Серада, 27 Май 2020 10:33

19 мая 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Грыгор’ева (1955), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі

Аляксандр Аляксандравіч Грыгор’еў нарадзіўся 19 мая 1955 г. у вёсцы Мазуркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да шасці гадоў пражываў у в. Мядзведзічы. У 1962 г. Грыгор’евы пераязджаюць у г. Жабінку, дзе бацькі, Аляксандр Уладзіміравіч і Ганна Данілаўна, уладкаваліся працаваць на цукровы завод, гадавалі чатырох дзяцей.

 

У Жабінцы Аляксандр пайшоў у першы клас СШ № 2 г. Жабінкі. Школьнікам захапляўся авіямадэлізмам, радыётэхнікай, запісаўся ў танцавальны калектыў, у дзясятым класе арганізаваў музычны ансамбль «Званары». Пасля заканчэння школы ў 1972 г. Аляксандр Грыгор’еў пайшоў працаваць слесарам у брыгаду бацькі, але хутка зразумеў, што толькі мастацтва — яго наканаванне. У час службы ў Савецкай арміі працягваў свае вопыты з алоўкам і пэндзлем: аформіў пакой баявой славы.

Аляксандр Грыгор’еў спецыяльнай прафесійнай мастацкай адукацыі не атрымаў. Працаваў у брэсцкім рэкламным камбінаце «Аблспажыўсаюза» над афармленнем гандлёвых кропак Брэстчыны. Як мастак працуе ў галіне графікі, жывапісу, скульптуры і сцэнаграфіі. З 1986 г. удзельнічае ў рэгіянальных і рэспубліканскіх выставах. У 1990-я пяць гадоў жыў і працаваў на радзіме прашчураў на Беласточчыне (Польшча). У 1997 г. правёў у брэсцкай галерэі «БелАрт» персанальную выставу жывапісу і графікі, якой заявіў намер уступіць у творчы саюз. Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 г., Міжнароднага саюза UNIMA з 2013 г.

Майстар віртуозна валодае алоўкам, прымяняе арыгінальную, уласцівую толькі яму змешаную графічную тэхніку. Аляксандр Грыгор’еў распрацоўвае канцэптуальныя праекты ў стылі трагікамедыі. Яго работы характарызуюцца алегарычным вобразам мыслення, разумення жыцця і быцця сучаснікаў. Творы мастака патрабуюць пагружэння цалкам ў мастацтва, асмыслення і перажывання.

Як мастак-пастаноўшчык аформіў шэраг спектакляў для дзяцей, якія знаходзяцца ў пастаянным рэпертуары Брэсцкага тэатра лялек. Стварыў вобразы, касцюмы, лялькі і сцэнаграфію да дзевяці спектакляў.

Асноўныя творы: дыптых «Зона» (жывапіс), цыкл «Іронія — вялікая сіла» (станковая графіка), серыя «Жмудскія хронікі» (друкаваная графіка), серыя «Невербальны код харызмы» (скульптура), спектакль «Пякарня Мыш-Маш» (сцэнаграфія). Кніжным знакам займаецца з 1995 г., выканаў больш за 60 экслібрысаў.

Аляксандр Аляксандравіч шмат займаецца арганізацыяй мастацкага жыцця. Аўтар і куратар выстаў: «23 майстры польскага экслібрыса» (Брэст), «Золотое кольцо России, Анатолий Калашников» (Брэст), «Леонид Курис. Израиль. Экслибрис» (Брэст, Пінск, Бяла-Падляска). У 2008 г. быў запрошаны Беларускім музеем у Нью-Ёрк (ЗША) з выставай сваёй графікі, экспазіцыя мела вялікі поспех.

Арганізатар і член журы пяці міжнародных выстаў-конкурсаў малых формаў графікі і экслібрыса. Арганізаваў у Брэсце першы конкурс графікі «Белавежская пушча — 600» (2009), які сабраў 223 аўтары з 45 краін свету. У 2013 г. — конкурс «Гульні цароў». Аўтар і кіраўнік міжнароднага праекта — BRESTPRINTTRIENNIAL (Міжнародная трыенале малых формаў графікі і экслібрыса; 2008, 2011, 2015), які ў 2015 г. сабраў 276 удзельнікаў з 46 краін свету, 1340 твораў.

У лістападзе 2013 г. А. А. Грыгор’ева запрасілі ў склад журы Міжнароднай трыенале «URALPRINTTRIENNIAL-2013» у г. Уфе (Башкортастан). У рамках гэтага праекта ў галерэі «Арт» была арганізавана яго персанальная выстава афортаў «Золата графікі».

Лаўрэат міжнародных конкурсаў, у якіх ён прымае ўдзел з 2001 г. Узнагароджаны шматлікімі ганаровымі дыпломамі, у т. л. Ганаровым дыпломам Р.І.S.А.Е. імя Альбіна Бруноўскага, Ганаровым дыпломам Р.І.S.А.Е. XXXVI Сусветнага кангрэса экслібрыса ў Волагдзе і інш. Творы А. А. Грыгор’ева знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, прыватных калекцыях, фондах музеяў і бібліятэк 16 краін свету.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай біблітэкай імя Я. Купалы. Пацяруха Святлана Аляксандраўна, заг. сектарам бібліятэчна-інфармацыйных і электронных паслуг

 

  1. Грыгореў Аляксандр Аляксандравіч // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст, 2019. С. 30–31.
  2. Аляксандр Грыгореў // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст, 2010. С. 36–37.
  3. Александр Григорьев // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 32–33.
  4. Александр Григорьев // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 648.
  5. Валасюк, Л. Аляксандр Грыгор’еў // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 18–19.
  6. Алейникова, Н. Александр Григорьев. Не верьте его шикарным усам! / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2016. 23 июня (№ 26). С. 8.
  7. Грыгор’еў, А. Аляксандр Грыгор’еў: «Мастак — чалавек з аголенымі нервамі…» / Аляксандр Грыгор’еў ; гутарыў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 28 лістапада. С. 2.
  8. Алейникова, Н. Выставка Александра Григорьева открылась на V Всероссийском конгрессе экслибриса / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2015. 3 сентября (№ 36). С. 10.
  9. Гапеева, Т. BREST PRINT TRIENNIAL 2015: итоги подведены, выставка — в сентябре / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 17 июля (№ 29). С. 9.
  10. Алейникова, Н. Брестчане — в когорте номинантов : подведены итоги триеннале / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2015. 16 июля (№ 29). С. 10.
  11. Самченко, А.«Мир и война» глазами графистов / Анастасия Самченко // Заря. 2015. 16 июля. С. 24.
  12. Алейникова, Н. Черно-белая школа Григорьева / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2015. 9 июля (№ 28). С. 22.
  13. Гапеева, Т. Возвращение к истокам : [о подготовке кмеждународному конкурсу графики, который организует в Бресте А. Григорьев] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 3 июля (№ 27). С. 8.
  14. Алейникова, Н. BREST PRINT TRIENNIAL – 2015 : международная триеннале малых форм графики и экслибриса / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2015. 8 января (№ 2). С. 9.
  15. Алейникова, Н. Более 30 работ Калашникова передано в областной краеведческий музей / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2014. 18 декабря (№ 51). С. 3.
  16. Василькова, Т. Мир и война в жанре графики / Тамара Василькова // Заря. 2014. 13 декабря. С. 5.
  17. Петроченко, А. Игры разума : Брест может стать международной столицей экслибриса / Анна Петроченко // Вечерний Брест. 2014. 29 августа. С. 8.
  18. Алейникова, Н. «Мир и война» — тема ІІІ Международной выставки печатной графики в Бресте : [BREST PRINT TRIENNIAL 2015, организатор АГригорьев] / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2014. 17 июля (№ 29). С. 9.
  19. Алейникова, Н. «Золото графики» Григорьева : на престижной триеннале — работы брестчанина / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2013. 28 ноября (№ 48). С. 21.
  20. Богданова, К. Биеннале, стирающая границы : [об открытии II Международной выставки-конкурса малых форм графики и экслибриса] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2013. 11 сентября. С. 16.
  21. Лебедева, О. Ни минуты покоя : [о художнике А. Григорьеве] / Ольга Лебедева // Вечерний Брест. 2013. 6 сентября. С. 12.
  22. Рубашевский, Ю. ...Там «Русью» пахнет : [о творчестве художника АГригорьева, выставке его работ «Отражение души» в Нью-Йорке] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 15 марта. С. 9.
  23. Павлова, Л. Книжный знак польской чеканки / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2012. 29 марта (№ 13). С. 10.
  24. Павлова, Л. Брестский экслибрисист завоевывает Россию / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 10 ноября (№ 45). С. 3.
  25. Гармель, Е. Возможностей удивить детей гораздо больше / Елена Гармель // Заря. 2011. 30 июля.
  26. Микрюков, А. Александр Григорьев: «Я не даю ответов, мои работы задают вопросы...» / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2010. 7 октября (№ 41). С. 32.
  27. Александров, Н. Уральский Гран-при получил брестский художник / Николай Александров // Брестский курьер. 2010. 18 ноября (№ 47). С. 2.
  28. Набойченко, И. Медаль за экслибрис с брестской пропиской : [о художнике А. Григорьеве] / Игорь Набойченко // Брестский курьер. 2005. 6 октября (№ 41). С. 32.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 41 разоў