Панядзелак, 07 Верасень 2020 09:30

27 верасня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Васілія Іванавіча Качуркі (1950), беларускага вучонага ў вобласці раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара

Васілій Іванавіч Качурка нарадзіўся 27 верасня 1950 г. у вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мінянскай сярэдняй школы паступаў у Брэсцкі політэхнічны інстытут, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў станочнікам на Кобрынскім райпрамкамбінаце. У 1967 г., добра здаўшы экзамены і з годнасцю вытрымаўшы вялікі конкурс, становіцца студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці.

 

Пасля заканчэння ў 1973 г. акадэміі па спецыяльнасці «агранамія» Васілій Качурка займаў розныя кіраўнічыя пасады на прадпрыемствах Магілёўскай вобласці. Маладога спецыяліста накіравалі галоўным аграномам калгаса імя Свярдлова Горацкага раёна, дзе ён адпрацаваў тры гады. Шэсць гадоў (1976–1983) кіраваў эксперыментальнай базай «Пагодзіна» (Горацкі раён). Паралельна завочна вучыўся ў аспірантуры ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, падрыхтаваў і абараніў кандыдацкую дысертацыю «Разработка некоторых приёмов получения высоких урожаев ячменя на дерново-подзолистых суглинистых почвах северо-восточной зоны Белоруссии» (1982).

З 1983 г. Васілій Іванавіч пачынае займаць розныя дзяржаўныя і партыйныя пасады. У 1983 г. быў пераведзены на пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, потым год працаваў намеснікам загадчыка сельскагаспадарчага аддзела абкама КПБ. З 1985 па 1990 г. — першы сакратар Крычаўскага гаркама КПБ.

Увосень 1990 г. В. І. Качурка прыехаў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію працаваць выкладчыкам, дацэнтам кафедры раслінаводства, а ў маі 1991 г. яго прызначылі дэканам агранамічнага факультэта, аднаго з самых буйных (больш за 1000 студэнтаў). У снежні 2002 г. В. І. Качурка абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Агротехнические основы формирования урожайности озимого тритикале на дерново-подзолистых легкосуглинистых почвах». Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2003).

Вучонаму паступіла прапанова ўзначаліць створаны ў Баранавічах дзяржаўны ўніверсітэт — першую дзяржаўную ВНУ, створаную ва ўмовах сувярэннай Беларусі. З ліпеня 2004 г. В. І. Качурка — рэктар БарДУ. Пад кіраўніцтвам Васілія Іванавіча значна пашырылася матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта, былі наладжаны міжнародныя сувязі з установамі вышэйшай адукацыі, забяспечаны высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў.

Васілій Іванавіч выкладае дысцыпліны «Раслінаводства», «Тэхналагічныя асновы раслінаводства» і інш., з’яўляецца кіраўніком і кансультантам дыпломных праектаў. Рэктар вядзе значную грамадскую работу, яго двойчы выбіралі дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (26-га i 27-га скліканняў), дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу (2010).

В. І. Качурка — аўтар больш за 170 навуковых прац па энергазахоўваючых тэхналогіях вырошчвання збожжавых і бабовых культур, якія забяспечваюць высокую ўраджайнасць зерня з высокімі тэхналагічнымі паказчыкамі. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005), Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2009), Акадэміі эканамічных навук Украіны (2014).

Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі» (2009), свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені (2007), знакам «Выдатнік адукацыі» (1997), Ганаровымі граматамі Савета Міністраў (2000), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці (2000), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2009) і інш. У 2015 г. Васілій Іванавіч атрымаў ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», у 2019 г. — «Ганаровы прафесар БарДУ».

Кожны раз, знаходзячыся ў камандзіроўках паблізу родных мясцін, Васілій Іванавіч не абмінае Кобрыншчыну, магілы бацькоў, што пахаваны ў в. Бяроза, а калі дазваляе час — затрымліваецца ў Стрыях, дзе жыве і займаецца фермерствам адзін з блізкіх родзічаў, хто застаўся на хутары.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы В. І. Качуркі

  1. Технология хранения, переработки и стандартизация продукции растениеводства : учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по агрономическим специальностям / Г. А. Жолик [и др.] ; рец.: В. И. Кочурко, Н. Н. Петюшев. – Минск : ИВЦ Минфина, 2014. – 574 с.
  2. Технологии и техническое обеспечение производства продукции растениеводства : учеб. программа для студентов / М-во образования Республики Беларусь, Барановичский гос. ун-т ; [сост. В. И. Кочурко, Д. А. Белов]. – Барановичи : РИО БарГУ, 2014. – 14 с.
  3. Основы органического земледелия : пособие / В. И. Кочурко, Е. Э. Абарова, В. Н. Зуев. Минск : Донарит, 2013. 173 с. : ил.
  4. Рациональное природопользование и природоохранные технологии на производстве : учеб.-метод. пособие для студентов высш. учеб. заведений / В. И. Кочурко, В. Н. Зуев, С. К. Рындевич. – Барановичи : РИО БарГУ, 2010. – 238 с. : ил.
  5. Технология возделывания озимой ржи : лекция для студентов сельскохозяйственных специальностей / В. И. Кочурко, А. А. Пугач. – Барановичи : РИО БарГУ, 2007. – 31 с.
  6. Лекции по технологии возделывания озимых зерновых культур / В. И. Кочурко, А. А. Пугач. – Горки : [б. и.], 2007. – 147 с.
  7. Роль микроэлементов в формировании урожайности сои / В. И. Кочурко, Е. Э. Абарова // Земледелие. 2014. № 8. С. 30–32.
  8. На пути к признанию и успеху : Барановичскому государственному университету 10 лет / В. И. Кочурко // Вышэйшая школа. 2014. № 3. С. 39–43.
  9. Влияние сроков сева на урожайность сои / В. И. Кочурко, Е. Э. Абарова // Земледелие и защита растений. 2013. № 4. С. 28–30.
  10. Влияние сроков сева на урожайность озимого ячменя / В. И. Кочурко, В. В. Сафонова // Земляробства і ахова раслін. 2012. № 6. С. 25–27.
  11. О направлениях расширения международного сотрудничества в Учреждении высшего образования «Барановичский государственный университет» (Республика Беларусь) / В. И. Кочурко // Экономика. Предпринимательство. Окружающая среда. 2012. № 2. С. 73–75.
  12. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт цэнтр адукацыі, навуковага і культурнага жыцця рэгіёна / В. І. Качурка // Вышэйшая школа. 2009. № 6.
    С. 3336.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. І. Качуркі

  1. Кочурко Василий Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 1, кн. 2. С. 506.
  2. Кочурко Василий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 257.
  3. Кочурко Василий Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Минск, 2001. Т. 2 : Деловой мир. Культура и искусство. Здравоохранение. Народное хозяйство. Ветераны войны и труда. С. 49.
  4. Василий Иванович Кочурко : биобиблиографический указатель / УО «Барановичский государственный университет», Библиотека ; сост.: Л. В. Горбунова, Т. В. Громова, Р. Б. Венцель. – Барановичи : БарГУ, 2015. – 56 с.
  5. Качурка Васілій Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2017. С. 68–70.
  6. 70 гадоў з дня нараджэння В. І. Качуркі (1950) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2018. С. 139.
  7. Шубич, М. Наука и исследования : [делегация Барановичского университета во главе с ректором В. И. Кочурко принимала участие в научно-практическом форуме в Китае/ Михаил Шубич // Заря. 2019. 30 октября. С. 3.
  8. Бакун, А. Навука жыць, любіць, працаваць і марыць : [жыццёвыя ўніверсітэты прафесара В. І. Качуркі] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 18 верасня. С. 5 : фат.
  9. Качурка, В. «Першыя крокі рабіліся тут» : [віншаванне з Днём горада Кобрына/ Васіль Качурка // Кобрынскі веснік. 2013. 20 ліпеня. С. 4.
  10. Кочурко, В. И. Ректор БарГУ Василий Кочурко: «Наш вуз стал социальным центром региона» / В. И. Кочурко ; беседовал Н. Андриевский // Рэспублiка. 2011. 5 лiстапада. С. 7.
  11. Кочурко, В. И. Ученый с крестьянскими корнями / В. И. Кочурко ; беседовала С. Гиль // Наш край. Барановичи, 2010. 2 октября. С. 1.
  12. Кочурко, В. И. Высокий полет / В. И. Кочурко ; беседовала Л. Конопелько // Народная газета. 2010. 16 сакавiка. С. 4.
  13. Кочурко, В. И. «Наш университет войдёт в число лучших в Беларуси» // Василий Иванович Кочурко ; [беседовала] Елена Юркевич // Заря. 2010. 25 февраля. C. 3.
  14. Кочурко, В. И. Василий Кочурко: «За три года мы сделали невозможное» : [о достижениях БарГУ] / В. И. Кочурко ; записала Л. Прокопова // Intex-press. Барановичи, 2008. 10 января. С. 10.
  15. Кочурко, В. И. Мы смело смотрим в будущее / [Василий Иванович Кочурко ; беседовал] А. К. Щербацевич // Хозяин. 2005. № 7. С. 2–3.
  16. Кочурко, В. И. «Вижу личность в каждом человеке...» / В. И. Кочурко ; беседовала И. Соснина // Наш край. Барановичи, 2005. 12 марта. С. 1–2.
  17. Кочурко, В. И. Первые экзамены «младенца» : студенты самого молодого вуза страны — Барановичского госуниверситета — сдали свою первую сессию / В. И. Кочурко ; [беседовал] Т. Гринкевич // Советская Белоруссия. 2005. 25 февраля.
  18. Кочурко, В. Барановичи университетские / [Василий Кочурко ; беседовала] Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2004. 13 августа. С. 12.
  19. Кадровые назначения : [о назначении В. И. Кочурко ректором БарГУ] / пресс-служба Президента Республики Беларусь // Рэспублiка. 2004. 13 июля.
  20. Пянко, А. Настоящее дело для молодых / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2004. 3 красавіка. С. 4.
  21. Вильчинский, А. Не уходи далеко от земли : [о доценте БГСХА В. И. Кочурко] / А. Вильчинский // Белорусская нива. 2001. 10 января.
  22. Пугач, А. Сильна крестьянская закваска : [о декане агрономического факультета БГСХА В. И. Кочурко] / А. Пугач // Белорусская нива. 2000. 6 октября. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 90 разоў