Серада, 09 Верасень 2020 12:35

2020 г. — 55 гадоў з пачатку будаўніцтва ААТ «Прамыслова-гандлёвае аб’яднанне „Палессе“» (Пінск; 1965), буйнейшага ў Беларусі вытворцы верхніх трыкатажных вырабаў

Гісторыя ААТ «Палессе» пачынаецца з 27 студзеня 1965 г., калі ў г. Пінску Брэсцкай вобласці пачалося ўзвядзенне вытворчых карпусоў прадпрыемства лёгкай прамысловасці — камбіната верхняга трыкатажу. Вясной 1966 г. будоўля была аб’яўлена Усесаюзнай камсамольскай. У кароткі час былі ўведзены ў эксплуатацыю тры фабрыкі са скончаным тэхналагічным цыклам: трыкатажная магутнасцю 12,5 млн штук верхняга трыкатажу ў год (1968); камвольнай пражы на 39,9 тыс. верацён (1970); абёмнай пражы на 20,1 тыс. верацён (1972).

 

Першая прадукцыя — верхні трыкатаж — была выпушчана з канвеера 28 снежня 1968 г. На той час Пінская трыкатажная фабрыка з’яўлялася буйнейшай у Еўропе. Выпускаліся джэмперы, жакеты, касцюмы і іншыя вырабы для жанчын, мужчын і дзяцей. За 1969 г. выпушчана 4150 тыс. адзінак вырабаў. На працягу 1971–1975 гг. у вытворчасць было ўкаранёна каля 200 новых мадэляў трыкатажных вырабаў. Прадукцыя камбіната дэманстравалася на міжнародным кірмашы ў Заграбе (Югаславія; 1972). Да 1975 г. шасці мадэлям верхняга трыкатажу прысвоены Дзяржаўны знак якасці. У 1977 г. камбінату прысвоена імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Для працаўнікоў камбіната верхняга трыкатажу за 1970-я гг. былі створаны добрыя ўмовы працы і адпачынку. Пры камбінаце меліся медыцынскі пункт здароўя, школа рабочай моладзі, клуб, пры якім працавалі харавы, эстрадны, драматычны, танцавальны гурткі, 2 бібліятэкі, дзіцячыя яслі і сады на 1200 месцаў, 2 інтэрнаты на 800 месцаў, Дом фізкультуры, Дом культуры «Трыкатажнік» (1976; з 2017 г. гарадскі цэнтр культуры і творчасці). З ліпеня 1975 па ліпень 2007 г. выходзіла шматтыражная газета «Працоўная доблесць».

У лістападзе 1980 г. была праведзена рэарганізацыя ўпраўлення камбінатам. Трыкатажная і камвольная вытворчасць, а таксама вытворчасць аб’ёмнай пражы сталі самастойнымі фабрыкамі, увайшлі ў склад Пінскага вытворчага прадзільна-трыкатажнага аб’яднання імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Значнае абнаўленне асноўнага тэхналагічнага абсталявання ажыццяўлялася ў 1981–1985 гг. — 260 адзінак. У 1988–1990-х гг. было закуплена сучаснае абсталяванне за мяжой — 996 адзінак. Такое маштабнае тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці забяспечыла колькаснае і якаснае змяненне тэхналогій і далейшы рост прадукцыйнасці працы. З 1991 г. прадпрыемства было перайменавана ў вытворча-гандлёвае абяднанне «Палессе». Адкрытае акцыянернае таварыства «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне „Палессе“» створана шляхам акцыянавання ў сакавіку 1995 г.

Укараняліся шматстаночнае абслугоўванне, прагрэсіўныя формы арганізацыі працы. На фабрыках працавалі больш за 2500 чалавек. На канец 1990-х гг. у работнікаў аб’яднання меліся 3 інтэрнаты на 1340 месцаў, сямейныя інтэрнаты на 260 сямей, 8 дашкольных устаноў на 2000 дзяцей, 3 сталовыя, прафілакторый «Жамчужны» (1990).

З лютага 2010 г. адбылося аб’яднанне вытворчых плошчаў дзвюх фабрык: камвольнай і аб’ёмнай пражы. Прадпрыемства аснашчана высокапрадукцыйным абсталяваннем фірмаў Англіі, Італіі, Германіі, Японіі і Балгарыі. Пры гэтым пастаянна надаецца ўвага працэсу тэхнічнага пераўзбраення фабрык. Прадукцыя прадпрыемства вядома на рынках Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.

У 2014–2019 гг. генеральным дырэктарам аб’яднання «Палессе» працавала Таццяна Аляксееўна Лугіна. Яна правяла аптымізацыю колькасці працуючых і рэарганізацыю плошчаў прадпрыемства, вялікую работу ў вобласці энергазберажэння, што дало магчымасць пераадолець сістэмны крызіс.

У аб’яднанне «Палессе» ўваходзяць прадзільная фабрыка, фабрыка верхняга трыкатажу, жыллёва-камунальная гаспадарка, філіялы «Пінскі трыкатаж»: № 1 у Віцебску, № 2 у Гомелі, № 3 у Магілёве з іх аптовымі складамі, фірмовымі крамамі, гандлёвымі аб’ектамі і секцыямі, а таксама філіял № 4 у Пінску. На прадпрыемстве заняты каля 1600 чалавек. Па краіне маюцца каля 50 фірмовых крам «Пінскі трыкатаж».

Сёння Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе» — адно з самых буйных і сучасных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь і СНД па выпуску верхняга трыкатажнага адзення, паўшарсцяной і высокааб’ёмнай пражы трыкатажнага палатна. Прадпрыемства мае дзелавыя кантакты з партнёрамі з Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Пінскі камбінат верхняга трыкатажу / М. А. Ткачоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 370.
  2. Пинское промышленно-торговое объединение «Полесье» / Н. В. Андрусович // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 236237.
  3. Пинское промышленно-торговое объединение «Полесье» / Ю. Н. Деревянкин // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 76.
  4. Пинский трикотаж: 25 лет на гребне моды и спроса // Пинск : путеводитель по столице Полесья / сост. В. Макавчук. Пинск, 1993. С. 259–263.
  5. Пинский комбинат верхнего трикотажа // Белорусская ССР : энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 502.
  6. Пінскі камбінат верхняга трыкатажу / В. А. Найдзенка // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 441–442.
  7. Колб, А. А. Об оптимизации бизнес-процессов предприятия / А. А. Колб, Л. Е. Совик // Устойчивое развитие экономики : состояние, проблемы и перспективы : сборник трудов Х Междунар. науч.-практ. конф., Пинск, 4 апреля 2016 г. Пинск, 2016. С. 168170.
  8. Маркевич, Л. М. Совершенствование реализации функции маркетинга на ОАО «Полесье» / Л. М. Маркевич ; научный руководитель О. В. Володько // Материалы VIII Международной молодежной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи — будущему Беларуси» / Полес. гос. ун-т. Пинск, 2014. Ч. 2. С. 4042.
  9. Каленчук, А. А. Анализ состояния ассортимента ОАО «Полесье» / А. А. Каленчук, Е. В. Мискевич // Материалы VII Международной молодежной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи — будущему Беларуси» / Полес. гос. ун-т. Пинск, 2013. Ч. 1. С. 259261.
  10. Касперович, Т. В. Разработка маркетинговой стратегии ОАО «Полесье» / Т. В. Касперович ; научный руководитель В. С. Филипенко // Материалы ІІІ Международной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи — будущему Беларуси» / Полес. гос. ун-т. Пинск, 2009. C. 206207.
  11. Волчкович, Н. В. Анализ показателей экономической эффективности ОАО «Полесье» и разработка мероприятий по их улучшению / Н. В. Волчкович ; руководитель работы Р. Н. Грабар // Выявление интеллектуального и ресурсного местного потенциала и обеспечение устойчивого развития Полесского региона : материалы IV науч.-практ. конф. исслед. молодых ученых Пинщины, Пинск, 24 апреля 2008 г. Пинск, 2008. С. 2023.
  12. Крокі індустрыі // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 440–450.
  13. Красиво и модно : [ОАО «Полесье» изготовило к новому учебному году 60 тыс. школьных комплектов] / подготовил Юрий Сергеев // Полесская правда. Пинск, 2020. 29 августа. С. 2 : фот.
  14. Орлова, И. Форма от «Полесье-скул»: [ОАО «Полесье» изготовило к новому учебному году 60 тыс. школьных комплектов одежды бренда «Полесье-скул»] / Ирина Орлова // Заря. 2020. 26 августа. С. 19.
  15. Жук, Е. Экспорт, инновации стабильность ситуации : [о деятельности коллектива ОАО «Полесье»] / Елена Жук ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2020. 12 чэрвеня. С. 2 : фот.
  16. Ильенков, В. Быть ли улице Трикотажников? : [о вкладе трикотажников в развитие Пинска] / Вячеслав Ильенков ; фото и фоторепродукция автора // Пінскі веснік. 2020. 12 чэрвеня. С. 12.
  17. Середич, Л. «Если вновь начинать, я бы пошел по тому же пути. Вместе с ОАО «Полесье» / Леонтий Середич // Пінскі веснік. 2020. 24 студзеня. С. 4 : фот.
  18. Жук, Е. Ее стиль руководства : [директор ОАО «Полесье» Т. А. Лугина получила диплом I степени по итогам областного этапа конкурса «Женщина года 2018»] / Елена Жук // Пінскі веснік. 2019. 7 сакавіка. С. 1 : фот.
  19. Жук, Е. Не стоять на месте, двигаться вперед! : [о новых технологиях на ОАО «ППТО „Полесье“»] / Елена Жук // Пінскі веснік. 2019. 7 чэрвеня. С. 3.
  20. Семёнов, С. Стратегия и тактика ОАО «Полесье» / Сергей Семёнов // Брестский калейдоскоп. 2019. 20 февраля (№ 4). С. 2.
  21. Жук, Е. Экспорт, техперевооружение, новая продукция / Елена Жук // Пінскі веснік. 2018. 16 красавіка. С. 4.
  22. Жук, Е. Пряжа, воплощающая фантазии / Елена Жук // Пінскі веснік. 2018. 3 жніўня. С. 4.
  23. Гришковец, В. Ф. ОАО «Полесье»: возвращение традиций / Валерий Гришковец ; фото Валерия Короля // Заря. 2018. 6 января. С. 8 : фот.
  24. Жук, Е. Сотрудничество с регионами России продолжается / Елена Жук // Пінскі веснік. 2017. 8 снежня. С. 4.
  25. Жук, Е. Диплом за внедрение новых технологий / Елена Жук // Пінскі веснік. 2017. 31 кастрычніка. С. 4.
  26. Щербакова, Т. «Полесье»— связано с любовью / Тамара Щербакова, Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2017. 7 июня. С. 5.
  27. Лугина, Т. А. В 2017-й — с уверенностью / Т. А. Лугина ; беседовала Елена Жук // Пінскі веснік. 2017. 28 лютага. С. 3.
  28. Кохнович, К. ОАО «Полесье» почти 70 % продукции поставляет на экспорт / Кристина Кохнович // Варяг-пресс. Пинск, 2016. 23 сентября (№ 39). С. 2.
  29. Ильяшевич, А. Татьяна Лугина — «Человек дела – 2016» / Анна Ильяшевич // Пінскі веснік. 2016. 15 ліпеня. С. 2.
  30. Жук, Е. День экономиста отмечаем семьей : [о заместителе гендиректора ОАО «ППТО „Полесье“» В. В. Войтовиче] / Елена Жук ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2016. 1 ліпеня. С. 4.
  31. Жук, Е. Подушка и плед — это стильно : [продукция ОАО «Полесье»] / Елена Жук // Пінскі веснік. 2016. 19 студзеня. С. 4.
  32. Лугина, Т. А. Прошлый год был полон хлопот. Каким будет нынешний? : [директор ОАО «ППТО „Полесье“» об экономическом состоянии и планах на 2016 г.] / Т. А. Лугина ; беседовала Елена Жук // Пінскі веснік. 2016. 19 студзеня. С. 4.
  33. Лугина, Т. А. Чтобы планы стали реальностью / Т. А. Лугина // Пінскі веснік. 2015. 24 сакавіка. С. 3.
  34. Митюков, А. Пинская трикотажная фабрика погрязла в миллиардных убытках / Александр Митюков // Советская Белоруссия. 2014. 5 августа.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 55 разоў