Пятніца, 07 Жнівень 2020 16:23

9 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Васільевіча Вабішчэвіча (1960), паэта, гісторыка, педагога

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 9 ліпеня 1960 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў на трактары ў калгасе, вельмі любіў чытаць кнігі, шкадаваў, што з-за пасляваеннай галечы не атрымаў адукацыю. Маці закончыла толькі чатыры класы, але ведала на памяць шмат вершаў Янкi Купалы, Якуба Коласа, iншых паэтаў.

 

Віктар навучыўся чытаць у чатыры гады, у школе вучыўся добра, Рубельскую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. З удзячнасцю ўспамінае сваю першую настаўніцу Лідзію Уладзіміраўну Кудзеліч, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Марыю Ёсіпаўну Вяшчыцкую. У школьныя гады цягнуўся да вершаў, хацелася вершаванымі радкамі расказваць аб пачутым і прачытаным. Любіў геаграфію, шмат чытаў пра жыццё людзей у далёкіх краінах, але свой лёс бачыў у сувязі з беларускай літаратурай.

Пасля школы Віктар Вабішчэвіч паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Захапіўся гісторыяй, літаратурай, тэатрам (часта наведваў тэатр імя Я. Купалы), што дапаўняла вучобу, вынікам стаў чырвоны дыплом (1982). Вярнуўся на Століншчыну, пяць гадоў працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, затым перайшоў у СШ № 1 г. Давыд-Гарадка, дзе выкладае гісторыю, айчынную і сусветную мастацкую культуру.

Першыя вершы Віктара Вабішчэвіча з’явіліся ў друку ў 1977 г. Творы друкаваліся ў газетах «Навіны Палесся», «Заря», «Народная трыбуна», «Настаўніцкая газета», часопісах «Роднае слова», «Маладосць», «Полымя», «Першацвет», у калектыўных зборніках «Вусны» (1985), «Квадра» (1990) і інш.

Шлях да першай кнігі аказаўся доўгім — зборнік «Чорны боль» выйшаў толькі ў 2003 г. Дэбютная кніга паэзіі Віктара Вабішчэвіча засведчыла аб літаратурным таленце аўтара. Кожны яго верш выкрышталізаваны як у плане зместу, так і формы. У многіх творах — абвостранае адчуванне паэтам уласнай адказнасці за мінулае, цяперашняе і будучае народа, яго радзімы.

Другі зборнік «Кахаю і люблю» (2006) змяшчае шэраг твораў на тэму кахання. Паэт выступае не толькі як тонкі лірык, але як і ўдумлівы філосаф. Другі раздзел зборніка прысвечаны роднаму краю, дарагому для паэта Палессю. Паэт умела карыстаецца эпітэтамі, метафарамі. Завяршае зборнік нізка вершаў «Сцяжынка да храма шчасця», дзе паэт спрабуе спасцігнуць розныя складнікі шчасця.

Трэці зборнік твораў Віктара Вабішчэвіча «Уражанне» выйшаў у 2009 г. Творчасць пачынаецца з уражання, і кожны раз — нечакана. З уражання пачынаецца і сам паэт. Дзякуючы ўражанню, паэты, мастакі, кампазітары і ўсе творцы ўвогуле ажыццяўляюць свае вобразы і летуценні. За гэту кнігу аўтар атрымаў літаратурную прэмію імя У. А. Калесніка (2010).

Віктар Вабішчэвіч — адданы свайму краю патрыёт, інтэлектуал, няспынны шукальнік новых тэм і паэтычных форм. Пісьменнік даследуе гістарычныя погляды класікаў беларускай літаратуры, аўтар артыкулаў пра Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай рады часопіса «Роднае слова», у метадычны савет па падручніках пры Міністэрстве адукацыі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Столінскі раён» (2003). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Віктар Васільевіч нязменна служыць роднаму беларускаму слову, выступае за сціпласць, справядлівасць, глыбокі роздум над словам, беражлівыя адносіны да роднай мовы. У местачковых умовах старанна ахоўвае свой унутраны свет і жыццё, у якім пануе кніга, прысутнічае мінулае Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы і працы В. В. Вабішчэвіча

  1. ORBI : вершы / Віктар Вабішчэвіч. – Мінск : Канфіда, 2012. – 102 с.
  2. Уражанне : вершы / Віктар Вабішчэвіч. – Мінск : Кнiгазбор, 2009. – 59 с.
  3. Кахаю і люблю : вершы / Віктар Вабішчэвіч. – Мінск : Кнiгазбор, 2006. – 79 с.
  4. Чорны боль : вершы / Віктар Вабішчэвіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 6с. (Дэбют).
  5. Фальклорныя песні Століншчыны : [зборнік / укладальнік Л. Ф. Вырко ; уступны артыкул В. Вабішчэвіча]. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2012. – 135 с.
  6. За бурамі людское мітусні : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Полымя. 2019. № 1. С. 52–55.
  7. Нашы рэкі : [гісторыя рэк] / Віктар Вабішчэвіч // Навіны Палесся. Столін, 2018. 20 ліпеня. С. 7.
  8. У глыбіні Палесся : [успаміны] / Віктар Вабішчэвіч // Маладосць. 2017. № 11. С. 113116.
  9. Вандроўны цень ; Вечаровае : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Народная трыбуна. 2015. 6 сакавіка (№ 10). С. 11.
  10. Касцёл у Ішкалдзі ; Гісторыя і памяць ; Ля гарадзішча Хотамель ; Маўклівыя сведкі : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Жырандоля. Мінск, 2012. № 4. С. 55–57.
  11. Археолаг ; Грунвальдская бітва ; 1411 год — песня пераможцаў ; Ля гарадзішча Хотамель : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Настаўніцкая газета. 2012. 17 студзеня. С. 16.
  12. Фінікія : 5-ы клас / Віктар Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2011. № 10. С. 46–49.
  13. Быць чалавекам ; З моваю па жыцці ; Паданні пра крыж ; На беразе Піны : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Жырандоля. Мінск, 2010. № 3. С. 56–58.
  14. Быць чалавекам ; Жыццё ў мяне адно ; Адвечная жыццёвая рака : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Полымя. 2010. № 10. С. 92–94.
  15. «Пах мядовы на сцежках ліпеня...» ; Пара юнацтва ; «Я ўздымаўся...» ; «Шмат разоў...» ; Жыццё ; Роздум пра зменлівасць ; Паданні пра крыж ; Створаны яны для Беларусі ; Ты сэрца аддаваў ; Словы : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Маладосць. 2010. № 7. С. 10–12.
  16. Паратунак знаходжу я ў слове : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Дзеяслоў. 2010. № 6. С. 111114.
  17. Адвольны псальм ; Мы прасілі ; Ля касцёла цудадзейная крыніца ; «Каля касцёла ў задуменні...» ; «Прыціх бясконцы нудны шум...» ; Паданні пра крыж : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Наша вера. 2010. № 4. С. 36–37.
  18. Жаўранак у небе ; «Мне ў лесе дрэвы шэпчуць словы...» ; Быць чалавекам ; Роздум пра зменлівасць ; Жыццё ў мяне адно : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Настаўніцкяа газета. 2009. 30 снежня. С. 13.
  19. Экскурсіі і паходы па родным краі : [аб арганізацыі і правядзенні ў сярэдняй школе] / Віктар Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. № 7. С. 6571.
  20. «Прыпыніся, вецер, на хвілінку...» ; Шчасце — свята неба ; «Вясна схавалася ў пупышках...» ; «Адлятаюць ад нас журавы...» ; Зімовы экспромт ; «Вазьмі забытую ідэю...» ; «Мне сніцца сон, што ты мая жанчына...» ; «Я цябе абдымаю пяшчотна...» : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Маладосць. 2007. № 11. С. 81–83.
  21. Блакітныя яліны ; «Ідзеш ты ўпершыню па той дарозе...» ; «Азёры схаваліся ў лозах...» ; «Апошні крык, апошняе імгненне...» : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Настаўніцкая газета. 2007. 6 кастрычніка. С. 14.
  22. Беларускі «Шэкспір» : [да 125-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі У. І. Галубка] / Віктар Вабішчэвіч // Настаўніцкая газета. 2007. 24 мая.
  23. «Я не бачыў руанскіх сабораў...» ; «Вечар на зёлках купальскіх настоены...» ; Бэль-Іль. Клод Манэ ; Формула кахання ; «Такіх пейзажаў шмат на Беларусі...» : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Настаўніцкая газета. 2006. 30 верасня.
  24. «Вечар на зёлках купальскіх настоены...» ; «Я прыходжу ў бярозавы гай...» ; Навальнічнае лета ; «Намалюю лета без дажджоў і слотаў...» ; «Не чакайце лагоднай паводкі...» ; «Раскошныя кветкі трапічныя...» ; «Наша мудрасць затоена ў словах...» ; «Я вярнуўся з далёкай вандроўкі...» ; Рамонкі нашага кахання ; «Чэрвеньскі вечар лагодны такі...» : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Полымя. 2006. № 7. С. 74–77.
  25. Горкая праўда вайны : аповесць «Балота» Васіля Быкава / Віктар Вабішчэвіч // Роднае слова. 2005. № 1. С. 15–16.
  26. «Я, здаецца, крыху летуценнік...» ; «Гэты вераснёўскі лістапад...» ; «Клён маўклівы зіму прадчувае...» ; «Снежань... Ноч... Падступае дрымота...» ; «Поле спіць і заснулі туманы...» ; Лета на завейным снезе ; «Я слухаў паданні азёраў старых...» ; «Жыццё на востраве ідылій...» : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Полымя. 2003. № 10. С. 195–197.
  27. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне вучняў у працэсе выкладання гісторыі Беларусі / Віктар Вабішчэвіч // Гісторыя: праблемы выкладання. 2002. № 2. С. 19–28.
  28. У лагодных азёрных хвалях : [вершы] / Віктар Вабішчэвіч // Маладосць. 2001. № 8. С. 8–12.
  29. «І вечнасць варушыцца ў маёй істоце...» : Максім Гарэцкі і гісторыя / Віктар Вабішчэвіч // Роднае слова. 1994. № 7/8. С. 103–107.
  30. Максім Багдановіч і гісторыя Беларусі / Віктар Вабішчэвіч // Роднае слова. 1991 № 12. С. 3–7.

 

Аб жыцці і творчасці В. В. Вабішчэвіча

  1. Віктар Вабішчэвіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 526–536.
  2. Макмілін, А. Віктар Вабішчэвіч і Ігар Лосік / Арнольд Макмілін // Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. Беласток, 2011. С. 367–373.
  3. Барычэўская, І. Вобразы роднага краю ў зборніку В. Вабішчэвіча «Уражанне» / Іна Барычэўская // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Брэст, 2011. Ч. 1. С. 37–39.
  4. Мельнік, Г. У маіх вершах — маё жыццё : [пра творчую сустрэчу з паэтам В. Вабішчэівам у Давыд-Гарадоцкай гарадской бібліятэцы] / Ганна Мельнік // Навіны Палесся. Столін, 2020. 10 ліпеня. С. 8.
  5. Вабішчэвіч, В. Давыд-гарадоцкі рамантык, якому сняцца паўстанні / Віктар Вабішчэвіч ; [гутарыў] Міхась Скобла // Народная воля. 2019. 18 чэрвеня. С. 3 : фат.
  6. Ляшкевіч, Г. Незабыўная сустрэча : [пра творчы вечар паэта В. Вабішчэвіча ў Лядзецкай школе] / Ганна Ляшкевіч // Навіны Палесся. Столін, 2015. 11 снежня. С. 12.
  7. Запрудскі, І. Прыдуманая наўмыснасць, альбо Нешта пра «ні пра што» : [пра зборнік паэзіі В. Вабішчэвіча «Уражанне»] / Ігар Запрудскі // Маладосць. 2010. № 11. С. 130–134.
  8. Каско, А. Нястомленасць глыбінь-гарадком : [пра паэта В. Вабішчэвіча] / Алесь Каско // Народная трыбуна. 2010. 10 ліпеня (№ 28). С. 11.
  9. Сенькавец, У. А. Віктар Вабішчэвіч: жыццёвы лёс і творчасць / У. А. Сенькавец, Г. А. Сенькавец // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. 2007. № 2. С. 44–53.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1151 разоў