Чацвер, 08 Кастрычнік 2020 15:29

9 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Давыдавіча Шылы (1920–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай войны, Героя Савецкага Саюза

Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 г. у вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла, закончыў чатыры класы. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька, падлетку давялося дапамагаць маці па гаспадарцы.

 

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Міхаіл Шыла працаваў на будаўніцтве Оўзіцкага гідравузла Дняпроўска-Бугскага канала, затым на торфапрадпрыемстве «Гурскі мох». У 1940 г. уступіў у камсамол, быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса «Серп і молат».

Пачалася Вялікая Айчынная вайна, родны край быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Міхаіл Шыла ўдзельнічаў у камсамольска-маладзёжным падполлі, кіраваў камсамольскай арганізацыяй у вёсцы. З лютага 1943 г. — у партызанах. Быў сувязным партызанскага атрада імя С. Лазо брыгады імя В. М. Молатава, якая дзейнічала на тэрыторыі Пінскай вобласці. У баявых аперацыях зарэкамендаваў сябе адважным байцом. 31 студзеня 1943 г. фашысты знішчылі ў Оўзічах 60 жыхароў — жанчын, дзяцей, старых. За сувязь з партызанамі закатавалі малодшага брата Пятра.

У Чырвонай арміі — з 10 мая 1944 г., удзельнічаў у вызваленні Піншчыны. Міхаіл Шыла стаў камандзірам кулямётнага разліку 447-га стралковага палка 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту, затым — у складзе 3-га Прыбалтыйскага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, Прыбалтыкі, баях ва Усходняй Прусіі і Германіі. Пад Рыгай быў паранены асколкам у галаву, пасля шпіталя вярнуўся на фронт. Закончыў вайну на Эльбе.

У студзені – лютым 1945 г. гвардыі старшы сяржант М. Д. Шыла гераічна праявіў сябе ў ходзе Варшаўска-Познаньскай наступальнай аперацыі ў раёне Шнейдэмюля і Рушандорфа (цяпер г. Піла і Русінава ў Польшчы). 28 студзеня 1945 г. адбіваў кулямётным агнём шматразовыя варожыя контратакі, знішчыў больш за 250 гітлераўцаў. 2 лютага ў баі за Рушандорф устанавіў кулямёт на скрыжаванні дарог, па якіх адступаў праціўнік, і знішчыў 95 гітлераўцаў.

27 лютага 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. Д. Шылу было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

За мужнасць i гераізм, праяўленыя ў баях з фашыстамі, Міхаіл Давыдавіч узнагароджаны таксама ордэнамі Чырвонай Зоркі (1944), Славы III ступені (1944), Айчыннай вайны I ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над фашысцкай Германіяй» і інш.

Пасля вайны Міхаіл Давыдавіч працягваў служыць у Савецкай арміі, у 1946 г. выйшаў у адстаўку ў званні капітана. Жыў у г. Іванава Пінскай вобласці, у 1946–1953 гг. загадваў цэнтральнай ашчаднай касай. Член КПБ з 1947 г. У 1948 г. закончыў Пінскую партыйную школу. У 1953–1963 гг. загадваў Іванаўскім раённым аддзелам сацыяльнага забеспячэння, з лютага 1963 па люты 1970 г. працаваў загадчыкам аддзела сацыяльнага забеспячэння Пінскага райвыканкама.

Пасля выхаду на пенсію займаўся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі. Жонка, Марыя Сямёнаўна Шыла (1925–2019), настаўніца, 40 гадоў працавала ў СШ № 12 г. Пінска. Міхаіл Давыдавіч i Марыя Сямёнаўна выгадавалі трох дачок.

М. Д. Шыла памёр 22 снежня 1998 г. Яго імем названы вуліцы ў Пінску і Іванаве. 8 мая 1999 г. на доме, дзе ён жыў у Пінску (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 1), адкрыта мемарыяльная дошка. 5 мая 2005 г. піянерскай дружыне СШ № 7 г. Пінска прысвоена імя М. Д. Шылы, у школьным музеі «Мой родны кут» аформлена экспазіцыя памяці героя. Дакументы М. Д. Шылы (успаміны, аўтабіяграфія, артыкулы з газет, Ганаровая грамата, віншаванне ЦК КПБ, фатаграфіі) захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве г. Пінска (фонд 367).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 10.
  2. Шило Михаил Давыдович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. Минск, 2015. С. 150.
  3. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Минск, 2010. С. 1088.
  4. Шило Михаил Давыдович // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2008. Т. 7. С. 589.
  5. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 245.
  6. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 243.
  7. Шыла Міхаіл Давыдавіч ; З кулямётам баявога сябра // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 308–310.
  8. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 644.
  9. Шило Михаил Давыдович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 782.
  10. Наши земляки Герои Советского Союза. Шило Михаил Давыдович // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [А. М. Суворов и др.]. Брест, 2019. С. 9.
  11. Шило Михаил Давыдович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 692–693.
  12. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 677.
  13. Шило Михаил Давыдович // Навечно в сердце народном. Изд. 2-е, доп. и перераб. Минск, 1977. С. 505.
  14. Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 386.
  15. Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общей редакцией А. А. Горбацкого] ; Ивановский районный исполнительный комитет. – Брест : Брестская типография, 2017. – 839 с., [24] л. ил.
  16. Героi Савецкага Саюза — ураджэнцы Брэстчыны [Выяўленчы матэрыял] : Стаялі насмерць. Слава героям! : да 65-годдзя вызвалення Беларусі : [плакат]. – [Б. м. : б. в.], 2009. – 1 л. : каляр. афсет.
  17. Пинщина — край наш Полесский : [знаменитые земляки] / сост.: В. Н. Клеша [и др.]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2007. – 24 с. : цв. ил.
  18. Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом : [докум. книга о мужестве и героизме партизанских отрядов Пинских и Брестских соединений в годы Великой Отечественной войны] / В. А. Литвинчук. Брест : Брестская типография, 2005. 479 с.
  19. Из пламени военных лет : [Пинский р-н в годы Великой Отечественной войны, 1941–1944 гг.] : к 60-летию Великой Победы / [редкол.: Ф. П. Корольчук и др.]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2005. 16 с.
  20. Оўзічы : [радзіма Героя Савецкага Саюза М. Д. Шылы] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 415.
  21. Денисович, И. Памяти героя : [об участнике партизанского движения, Герое Советского Союза М. Д. Шило] / Ирина Денисович ; фото Анны Веренич // Пінскі веснік. 2017. 14 лістапада. С. 1.
  22. Богович, Т. Улица имени М. Шило : [г. Пинск] / Татьяна Богович // Пінскі веснік. 2015. 20 студзеня. С. 2.
  23. Ильенков, В. Не забыть Солдата... : [Д. М. Шило] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. 7 мая. С. 2.
  24. Кавалер зоркі героя : [за адвагу, праяўленую на Сандамірскім плацдарме, Міхаілу Давыдавічу Шылу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза] // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 15 студзеня. С. 2.
  25. Мацкевич, И. Награды находят отважных : [жизненный путь Героя Советского Союза М. Д. Шило] / И. Мацкевич // Чырвоная звязда. Iванава, 2004. 2 ліпеня. С. 2.
  26. Федченко, Т. Чтобы у прошлого было будущее : [память земляка, уроженца д. Овзичи, Героя Советского Союза М. Д. Шило решено увековечить в г. Иванове] / Т. Федченко // Пінскі веснік. 2003. 15 ліпеня. С. 2.
  27. Ильенков, В. Памятник Герою : б установке памятника на могиле Героя Советского Союза М. Д. Шило] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2000. 19 верасня.
  28. Шестакова, Н. Будем достойны : [об открытии мемориальной доски в честь Героя Советского Союза М. Д. Шило на доме, где он жил (ул. Иркутско-Пинской дивизии, 1)] / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 1999. 12 мая.
  29. Славин, П. У прошлого в долгу : [открытие улиц имени Пучкова и Шило, к 55-летию освобождения г. Пинска] / П. Славин // Пінскі веснік. 1999. 16 ліпеня. С. 4.
  30. Шило Михаил Давыдович : [некролог] // Полесская правда. Пинск, 1998. 30 декабря. С. 4.
  31. Шило М. Д. и Новиков Н. Н. являются Героями Советского Союза // Пінскі веснік. 1997. 10 верасня. С. 3.
  32. Твае героі, Айчына: [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны М. Д. Шылу] // Чырвоная звязда. Iванава, 1994. 6 мая. С. 1.
  33. Трушко, Г. Кветкі герою/ Г. Трушко // Чырвоная звязда. Iванава, 1985. 9 мая.
  34. Самуйлик, М. «Екатерине Ивановне, матери героя» : [о Герое Советского Союза М. Д. Шило] / М. Самуйлик // Заря. 1985. 28 марта.
  35. Узденский, Б. Звёзды героя : [о жизненном и боевом пути М. Д. Шило] / Б. Узденский // Полесская правда. Пинск, 1984. 3 января. С. 3.
Чытаць 83 разоў