Пятніца, 17 Ліпень 2020 14:34

2020 г. — 320 гадоў з пачатку Паўночнай вайны кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Швецыі (1700–1721)

У ХVІІ ст. Швецыя захапіла Прыбалтыку, рускія гарады Івангорад, Ям, Капор’е, Карэлу, Арэшак, Іжорскую зямлю з вусцем Нявы і адрэзала Расію ад марскіх гандлёвых шляхоў. Гэта стрымлівала эканамічнае і культурнае развіццё Расіі. У 1699 г. цар Пётр І заключыў саюз з Даніяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай супраць Швецыі. У лютым 1700 г. саксонскія войскі ўвайшлі ў Ліфляндыю, асадзілі Рыгу. У сакавіку дацкія войскі ўварваліся на тэрыторыю герцагства Гальштэйнскага.

 

У чэрвені 1700 г. шведскі кароль Карл ХІІ высадзіў дэсант каля Капенгагена і прымусіў Данію заключыць мір. 30 жніўня 1700 г. Расія абвясціла вайну Швецыі. Рускія войскі асадзілі Нарву, але ў бітве 30 лістапада былі пераможаныя. З 1701 г. рускія войскі аднавілі ваенныя дзеянні ў Прыбалтыцы, захапілі некаторыя гарады і крэпасці. Нарэшце Расія выйшла да Балтыйскага мора. 27 мая 1703 г. быў заснаваны горад Санкт-Пецярбург.

У 1703–1704 гг. шведы «кружылі» па Польшчы, занялі Варшаву, Кракаў, Торунь, Львоў, Эльблёнг, Познань. У жніўні 1704 г. Пётр І падпісаў дамову з Аўгустам ІІ аб сумесных дзеяннях на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Частка польскай і беларускай шляхты перайшла на бок шведаў, склалася спецыфічная сітуацыя, вайна набыла рысы грамадзянскай. Пад націскам шведаў у 1704 г. польскім каралём быў абвешчаны Станіслаў Ляшчынскі, улада якога трымалася на шведскіх штыках. Швецыя выкарыстоўвала рэсурсы Рэчы Паспалітай для вайны з Расіяй.

Зімою 1704–1705 гг. Пётр І сканцэнтраваў каля Полацка 60-тысячную армію, у ліпені 1705 г. рушыў на Вільню. У 1705–1708 гг. вайна вялася на беларускіх землях, што для яе насельніцтва значыла разбурэнні, гвалт, рабаванне, і ўрэшце прывяло да значнага дэмаграфічнага крызісу.

У верасні Пётр І сабраў галоўныя сілы (35 тыс.) каля Гародні (Гродна). У студзені 1706 г. Карл ХІІ пераправіўся цераз Нёман і часткова блакіраваў гарнізон у Гародні. Польскі кароль Аўгуст ІІ адступіў у Саксонію, частка рускай конніцы адышла да Мінска. У сакавіку рускія войскі выйшлі з акружэння, прайшлі цераз Брэст-Літоўск (Брэст) і Ковель, у чэрвені сканцэнтраваліся ў раёне Кіева.

У Брэст-Літоўску былі створаны правіянцкія склады для снабжэння рускай арміі, у 1706 г. у горадзе праездам пабываў Пётр І. У тым жа годзе горад быў захоплены і спустошаны шведамі. У сакавіку – маі шведы авалодалі гарадамі Навагрудак, Карэлічы, Мір і Нясвіж. У Міры быў спалены замак, у княжацкай сталіцы Радзівілаў Нясвіжы разбураны замкавыя ўмацаванні, а горад спалены. Разрабавалі таксама Слонім, Клецк, Слуцк, Кобрын.

У красавіку 1706 г. шведы аблажылі Ляхавіцкі замак (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Вытрымаўшы двухтыднёвую аблогу, гарнізон крэпасці з 1360 казакаў вымушаны быў здацца. Шведы разбурылі ўмацаванні замка і фарны касцёл, мястэчка Ляхавічы амаль цалкам было спалена. У 1709 г. Ляхавіцкі замак з рускім гарнізонам зноў быў у аблозе войск польскага караля Ляшчынскага, затым гетмана Мазепы.

Шведы «ўгразлі» на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, бо ім не хапала войскаў, каб кантраляваць значныя абшары. Беларускія сяляне, якія цярпелі гвалт і рабаванне, стваралі партызанскія атрады, хавалі ад захопнікаў харч, нападалі на фуражыраў і салдат, былі разведчыкамі і праваднікамі рускай арміі. Жыхары вёсак імкнуліся максімальна ізаляваць свае паселішчы, альбо наогул кідалі дамы і сыходзілі ў лес.

27 красавіка 1706 г. шведы разбілі рускі атрад пад Бярозай. Аблажылі і штурмавалі фартэцыю Жабер (Драгічыскі раён), пасля капітуляцыі гарнізона фартэцыя была зруйнавана. З 4 мая каля месяца Карл ХІІ прастаяў з асноўнымі сіламі ў Пінску, па яго загадзе быў узарваны замак старасты Вішнявецкага ў Караліне, спалена прадмесце, горад разрабаваны. Напачатку лета кароль перавёў сваю армію ў раён Дубна – Луцк, затым развярнуў армію супраць саксонцаў. У верасні Карл ХІІ прымусіў польскага караля Аўгуста ІІ заключыць сепаратны мір. Расія засталася без саюзнікаў.

Галоўныя сілы рускіх адышлі з Валыні на Палессе, па-ранейшаму пазбягаючы генеральнай бітвы, пастаянна турбавалі шведаў невялікімі нападамі. 6 лютага 1708 г. Карл ХІІ заняў Гродна і рушыў на Ліду, Смаргонь, каб разбіць армію Шарамецьева, аднак яна паспела адысці.

Карл ХІІ заняў Магілёў 7 ліпеня і пайшоў на Украіну, каб злучыцца з атрадам здрадніка гетмана Івана Мазепы. 14 ліпеня руская армія (корпус Рэпніна) была часткова разбіта пад Галоўчынам на Магілёўшчыне. Пётр І 9 кастрычніка 1708 г. разбіў пад Лясной (Слаўгарадскі раён) 16-тысячны корпус Левенгаўпта, які ішоў на падмогу каралю, захапіў велізарны абоз.

Вясной 1709 г. у шведскай арміі засталося 23 тыс. жаўнераў, баявы дух якіх, змучаных за гады вайны, быў паніжаны. Карл ХІІ вырашыў ісці на Маскву праз Палтаву. 8 ліпеня 1709 г. пад Палтавай шведская армія была разгромлена. Гэтая перамога Расіі стала пераломнай у Паўночнай вайне. У ліпені 1709 г. каралі Рэчы Паспалітай (Аўгуст ІІ вярнуўся да ўлады), Даніі і Прусіі заключылі антышведскі саюз, да якога далучыўся Пётр І. У лістападзе 15-тысячнае войска Сапегаў капітуліравала.

У 1710 г. войскі Шарамецьева занялі Ліфляндыю і Эстляндыю з Рыгай і Рэвелем. Рускі флот атрымаў выхад да мора з Фінскага заліва. У маі 1718 г. пачаліся перагаворы аб міры, якія ішлі паспяхова да гібелі Карла ХІІ. Яго сястра Ульрыке Элеанора пад уплывам Англіі і Францыі спыніла перагаворы. У 1719–1720 гг. рускія войскі тройчы высаджвалі дэсанты ў Швецыі, падыходзілі да Стакгольма; 7 жніўня 1720 г. разграмілі шведскі флот.

10 верасня 1720 г. быў падпісаны Ніштацкі мірны дагавор. У выніку Расія вярнула свае землі, замацавалася на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ад Выбарга да Рыгі. Перамога ў Паўночнай вайне мела вялікае значэнне для развіцця будаўніцтва рускай арміі, склаліся спрыяльныя ўмовы для ўздыму эканомікі і культуры Расіі, якая заняла паўнапраўнае месца на Еўрапейскім кантыненце. Для Рэчы Паспалітай вынікам вайны стала яе далейшае аслабленне, бо для ваюючых бакоў галоўным было збіранне з насельніцтва правіянту і грашовых кантрыбуцый для забеспячэння сваіх армій. Насельніцтва беларускіх зямель скарацілася з 2,2 млн чалавек да 1,5 млн.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Паўночная вайна 1700–21 / У. І. Пашкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 222–224.
  2. Северная война 1700–21 // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 606–608.
  3. Паўночная вайна 1700–21 / Уладзімір Пашкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 444–446.
  4. Шкваров, А. Г. Великая Северная война / Алексей Шкваров. – Москва : Ломоносовъ, 2015. – 233 с. – (История. География. Этнография).
  5. Тарле, Е. В. Северная война. Северная война и шведское нашествие на Россию. Русский флот и внешняя политика Петра I / Евгений Викторович Тарле. Москва : АСТ : Астрель, 2011. 701 с.
  6. Молтусов, В. А. Полтавская битва: уроки военной истории, 1709–2009 / В. А. Молтусов. – Москва : Объединенная редакция МВД России, 2009. – 510 с.
  7. Северная война 1700–1721 гг. и исторические судьбы Европы : [материалы междунар. науч.-практ. конф.]. – Могилев : МГУ им. А. А. Кулешова, 2008. – 372 с.
  8. Велько, А. В. Битва у Лесной : к 300-летию знаменитой битвы / А. Велько. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2008. – 25 с., вкл. обл. – (Слава Отечества).
  9. Каштанов, Ю. Северная война : для ст. шк. возраста / Ю. Каштанов. – Москва : Белый город, 2003. – 48 с. – (История России).
  10. Ермаловіч, М. Паўночная вайна / Мікола Ермаловіч // Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае / Мікола Ермаловіч. Мінск, 2003. C. 402408.
  11. Артамонов, В. А. Россия и Речь Посполитая после Полтавской победы (1709–1714) / В. А. Артамонов ; АН СССР, Ин-т истории СССР. – Москва : Наука, 1990. – 208 с.
  12. История Северной войны, 1700–1721 гг. / АН СССР, Ин-т воен. ист. М-ва обороны СССР. Москва : Наука, 1987. 214 с.
  13. Шутой, В. Е. Северная война (1700–1721 гг.) / В. Е. Шутой. – Москва : Просвещение, 1970. – 160 с. – (Библиотека школьника).
  14. Тарле, Е. В. Северная война и шведское нашествие на Россию / Е. В. Тарле. – Москва : Соцэкгиз, 1958. 480 с.
  15. Шутой, В. Е. Борьба народных масс против нашествия армии Карла ХII (1700–1709) / В. Е. Шутой. – Москва : Соцэкгиз, 1958. – 448 с.
  16. Славнитский, Н. Р. Петр I и его «птенцы» в осадных операциях Северной войны / Н. Р. Славнитский // Военно-исторический журнал. 2019. № 11. С. 6570.
  17. Тарновская, К. В. Урок-игра «Северная война» (VIII класс) / К. В. Тарновская // Преподавание истории в школе. 2019. № 7, т. 1. С. 6266.
  18. Иванюк, С. А. К истории событий на Украине весной 1709 года / С. А. Иванюк // Славяноведение. 2019. № 4. С. 1523.
  19. Соколов, А. Б. «Пригрели на груди змею» : политика Англии в отношении России в петровское время / А. Б. Соколов // Преподавание истории в школе. 2019. № 4. С. 2126.
  20. Булаты, П. Ю. Ляхавіцкая фартэцыя: разбурэнне помніка і яго актуальны стан / Павел Булаты // Беларускі гістарычны часопіс. 2018. № 12. С. 16–22.
  21. Львова, В. Поле битвы изменить нельзя : [про битвы Северной войны при Головчино и Лесной Могилёвской области] / Валентина Львова // Советская Белоруссия. 2018. 31 августа. С. 13.
  22. Иванюк, С. «Швед, русский — колет, рубит, режет...» : как в современной Полтаве глумятся над памятниками нашим предкам и их великой победой / Сергей Иванюк // Родина. 2018. № 7. С. 109112.
  23. Славнитский, Н. Р. Действия русских войск в ходе осадных операций начального периода Северной войны 17001721 гг. / Н. Р. Славнитский // Военно-исторический журнал. 2018. № 6. С. 5458.
  24. Волкаў, М. А. Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне (1700–1721 гг.) / Мікола Волкаў // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 8. С. 8–18, укл. л.
  25. Волкаў, М. А.Ultimaratioregum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст. / М. А. Волкаў, К. І. Карлюк // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 5. С. 3942, укл. л.
  26. Волкаў, М. А.Ваенная рэвалюцыя і Паўночныя войны сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст. / М. А. Волкаў, К. Карлюк // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 5. С. 511.
  27. Савіцкі, М. Аблога сапежанскага Старога Быхава ў 1702 г. / Марыюш Савіцкі ; пераклаў з польскай мовы Сяргей Русецкі // ARCHE Пачатак. 2017. № 2.
    С. 170–181.
  28. Славнитский, Н. Р. «А как те пушки отправлены будут, потом ... провиант отправлять» : некоторые вопросы снабжения русской армии в ходе Северной войны / Н. Р. Славнитский // Военно-исторический журнал. 2016. № 9. С. 2931.
  29. Абрамов, Е. П. Петровская морская пехота в Северной войне 17001721 гг. / Е. П. Абрамов // Военно-исторический журнал. 2014. № 11. С. 1721.
  30. Лобачев, В. Мазепа / Валерий Лобачёв // Наука и религия. 2014. № 10. С. 2631.
  31. Ефимов, С. В. «...Смотреть, чтоб делали денно и ночно» : проблемы модернизации русской артиллерии в первые годы Северной войны / С. В. Ефимов // Военно-исторический журнал. 2013. № 3. С. 3641.
  32. Віцько, Д. Шведскае наступленне 1702 г. у Вялікім Княстве Літоўскім і спроба рэстаўрацыі Сапегаў / Дзмітрый Віцько // ARCHE Пачатак. 2011. № 6. С. 8–62.
  33. Манойленко, Ю. Е. Артиллерийское обеспечение осады Риги русскими войсками в 17091710 гг. / Ю. Е. Манойленко // Военно-исторический журнал. 2010. № 7. С. 2527.
  34. Артамонов, В. А. Украинское казачество между Петром I и Карлом ХII в полтавский период Северной войны 17081709 годов / В. А. Артамонов // Славяноведение. 2010. № 2. С. 3854.
  35. Самусік, А. Ф. Уздзеянне Паўночнай вайны на адукацыйную справу Беларусі ў першай чвэрці XVIIІ ст. / А. Ф. Самусік // Весці БДПУ. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2010. № 2. С. 711.
  36. Славнитский, Н. Р. Осадные операции русских войск в годы Северной войны / Н. Р. Славнитский // Военно-исторический журнал. 2010. № 1. С. 3–8.
  37. Беспалов, А. В. Судьба шведского отряда генерал-майора К. Г. Рооса в сражении под Полтавой / А. В. Беспалов // Военно-исторический журнал. 2009. № 7.
    С. 11–17.
  38. Беспятых, Ю. Как шведы под Полтавой победили : придуманный триумф Карла XII в стокгольмской газете 1709 года / Юрий Беспятых, Павел Кротов // Родина. 2009. № 7. С. 74–76.
  39. Зотов, С. «За род свой, за отечество...» : [300 лет Полтавской победе] / Станислав Зотов // Наш современник. 2009. № 7. С. 251–256.
  40. Эрикссон, П. Шведские историки о Карле XII и Великой Северной войне / Петер Эрикссон // Новая и новейшая история. 2009. № 4. C. 8–27.
  41. Артамонов, В. А. «Мать Полтавской баталии» : к 300-летию сражения между русскими и шведскими войсками при белорусской деревне Лесной 28 сентября (9 октября) 1708 года / В. А. Артамонов // Военно-исторический журнал. 2008. № 9. С. 46 52.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 809 разоў