Чацвер, 09 Красавік 2020 15:39

2020 г. — 115 гадоў з часу стварэння Брэсцкай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП (1905)

Пачатак ХХ ст. характарызуецца ростам рабочага руху, адбываўся пераход ад эканамічнай барацьбы да палітычнай, накіраванай на звяржэнне царскага самадзяржаўя. Гучным рэхам прагрымелі падзеі Крывавай нядзелі 9 студзеня 1905 г. Актыўна мітынгавалі і баставалі рабочыя і г. Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) Гродзенскай губерні.

 

30 чэрвеня 1905 г. у Брэст-Літоўску адбылася ўсеагульная забастоўка працоўных, у якой удзельнічала каля 5 тыс. чалавек. На Паліцэйскай (цяпер Савецкая) вуліцы праведзены палітычны мітынг, прысутнічала каля 3 тыс. чалавек.

У рабочым руху Брэст-Літоўска тады амаль не адчуваўся ўплыў РСДРП. Толькі ў снежні 1905 г. была арганізацыйна аформлена Брэсцкая група РСДРП, якая распачала сваю дзейнасць сярод чыгуначнікаў і салдат гарнізона. Узначаліў групу Георгій Аляксандравіч Клевер.

У другой палове 1905 г. была створана Брэсцкая ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП, якая дзейнічала пад кіраўніцтвам Ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі пры абласным саюзе РСДРП Літвы і Беларусі. Арганізацыя ў Брэсце была нешматлікай. Кіраўнік — чыгуначнік Іван Ігнатавіч Зінаўчук, члены: салдаты-артылерысты М. М. Какавіхін і Анісімаў, пісары А. І. Аляксандраў і П. І. Гарохаў, урачы Іваноў і Краснікаў і інш.

Арганізацыя вяла палітычную работу сярод салдат Брэст-Літоўскага гарнізона. Нелегальную літаратуру і ўказанні партыйнага кіраўніцтва яна атрымлівала ад сувязных ЦК РСДРП, сярод якіх была Алена Дзмітрыеўна Стасава, член партыі з 1898 г. Арганізацыя выпусціла лістоўку «26 требований нижних чинов Брест-Литовского гарнизона», адозвы «К солдатам Брест-Литовской крепости» (жнівень 1905 г.), «Ко всем солдатам Брест-Литовской крепости и гарнизона» (лістапад 1905 г.), у якіх заклікала выступаць супраць царызму, браць прыклад з матросаў Кранштата і Севастопаля, з салдат Харкава і Гродна і пераходзіць на бок паўстанцаў.

Ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП удзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні брэсцкіх выступленняў салдат 1905–1906 гг. У жніўні 1905 г. запасныя 119-га сапёрнага батальёна не з’явіліся на страявыя вучэнні. Капітан 3-й роты сабраў іх і пачаў чытаць ім натацыі. Запасныя акружылі яго шчыльным колам і заявілі, каб ён спачатку паказаў, як ён аб іх клапоціцца, і тады яны са свайго боку пастараюцца для яго.

19 кастрычніка 1905 г. у Брэст-Літоўску былі праведзены палітычная дэманстрацыя і мітынг у сувязі з аб’яўленнем царскага маніфеста 17 кастрычніка, пасля гэтага горад быў аб’яўлены на ваенным становішчы. Рэвалюцыйны рух ахапіў таксама і салдат гарнізона. 24 лістапада 1905 г. рота артылерыі гарнізона крэпасці на чале з А. І. Аляксандравым арганізавала мітынг, да яго далучыліся салдаты 7, 11, 12, 15 і 16-й рот. Удзельнікі мітынгу патрабавалі вызваліць севастопальскіх і кранштацкіх рэвалюцыйных матросаў, якія знаходзіліся ў зняволенні, палепшыць умовы службы і інш. Пасля гэтага пісары А. І. Аляксандраў і П. І. Гарохаў былі арыштаваны і асуджаны на катаргу.

11 снежня 1905 г. у Брэсце адбыўся агульнагарадскі мітынг, які праходзіў легальна. Прагучалі прапановы падтрымаць узброенае паўстанне ў Маскве агульнай палітычнай забастоўкай, многа гаварылася аб свабодзе сходаў, слова, сумлення. Мітынг закончыўся спевамі «Марсельезы».

8 ліпеня 1906 г. пачалося буйнейшае выступленне ў Брэсце — хваляванне сярод салдат крэпасці. Паўстанцы былі акружаны, ізаляваны ад іншых воінскіх часцей, 700 чалавек было арыштавана. Суду падвергліся 32 салдаты, з якіх 5 былі апраўданы, а астатнія прыгавораны да катаржных работ на розныя тэрміны. У памяць аб тых падзеях на Паўночных варотах крэпасці ў 1967 г. была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Пасля паражэння рэвалюцыі ўлады разгарнулі кампанію рэпрэсій супраць яе ўдзельнікаў, быў арганізаваны шэраг судовых працэсаў. 21 верасня 1906 г. у Брэсце пачаліся арышты, вобыскі, быў схоплены Г. А. Клевер.

23 верасня паліцыя правяла вобыск у кватэры І. І. Зінаўчука, якому ўдалося ўцячы, былі знойдзены рэвалюцыйная літаратура, перапіска, пячатка, сшытак з прозвішчамі членаў арганізацыі, спісы ахвяраванняў. Выкрыўшы ваенна-рэвалюцыйную арганізацыю, 6 кастрычніка паліцыя распачала справу «по дознанию». Следства па справе арганізацыі і яе кіраўніка цягнулася да 1908 г., але вынікаў не было. У канцы 1908 г. сацыял-дэмакратычная група ў Брэсце была адноўлена, дзейнічала да Першай сусветнай вайны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Брэсцкая ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 179.
  2. Брэсцкая ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 93.
  3. Брестская военно-революционная организация РСДРП // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 106.
  4. Брестская военно-революционная организация РСДРП // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 1. С. 100.
  5. Брестские выступления солдат, 1905 и 1906 / М. Е. Шкляр // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 1. С. 105.
  6. Брэсцкая ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя РСДРП / М. М. Слепакова // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 426.
  7. Ваенна-рэвалюцыйная арганізацыя пры абласным саюзе РСДРП Літвы і Беларусі / М. Я. Шкляр // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 547–548.
  8. Брест-Литовская организация РСДРП / П. И. Гарбуль // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 33–34.
  9. Брэсцкая арганізацыя РСДРП / М. В. Біч, А. І. Марозава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 92–93.
  10. Брэсцкая арганізацыя РСДРП / М. М. Слепакова // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 425–426.
  11. Брестская организация РСДРП // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 125–126.
  12. Брэсцкія выступленні салдат, 1905–07 / М. В. Біч, У. Г. Філякоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 109.
  13. Брэсцкія выступленні салдат, 1905 і 1906 / М. Я. Шкляр // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 438.
  14. Выступления солдат Брестского гарнизона, 1905 и 1906 // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 175.
  15. Корнеў, П. І. Рэвалюцыйны рух / П. І. Корнеў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 174–178.
  16. Начало рабочего движения на западе белорусского Полесья. Большевики Брестчины в борьбе против царизма // Очерки истории Брестской областной партийной организации. Минск, 1989. С. 6–32.
  17. Большевистская печать (дооктябрьская) // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 96.
  18. Брестская группа РСДРП : [буклет] / автор текста М. Слепакова ; редактор В. Фрейдин. – Минск, 1972. – 1 л. (слож. в 3 раза).
  19. Место революционных выступлений солдат гарнизона 1905 и 1906 гг. : [Брестская крепость] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 48–49.
  20. Мемориальная доска в честь Брестской группы РСДРП : [г. Брест] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 73.
  21. Бешанов, В. Брестская крепость / Владимир Бешанов. – Москва : Яуза : Эксмо, 2010. – 352 с. : ил. – Из содерж.: Выступления солдат гарнизона. С. 78–81.
  22. Король, А. С. Большевики Белоруссии в революции 1905–1907 годов / А. С. Король. – Минск : Беларусь, 1986. – 192 с.
  23. Машков, Н. М. Большевики Белоруссии в первой русской революции / Н. М. Машков. – Москва : Госполитиздат, 1955. – 131 с.
  24. Новикова, Ф. А. Большевики Белоруссии в период декабрьского вооруженного восстания в 1905 году / Ф. А. Новикова. – Минск : Изд-во АН БССР, 1954. – 43 с.
  25. Корнеў, П. Забастоўкі, хваляванні, суды... : падзеі 1905–1907 гг. / П. Корнеў // Народная трыбуна. 1994. 12 лістапада.
  26. Панасюк, Н. В крепости в начале века / Н. Панасюк // Заря. 1985. 20 декабря.
  27. Колядич, Г. Обыск у Зиновчука / Г. Колядич // Заря. 1981. 8 августа.
  28. Лазарев, М. Искры пламени революционного : [из истории создания Брест-Литовской социал-демократической группы, 1903–1908 гг.] / М. Лазарев // Заря. 1978. 8 сентября.
  29. Батракова, К. Слово, звавшее к борьбе : [о распространении большевистских листовок среди войск в Бресте и Брестском уезде, 1905–1907 гг.] / К. Батракова // Заря. 1977. 19 октября.
  30. Вайндрах, Г. Мужала революция в боях : [о революционных выступлениях в Бресте, 1905–1907 гг.] / Г. Вайндрах // Заря. 1977. 29 июня.
  31. Слесарук, Т. Ревкомы Брестчины / Т. Слесарук, А. Борисовец // Заря. 1970. 25 августа.
  32. Слесарук, Т. Под знаменем большевиков / Т. Слесарук, А. Борисовец // Заря. 1969. 13 мая.
  33. Слепакова, М. Из искры — пламя : [о работе группы РСДРП в Бресте] / М. Слепакова, Л. Александренко // Заря. 1969. 6 мая.
  34. Батракова, К. В годы предгрозовые : [о возникновении политических кружков в Бресте в конце ХIХ в. – до 1917 г.] / К. Батракова // Заря. 1968. 31 января.
  35. Александренко, Л. Эхо первой русской : [о Брестской группе РСДРП и военно-революционной организации] / Л. Александренко // Заря. 1966. 16 марта.
  36. Киселева, В. Декабрь 1905-го в Бресте / В. Киселева // Заря. 1965. 18 декабря.
Чытаць 1017 разоў