Пятніца, 27 Сакавік 2020 16:01

12 сакавіка 2020 г. — 80 гадоў з дня стварэння Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята (1940)

Пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР паўстала пытанне аб улікова-прызыўной і мабілізацыйнай рабоце на новых тэрыторыях. Па загадзе Народнага камісарыята абароны СССР ад 12 сакавіка 1940 г. быў створаны Брэсцкі абласны ваенны камісарыят. Яго першым ваенкамам 10 красавіка назначаны маёр Міхаіл Якаўлевіч Стафееў (1903–1941), які прыклаў шмат намаганняў для стварэння і наладжвання сістэмы работы органаў мясцовага ваеннага ўпраўлення вобласці.

 

Абласны і гарадскі ваенкаматы размясціліся ў двухпавярховым цагляным будынку на вул. Дзяржынскага, раённы знаходзіўся непадалёк за вуглом. Гарадскі ваенкамат узначаліў маёр Мікалай Паўлавіч Забуркін, раённы — Самуіл Львовіч Ушэраў. Ваенкаматы забяспечвалі правядзенне мабілізацыі, улік людскіх і народнагаспадарчых рэсурсаў, якія былі прыдатныя для арміі. Ваенкам М. Я. Стафееў цесна супрацоўнічаў са штабамі 6-й і 42-й стралковых дывізій, якія размяшчаліся ў Брэсце і Брэсцкай крэпасці, іншымі часцямі. Да 18 мая была завершана распрацоўка новага мабілізацыйнага плана.

22 чэрвеня 1941 г. асабовы састаў абласнога і гарадскога ваенкаматаў на чале з маёрам М. Я. Стафеевым зрабілі ўсё магчымае, каб даць адпор захопнікам. Раніцай у ваенкамаце сабраліся да 120 ваенных і партыйна-савецкіх работнікаў, але толькі палова была ўзброена, для астатніх зброі не хапала. Ужо з ночы сувязі з абкамам і часткамі Чырвонай арміі не было. У падвале хаваліся жанчыны і дзеці ваеннаслужачых. Потым частку жанчын і дзяцей адправілі на дзвюх машынах з горада, адна машына, абстраляная з самалёта, дабралася да Бярозы-Картузскай, лёс другой невядомы; астатніх членаў сямей змаглі вывесці пад абстрэлам на іншыя вуліцы.

З 7 гадзін раніцы на працягу дня абаронцы ваенкамата мужна адбівалі атакі гітлераўцаў. Спрабавалі прарвацца з акружанай тэрыторыі, але няўдала. Некалькім чалавекам усё ж удалося выбрацца цераз заднія двары і агароды, яны потым змагаліся ў партызанскіх атрадах (сярод іх сакратар Брэсцкага райкама ЛКСМБ Фёдар Дзмітрыевіч Рома). У другой палове дня немцы пачалі абстрэл будынка з гарматы, да вечара многія абаронцы загінулі са зброяй у руках. Вечарам уварваўшыеся ў будынак немцы дабілі раненых, некалькі чалавек узялі ў палон.

У 1965 г. на доме, пабудаваным на месцы руін ваенкамата (вул. Дзяржынскага, 7), устаноўлена мемарыяльная дошка. М. Я. Стафееў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна). Яго імем названа вуліца ў мікрараёне «Усход-6» г. Брэста, на доме № 15 устаноўлена мемарыяльная дошка.

Дзейнасць ваенных камісарыятаў адноўлена пасля вызвалення Брэстчыны ў ліпені 1944 г. Ваенкаматы прыступілі да наладжвання воінскага ўліку і пошуку рэсурсаў для папаўнення франтавых часцей, уносілі свой уклад у Вялікую Перамогу.

Па завяршэнні Вялікай Айчыннай вайны ваенкаматы вялі работу па пастаноўцы на ўлік дэмабілізаваных афіцэраў, салдат і сержантаў, аказвалі дапамогу ў пытаннях працаўладкавання і перакваліфікацыі. Вялікая ўвага надавалася баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, падрыхтоўцы моладзі да службы ў арміі, ваенна-патрыятычнаму выхаванню.

Абласны ваенкамат знаходзіўся побач з гарадскім і раённым па вул. Леніна, 80. У 1970-я гг. аблваенкамат атрымаў новы чатырохпавярховы будынак на вул. Піянерскай, 40/3. Тут створаны пакой баявой славы, дзе захоўваюцца дакументы, матэрыялы, артэфакты аб гераічным мінулым. З 1970-х ваенны камісарыят Брэсцкай вобласці пастаянна займаў прызавыя месцы, быў узнагароджаны пераходзячым сцягам і вымпелам міністра абароны СССР.

Прызыў моладзі на ваенную службу і службу ў рэзерве, пытанні тэрытарыяльнай абароны, сацыяльнай абароненасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пастаянна знаходзяцца на павышаным кантролі. Ваенкамат адбірае кандыдатаў для паступлення ў ваенныя ВНУ і на ваенныя факультэты грамадзянскіх навучальных устаноў. Па выніках падрыхтоўкі ў 2018–2019 навучальным годзе калектыў ваенкамата Брэсцкай вобласці заняў ІІ месца.

У 1999–2012 гг. абласным ваенкамам і начальнікам Брэсцкага гарнізона быў палкоўнік Уладзімір Аляксандравіч Базанаў, у 2012–2019 гг. — палкоўнік Яўген Станіслававіч Зайцаў, у студзені 2020 г. назначаны палкоўнік Алег Анатольевіч Канавалаў. 12 сакавіка 2020 г. у Брэсцкім цэнтры маладзёжнай творчасці прайшло ўрачыстае пасяджэнне супрацоўнікаў установы, ваеннаслужачых, ветэранаў, грамадскасці, прысвечанае 80-годдзю абласнога ваенкамата.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Военные комиссариаты Брестской области : историческая справка. – Брест : Областная типография, 1998. – 48 с.
  2. Брестского областного военкомата оборона / С. Н. Драневич // Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 39.
  3. Абарона аблваенкамата // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 384–388.
  4. Смирнов, С. С. На улицах Бреста : [оборона военкомата] // Брестская крепость / С. С. Смирнов. Москва, 2010. С. 265–272.
  5. Краско, П. Боевой гарнизон майора Стафеева / Павел Каско // Герои Бреста. Минск, 1991. С. 228–238.
  6. Ушеров, С. Л. Военкомат держит оборону / Самуил Львович Ушеров // Буг в огне. 3-е изд., доп. и перераб. Минск, 1990. С. 89–93.
  7. Ромма, Ф.Д. Бастион в военкомате / Федор Дмитриевич Ромма // Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Федор Дмитриевич Ромма. Минск, 1974. С. 16–23.
  8. Ходцава, Т. М. Брэста абарона, 1941 / Т. М. Ходцава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 93.
  9. Место боя, 1941 : [г. Брест] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 74.
  10. Брестского областного военкомата оборона, 1941 // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 147.
  11. Стафеев Михаил Яковлевич // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 553.
  12. Стафеев Михаил Яковлевич // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 342.
  13. Улица Стафеева // Улицы Бреста рассказывают... / Л. Илларионова [и др.]. Брест, 2007. С. 121–123.
  14. Вуліца Стафеева // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 166.
  15. Некало, О. С юбилеем, военкомат!.. : [о праздновании 80-летия военного комиссариата Брестской области] / Олег Некало // Белорусская военная газета. Во славу Родины. 2020. 17 марта. С. 2.
  16. Мощик, С. Повестка на юбилей... : военному комиссариату Брестской области — 80 лет / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2020. 13 марта (№ 11). С. 6.
  17. В области — новый военный комиссар : [полковник Олег Анатольевич Коновалов] // Заря. 2020. 11 января. С. 3.
  18. Мощик, С. На Брестчине новый военком : [полковник Олег Анатольевич Коновалов] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2020. 10 января (№ 2). С. 2.
  19. Демчук, В. Военкомату Бреста — 80 лет : [Брестский городской военкомат] / Виктор Демчук // Брестский вестник. 2019. 4 апреля (№ 14). С. 3.
  20. Гайдамакина, В. Жилой дом вместо военкомата : [об истории здания военкомата на ул. Дзержинского] / Виолетта Гайдамакина // Брестская газета. 2019. 14 июня (№ 24). С. 8 : фот.
  21. Зайцев, Е. Верность военным традициям / Евгений Зайцев ; записал Денис Писаренко // Белорусская военная газета. Во славу Родины. 2018. 7 апреля. С. 4–5 : фот.
  22. Стрелец, М. Не формально к любому делу : [о полковнике В. А. Базанове, бывшем военкоме Брестской области] / Михаил Стрелец // Брестский вестник. 2017. 23 ноября (№ 47). С. 6.
  23. Зайцев, Е. Тяжело в учении — легко в бою : [беседа с начальником Брестского гарнизона, военным комиссаром Брестской области полковником Е. Зайцевым] / Евгений Зайцев ; беседовал Юрий Шапран // Брестский вестник. 2016. 24 ноября (№ 47). С. 11.
  24. Базанов, В. А. «Смысл моей жизни — помогать людям» : [беседа с депутатом Палаты представителей Национального собрания] / Владимир Александрович Базанов ; [беседовал] Виктор Васильев // Заря над Бугом. Брест, 2016. 30 июня. С. 4.
  25. Литвинович, Е. «В Афганистане мы начинали бороться с терроризмом...» : [о В. А. Базанове, депутате Палаты представителей Национального собрания] / Евгений Литвинович // Заря. 2016. 13 февраля. С. 7.
  26. Деркач, В. Сила и правда депутата : [о депутате Брестского городского Совета депутатов Евгении Зайцеве, военном комиссаре Брестской области] / Валерий Деркач // Брестский вестник. 2013. 28 ноября (№ 48). С. 12.
  27. Алехно, Ю. «Променад» по военкомату : [Брестский областной военкомат] / Юлия Алехно // Белорусская военная газета. Во славу Родины. 2013. 18 сентября.
  28. Орлова, И. За чистое небо : [военный комиссар Брестской области полковник Владимир Базанов награждён орденом «За службу Родине» II степени] / Ирина Орлова // Народная газета. 2004. 15 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 860 разоў