Аўторак, 25 Жнівень 2020 15:22

15 ліпеня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксеевіча Матусевіча (1930), вучонага ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў

Павел Аляксеевіч Матусевіч нарадзіўся 15 ліпеня 1930 г. у г. Давыд-Гарадку Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). У гады Вялiкай Айчыннай вайны знаходзіўся ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» брыгады «Беларусь», якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай вобласці. Скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу (1947).

 

Павел Матусевіч вучыўся на хімічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1955 г. Працаваў у БДУ ў 1958–1994 гг. на розных пасадах. У 1961 г. скончыў аспірантуру пры кафедры арганічнай хіміі. У 1966 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю«Получение резольных пирокатехин-формальдегидных смол и исследование их физико-химических свойств».

У 1978 г. П. А. Матусевіч стварыў лабараторыю мадыфікацыі і стабілізацыі палімераў — адну з дзевяці лабараторый у НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ, загадваў лабараторыяй да 1989 г. Абараніў доктарскую дысертацыю «Продукты конденсации двухатомных фенолов и их хиноидных производных, свойства и применение» (1989).Доктар хімічных навук (1990), прафесар.

Выканаў больш за 130 навуковых прац па сінтэзе і даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцей сінтэтычных палімераў. Мае 40 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. П. А. Матусевіч займаўся вывучэннем рэакцыйнай здольнасці біфункцыянальных фенолаў і іх хіноідных вытворных. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння. Стварыў біялагічнаактыўныя лекавыя прэпараты і распрацаваў шэраг прыбораў і прылад, якія выкарыстоўваюцца ў даследаваннях палімераў.

Павел Аляксеевіч кіраваў падрыхтоўкай трох кандыдатаў навук. З’яўляўся членам Рэспубліканскага навуковага савета па выкарыстанні палімерных матэрыялаў у народнай гаспадарцы, вучонага Савета па абароне дысертацый у БДТУ. Узнагароджаны медалём «50 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» (1995).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы П. А. Матусевіча

  1. Продукты конденсации двухатомных фенолов и их хиноидных производных, свойства и применение : автореферат диссертации ... доктора химических наук : 02.00.06 / П. А. Матусевич ; Киевский гос. ун-т им. Т. Г. Шевченко. – Киев, 1989. – 36 с.
  2. Получение резольных пирокатехин-формальдегидных смол и исследование их физико-химических свойств : автореферат диссертации ... кандидата химических наук / П. А. Матусевич ; Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. Мінск, 1966. – 15 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці П. А. Матусевіча

  1. Матусевіч Павел Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 207.
  2. Матусевич Павел Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 81.
  3. Матусевич Павел Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 676.
  4. Матусевіч Павел Аляксеевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 507.
  5. Памяць і слава : Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у гады Вялікай Айчыннай вайны, 1941–1945 : [зборнік / склад.: С. А. Балашэнка і інш.]. – Мінск : БДУ, 2005. – 151 с., [22] л. іл.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 64 разоў