Панядзелак, 29 Чэрвень 2020 10:33

1 ліпеня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрыянавіча Літвінчука (1930), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, журналіста, пісьменніка

Васіль Андрыянавіч Літвінчук нарадзіўся 1 ліпеня 1930 г. у вёсцы Галік Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Нягледзячы на цяжкую працу на зямлі, бацька, Андрыян Андрыянавіч, не заставаўся ў баку ад палітычных падзей, паспяваў чытаць палітычную літаратуру, агітаваць за Савецкую Беларусь. У 1939 г.Васіль скончыў два класы польскай школы, у 1941 г. — тры класы савецкай. Вучобу прыпыніла Вялікая Айчынная вайна.

 

Ужо з першага года вайны на Драгічыншчыне дзейнічалі партызаны. Адну з партызанскіх груп арганізаваў А. А. Літвінчук восенню 1941 г. У ліпені 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі Галік, усе 19 двароў, расстралялі 22 жыхароў, у т. л. дзяцей.

З вясны 1943 г. Васіль знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя М. Ц. Шыша, у якім ваявалі бацька, маці, дзве сястры, родны брат бацькі Пётр Андрыянавіч і трое іх пляменнікаў. Юны партызан у свае 13–14 гадоў выконваў у атрадзе баявыя даручэнні. Даводзілася стаяць на пасту па ахове партызанскага лагера, ездзіць са старэйшымі таварышамі на сувязь з асобнымі заставамі атрада, перавозіць разам з сястрой Таісіяй, санітаркай партызанскага шпіталя, параненых партызан за лінію фронту, хадзіць на разведку ў вёскі, дзе стаялі нямецкія гарнізоны.

Маці, Варвара Іванаўна, памерла ў партызанах у 1943 г. Бацька, Андрыян Андрыянавіч, быў смяротна паранены ў сутычцы з фашыстамі-ўласаўцамі ў 1944 г., незадоўга перад вызваленнем Беларусі.

Пасля вайны апеку над асірацелай сям’ёй узяў дзядзька Пётр. Атрымаўшы кватэру ў Драгічыне, ён, супрацоўнік камітэта дзяржбяспекі, забраў траіх да сябе, а малодшых — Толю, Сашу і Зою — памясцілі ў дзіцячы дом, бо ў сям’і дзядзькі падрастала сваіх трое дзяцей. Бяда неўзабаве яшчэ раз напаткала сям’ю: на дванаццатым годзе жыцця памёр брат Аляксандр.

Васіль Літвінчук вучыўся ў Драгічынскай СШ № 1, вучыўся старанна, як завяшчаў бацька. З верасня 1949 г. працаваў літсупрацоўнікам Драгічынскага радыёвяшчання. З 1950 г. — сакратар Антопальскай раённай газеты, рэдактар газеты пры палітаддзеле Антопальскай МТС, у 1954–1959 гг. — намеснік рэдактара Драгічынскай райгазеты. У 1960 г. завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, назначаны рэдактарам лунінецкай газеты «Ленінскі шлях».

У 1970 г. В. А. Літвінчук быў абраны другім сакратаром Лунінецкага райкама КПБ, праз чатыры гады — старшынёй Лунінецкага райвыканкама. З 1983 па 1991 г. — начальнік упраўлення Брэсцкага аблвыканкама па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. На кожнай пасадзе Васіль Андрыянавіч быў чэсным, добрасумленным і справядлівым, дапамагаў кожнаму, хто да яго звяртаўся, за што яго цанілі і паважалі. З жонкай, Ірынай Адамаўнай, выхавалі сына Уладзіміра і дачку Алену.

Аўтар дакументальных нарысаў, член Беларускага саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 г. Разам з М. М. Калінковічам напісаў гісторыка-эканамічны нарыс «Лунинец» (1981).

У 1992 г. В. А. Літвінчук выдаў дакументальна-мастацкую кнігу пра партызанскі рух на Брэстчыне «Там, за Днепро-Бугом». У 2005 і 2008 гг. выйшлі яе дапоўненыя і перапрацаваныя выданні. У аснову ляглі ўспаміны аб партызанскім мінулым, былі выкарыстаны архіўныя дакументы, аповеды партызан і падпольшчыкаў. У кнізе, якая дае рэальную карціну станаўлення партызанскага руху ад Буга да Салігорска і Слуцка, названы больш за дзве тысячы імёнаў.

Васіль Андрыянавіч выпусціў кнігу нарысаў «О времени, о людях, о себе...» (2009), у якой выступае як даследчык часу, які на нашых вачах становіцца гісторыяй. Апіраючыся на статыстычныя даныя, аўтар паказвае, як за 1990-я гг. сувярэнная Беларусь знайшла свой уласны шлях развіцця, пераўзышла ўзровень савецкага 1990 г. у прамысловасці, стварыла новыя галіны вытворчасці, падняла на новы ўзровень вёску.

За баявую і працоўную дзейнасць В. А. Літвінчук узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём «За баявыя заслугі» і інш., Ганаровымі граматамі Савета Міністраў БССР.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Елісеева Валянціна Уладзіміраўна, бібліёграф ІІ кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы В. А. Літвінчука

  1. О времени, о людях, о себе… : [очерки] / Василий Андриянович Литвинчук. – Брест : Альтернатива, 2009. 120 с. : ил., цв. ил.
  2. Там, за Днепро-Бугом / Василий Андриянович Литвинчук. Изд. 3-е, испр. и доп. – Брест : Брестская типография, 2008. 491 с., [10] л. ил.
  3. Там, за Днепро-Бугом / Василий Андриянович Литвинчук. 2-е изд., доп. и расшир. – Брест : Брестская типография, 2005. 500 с. : фот.
  4. Там, за Днепро-Бугом / Василий Андриянович Литвинчук. Брест : Брестпечать, 1992. – 261, [27] с. : ил.
  5. Лунинец : [историко-экономический очерк] / Василий Андриянович Литвинчук, Николай Николаевич Калинкович. – Минск : Беларусь, 1981. – 62 с. : ил. – (Города Белоруссии).
  6. Патриот, труженик, творец... : [воспоминания бывшего председателя Лунинецкого райисполкома (1974–1984) о посещениях П. М. Машеровым района] / Василий Литвинчук // Заря. 2008. 12 февраля. С. 1, 4.
  7. Патриот, труженик, творец : [воспоминания о П. М. Машерове, первом секретаре Брестского обкома КПБ в 1955–1959 гг.] / Василий Литвинчук // Коммунист Белоруссии. Мы и время. 2008. 2 февраля (№ 4). С. 6.

 

Пра жыццё і творчасць В. А. Літвінчука

  1. Літвінчук Васіль Андрыянавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / Н. М. Парчук ; пад рэд. Т. А. Дземідовіч. Брэст, 2018. С. 113–115.
  2. Васіль Літвінчук // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брест, 2018.
    С. 201–209.
  3. Васіль Літвінчук // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст, 2008. С. 188.
  4. Юдицкий, А. М. Встречи / А. М. Юдицкий. Брест : Брестская типография, 2008. – 335 с.
  5. Рубашевский, Ю. Василий Андриянович Литвинчук : 75. Лица Победы / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2020. 3 апреля (№ 14). С. 5.
  6. Шляжко, Н. Жизненный путь маленького разведчика / Наталья Шляжко : фото Юрия Макарчука // Брестский вестник. 2020. 26 марта (№ 13). С. 11.
  7. Шафран, М. «Зямля мая, калінавы куток» : [пра выставу твораў В. А. Літвінчука і іншых мясцовых аўтараў у Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы] / Марына Шафран // Драгічынскі веснік. 2017. 1 ліпеня. С. 2 : фат.
  8. Орлова, И. «Мне везло на людей, которые шли рядом» : [о военных годах и послевоенном времени В. А. Литвинчука] / Ирина Орлова. Заря. 2015. 2 июля. С. 4.
  9. Юдицкий, А. Книги о времени и людях : [о документальных книгах В. Литвинчука «Там, за Днепро-Бугом» и «О времени, о людях, о себе...»] / Александр Юдицкий // Коммунист Беларуси. Мы и время. 2010. 27 ноября (№ 48).
  10. Горупа, М. Отцовской дорогой / Мария Горупа // Коммунист Беларуси. Мы и время. 2010. 3 июля (№ 27).
  11. Горупа, М. Отцовской дорогой / Мария Горупа // Заря. 2010. 1 июля. С. 4 : фот.
  12. Панасюк, М. Кветкі для земляка : [пра кнігу В. Літвінчука «О времени, о людях, о себе…»] / Мікола Панасюк // Драгічынскі веснік. 2010. 16 чэрвеня. С. 3 : фат.
  13. Николаев, А. Время выбрало нас : [о книге В. Литвинчука «О времени, о людях, о себе…»] / Александр Николаев // Заря. 2010. 22 мая. С. 4 : фот.
  14. Иванов, А. Долг памяти и завет молодым : [о книге В. Литвинчука «Там, за Днепро-Бугом»] / А. Иванов // Заря. 2009. 21 мая. С. 4.
  15. Сяргей, М. О мужестве, доблести и славе : [о презентации книги В. Литвинчука «Там, за Днепро-Бугом» в СШ № 1 г. Дрогичина, на которой присутствовали автор, его брат Анатолий и сёстры Любовь и Зоя] / М. Сяргей // Драгічынскі веснік. 2009. 20 мая. С. 3 : фот.
  16. Панасюк, М. «Там, за Днепра-Бугам» : [пра кнігу В. Літвінчука] / Мікола Панасюк // Белорусская нива. 2009. 19 мая. С. 6.
  17. Мороз, В. О борьбе белорусских партизан с немецкими захватчиками на Полесье : [о книге В. Литвинчука «Там, за Днепро-Бугом»] / В. Мороз // Iвацэвiцкi веснiк. 2009. 8 мая. С. 2.
  18. Мотыкальский, М. Эхо тех грозных лет : [о презентации книги В. Литвинчука «Там, за Днепро-Бугом» в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / М. Мотыкальский // Брестский вестник. 2009. 16 апреля. С. 8.
  19. Гармель, Е. О войне без вымысла : [о презентации книги В. Литвинчука «Там, за Днепро-Бугом» в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Елена Гармель // Заря. 2009. 4 апреля. С. 3.
  20. Юдицкий, А. Три жизни Василия Литвинчука / Александр Юдицкий ; фото Валерия Короля // Заря. 2007. 30 июня. С. 5.
  21. Юдицкий, А. Правда жизни Василия Литвинчука : [о втором издании книги В. Литвинчука «Там, за Днепро-Бугом»] / Александр Юдицкий // Белорусская военная газета. 2005. 13 июля. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 141 разоў