Серада, 08 Ліпень 2020 09:10

13 лютага 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міронавіча Шыкалая (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна

Мікалай Міронавіч Шыкалай нарадзіўся 13 лютага 1950 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мотальскай сярэдняй школы (1967) працаваў у каўбасным цэху, пякарні. У 1973 г. скончыў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «пякарная вытворчасць».

 

Усё жыццё Мікалай Шыкалай працуе ў спажывецкай кааперацыі: экспедытарам хлебнай машыны, тэхнолагам, загадчыкам пякарні, з 1980 г. — дырэктарам камбіната кааператыўнай прамысловасці Іванаўскага раённага спажывецкага таварыства, з лютага 2002 г. — дырэктарам філіяла «Кааппрам» Іванаўскага раённага спажывецкага таварыства.

У 1980 г. у краіне праходзіла рэарганізацыя кааператыўнай прамысловасці, у Моталі аб’ядналі пад адным «дахам» хлебапякарню, каўбасны і рыбны цэхі. Кіраваць такім узбуйненым прадпрыемствам даверылі трыццацігадоваму Мікалаю Шыкалаю.

Дзейнасць філіяла «Кааппрам» накіравана на асваенне новых відаў прадукцыі, укараненне прагрэсіўных тэхналогій. На прадпрыемстве актыўна ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі вытворчага працэсу, наладжаны выпуск 20 найменняў рыбных вырабаў, 61 — кандытарскіх, 30 — каўбасных, 36 — хлебных і інш. Арыгінальнасць і высокая якасць прадукцыі дазваляе паспяхова прасоўваць рэгіянальны прадукт на ўнутраны і знешні рынак.

З імем Мікалая Шыкалая звязваюць прымнажэнне мотальскай «каўбаснай славы». Дырэктар пастаянна працуе над вывучэннем перадавога вопыту, валодае тэхнічнымі, спецыяльнымі і эканамічнымі ведамі, што дае яму магчымасць у залежнасці ад патрабаванняў сацыяльна-эканамічнай сітуацыі своечасова ўносіць карэктывы ў вытворчы працэс.

Мікалай Міронавіч прымае актыўны ўдзел у культурна-грамадскім жыцці раёна, аказвае падтрымку ўстановам сацыяльнай сферы, уносіць значны ўклад у развіццё інфраструктуры Мотальскага сельсавета, добраўпарадкаванне роднага краю. З’яўляецца адным з арганізатараў міжнароднага кулінарнага фестывалю «Мотальскія прысмакі», які праводзіцца з 2008 г.

М. М. Шыкалай узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1986), медалём «За працоўныя заслугi» (2010), Ганаровай граматай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (2017). За дасягнутыя вынікі працы М. М. Шыкалаю было прысвоена званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (1997).

За значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Іванаўскага раёна, актыўную вытворчую і грамадска-культурную дзейнасць, якая атрымала шырокае грамадскае прызнанне, 9 жніўня 2012 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна». Уручэнне дыплома, пасведчання і памятнай імянной стужкі адбылося 12 жніўня на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 590-годдзю з часу першага ўспаміну аб Моталі, на V Міжнародным кулінарным фэсце «Мотальскія прысмакі».

11 мая 2018 г. Мікалаю Міронавічу за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усё сваё жыццё, ідучы па прыступках прафесійнага і асабістага росту, Мікалай Міронавіч карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве, сярод кіраўнікоў і грамадскасці раёна. Працягвае заставацца руплівым працаўніком, сціплым, добразычлівым у адносінах з людзьмі, самааддана служыць малой радзіме і сваёй справе.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Почетные граждане // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест, 2019. С. 14–15.
  2. Основные показатели социально-экономического развития // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 524–564.
  3. Людзі Янаўскага краю / [аўтар тэксту і ўкладальнік І. Гетман ; прадмова Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы]. – Мінск : Звязда, 2018. – 163, [3] с.
  4. Земля отцов — земля святая // О подвигах, о доблести, о славе… / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; [сост. М. П. Горупа]. Иваново, 2015. С. 122–133.
  5. Гетман, І. Мікалай Шыкалай: «У Моталі — па-мотальску» / Ігар Гетман ; фота Валерыя Міхальчука // Янаўскі край. Іванава, 2018. 14 снежня. С. 14.
  6. Литвинович, Е. Рабочий стаж — полвека! : [директор филиала «Кооппром» Ивановского райпо Николай Шиколай был награждён нагрудным знаком «50 лет трудовой деятельности в потребительской кооперации Беларуси»] / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 28 октября. С. 3.
  7. Соломка, И. Надежный, мудрый, человечный : [Н. М. Шиколай, директор филиала «Кооппром» Ивановского районного потребительского общества] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 17 кастрычніка. С. 1, 5.
  8. Михальчук, В. 50 лет в потребкооперации : [именно столько лет отдал любимому делу директор филиала райпо «Кооппром» Николай Миронович Шиколай] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 20 кастрычніка. С. 2.
  9. Федорук, М. Славили в Мотоле тружеников села : [юбилейную медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» вручили Н. М. Шиколаю] / Мария Федорук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 18 жніўня. С. 4.
  10. Федорук, М. Кооппром, как всегда, на высоте : [директор предприятия — Николай Миронович Шиколай] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 7 жніўня. С. 1.
  11. Михальчук, В. Почётный гражданин отметил юбилей : [65-летний юбилей отметил Николай Миронович Шиколай] / В. Михальчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 7 лютага. С. 1.
  12. Рудницкий, А. Однажды и на всю жизнь : [о директоре филиала «Кооппром» Ивановского райпо Н. М. Шиколае] / Александр Рудницкий // Вести потребкооперации. 2010. 5 февраля (№ 5).
  13. Шиколай, Н. Николай Шиколай, директор Мотольского филиала Ивановского райпо: «Кооперация долго падала, но сейчас должна расти» / Николай Шиколай ; записал А. Кириенко // Пищевая промышленность. 2003. № 9. С. 22.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 127 разоў