачала праводзіць рамонт трактарных рухавікоў, агрэгатаў і аўтамабіляў.

Дзейнасць прадпрыемства перапыніла Вялікая Айчынная вайна. Кіраўніцтва МТМ было эвакуіравана, частка калектыву, уключаючы першага дырэктара Іосіфа Стырыковіча, пайшла на фронт. У гады акупацыі ў майстэрні рамантавалася варожая тэхніка. У час адступлення гітлераўцы вывезлі абсталяванне і электрастанцыю, узарвалі машынна-сілавое аддзяленне.

Пасля вызвалення Кобрына МТМ аднавіла працу ў верасні 1944 г. Усё даводзілася адбудоўваць нанава, але паступова вытворчасць адраджалася. У 1945 г. пачалі рамантаваць сельскагаспадарчую тэхніку, у канцы наступнага года ўведзены ў строй чыгуналіцейны ўчастак. Восенню 1947 г. МТМ рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту (ММКР). У 1948 г. яна мела тры ўчасткі: механічны, ліцейны і маторны, дзе ажыццяўляўся капітальны рамонт аўтамабільных і трактарных рухавікоў, пазней быў асвоены выпуск калёс для счэпаў С-11, пультаў для прасушкі збожжа, пярэдніх калёс для трактароў і інш.

У 1949 г. ММКР рэарганізавана ў Кобрынскі рамонтны завод, якому былі перададзеныя памяшканні і пабудовы былой машынна-трактарнай станцыі. Яны былі пераабсталяваныя пад вытворчыя плошчы аўтарамонтнага прадпрыемства.

З 1950 па 1960 гг. пад кіраўніцтвам дырэктара завода Цімафея Астапцова ў дасканаласці быў засвоены рамонт аўтамабільных і трактарных рухавікоў. У той час на заводзе працавалі 219 чалавек. Працягвалася асваенне новых відаў прадукцыі: стэндаў для рамонту абсталявання жывёлагадоўчых ферм, эстакад для разборкі і зборкі аўтатрактарных рухавікоў. Гэтыя вырабы пастаўляліся ў саюзныя рэспублікі краіны, асобныя ішлі на экспарт.

Новым этапам развіцця сталі 1960–1970-я гг. З 1961 г. завод у складзе Дзяржкамсельгастэхнікі БССР. У 1967 г. пабудаваны новы ліцейны ўчастак з вытворчай плошчай больш за 1100 кв. м, які даваў штогод 1000 т чыгуннага ліцця. Кабрынчане актыўна пастаўлялі сваю прадукцыю па ўсёй рэспубліцы. Да пачатку 1970-х гг. на заводзе ўжо працавалі 890 чалавек. Праз цэхі рамонтнага прадпрыемства прайшлі звыш 1700 аўтамабіляў ГАЗ рознай мадыфікацыі, больш 5500 рухавікоў да іх.

У 1972 г. пад кіраўніцтвам Мікалая Міхалькова пачалася рэканструкцыя прадпрыемства. У 1973–1976 гг. узведзеныя галоўны вытворчы (плошча 13 тыс. кв. м) і 4-павярховы адміністрацыйна-бытавы карпусы, кампрэсарная і кацельня, якая забяспечыла цяплом і гарачай вадой шэраг прадпрыемстваў і жылых дамоў горада. З 1976 г. завод пачаў цесна супрацоўнічаць з Мінскім трактарным заводам, для якога штогод выраблялі па 60–70 тыс. буксірных прылад да трактара МТЗ-80.

У 1978 г. на пасаду дырэктара Кобрынскага рамонтнага завода быў прызначаны Георгій Коўган. За 18 гадоў працы Георгія Фёдаравіча на кіраўнічай пасадзе калектыў прадпрыемства дасягнуў немалых поспехаў. У 1988 г. выпушчаныя першыя гідрацыліндры да апор аўтакрана «Ивановец». Паралельна з мадэрнізацыяй і павелічэннем магутнасці завода раслі і яго вытворчыя паказчыкі. Колькасць працаўнікоў вырасла да 1080 чалавек. Завод атрымліваў узнагароды ўсесаюзнага значэння, а з канвеераў тысячамі сыходзілі культыватары, буксіры, эстакады і шматлікія іншыя вырабы, якія разыходзіліся па ўсёй краіне.

З развалам Савецкага Саюза і пераходам на эканоміку рынкавых адносін змянілася і жыццё прадпрыемства. З 1997 г. — ААТ «Завод гідраўлічнага машынабудавання „Гідрамаш“» (дырэктар Эдуард Янкоўскі).Прадпрыемства стала галаўным і адзіным у Беларусі заводам па выпуску гідрацыліндраў розных мадыфікацый з поўным цыклам вытворчасці. Быў асвоены выпуск культыватараў, седлавых канструкцый да велікагрузных аўтамабіляў. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — Мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, «Гомсельмаш», «Лідсельмаш» і інш.

У 2010 г. дырэктарамААТ «Гідрамаш» прызначаны Сяргей Валадзько, якога ў ліпені 2013 г. змяніў Аляксандр Ігаравіч Казакоў. У 2014 г. ААТ «Гідрамаш» увайшло ў холдынгавую кампанію «САЛЕА», было перайменавана ў ААТ «САЛЕА-Кобрын». З 2017 г. прадпрыемствам кіраваў Аляксандр Васільевіч Дземідовіч, які потым стаў генеральным дырэктарам кампаніі «САЛЕА». З кастрычніка 2019 г. прадпрыемствам кіруе Сяргей Міхайлавіч Кавалевіч.

У апошнія гады была праведзена цэнтралізацыя і аптымізацыя вытворчасці, змена тэхналагічных патокаў, распрацоўка новых видаў гідрацыліндраў. Наменклатура вырабаў складае больш за 1000 гідрацыліндраў розных мадыфікацый. На кобрынскіх гідрацыліндрах і седлавых прыладах працуюць практычна ўсе аўтамабілі МАЗ, трактары МТЗ, якія пастаўляюцца ў шматлікія краіны свету, тэхніка «Амкадор». Адно з перспектыўных кірункаў сёння — выраб цыліндраў для будаўнічай і лесанарыхтоўчай тэхнікі, а таксама розных дарожных машын. ААТ «САЛЕА-Кобрын» займае цвёрдыя пазіцыі ў машынабудаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Дякулич, В. И. Кобринский завод гидравлического машиностроения / В. И. Дякулич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 100.
  2. Кобринский завод гидравлического машиностроения // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 470471.
  3. Адкрытае акцыянернае таварыства «Завод гідраўлічнага машынабудавання» //Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 407–409.
  4. Кобрынскі рамонтны завод // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1979. Т. 2. С. 348.
  5. Кобринский ремонтный завод // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 285.
  6. Кобринский ремонтный завод : [буклет]. Минск, 1987.
  7. Шокун, Р. В. История создания и развития Кобринского ремонтного завода (1939 – конец 1980-х гг.) / Р. В. Шокун // Историческая наука в ХХI веке: достижения, проблемы, перспективы : сборник материалов региональной студенческой научно-практической конференции, Брест, 26–27 апреля 2013 г. / БрГУ им. А. С. Пушкина. Брест, 2013. С. 107–109.
  8. Предприятия Кобринского региона. ОАО «Завод гидравлического машиностроения» // Инвестиционные возможности Брестской области. Кобринский район. Брест, 2004. С. 30.
  9. Региональные проблемы развития инфраструктуры и межотраслевых производств. Минск : Наука и техника, 1985. Из содерж.: Кобринский ремонтный завод. С. 144.
  10. Сегодня в книге — завтра в цехе : из опыта работы книголюбов Кобринского ремонтного завода. – Минск : Полымя, 1983. – 14 с. : ил.
  11. Фирмы и предприятия города Кобрина. Открытое акционерное общество «Гидромаш» // Кобрин : информационно-хозяйственный справочник. MiędzyrzecPodlaski, 1999. С. 45.
  12. Белов, Д. ОАО «Салео-Кобрин»: в гармонии технологий и мастерства / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 15 февраля. С. 3.
  13. ОАО «САЛЕО-Кобрин» — 80 лет! // Кобрин-информ. 2020. 13 февраля (№ 7). С. 2–3.
  14. Елизарова, Ж. Идти в ногу со временем / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 28 верасня. С. 1–2 : фот.
  15. Ковалевич Сергей Михайлович — директор ОАО «САЛЕО-Кобрин» // Кобрынскі веснік. 2019. 2 лістапада. С. 3 : фот.
  16. Демидович, А. В. Завод — технический лицей / Александр Васильевич Демидович ; [беседовал] Сергей Семёнов // Брестский калейдоскоп. 2019. 6 февраля (№ 3). — С. 1.
  17. Александр Васильевич Демидович — директор ОАО «САЛЕО-Кобрин» // Кобрынскі веснік. 2017. 19 красавіка. С. 2.
  18. Бакун, Е. С мыслью о будущем : [о работе отдела конструкторского бюро ОАО «САЛЕО-Кобрин»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 19 красавіка. С. 1.
  19. Елізарава, Ж. ААТ «САЛЕА-Кобрын»: прынцыпы, якія дапамагаюць заваяваць свет / Жана Елізарава // Кобрынскі веснік. 2017. 23 верасня. С. 1–2.
  20. Жук, Е. 79 млн долларов ― на кобринский проект : [ОАО «САЛЕО-Кобрин» получит международный кредит на реализацию масштабного проекта по модернизации производства] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2017. 23 августа. С. 2.
  21. Сергеев, И. Модернизация по-китайски : [ОАО «САЛЕО-Кобрин»] / Иван Сергеев // Заря. 2017. 24 августа. С. 2.
  22. Белов, Д. ОАО «САЛЕО-Кобрин»: достойные традиции, серьезные перспективы / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 24 верасня. С. 3.
  23. Белов, Д. ОАО «САЛЕО-Кобрин»: ставка — экспорт и модернизация / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2015. 16 снежня. С. 3.
  24. Казаков, А. И. По пути модернизации / Александр Казаков ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 1 октября (№ 40). С. 3.
  25. Казаков, А. На финишной прямой в холдинг гидравлики / Александр Казаков ; [беседовала] Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2014. 7 августа. С. 3.
  26. Жук, Е. 200-миллиардная гарантия для «Гидромаша» / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 16 июля. С. 6.
  27. Казакоў, А. «Гідрамаш»: развіццё па ўзыходзячай / Аляксандр Казакоў ; [гутарыў] Ігар Федаровіч // Кобрынскі веснік . 2013. 6 красавіка. С. 2.
  28. Сідарук, І. ААТ «Гідрамаш» пашырае вытворчасць / Ігар Сідарук ; фота аўтара // Кобрынскі веснік. 2013. 17 жніўня. С. 2.
  29. Федаровіч, І. ААТ «Гідрамаш»: ствараецца яшчэ адзін участак / Ігар Федаровіч // Кобрынскі веснік. 2013. 21 верасня. С. 2.
  30. Валадзько, С. «На рынку гідрацыліндраў — велізарныя перспектывы» / [Сяргей Валадзько ; запісаў] Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. 2012. 29 верасня. C. 3.
  31. Валадзько, С. «Па суадносінах „Кошт – якасць“ мы ў Беларусі фактычна не маем канкурэнтаў» / Сяргей Валадзько // Звязда. 2012. 28 жніўня. C. 4.
  32. Липницкий, И. Работа по-крупному / Иван Липницкий // Заря. 2012. 6 сакавіка. С. 3.
  33. Рудковский, А. От ремонтных мастерских до уникального производства / Александр Рудковский // Народная газета. 2008. 6 жніўня. C. 14.
  34. Кобяк, Р. Гидромаш добрался до Вьетнама / Р. Кобяк // Белорусская нива. 2005. 16 марта. С. 3.
  35. ОАО «Гидромаш» — 65 //Кобрин-информ. 2005. 17 февраля. С. 2.
  36. Пянко, А. Устойлівы на віражах : [з гісторыі ААТ «Завод гідраўлічнага машынабудавання»] / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2005. 23 ліпеня. С. 2.
  37. Пянко, А. Гідрамашу — 60 / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. 2000. 23 лютага. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 259 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:10