Аўторак, 25 Жнівень 2020 14:51

13 ліпеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Ключнікава (1945–2014), вучонага ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій БССР (1974) і СССР (1983)

Аляксандр Сяргеевіч Ключнікаў нарадзіўся 13 ліпеня 1945 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў Альшанскую сярэднюю школу ў 1962 г., паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, які скончыў па спецыяльнасці «радыёфізіка» ў 1967 г.

 

Аляксандр Ключнікаў застаўся ў БДУ працаваць інжынерам, выкладчыкам і навучацца ў аспірантуры. У 1969 г. скончыў аспірантуру, у 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1974 г. яму было прысвоена вучонае званне дацэнта. У 1974 г. удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР за распрацоўку антэнных сістэм і абарончых радыёпразрыстых абцякальнікаў тэлеметрычных сістэм падачы і апрацоўкі інфармацыі.

А. С. Ключнікаў у 1975–1981 гг. — намеснік дырэктара НДІ прыкладных фізічных праблем, у 1984–1988 гг. — загадчык кафедры і дырэктар вылічальнага цэнтра. 5 лістапада 1983 г. удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР за стварэнне збудаванняў спецыяльнага прызначэння. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Узнагароджаны медалём «За освоение целинных земель» (1984).

11 ліпеня 1988 г. А. С. Ключнікаў назначаны рэктарам Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці, якім кіраваў да 31 студзеня 1993 г. За гэты перыяд было пачата будаўніцтва трэцяга інтэрната, чацвёртага і пятага вучэбных карпусоў. Створаны факультэты: павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў народнай гаспадаркі, давузаўскай і агульнаінжынернай падрыхтоўкі. Адкрыта мэтавая аспірантура. Па ініцыятыве рэктара А. С. Ключнікава адкрыта новая спецыяльнасць «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў вытворчасцей» са спецыялізацыяй у вобласці лёгкай прамысловасці.

З 1993 г. — загадчык кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей ВТІЛП. З 1995 г. А. С. Ключнікаў працаваў у Інстытуце сучасных ведаў, з’яўляючыся дырэктарам Віцебскага філіяла, які быў заснаваны 31 мая 1995 г. З 2000 г. — першы прарэктар і адначасова дырэктар Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў (філіял быў закрыты ў 2005 г.).

З 2004 г. у СП «Фортэкс – водныя тэхналогіі», адначасова ў 2006–2013 гг. загадчык кафедры інжынернай фізікі матэматычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (2006).

Навуковыя інтарэсы вучонага: інфарматыка, радыёлакацыйнае ўзбраенне, дыфракцыя электрамагнітных хваляў, галаграфія, педагогіга вышэйшай школы. За гады сваёй актыўнай навуковай дзейнасці Аляксандр Сяргеевіч апублікаваў больш за 200 навуковых прац у вобласці фізікі, радыёфізікі, у т. л. 15 манаграфій і падручнікаў, больш за 30 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Навуковыя працы па тэорыі, матэматычным мадэляванні і распрацоўцы вырабаў спецыяльнай электронікі, у т. л. апаратна-праграмных сродкаў для аўтаматызацыі іх вытворчасці і эксплуатацыйна-тэхналагічнага кантролю. Аляксандр Сяргеевіч распрацаваў метады і алгарытмы аўтаматызаванага праектавання і аптымізацыі вырабаў для ўзбраення радыётэхнічных войск супрацьпаветранай абароны. Аўтар манаграфій «Теория волновых процессов» (1977), «Антенные обтекатели» (1980), «Радиооптика и голография» (1989), «Мини- и микрокомпьютеры» (1990), адзін з аўтараў працы«Спектральная теория дифракции» (1997).

А. С. Ключнікаў памёр 23 лютага 2014 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы А. С. Ключнікава

  1. Радиооптика и голография : учеб.-метод.комплекс / [авт.-сост.: А. С. Ключников, Е. А. Краснобаев, А. В. Боярин]. Витебск, 2011.
  2. Информационные технологии в экономике предприятия : учеб.-метод. комплекс / [авт.-сост.: А. С. Ключников, Д. Ф. Карелин]. Витебск, 2011.
  3. Спектральная теория дифракции : учеб. пособие для студентов вузов / А. С. Ключников, Нгуен Вьет Хунг, В. А. Ключников. Минск : Унiверсiтэцкае, 1997. – 128 с.
  4. Радиооптика и голография : учеб. пособие для физ., радиофиз. и радиотехн. спец. вузов / А. С. Ключников. Минск : Университетское, 1989.  224 с.
  5. Басилашвили, М. С. Лабораторный практикум по голографии и цифровой обработке информации : учеб. пособие для студентов физ. и радиотехн. спец.вузов / М. С. Басилашвили, А. C. Ключников, И. М. Полещук. – Минск : Университетское, 1989. – 139 с. : ил., табл., схемы.
  6. Теория волновых процессов / А. С. Ключников. Минск : Изд-во БГУ, 1977.  175 с. : ил.
  7. Основные компоненты выпускного резюме молодого специалиста и пути его совершенствования / А. С. Ключников, Ю. М. Чирвоная // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2012. № 5. С. 8487.
  8. Формирование социально-инновационной компоненты в выпускном резюме студентов специализации «Физика (управленческая деятельность)» / А. С. Ключников, Ю. М. Чирвоная // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2012. № 4. С. 97–101.
  9. Карелин, Д. Ф. Формирование инновационно-инвестиционных навыков у студентов-физиков / Д. Ф. Карелин, А. С. Ключников, Ю. М. Чирвоная // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2012. № 2. С. 9296.
  10. Карелин, Д. Ф. Современная информационно-методическая среда вузовской кафедры / Д. Ф. Карелин, А. С. Ключников, Ю. М. Чирвоная // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2012. № 1. С. 7580.
  11. Ключников, А. А. Гуманитарный аспект в корпоративной научно-педагогической среде кафедры / А. А. Ключников, Д. Ф. Карелин, А. С. Ключников // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2010. № 4. С. 123127.
  12. Организационно-экономический аспект развития высшего учебного заведения / А. С. Ключников // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 2008. № 1. С. 4651.
  13. Бохан, Ю. И. Дистанционное обучение как информационные технологии в заочном образовании / Ю. И. Бохан, А. С. Ключников // Веснiк Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. 2007. № 2. С. 28–32.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. С. Ключнікава

  1. Ключнікаў Аляксандр Сяргеевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 352.
  2. Ключников Александр Сергеевич / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2010. Т. 2, кн. 1. С. 495.
  3. Ключников Александр Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 461.
  4. Ключников Александр Сергеевич / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 90.
  5. Ключников Александр Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 172.
  6. Ключников Александр Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск, 2004. С. 131.
  7. Ключнікаў Аляксандр Сяргеевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 505.
  8. Ключников Александр Сергеевич // Кто есть кто. Деловой мир СНГ. Минск, 2002. Вып. 2. С. 173.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 795 разоў