Чацвер, 04 Чэрвень 2020 10:03

17 чэрвеня 2020 г. — 80 гадоў з дня стварэння Пінскай ваеннай флатыліі (1940), удзельніцы абарончых баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну

            На базе часткі караблёў і часцей расфарміраванай Дняпроўскай ваеннай фалатыліі 17 чэрвеня 1940 г. была створана Пінская рачная ваенная флатылія. Яе галоўнай базай стаў г. Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці), а тылавой — Кіеў. У Пінску можна было выкарыстаць суднарамонтныя майстэрні, пабудовы польскай ваеннай флатыліі, Дняпроўска-Бугскі канал, які звязваў рэкі Дняпро, Прыпяць і Віслу, гарады Пінск і Брэст. У склад флатыліі ўваходзілі 27 караблёў, авіяэскадрылля, зенітны артылерыйскі дывізіён, рота марской пяхоты. Камандуючы — капітан 1-га рангу (з сакавіка 1941 г. контр-адмірал) Дзмітрый Дзмітрыевіч Рагачоў (1895–1963).

 

На базе часткі караблёў і часцей расфарміраванай Дняпроўскай ваеннай фалатыліі 17 чэрвеня 1940 г. была створана Пінская рачная ваенная флатылія. Яе галоўнай базай стаў г. Пінск (цяпер Брэсцкай вобласці), а тылавой — Кіеў. У Пінску можна было выкарыстаць суднарамонтныя майстэрні, пабудовы польскай ваеннай флатыліі, Дняпроўска-Бугскі канал, які звязваў рэкі Дняпро, Прыпяць і Віслу, гарады Пінск і Брэст. У склад флатыліі ўваходзілі 27 караблёў, авіяэскадрылля, зенітны артылерыйскі дывізіён, рота марской пяхоты. Камандуючы — капітан 1-га рангу (з сакавіка 1941 г. контр-адмірал) Дзмітрый Дзмітрыевіч Рагачоў (1895–1963).

 

 

У чэрвені 1941 г. Пінская флатылія налічвала 2300 матросаў і камандзіраў. Мела баявыя караблі: 9 манітораў, 8 кананерскіх лодак, 8 вартавых, 5 тральшчыкаў, 7 плаўбаз і 30 бранякатараў, глісераў і паўглісераў, 14 самалётаў у складзе 46-й асобнай штурмавой авіяцыйнай эскадрыллі, 78 берагавых і зенітных гармат.

 

Камандаванне і штаб флатыліі месціліся на караблі «Буг» і плаўбазе «Припять». Сярод караблёў: маніторы «Витебск», «Житомир», «Бобруйск», «Винница», «Смоленск», «Левачёв», «Флягин», «Жемчужин», «Ростовцев»; кананерскiя лодкi «Передовой», «Кремль», «Каганович», «Верный», «Димитров», «Смольный», «Белорус», «Трудовой»; вартавыя караблi «Пушкин», «Водопьянов», «Парижская коммуна», «Техник», «Большевик», «Ворошилов», «Рулевой», «Река»; мінны загараджальнік «Пина».

 

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, атрад баявых караблёў Пінскай флатыліі згодна з перадваенным аператыўным планам пайшоў на захад, насустрач ворагу. Раніцай 23 чэрвеня караблі перадавога атрада прыбылі да Кобрына, але ў Дняпроўска-Бугскім канале пачаў падаць узровень вады — гітлераўцы ўзарвалі два шлюзы. Пад пагрозай страты суднаў флатылія вымушана была адысці да Пінска. 24 чэрвеня караблі і часці флатыліі ўступілі ў баі з захопнікамі каля Пінска.

 

Больш за 10 маракоў Пінскай флатыліі вясной 1941 г. былі камандзіраваны ў Брэсцкую крэпасць. Тут на базе 9-й пагранзаставы 17-га пагранатрада былі арганізаваныя курсы для пагранічнікаў, якія атрымалі 11 катараў-паўглісераў. Маракі-інструктары навучалі ваджэнню катараў, сігналам і дзеянням на вадзе. 22 чэрвеня пінскія маракі разам з пагранічнікамі ўключыліся ў абарону крэпасці, усе яны загінулі як героі.

 

У Брэсцкай крэпасці з 11 чэрвеня 1941 г. знаходзілася партыя (экспедыцыя) Гідраграфічнага аддзела Пінскай ваеннай флатыліі пад камандаваннем лейтэнанта Рыгора Фёдаравіча Кузьміна. Геадэзісты, нівеліроўшчыкі, тапографы, прамершчыкі павінны былі выканаць здымку і прамеры ракі Заходні Буг. Усе работы вяліся на савецкім беразе, з другога берага за імі назіралі нямецкія ваенныя. 22 чэрвеня а 5-й гадзіне раніцы члены гідраграфічнай партыі выйшлі з крэпасці і занялі абарону на паўночна-ўсходняй частцы Брэста. Вечарам адышлі да Кобрына, на буксіры дабраліся да Пінска.

 

Флатылія дзейнічала на стыку Заходняга і Паўночна-Заходняга франтоў на акваторыі ракі Прыпяць і яе прытокаў. Папоўнілася 18 караблямі і катарамі. 8 ліпеня маракі 6-й асобнай роты марской пяхоты і воіны 75-й стралковай дывізіі вялі жорсткі бой за вёску Альшаны (Столінскі раён).

 

Маракі флатыліі ўдзельнічалі ў абароне Пінска да 4 ліпеня, Лунінца — да 7 ліпеня, Турава — да 14 ліпеня. 11 ліпеня 1941 г. асноўныя сілы флатыліі былі зведзеныя ў 3 атрады: Бярэзінскі (дзейнічаў на рацэ Бярэзіна ў складзе Заходняга фронту, узаемадзейнічаў з часцямі 21-й арміі), Прыпяцкі (дзейнічаў на Прыпяці, узаемадзейнічаў з часцямі 4-й і 5-й армій Заходняга фронту) і Дняпроўскі (дзейнічаў на Дняпры, узаемадзейнічаў з часцямі 26-й і 38-й армій Паўднёва-Заходняга фронту).

 

У ноч на 12 ліпеня манітор «Бобруйск» пранік у тыл праціўніка, з ракі Гарынь сачыў за прасоўваннем нямецкіх войск у раёне Давыд-Гарадка. З пачаткам цемры адкрыў па немцах агонь. У выніку гітлераўцы страцілі 4 гарматы, каля 50 аўтамашын з грузам і боепрыпасамі, да 200 салдат і афіцэраў. Манітор адышоў да Турава.

 

25 жніўня караблі флатыліі прарываліся да Кіева, але няўдала. Пад варожым агнём загінулі 2 кананерскія лодкі, 5 вартавых караблёў, 2 бранякатары, мінны загараджальнік, 2 тральшчыкі, 4 буксіры і некалькі баржаў з артылерыйскімі снарадамі, тэхнічным і шкіперскім запасам. Трагічны лёс напаткаў Бярэзінскі атрад, які прарываўся ў ноч на 31 жніўня. Праціўнік знішчыў 2 маніторы, 2 кананерскія лодкі, 3 бранякатары, 2 вартавыя караблі.

 

Пінская флатылія ўзаемадзейнічала з войскамі Паўднёва-Заходняга фронту. Садзейнічала працягламу ўтрыманню перапраў цераз Дняпро і стварэнню абароны савецкімі войскамі на левым беразе Дняпра. З 6 жніўня флатылія ўдзельнічала ў абароне Кіева. Замаскіраваныя баявыя караблі наносілі артылерыйскія ўдары па батарэях праціўніка.

 

Большасць яе караблёў была знішчана ў баях. Да канца выканаўшы задачу, маракі 18 верасня 1941 г. па загаду камандавання падарвалі ўцалелыя караблі «Левачёв», «Флягин», «Ростовцев», кананерскую лодку «Смольный», 4 тральшчыкі і бранякатар. Сышоўшы на бераг, маракі працягвалі змагацца побач з сухапутнымі войскамі да 28 верасня. Камандуючы флатыліяй Д. Д. Рагачоў быў цяжка паранены і вывезены на самалёце ў шпіталь.

 

Пінская флатылія ў баях за Беларусь і Украіну страціла забітымі, памерлымі ад ран, прапаўшымі без вестак 707 чалавек. Флатылія была расфарміравана 5 кастрычніка 1941 г.

 

У в. Высокае Пінскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у в. Альшаны Столінскага раёна — помнік у гонар маракоў Пінскай ваеннай флатыліі. У 2000 г. у СШ № 1 г. Пінска быў адкрыты ваенна-гістарычны музей з экспазіцыяй баявой славы Пінскай ваеннай флатыліі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладз
iмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Пінская ваенная флатылія / Р. К. Паўловіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 367.
  2. Пинская речная военная флотилия / Р. К. Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 211–212.
  3. Пинская военная флотилия / Р. К. Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 64–65.
  4. Пінская ваенная флатылія / Раман Паўловіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 498–499.
  5. Пінская ваенная флатылія / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 496.
  6. З гісторыі Пінскай рачной ваеннай флатыліі (1940–1941) // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 224–227.
  7. Пінская ваенная флатылія. Горкі вопыт : з успамінаў былога марака Пінскай ваеннай флатыліі, старшыні 2-й стацці ў адстаўцы Якава Нікіфаравіча Калюжнага // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 245.
  8. Огарков, Н. В. Рогачёв Дмитрий Дмитриевич / Н. В. Огарков // Советская военная энциклопедия. Москва, 1979. Т. 7. С. 134.
  9. Мемориальная доска советским воинам : [д. Высокое Пинского района] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 330.
  10. Братская могила советских воинов : [в д. Ольшаны Столинского района похоронены воины 75-й стрелковой дивизии и моряки 6-й отдельной роты морской пехоты Пинской военной флотилии] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 392–393.
  11. Павлович, Р. К. Пинская военная флотилия в боях за Белоруссию летом 1941 года / Р. К. Павлович. – Санкт-Петербург : Гангут, 2019. – 98 с., [8] л. ил.
  12. Павлович, Р. К. Речные военные флотилии на реках Белоруссии в ХХ столетии / Р. К. Павлович. – Минск : Смэлток, 2010. – 228 с. : ил.
  13. Спичаков, В. А. Пинская военная флотилия в документах и воспоминаниях / В. А. Спичаков. – Львов : Лига-Пресс, 2009. – 384 с.
  14. Павлович, Р. К. Речные военные флотилии на территории Белоруссии (1919–1951 гг.) / Р. К. Павлович. – Минск : Экоперспектива, 2008. – 456 с. : ил.
  15. Павлович, Р. К. Речные военные флотилии в Беларуси (1940–1951 гг.) / Р. К. Павлович. – Минск : Тэхнапрынт, 2001. – 242 с. : ил.
  16. Павлович, Р. К. Пинская и Днепровская речные военные флотилии на территории Беларуси (1940–1951 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / Роман Константинович Павлович ; НАН Беларуси, Ин-т истории. – Минск, 2000. – 22 с.
  17. Локтионов, И. И. Пинская и Днепровская флотилии в Великой Отечественной войне / И. И. Локтионов. – Москва : Воениздат, 1958. – 276 с.
  18. Павлович, Р. К. К вопросу об отождествлении боевой деятельности Пинской и Днепровской речных военных флотилий в годы Великой Отечественной войны в советской и современной белорусской историографии / Р. К. Павлович // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць. Мiнск, 2010. Вып. 8. С. 225–232.
  19. Павлович, Р. К. К вопросу об освещении боевой деятельности Пинской и Днепровской речных флотилий на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны в зарубежной литературе (на примере книги Ю. Майстера «Восточный фронт — война на море 1941–1945 гг.») / Р. К. Павлович // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2009. Вып. 7, кн. 2. С. 145–154.
  20. Скрипко, В. В. Отчизну свою защищая : воинская слава Пинской земли / В. В. Скрипко, Д. Пискун, Д. Кудинова // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2017. № 8. С. 32–34.
  21. Куницкий, П. Штрихи на белых пятнах памяти : [новые данные о захоронении в братской могиле в д. Ольшаны Столинского района; о краснофлотце Василии Фёдоровиче Панове] / Павел Куницкий // Полесская правда. Пинск, 2015. 8 августа. С. 11.
  22. Щербакова, Т. Пинская флотилия: пример мужества и стойкости : [в СШ № 1 г. Пинска прошла военно-историческая конференция «Боевой путь Пинской речной военной флотилии (июнь – сентябрь 1941 г.)»] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2015. 3 красавiка. С. 2.
  23. Спичаков, В. Сторожевые корабли Пинской военной флотилии / Валерий Спичаков // Арсенал-коллекция. 2014. № 1. С. 56–64.
  24. Куницкий, П. Якорь для морских пехотинцев : [о моряках Пинской военной флотилии, погибших в июле 1941 г. у д. Ольшаны Столинского района] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2012. 27 июня. С. 8, 13.
  25. Малашенко, О. «Полундра! Наших бьют!» : новейшая история Пинской военной флотилии / О. Малашенко // Белорусская военная газета. 2010. 18 ноября. С. 5.
  26. Славин, Л. Подвигу моряков посвящается... : [об историко-документальной книге Валерия Спивакова о Пинской военной флотилии] / Л. Славин // Пінскі веснік. 2010. 1 кастрычнiка. С. 4.
  27. Егоров, И. Пинск — город военно-морской славы : [история Пинской военной флотилии] / И. Егоров // Белорусская военная газета. 2009. 16 апреля. С. 3.
  28. Павлович, Р. К. Боевая деятельность Пинской речной военной флотилии в 1941 году / Р. К. Павлович //Белорусская ССР летом 1941-го: испытание на прочность : сб. статей. Минск, 2006. С. 150–162.
  29. Алешкевич, А. Шли первые дни войны... : участие Пинской флотилии в боевых действиях в 1941 г. / А. Алешкевич // Белорусская военная газета. 2007. 21 ноября. С. 3.
  30. Ильенков, В. «Пинск» — защитник Припяти и Днепра : [история монитора «Пинск» Пинской военной флотилии (1926–1941)] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2007. 7 верасня. С. 3.
  31. Глинский, Ф. Добро пожаловать в музей! : [о музее Пинской военной флотилии в СШ № 1 г. Пинска] / Фёдор Глинский // Пiнскi веснiк. 2006. 21 лютага.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 872 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Чэрвень 2020 10:20