Серада, 09 Верасень 2020 10:12

1 верасня 2020 г. — 30 гадоў з часу адкрыцця ўстановы адукацыі «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» (Пінск; 1990)

Грамадскасць Піншчыны звярнулася ў розныя інстанцыі з прапановай стварэння ў г. Пінску Брэсцкай вобласці вучылішча мастацтваў з мэтай адраджэння і захавання народнай творчасці, самабытнасці і непаўторнасці народных абрадаў, традыцый Палесся. 10 чэрвеня 1989 г. ЦК КПБ і Савет Міністраў БССР прынялі пастанову аб адкрыцці з 1 верасня 1990 г. вучылішча мастацтваў.

 

Міністэрства культуры БССР выдала загад ад 23 кастрычніка 1989 г. «Аб арганізацыі Пінскага вучылішча мастацтваў». Вялікую работу па стварэнні новай установы правялі старшыня гарвыканкама Л. В. Вільчынскі, намеснік старшыні аблвыканкама У. М. Гетманчук, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама В. А. Клімчук і інш.

Першым дырэктарам была прызначана Людміла Аляксееўна Бахановіч. Пінскае вучылішча мастацтваў было ўрачыста адкрыта ў гарадскім Доме культуры. Спачатку працавала толькі аддзяленне «Харэаграфічнае мастацтва», на якое набралі 60 навучэнцаў. У наступным годзе было адкрыта «Музычнае аддзяленне», дзе пачалі навучанне 15 чалавек па класе баяна і 9 — па класе фартэпіяна.

Паступова фарміраваўся педагагічны калектыў, стваралася матэрыяльная база, набываліся музычныя інструменты, сцэнічныя касцюмы, камплектавалася бібліятэка. Ужо з першых гадоў існавання вучылішча непасрэдная вучоба навучэнцаў спалучалася з мастацкай творчасцю, выступленнямі на гарадскіх святах. У 1991 г. на музычным аддзяленнi створаны баянны аркестр, якому ў 1996 г.прысвоена званне «Народны калектыў».Мастацкі кіраўнік Валерый Васільевіч Камісарчук.

З мэтай адраджэння танцавальных традыцый Палесся ў вучылішчы з 1992 г. пачынае працаваць фальклорна-харэаграфічны ансамбль «Пінская шляхта». Нязменным мастацкім кіраўніком калектыву і пастаноўшчыкам танцаў з’яўляецца Валерый Віктаравіч Жыльцоў. У 1994 г.ансамблю прысвоена званне «Народны калектыў»; ансамбль удастоены Гран-пры Міжнароднага фестывалю фальклору ў г. Пінску. У 2019 г. народнаму ансамблю танца «Пінская шляхта» прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

З верасня 1993 г. пры вучылішчы пачала працу школа-студыя з аддзяленнямі харэаграфічнага і музычнага мастацтва. У 1994 г. створаны ансамбль народнай музыкі «Налэнч» пад кіраўніцтвам В. В. Камісарчука. Ансамбль акампаніраваў «Пінскай шляхце». У 1996 г.«Налэнч» атрымаў званне «Народны калектыў».

У 1997 г. была адкрыта спецыяльнасць «Народная творчасць. Народныя абрады і святы». У гэтым жа годзе створаны дзіцячы ансамбль танца «Гарэзлівыя шляхцюкі» пад кіраўніцтвам Аксаны Аляксандраўны Мяцельскай.Удзельнікамі калектыву зяўляюцца навучэнцы цэнтра педагагічнай практыкі каледжа ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. За актыўную працу па прапагандзе народных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць у 1999 г. калектыву прысвоена званне «Узорны».

У 2000 г. на пасаду дырэктара вучылішча прызначаны Яўген Арсеньевіч Раманюк. З верасня 2003 г. адкрыта спецыяльнасць «Дызайн (графічны)». У 2006 г. калектыў вучылішча ўзначаліла Таццяна Паўлаўна Дзем’янец. Новы этап развіцця навучальнай установы адбыўся ў 2011 г. — вучылішча перайменавана ў каледж. З 2016 г. каледж узначальвае Анатоль Сяргеевіч Ліпко.

Да паслуг навучэнцаў і выкладчыкаў — два вучэбныя корпусы па вул. В. Харужай, 12 і Леніна, 37, бібліятэка, чытальная зала, буфет, інтэрнат. Функцыянуе музей этнаграфіі, у якім сабраны прадметы беларускага побыту, назапашаны вялікі краязнаўчы матэрыял. Выкладчыкі каледжа вядуць навукова-метадычную і творчую працу, укараняюць новыя методыкі і праграмы навучання, праводзяць семінары і курсы павышэння кваліфікацыі.

Маладыя людзі рыхтуюцца па спецыяльнасцях: «Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра [баян, акардэон])», «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)», «Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)», «Народная творчасць (інструментальная музыка)», «Народная творчасць (танец)», «Народная творчасць (народныя абрады і святы)», «Дызайн (графічны, тыпаграфіка)».

Навучэнцы каледжа з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў мастацкай творчасці. Лепшыя навучэнцы пасля заканчэння каледжа працягваюць навучанне ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, працуюць і служаць у розных установах культуры.

УА «Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» — гэта адукацыйны і творчы цэнтр Брэсцкай вобласці. На яго базе праводзяцца абласныя конкурсы выканаўцаў на музычных інструментах імя І. Жыновіча і «Пінская вясна», конкурс выяўленчага мастацтва «Арт-палітра», рэгіянальныя конкурсы народнай творчасці «Таленты Палесся», «Палескія музыкі» і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Пінскае вучылішча мастацтваў / З. М. Мандроўская, А. В. Нікіфараў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 365.
  2. Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2015. Т. 6. С. 175.
  3. Пинское государственное училище искусств / Н. И. Сергейчик //Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 235.
  4. Пинское училище искусств / Ю. Н. Деревянкин // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 76–77.
  5. Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012. С. 614.
  6. Пинское училище искусств // Пинск : путеводитель по столице Полесья / сост. В. Макавчук. Пинск, 1993. С. 330–332.
  7. Наши дизайнеры — на высоте : [по итогам третьего трудового семестра студенческому отряду колледжа искусств присуждена специальная номинация «За лучшее воплощение дизайнерских идей»] / подготовила Екатерина Абрамчук // Полесская правда. Пинск, 2019. 14 декабря. С. 2.
  8. У коллектива колледжа искусств появился еще один повод для гордости : [ансамблю танца «Пинская шляхта» колледжа искусств присвоено звание «Лауреат премии Федерации профсоюзов Беларуси»] / подготовил Юрий Сергеев // Полесская правда. Пинск, 2019. 30 октября. С. 2.
  9. Ильенков, В. Заслуженная «Шляхта»: [ансамблю танца «Пинская шляхта» колледжа искусств присвоено звание «Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь» / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2019. 11 кастрычніка. С. 12 : фот.
  10. Милевская, Н. «Прикоснись к миру дизайна»: [вМузее Белорусского Полесья открыта выставка учебных и творческих работ учащихся и выпускников колледжа искусств/ Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2019. 2 марта. С. 10 : фот.
  11. Денисович, И. Танцующая шляхта : [народный фольклорно-хореографический ансамбль «Пинская шляхта» колледжа искусств] / Ирина Денисович ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2018. 20 красавіка. С. 12 : фот.
  12. Грынь, А. Жывое бытаванне фальклору : [навучэнцы каледжа мастацтваў пазнаёміліся з абрадавым фальклорам вёсак Церабень і Сташаны] / Аксана Грынь // Полесская правда. Пинск, 2017. 9 декабря. С. 12.
  13. Славин, Л. Культурное общежитие : вести из колледжа искусств / Леонид Славин // Пінскі веснік. 2017. 24 лістапада. С. 4.
  14. В центре внимания трудовые отношения : [состоялось заседание городского объединения профсоюзов Федерации профсоюзов Беларуси: награждена первичка колледжа искусств] // Пінскі веснік. 2017. 14 лістапада. С. 4.
  15. Дзенісовіч, І. Скарбніца маладых талентаў : [у каледжы мастацтваў прайшоў тыдзень цыклавой камісіі харэаграфічных дысцыплін] / Ірына Дзенісовіч ; фота аўтара // Пінскі веснік. 2017. 18 красавіка. С. 6 : фат.
  16. В Пинском колледже искусств пройдет фестивальная декада // Полесская правда. Пинск, 2017. 8 февраля. С. 1.
  17. В колледже искусств — смена директора : [о назначении на должность А. С. Липко] // Полесская правда. Пинск, 2016. 9 июля. С. 2.
  18. Ільяшэвіч, Г. За нацыянальны каларыт — «золата» : [пра ўзорны ансамбль танца «Гарэзлівыя шляхцюкі» каледжа мастацтваў] / Ганна Ільяшэвіч // Пінскі веснік. 2016. 29 красавіка. С. 4.
  19. Урбанович, И. Путь к успеху : [Пинскому колледжу искусств исполнилось 25 лет] / Инна Урбанович ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2015. 25 ноября. С. 1–2 : фот.
  20. Ильяшевич, А. Праздник творчества, таланта и вдохновения : [Пинскому колледжу искусств исполнилось 25 лет] / Анна Ильяшевич // Пінскі веснік. 2015. 24 лістапада. С. 6.
  21. Савчук, Т. Не тускнеет серебро, не меркнет золото : [Пинский государственный колледж искусств отметил свое 25-летие] / Татьяна Савчук // Заря. 2015. 31 октября. С. 6.
  22. Урбанович, И. Начало нового пути : [Пинскому колледжу искусств исполнилось 25 лет] / Инна Урбанович ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2015. 5 сентября. С. 3 : фот.
  23. Демьянец, Т. П. Путь к искусству начинается здесь / Татьяна Павловна Демьянец ; беседовала Виктория Игнатчик // Полесская правда. Пинск, 2015. 24 января. С. 9.
  24. Терлецкая, А. Поступили в училище, а закончат колледж / Ася Терлецкая // Пінскі веснік. 2011. 14 студзеня. С. 1.
  25. Iгнатчык, В.Alma mater талентаў / Вікторыя Ігнатчык // Полесская правда. Пинск, 2010. 4 сентября. С. 2.
  26. Кирковец, Н. Училище искусств : открыта новая страница / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2010. 3 верасня. С. 3.
  27. Андреева, М. С первого раза и навсегда / Маргарита Андреева // Полесская правда. Пинск, 2007. 23 июня. С. 8.
  28. Шестакова, Н. Дерзают… дизайнеры : [специальность «Дизайн (графический)» училища искусств] / Наталья Шестакова // Полесская правда. Пинск, 2004. 24 марта. С. 1.
  29. Скаковская, А. Пинское училище искусств расширяет свои границы / А. Скаковская // Мясцовы час. Пінск, 2004. 18 сакавіка. С. 3.
  30. Шестакова, Н. Стипендия Президента — «Гарэзлівым шляхцюкам» / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 2004. 31 января. С. 1.
  31. Славин, Л. Училище с университетским уклоном : училищу искусств — 10 лет / Л. Славин // Пінскі веснік. 2001. 8 мая. С. 3.
  32. Федорович, С. К вершинам прекрасного : училищу искусств — 10 лет / С. Федорович // Полесская правда. Пинск, 2001. 26 апреля. С. 3.
  33. Славин, Л. Праздничные аккорды : училищу искусств — 10 лет / Л. Славин // Пінскі веснік. 2001. 3 красавіка. С. 4.
  34. Красовская, С. Комиссия подтверждает класс : в училище искусств прошла аттестация / С. Красовская // Полесская правда. Пинск, 2001. 20 марта. С. 2.
  35. Ильенков, В. Уехать в столицу — хорошо. Работать дома — еще лучше / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 1998. 4 верасня.
  36. Шапиро, С. Вот вам и провинция! : [6 выпускников училища искусств приняты в профессиональные художественные коллективы Беларуси] / С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1998. 8 июля. С. 1.
  37. Алексина, Н. И в будни бывают праздники : [после реставрации открылось здание хореографического отделения училища искусств] / Н. Алексина // Пинская неделя. 1997. 7 ноября.
  38. Шестакова, Н. Полька на новоселье / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 1997. 5 ноября.
  39. Славин, Л. Новоселье в училище искусств / Л. Славин // Пінскі веснік. 1997. 4 лістапада.
  40. Шапиро, С. Училище искусств: день за днем / С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1997. 16 апреля.
  41. Ильенков, В. Дух красоты искусства и вдохновения : [о праздновании 5-летия училища искусств] / В. Ильенков // Пінскі веснік. 1995. 20 снежня.
  42. Баханович, Л. Живем верой, надеждой, любовью / Л. Баханович ; Говорят работники училища / [Н. А. Курилович, Л. М. Мацюк, В. И. Матвейчук, В. В. Жильцов] ; С чего начиналось училище : [об истории создания училища искусств] // Пинская неделя. 1995. 15 декабря. С. 1–2.
  43. Шестакова, Н. Первые ласточки : [к 5-летию училища искусств] / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 1995. 13 декабря.
  44. Ковба, М. Училище искусств: популярность растет / М. Ковба // Полесская правда. Пинск, 1995. 1 августа.
  45. Линкевич, М. С почином! : [о первом выпуске музыкального отделения училища искусств] / М. Линкевич // Полесская правда. Пинск, 1995. 10 июня.
  46. Лінкевіч, М. «Чаго плача Наташа?» : [пра работу Пінскага вучылішча мастацтваў] / М. Лінкевіч // Культура. 1995. 15 лютага. С. 3.

Шестакова, Н. Покушение на музыку : [о проблемах училища искусств] / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 1995. 4 февраля.

Бахановіч, Л. «Ёсць ансамблі, а будзе тэатр» : [дырэктар Пінскага вучылішча мастацтваў пра дзейнасць установы] / Людміла Бахановіч ; гутарыла А. Трусава // Культура. 1994. 13 ліпеня. С. 5.

Скороход, Ю. Безработица не грозит : [о первом выпуске в Пинском училище искусств] / Ю. Скороход // Советская Белоруссия. 1993. 12 октября.

Танцоры плюс музыканты : [в училище искусств начнёт работать музыкальное отделение] // Край родной. Пинск, 1991. 15 августа.

Толкачев, С. Будни праздника : [о проблемах училища искусств] / С. Толкачев // Пінскі веснік. 1991. 14 лютага.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 46 разоў