Панядзелак, 15 Чэрвень 2020 11:30

27 мая 2020 г. — 115 гадоў з дня Цусімскага бою (1905), марской бітвы ў час Руска-японскай вайны (1904–1905)

          У ходзе Руска-японскай вайны (1904–1905) у раёне вострава Цусіма 27–28 мая 1905 г. адбылася марская бітва паміж 2-й эскадрай Ціхаакіянскага флоту Расіі і Імператарскім флотам Японіі. У ходзе бітвы руская эскадра была цалкам разгромлена. Страчаны 27 баявых караблёў, загінулі больш за 5 тыс. чалавек. Большасць караблёў была патоплена праціўнікам альбо ўласнымі экіпажамі, частка капітуліравала. Некаторыя караблі былі інтэрніраваны ў нейтральных партах, толькі чатыром ўдалося дайсці да рускіх партоў.

 

 

Цусімскі бой з’явіўся ключавой падзеяй, якая вызначыла вынік вайны на карысць Японіі. Быў страчаны прэстыж ваеннай моцы Расійскай імперыі, якая пераўтварылася ў другарадную марскую дзяржаву, яе міжнародная палітыка стала болей залежнай. Ва ўнутранай палітыцы паражэнне ў Цусімскай бітве прывяло да нарастання рэвалюцыйнага руху, дыскрэдытацыі дынастыі Раманавых.

 

У ходзе вайны рускія маракі вызначыліся храбрасцю, мужнасцю і гераізмам. Прычыны трагедыі дэтальна распрацаваны ваеннымі спецыялістамі і экспертамі. Пісьменнік Аляксей Новікаў-Прыбой, які прымаў удзел у Цусімскім баі, калі служыў баталёрам на браняносцы «Орёл», стварыў раман аб гераізме рускіх маракоў «Цусима» (1932–1940). У памяць аб загінуўшых мараках у Расіі былі ўзведзены праваслаўныя храмы, манументы, памятныя знакі. 27 мая адзначаецца Дзень памяці рускіх маракоў.

 

На Балтыйскім флоце, з якога была сфарміравана 2-я эскадра, і на другім краі Расійскай імперыі служылі шмат ураджэнцаў Беларусі. У той час на тэрыторыі цяперашняй Беларусі дыслацыраваліся войскі Віленскай і часткова Варшаўскай ваенных акруг. Каб не аслабляць заходнія межы, непасрэдна на руска-японскі фронт адпраўляліся толькі добраахвотнікі. Сярод маракоў, якія загінулі ў Цусімскай катастрофе, было каля 300 ураджэнцаў Беларусі. У Руска-японскай вайне ўдзельнічалі больш за 100 ураджэнцаў Брэстчыны, 55 з іх загінулі.

 

У г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў 1903 г. пачалося будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы. Спачатку будавалася на сродкі Свяцейшага Сінода, ахвяраванні праваслаўных Брэст-Літоўска, Балгарыі, Сербіі. Пасля Руска-японскай вайны будаўніцтва храма ў Брэст-Літоўску атрымала новае значэнне. Маракі Ціхаакіянскага флоту — ураджэнцы Брэстчыны і ветэраны Руска-японскай вайны ахвяравалі сродкі на яго будаўніцтва. Мікалай ІІ распарадзіўся выдзеліць суму, якой не хапала, з казны, перадаў спіс загінуўшых маракоў для вечнага памінання.

 

Аўтарам праекта выступіў гродзенскі губернскі архітэктар Іван Капітонавіч Плотнікаў. Царква пабудавана ў псеўдарускім стылі. Будынак уяўляе сабою крыжа-купальны храм з пяціграннай апсідай. У кампазіцыі будынка дамінуючай з’яўляецца высокая шатровая званіца з галоўкай на васьмігранным барабане. Над асноўным аб’ёмам узвышаюцца пяць купалаў на цыліндрычных барабанах. Галоўны ўваход упрыгожаны трохпралётнай аркадай.

 

Свята-Мікалаеўскі брацкі храм быў асвечаны 19 снежня 1906 г. У прытворы храма ўстаноўлены дзве дошкі з прозвішчамі больш за 30 загінуўшых на Руска-японскай вайне маракоў — ураджэнцаў Брэстчыны. На Трышынскіх могілках г. Брэста захаваліся некалькі надмагілляў ветэранам Руска-японскай вайны (Антон Рыгоравіч Арлоў з крэйсера «Аврора», Самсон Вікенцьевіч Хруцкі з браняносца «Орёл»). У в. Заніўе Драгічынскага раёна пахаваны Васілій Філіпавіч Кот з крэйсера «Дмитрий Донской».

 

Па ініцыятыве ветэранаў ВМФ СССР да 100-годдзя Цусімскай бітвы 28 мая 2005 г. ля Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы (вул. Савецкая, 10) урачыста адкрыты помнік у гонар маракоў — удзельнікаў Руска-японскай вайны і іх сем’яў.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Калаткоў, У. Я. Цусімскі бой, 1905 / У. Я. Калаткоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 137.
  2. Пазняк, С. В. Руска-японская вайна / С. В. Пазняк // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 843–844.
  3. Багров, В. Н. Цусимское морское сражение, 1905 / В. Н. Багров // Советская военная энциклопедия : в 8 т. Москва, 1980. Т. 8. С. 437–438.
  4. Гнеўка, М. Р. Цусімскі бой, 1905 / М. Р. Гнеўка // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 125.
  5. Свирид, А. Н. Николаевская братская церковь / А. Н. Свирид // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019. С. 246–247.
  6. Свята-Мікалаеўская брацкая царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2001. С. 26.
  7. Павлович, Р. К. Выходцы из белорусских губерний в годы русско-японской войны (1904–1905) / Р. К. Павлович. – Минск : В. Хурсик, 2011. – 169 с., [7] л. ил.
  8. Цусима. Величайшая трагедия российского флота : сборник / пер. с англ., предисл. и примеч. А. Г. Больных. Москва : ЭКСМО : Яуза, 2010. – 414с.
  9. Павлович, Р. К. Русско-японская война 1904–1905 годов и Беларусь / Р. К. Павлович. – Минск : Смэлток, 2009. – 74 с.
  10. Русско-японская война : взгляд побежденных. – Москва : АСТ : Транзиткнига, 2005. – 765 с. – (Военно-историческая библиотека).
  11. Русско-японская война на море, 1904–1905 / ред.-сост. А. Е. Тарас. – Минск : Харвест, 2004. – 294 с., [8] л. ил. : ил., карты. – (Библиотека военной истории).
  12. Куропаткин, А. Н. Русско-японская война, 1904–1905 : итоги войны / А. Н. Куропаткин ; [предисл. В. Н. Волковского]. – Санкт-Петербург : Полигон, 2002. – 527 с.
  13. Золотарев, В. А. Русско-японская война 1904–1905 гг.: борьба на море / В. А. Золотарев, И. А. Козлов. – Москва : Наука : Главная редакция восточной литературы, 1990. – 256 с.
  14. Новиков-Прибой, А. С. Цусима : роман / А. С. Новиков-Прибой. – Минск : Народная асвета, 1986. – 655 с. : ил.
  15. Литвинович, Е. Застывшее эхо Цусимы : [о сохранении в Бресте памяти об участниках Цусимского сражения] / Евгений Литвинович // Заря. 2020. 6 июня. С. 9.
  16. Михальчук, В. Герой далекой войны : [об участнике Русско-японской войны Дмитрии Иосифовиче Главинском (1875–1935), похороненном в д. Лясковичи] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2020. 5 чэрвеня. С. 10.
  17. Восковцев, В. Брестчане с гвардейского броненосца : [о подвиге броненосца «Император Александр III»; о моряках уроженцах Брестчины, погибших в Цусимском сражении] / Владимир Восковцев // Заря. 2018. 29 мая. С. 6.
  18. Глущенко, Т. Недвижимость церковного престола : Свято-Николаевскому храму — 110 лет / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2016. 20 мая. С. 4.
  19. Уроженцы Беларуси, отличившиеся в войне с Японией и достойно завершившие Вторую мировую войну // Архівы і справаводства. 2015. № 4. С. 162–172.
  20. Боянков, П. На той войне незнаменитой... : 110 лет назад началась русско-японская война / Павел Боянков // Белорусская военная газета. 2014. 7 февраля. С. 6.
  21. Литвинович, Е. Эхо Цусимы... в Бресте / Евгений Литвинович ; фото Валерия Короля // Заря. 2013. 4 июня. С. 7.
  22. Адамянц-Подъяков, В. Крейсер «Рюрик» повторил подвиг «Варяга» : [о моряке, участнике Русско-японской войны Иване Никифоровиче Бышко из д. Скибичи Дрогичинского района] / Валерий Адамянц-Подъяков // Вымпел. 2008. № 5. С. 26–27.
  23. Яскевич, С. В Беларуси помнят о Цусиме : у стен Свято-Никольской церкви установлен памятный знак в честь моряков, принимавших участие в Цусимском сражении / Светлана Яскевич // Звязда. 2005. 9 чэрвеня. С. 3.
  24. Жучко, Н. Цусимская дуэль : [упомянуты комендор крейсера «Аврора» А. Орлов, минёр броненосца «Орёл» С. Хруцкий, которые похоронены в Бресте] / Н. Жучко // Рэспублiка. 2005. 8 чэрвеня. С. 6.
  25. Волкович, А. Сынам Отечества посвящен памятный знак у Братской церкви : [об открытии памятного знака морякам — участникам Русско-японской войны] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2005. 2 июня (№ 23). С. 10.
  26. Рубашевский, Ю. Плещут холодные волны : [об открытии памятного знака морякам — участникам Русско-японской войны] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2005. 1 июня. С. 3.
  27. Каменкова, М. Землякам героям Цусимы : [об открытии памятного знака морякам — участникам Русско-японской войны] / Марина Каменкова // Брестский вестник. 2005. 31 мая. С. 3.
  28. Литвинович, Е. Памятный знак и море цветов : [об открытии памятного знака в честь моряков — участников русско-японской войны 1904–1905 гг. и 100-летия со дня Цусимского сражения] / Евгений Литвинович // Заря. 2005. 31 мая.
  29. Адамянц-Подъяков, В. Из морского архива : [герои Цусимы и обороны Порт-Артура захоронены в Бресте и Брестской области] / Валерий Адамянц-Подъяков // Брестский курьер. 2005. 26 мая (№ 22). С. 9.
  30. Адамянц-Подъяков, В. На сопках Маньчжурии воевал наш земляк Дмитрий Главинский / Валерий Адамянц-Подъяков // Брестский курьер. 2005. 27 января (№ 4). С. 10.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 192 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Ліпень 2020 09:53